Адам Глебус - Дамавiкамерон (на белорусском языке)
- Название:Дамавiкамерон (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Адам Глебус - Дамавiкамерон (на белорусском языке) краткое содержание
Дамавiкамерон (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
- А чым табе падабаюцца мае сцёгны?
- Яны светлыя. А яшчэ мне падабаецца тваё жаночае месца, якое ты так чыста пагалiла...
Праз туман да каханкаў даляцеў вiск машынных тармазоў i рэзкi ўдар жалеза аб камень.
- А я забыла, што дарога зусiм побач. Давай падыдзем паглядзiм, можа, трэба дапамагчы.
- Каму дапамагчы? Туманнiку?
- Вар'ят.
- Iдзi, дапамагай. Ты што, доктарка? Як ты зможаш дапамагчы?
- Адна не пайду.
- Разумна. Пабудзь тут, я схаджу.
- Чакай. Я не хачу заставацца адна ў гэтым праклятым тумане.
- Глядзi, асфальт, значыць - мы слушна iшлi. Вунь i машына. "Хуткая дапамога". Чакай. Я адзiн. Не падыходзь.
- Што там?
- Мяне зараз выверне.
- Яны мёртвыя? Я пайду пагляджу.
- Лепей не хадзi.
- Давай разам падыдзем.
Каханкi падышлi да скарабачанай машыны.
- Якi жах! А шафёр да цябе падобны. Паглядзi. I профiль, i валасы, i нават рукi...
- Лепш пойдзем адсюль. Ты адчуваеш пах крывi? Цяжка, як на бойнi, праўда?
- Слухай, а чаму гэта дарогу бетонным плотам перагарадзiлi?
- Давай я цябе падыму, i паглядзiш, што за плотам.
- Нiчога не вiдаць. Трава, дарога i туман.
- А цяпер пайшлi адсюль. Гэты пах крывi становiцца нясцерпны. Калi iсцi шпарка, праз паўгадзiны будзем у горадзе.
Каханкi ледзь не беглi.
- А доктарка ў машыне была падобная да цябе.
- Гэта ты гаворыш, каб аспрэчыць сваё падабенства да шафёра.
- Глядзi, нехта знак "аб'езд" павалiў.
- Давай паставiм.
- Не чапай, хай ляжыць, хай усё застанецца, як было. Нiбыта нас тут няма.
- Можа, твой Туманнiк i знак павалiў?
- Вядома, Туманнiк. I да машыны не трэба было падыходзiць. Усё роўна не дапамаглi б. Ведаеш, у маiх суседзяў на мiнулым тыднi захварэла дзiця. Яно пачало плакаць сярод ночы. Яго суцяшаюць, а яно плача i плача. А я ляжу i слухаю, як плача дзiця i як мацi з бацькам яго суцяшаюць. Я магу толькi слухаць плач за сцяной.
- I чым скончылася?
- Дзiця супакоiлася, я заснуў.
- Бачыш мост, за iм бензакалонка i тэлефон-аўтамат.
Каханкi накiравалiся пад мост. Туман зрабiўся густы, што цэмент.
XV. КАДУК
Кухарка з руднянскай школы гнала самагон. Яе нават штрафавалi, ажно на чатырыста рублёў. I давялося прадаць усiх качак i гусакоў, каб заплацiць той штраф. Але i пасля гэткiх цяжкасцяў кухарка не пакiнула свой занятак. Гнала яшчэ больш, толькi прадавала праз знаёмых цi калi папярэдне дамаўлялiся. А не так, што прыйшоў пад акно, пастукаў i табе вынесуць.
А ў вёсцы суседняй якраз раскватаравалi дрэнажнiкi. Балотаў у нас мора, куды вокам нi кiнь - балота. I дрыгва ёсць, i "чортавыя вочы". А дрэнажнiкi вядома што за людзi. На такую работу бяруць - нават пашпарта не пытаюцца. Вось яны i дамовiлiся з кухаркаю, што тая ў самую глухасць ночы будзе прыносiць iм па пяць лiтраў самагону, трохлiтровы i двухлiтровы слоiкi. За што плацiлi ёй ажно 15 рублёў. Гэта ж калi было.
Аднойчы спакавала кухарка слоiкi ў валiзкi, газетамi абклала i пайшла да пакупнiкоў. Iшла яна сцежкаю каля самай рэчкi, спатыкнулася i сказала: "А каб цябе Кадук узяў", ну i пайшла далей паўз Вяллю, аж бачыць, нехта на мосце стаiць. А трэба ж на другi бок перайсцi. "Можа, якi дрэнажнiк выйшаў сустракаць?" - падумала ды на мост выйшла. Аж бачыць, што перад ёю не чалавек, не звер, а нешта страшнае з вялiзнай калматай галавою, маленькiмi свiнымi вочкамi i шырокiм горлам. А адзежа на тым страшыдле звычайная, што i ў дрэнажнiкаў - фуфайка, нагавiцы брызентавыя ды боты гумовыя з закасанымi халявамi. Хацела кухарка абмiнуць тое страшыдла, а яно дарогу заступае. Спужалася цётка, але выгляду не падае, кажа:
- Што гэта вы, мужчына, тут робiце такою парою?
А страшыдла як разявiць сваю пашчу, поўную тонкiх крывых зубоў, што ў шчупака, i як зараве. У беднай цёткi ўсё нутро пахаладзела i голас задрыжэў:
- Можа, вы, мужчына, самагону хочаце? Дык у мяне ёсць.
Паставiла кухарка свае валiзкi на мост, дастала двухлiтровы слоiк i страшыдлу падала. Той зубамi накрыўку капронавую сарваў, самагон выжлукцiў, слоiк у рэчку кiнуў, вусны языком аблiзаў, нiбыта ён не самагон пiў, а хлебны квас.
- Ну, то я ўжо, можа, пайду? - папытала кухарка i хацела ўжо iсцi, i валiзкi ў рукi ўзяла, i павярнулася да пачвары спiнаю, як чуе, што рука-лапа ёй на плячо лягла. А пазногцi на той лапiшчы вострыя, доўгiя i блiшчаць, што жалезныя.
- Што гэта вы надумалiся, мужчына? Мы ж з вамi не знаёмыя зусiм, азiрнулася яна i ўбачыла пашчу разяўленую, дзе замест языка полымя гарыць.
- Ну, калi вы надта ўжо хочаце, дык можаце i гэта зрабiць. Толькi я сама ўсё скiну, каб вы сваiмi кiпцямi мне сукенку не падралi.
Падрыхтавалася цётка, i страшыдла падрыхтаваўся. А як пабачыла кухарка чэлес тае пачвары, дык ледзь прытомнасць не страцiла, бо падумала, што не зможа прыняць у сябе такi вялiзны орган, не раўнуючы конскi. Але другi страх, што страшыдла жыццё забярэ, перасiлiў першы спалох. Узяла кухарка ў рукi пачварны чэлес i, як магла, акуратна пачала ў сябе запраўляць. I неяк заправiла, ад жаху нават болю не пачула.
Больш як гадзiну трывала цётка тую любоў, а потым сiлы пакiнулi яе, цела абмякла, свядомасць затуманiлася. А як мёртвы сон агарнуў цётку, дык разявiў той звер пашчу на ўсё шырокае горла i праглынуў пакутнiцу.
Па Руднi доўга хадзiлi розныя плёткi. Казалi i на дрэнажнiкаў, што гэта яны абрабавалi, згвалцiлi i забiлi кухарку. Казалi i па-iншаму, нiбыта кухарка ўцякла з бухгалтарам, якi дрэнажнiкам зарплату прывозiў. Адна зусiм старая баба расказвала якраз тое, што я запiсаў:
- Кадук яе ўзяў, распуснiцу. Гэтая пачвара пахапала б усiх людзей, каб ёй было вольна на гэты свет з'яўляцца, але Бог так зрабiў, што яна сама не мае ўлады над сабою, а чакае, пакуль паклiчуць. Не клiч Кадука!
XVI. ЦЕЛААХОЎНIК
О'kay! Значыць - да сталiцы. А я дарогi люблю. Сядзеш - едзеш. У мяне ўсё жыццё - дарога. Толькi гэта не для газеты. Я адной табе належу, як спяваюць цяпер, Беларусь мая. I больш нi-нi.
Маё жыццё - гэта маё жыццё!
Вось каньяк, бяры адкаркоўвай. Дай сюды. Бачу, не ўмееш. Вось так. Загад - выкананне. Намёк - выкананне. Ён падумаў, а я ўжо раблю. Хто ён? Хто я? Цiха! Не для газеты.
Вось едзем, нi ты мяне не ведаеш, нi я цябе не ведаю. Любата. I знаёмiцца не будзем. Суседзi, спадарожнiкi мы, i дастаткова. Давай, сусед, па маленькай. Як кажуць, "за знаёмства". Ху-у-ух! Лады!
Гэта ж я з памiнак. Брат у мяне быў. Жыў, жыў i памёр. Двое нас было. Я ды ён, i больш нiкога - нi мацi, нi бацькi, нi цёткi, нi дзядзькi. Толькi родны iнтэрнат пад Мсцiславам. Аднаму яму належым, як цяпер спяваюць.
Да войска я за братам глядзеў, я ў салдаты, ён у турму. А ў войску красата. No problem. Спорт люблю. Ведаеш, як страляю? Восем з дзесяцi. Фiрма! Толькi iдыёт будзе выхваляцца, што зможа дзесяць з дзесяцi зрабiць. А мы не, мы бяром свае восем, i нам больш не трэба. А брат мой узяў у вясковай храме свае пяць гадоў турмы. А я ў войску адхапiў тое, што маю. Целаахоўнiк я. Толькi не для газеты. Папярэджваю!
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: