Адам Глебус - Дамавiкамерон (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Адам Глебус - Дамавiкамерон (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Русская классическая проза. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Адам Глебус - Дамавiкамерон (на белорусском языке) краткое содержание

Дамавiкамерон (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Адам Глебус, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Дамавiкамерон (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Дамавiкамерон (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Адам Глебус
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мне цяпер што? Я адзiн. I хто сказаў, што ў полi ён не воюш? Ён воюш у полi, нават i адзiн, як раней спявалi.

А з братам мы дамовiлiся, яшчэ як я ў салдаты сыходзiў. Калi хто чырвоную пляму на Месяцы ўбачыць, значыцца - няма ў яго больш брата, адзiн ён застаўся, як вока ў iлбе.

Вось пазаўчора выйшаў я з цiра, галаву ўзняў, а на небе поўня, а на поўнi кроў. На ранiцу выклiкаюць i кажуць, што трымай камандзiроўку i грошы, едзь i хавай па-людску брата свайго. Паехаў i пахаваў. У домакiраўнiцтве выпiў я пляшку каньяку з сантэхнiкамi, яны ж сёе-тое дапамаглi на могiлках. Здаў ключ ад кватэры; ён жа адзiн жыў.

I вось еду. А тут ты. Так што drink за брата майго. I забылiся.

Лепш пра другое.

Пра што два мужыкi павiнны гаварыць? Слушна, пра жанчын. Раскажу пра Пантэру. Пра манекеншчыцу. Фiрмовая дзеўка. На часопiсных вокладках яе face класна глядзiцца. Ды што face? Там такiя ногi - атам. Глянуць i памерцi. А пастава гнуткая, што ў пантэры.

Пазнаёмiлiся мы ў Румынii. Паехалi з вiзiтам, а каб не сумаваць на ўрачыстых вячэрах - прыхапiлi калекцыю нацыянальных строяў. А хто гарсэты ды намiткi будзе дэманстраваць? Ясна хто - дзяўчаткi, прыгажунi нашыя. I ўсе пры справе i ўдзень i ўначы. I ўсе смяюцца. I Пантэра смяялася ўдзень, а ўначы я да яе, а яна мне - no. Тады я ёй цiха-цiха кажу, што болей за мяжу не паедзе. Сказаў i пайшоў у свой нумар. А праз пяць хвiлiн тукi-тукi. I цэлую ноч быў fuck art. Як яна прагiнае спiну, як дапамагае. Талент! Генiй. Я пяць разоў адлятаў.

Назаўтра яна шампанскае Чаушэску падносiла. Такое жыццё, брат. А Чаушэску - iнтэлiгентны чалавек. Сцiплы. Мне дык вельмi спадабаўся. Эўрапеец. Толькi не трэба параўнанняў! А яго забiлi. Дзiкунства! Ён у Пантэры келiх узяў. Па ўсiм было вiдаць, што спадабалася прыгажуня. Гэта ж яна думала, што праз fuck ёй шампанскае насiць даручылi. А на самай справе з-за твару, ног, ну, i за art, вядома. I было ў мяне з Пантэрай румынскае каханне.

А вярнуўся, i адразу выклiкаюць i пытанне задаюць: "Хто гэта за мяжу больш не паедзе?" I смяюцца. Заклала мяне Пантэра, вось табе i маеш.

Ведаеш, я прыдумаў - будзеш братам маiм. О'kay! А як убачыш кроў на Месяцы, ведай - мяне больш няма.

А цяпер bye-bye.

XVII. ЭМIГРАНТ

У пятнiцу Эмiгрант вярнуўся з Варшавы ў Менск на светлым "Мерседэсе", якi падаравала яму заможная жонка, палячка.

Знаёмыя наляцелi, як восы на цукар. Абдымкi. Пацалункi. Балбатня. Захапленне машынаю i апранахамi. Жарцiкi. Развiтаннi. Нарэшце - пустата i самота.

Эмiгрант затэлефанаваў даўняму сябруку, якi з радасцю пагадзiўся пабыць за рулём "Мерседэса".

Суботу i нядзелю Эмiгрант прасядзеў у сваёй менскай каханкi разам з сябруком i ягонай чарговай "нявестаю".

У панядзелак усе чацвёра наведалi выставу, дзе каханка i "нявеста" дэманстравалi прывабнасць ажно з семнаццацi фотаплакатаў. Эмiгрант засумаваў, развiтаўся i пайшоў пешкi да бацькоў.

У аўторак ён выклiкаў сябрука ўвечары. Той завёз Эмiгранта ў "Глiнтвейню", што ў дварах Траецкага прадмесця. Народу ў "Глiнтвейнi" было шмат, i Эмiгрант з сябруком падселi за стол да чалавека з пераламаным носам. Той весялiў дзвюх маладзiц.

Эмiгрант выпiў сто грамаў пасольскай гарэлкi, i яму захацелася пазнаёмiцца з суседзямi па стале; тым больш, што твар з пашкоджаным носам быў знаёмы, а маладзiцы былi, пэўна ж, з тых, хто не прымушае доўга ўгаворваць.

- Я вось толькi што прыехаў з Варшавы, - пачаў Эмiгрант, - i магу вам сказаць, што тут лепш, чым там.

Маладзiцы натапырылiся, не раўнуючы вераб'i на марозе.

- Ведаю, - сказаў чалавек з перабiтым носам. - Я нават ведаю, хто ты такi.

- Я таксама цябе недзе бачыў, - Эмiгрант спрабаваў успомнiць, але не здолеў.

- На "Ратушы", у хiповыя часы. Ты на "Ратушы" быў каралём. I нават мянушка твая - Князь.

- Гэта ў мяне ад прозвiшча - Князькоў. Толькi я цябе нiяк не ўспомню.

- Пэўна, з-за носа, - меркаваў чалавек са шнарам на пераноссi.

- А што такое "Ратуша"? - уставiла адна з маладзiц.

- Сквер насупраць Дома ўрада, - адказаў Эмiгрант.

- А чаму тут лепш, чым там? - пацiкавiлася другая.

- Тут мама, тата i... каханне, - цiха адказаў Эмiгрант.

- А мы вось выставу фотаплаката адзначаем, - паведамiла тая, што пыталася пра "Ратушу".

- А ш-ш-што г-г-гэта твае плакаты на выставе? - Эмiгрант пачаў заiкацца, калi звярнуўся да суседа па стале.

- Мае.

- Усе?

- Усе.

Эмiгрант памаўчаў, супакоiўся i спытаўся:

- А ты змог бы зрабiць мой партрэт, толькi каб я на iм быў на дванаццаць гадоў маладзейшы, каб я быў такi, як на "Ратушы" - кароль хiпi. Я далярамi заплачу.

Чалавек з непрыгожым носам паглядзеў на самаўпэўнены твар Эмiгранта, успомнiў, што ў таго былi доўгiя, да плеч, валасы, i сказаў:

- Магу.

- Дамовiлiся. А цяпер, дзяўчаты, я вас запрашаю пакатацца на белым "Мерседэсе". Вядома ж, калi фотамайстра не будзе супраць.

- Буду толькi рады, калi ты, князь, пакатаеш дзяўчат. У мяне яшчэ ёсць справы на вечар.

"Мерседэс" плаўна адкацiўся ад ганка "Глiнтвейнi", на якiм прыпальваў цыгарэту чалавек з крывым носам. Раптам шыкоўная машына дала заднi ход. Эмiгрант высунуўся з акна:

- Т-т-толькi не фатаграфуй больш маю каханку без трусоў.

Ён зноў заiкаўся.

У сераду Эмiгрант прагуляў больш за 500 дзеравяных (рублёў) разам са сваiмi новымi сяброўкамi з "Глiнтвейнi".

У чацвер ранiцай ён развiтаўся з бацькамi. Мама плакала. А ўначы Эмiгрант перасек мяжу.

XVIII. БОЖАЯ МАЦI

Рэстаўратар сядзеў на рыштаваннях у хрысцiянскiм саборы. Касцёл асвятлялi жаўтлявыя лямпачкi. Начны вецер напiнаў тоўсты полiэтылен, якiм былi зацягнуты вокны.

Другi дзень рэстаўратар адпрацаваў адзiн у вялiкай баракальнай пабудове. Ён здымаў копii з фрэсак. Вочы балелi. Маляваць рэстаўратар больш не мог, але iсцi ў брудны i сумны гатэль не хацелася. Ён сядзеў на пыльных дошках, звесiўшы ногi, i глядзеў "у нiкуды".

Раптам з-пад рыштаванняў на сярэдзiну касцёла выйшаў атрамантавы кот.

- Кыцы-кыцы-кыцы, - паклiкаў рэстаўратар.

Кот выгнуў шыю. Колка блiснулi вочы.

- Хадзi сюды. Чуеш? Хадзi... пагаворым.

Кот бясшумна наблiзiўся да веснiц i пачаў узбiрацца на другi ярус. Гладкая поўсць цьмяна зiхацела. Калi жывёла падышла зусiм блiзка да рэстаўратара, працягнi руку - схопiш, той сказаў:

- Стой!

Кот скамянеў. Рэстаўратару зрабiлася млосна. Ён захацеў загаварыць i не змог.

- Мга-а-аў, - жывёлiна прагнулася нiбыта каб скокнуць.

- Пай-пайшоў прэ-эч, чорт хвастаты, - рэстаўратар замахнуўся.

Кот падаўся назад, завярнуўся i пайшоў да веснiц. Рэстаўратар неадрыўна сачыў за атрамантавай спiнай, пакуль тая не схавалася за рыштаваннямi.

- Ой, рана на Йвана, - заспяваў рэстаўратар.

Моцны голас запоўнiў саборную прастору.

- На Купалу ночка мала. Ой, рана на Йвана...

Рэстаўратар нечакана абарваў спевы - убачыў, як аблокi, намаляваныя на сцяне, зрушылiся i паплылi скрозь рыштаваннi. Анёл з белаю лiлеяю ў руцэ ўзмахнуў крыламi i плаўна ўзняўся пад купал. Мастак пабачыў ранiшнi краявiд, якi ляжаў за саборам. Тое самае мястэчка, тая самая асмужаная лёгкiм рачным туманам далiна... З неба па белых аблоках iшла жанчына.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Адам Глебус читать все книги автора по порядку

Адам Глебус - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Дамавiкамерон (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Дамавiкамерон (на белорусском языке), автор: Адам Глебус. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x