Антон Олешко - Крумкачоў гай (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Антон Олешко - Крумкачоў гай (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Русская классическая проза. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Антон Олешко - Крумкачоў гай (на белорусском языке) краткое содержание

Крумкачоў гай (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Антон Олешко, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Крумкачоў гай (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Крумкачоў гай (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Антон Олешко
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Купiў у засценку ў шляхцiца.

- Колькi далi?

- Дзесяць пудоў пшанiцы i мех аўса.

- Мала ён узяў за такую карову...

- Цяпер такi час, што няма калi вельмi таргавацца.

Павячэраўшы, Ворка пасядзеў на парозе ў сенцах, пасля пайшоў i лёг у каморы.

"Каб шафу добрую памог яшчэ дастаць Змiцер. I ложак нiкеляваны..." падумаў ён, падбiваючы падушку.

Можа вiною было новае месца цi цвыркун не даваў заснуць, бо Ворка доўга варочаўся на ложку. Потым пачуў далёкi стрэл. Выйшаў на двор, узлёгся на плот. У сяле была цiшыня.

"А што, калi Сымон не пайшоў на ўсход, а далучыўся да Коршака?" - усплыла думка, горкая, як чэмер.

Раптам з-пад Крумкачовага гаю пачулася аўтаматная чарга:

- Тра-та-та! Та-та!

"Коршак прыйшоў. Дрыжы, Бойка Змiцер", - падумаў Ворка i сам задрыжаў, як асiнавы лiст.

Доўга стаяў Ворка ў поцемках каля плота, пасля пацiху пасунуўся ў сенцы.

Назаўтра ён выбраўся ад дачкi толькi пасля позняга снедання. Сонца паднялося ўжо i добра прыпякала. Ён iшоў узлескам Крумкачовага гаю. Зноў пад арэхавым кустом убачыў тую самую каску. Узяў яе асцярожна i схаваў у густым ядлоўцавым кусце.

"Можа яшчэ спатрэбiцца. Такi цяпер час", - падумаў ён i, выйшаўшы на старую дарогу, убачыў на траве сляды ад машыны.

"Гэтага ўчора не было", - здзiвiўся Ворка i раптам падаўся па следу ў глыб лесу. На грудку спынiўся. Тут якраз была прагалiна, i сляды ад машыны паўз самыя кусты паварочвалi назад.

"Заязджалi... Схавалi нешта", - азiраўся Ворка.

На прагалiне ўскапаная зямля была здратавана ботамi.

Тупаючы па ўзгорку, ён бачыў акуркi i гiльзы ад аўтаматных патронаў i нiяк не мог дадумацца, што тут рабiлася ноччу.

"Гэта не Коршакава работа. Нехта другi быў", - думаў ён аж да самага дому.

Жонка спаткала яго ў сенцах.

- Дзе ты хаця быў?

- У Ганны. Дзе ж яшчэ?

Калi яна даведалася, што ў дачкi здарылася, забедавала:

- Няхай бярэ дзiця ды едзе сюды. У Граве ёй не жыццё, калi няма Сымона. Вакол чужыя людзi.

- Як гэта чужыя?

- А што ж, сваякi? I яшчэ табе скажу - не швэндайся нiдзе ноччу... Нарвешся...

- На каго?

- Хоць бы на таго Коршака. Зловiць з мяшком, не пагладзiць па галаве. Хопiць таго, што напрыносiў. На сто гадоў не назапасiш.

- Ну добра, добра... Учора вазiлi грэчку?

- Падвечар трохi вазiлi.

- Лiха iх галаве.

Жонка пайшла ў агарод, а Ворка ўсё пазiраў на сонца. Як толькi сцямнела, ён адразу падаўся з мяшком за вароты, скiраваў сцежкай на грачанае поле.

"Нiкому не буду кланяцца, нi ў кога прасiць не буду", - разважаў ён каля кучак над мяшком. Рабiў усё не спяшаючыся, па-гаспадарску: падтрасаў мех, утоптваў яго каленам i, калi набiў грэчкi пад самую завязку, то ледзь закiнуў мех за плечы.

Назад Ворка дарогай не пайшоў. Усё можа здарыцца. Напаткаецца свой чалавек, то пасля папагавораць суседзi.

Ён падаўся полем у канец сяла. Дабрыў да свайго агарода, сеў на мяжы. Цяжка сапучы, азiраўся на цёмныя хаты.

I раптам данеслiся далёкiя стрэлы з Крумкачовага гаю. Ворка падхапiўся i, сам яшчэ не ведаючы чаму, падаўся на паплавы. Стрэлы не сцiхалi. Ворка тады пусцiўся подбегам.

Ён ужо быў далёка за сялом, калi сцiхлi стрэлы ў Крумкачовым гаi. Тады ён спынiўся, патаптаўся на паплавах i вярнуўся назад. Iсцi ў лес яму ўжо не хацелася.

Ноччу ён кепска спаў, часта прачынаўся i выходзiў на двор. "Хто там страляе кожную ноч?" - ён ужо не мог спакойна жыць.

Ранiцай па сяле разнеслася чутка, што Коршак узарваў мост на шашы за Боркамi i спалiў можа трыццаць машын. А Ворка ўсё думаў пра сваё:

"Ад нас Боркi за трыццаць кiламетраў, i людзi знаюць, што там учора было. А гэта ж пад бокам страляюць каторую ноч - i нiхто нiчога не ведае..."

Пасля паўдня Ворка пайшоў у другi канец сяла, а адтуль быццам бы падаўся ў дуброву. У лесе завярнуў на лог i перад захадам сонца быў ужо на грудку ў Крумкачовым гаi.

Зямля тут была ўскапана ўжо ў другiм месцы. На жвiры зноў былi сляды. Цяпер можна было разабраць, што машыны прыходзiлi сюды з шашы.

Ворка доўга таптаўся на грудку каля ялiны, задзiраў галаву, пазiраў на вострую вяршалiну, што, здавалася, даставала ўгары да белых воблакаў. Падышоў да камля, пакратаў пазногцем чыстую, як сляза, кроплю смалы. Глянуў уверх. Ад выносiстага шэрага ствала ва ўсе бакi адыходзiлi галiны.

Ворка ўзяўся за першую сухую галiну, падцягнуўся i палез. Ён ужо быў высока, i калi адхiлiў яловую галiну, то прагалiна цяпер была перад iм як на далонi. Правей iшла дарога, з якой заварочвалi на грудок машыны.

Ворка ўсеўся на таўсцейшым суку, абняў ствол елкi. Доўга сядзеў не кратаючыся i аглядаючы палянку.

Унiзе на зямлi ўжо ткаўся змрок, лес пачарнеў. Хутка яго зусiм ахiнула цемра.

Цяпер Ворка бачыў толькi белую палоску неба на захадзе. I неяк думкi паплылi i паплылi. Ён думаў, што прыйшла пара сеяць жыта, што ён пасее яго за агародамi на былым сваiм полi. У Лядах разабралi ўжо калгас. Будуць рабiць кожны сабе.

Ворка думаў прыхапiць яшчэ пад агарод кавалак той зямлi, якую калiсьцi адрэзаў у яго Данiк Васiль, i пасадзiць сад. Ганну з Гравы, як i казала жонка, давядзецца забраць. Цяперашнiм светам брат трымаецца за брата, сват за свата.

"Дый што падумае Сымон, калi даведаецца, што яна з дзiцем жыла адна", разважаў Ворка.

У зяця Сымона круты нораў, да трох не гавары. I залатыя рукi ў хлопца. Што нi возьме - зробiць. Ворка пабойваўся яго, але i ганарыўся iм.

Думаючы пра трактарыста-зяця, Ворка забыўся пра агарод, сад. Успомнiў, што Сымон марыў завесцi пчол. Што ж! Цяпер ён завядзе пчол. Паставiць вуллi за хатай.

"Трэба падскочыць яшчэ раз да Змiцера", - падумаў ён.

На душы ад такiх думак было цёпла...

Раптам каля яго на вяршалiне, цiўкнуўшы, села птушка. Пачула чалавека, залапатала крыламi i з трывожным пiскам знiкла.

Ворка доўга сядзеў, не памятаў, колькi. Пачыналi млець ногi, рукi.

Нечакана да яго дайшоў роўны гул. Ворка глянуў у неба. Яму было здалося, што гэта ляцяць самалёты. Пасля ён зразумеў, што гул iдзе з шашы, i ўбачыў, як у цемнаце ўспыхнулi агнi фар.

"Сюды едуць!" - Ворка прытулiўся да ствала дрэва, захiляючыся яловай лапай.

Невыразная трывога падмывала яго. Аднак ён цешыўся, што недарма прыйшоў сюды. Ён адзiн з сяла дазнаецца, дзе будуць хаваць дабро.

Тры машыны, равучы, выйшлi на край прагалiны i сталi ў рад. Ад яркага святла фараў было вiдна, хоць iголкi збiрай.

Тады пачулiся нямецкiя галасы:

- Шнэль! Шнэлер!

На сярэдзiну прагалiны выйшаў немец.

- Капаць!

Немец крычаў па-расейску. Пяць чалавек з рыдлёўкамi выбеглi за iм i, стаўшы ў шэраг, пачалi капаць.

Ворка пачуў, як па спiне прабеглi мурашкi. Аднекуль з'явiўся страх. Ворка ўжо ўвесь калацiўся, зуб на зуб не цаляў.

"Куды ж я трапiў? А божачка!"

Ён шчыльней прытулiўся да елкi i не дыхаў.

На край ямы вывелi чалавека. Твар у яго, як здалося Ворку, быў чорны, як вугаль. Ворка прыгледзеўся i раптам у гэтым чалавеку пазнаў Данiка Мiколу. Так, гэта быў Мiкола. Ён нават трымаў левую руку перад сабою, як заўсёды...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Антон Олешко читать все книги автора по порядку

Антон Олешко - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Крумкачоў гай (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Крумкачоў гай (на белорусском языке), автор: Антон Олешко. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x