Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4/5. Голосов: 101
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке) краткое содержание

Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Стефан Гайм, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Стефан Гайм
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I змаўкае. Лютэр, бачыць, увесь нейкi неспакойны зрабiўся; такiх глыбокiх ведаў доктар Марцiнус яшчэ не сустракаў, нiхто ня ведае, ад каго яны дасталiся геру кандыдату. А самому Айцэну чым далей тым робiцца ўсё больш несамавiта, апускаецца цемра, як на дварэ, так i ў памяшканьнi, i перад самым акном блiскае маланка, i разам зь ёю ўдар грому. Айцэн падае на каленi.

I як што ягоны настаўнiк Мэланхтон i герства экзаменатары завiхаюцца каля яго, спрабуючы паставiць на ногi, ён раптам заўваже, што яго сябар зьнiк i што ён тут адзiн сярод доктарства й прафэсуры й iншага багалюбнага герства, i з палёгкай складвае рукi, як на малiтву, i кажа далей усiм ужо вядомым голасам суха й павучальна:

- Але мы ўсупрацiвiмся сiлам зла, з намi аслона Божая. Хрыстовая будзе перамога над чортам i пахiбна-мяцежнымi анёламi, i брамы пекла не адолеюць яе.

Лютэр раптам сьпяшаецца.

- Хацелася б яшчэ паслухаць, як ён прапаведуе, - кажа ён Мэланхтону, i дадае: - Я ж вам казаў, магiстр Пiлiп, яго трэба ўзяць на вока, ён далёка пойдзе.

РАЗЬДЗЕЛ ВОСЬМЫ

У якiм Агасфэр спрабуе выратаваць рабi, а той у адказ настойвае дазволiць яму прайсьцi шлях, якi ён прапаведуе, да канца

Я ведаю, што ён ведае, як усё павiнна iсьцi. Нехта прадасьць яго, i нехта абылжэ яго. А тыя прыйдуць зь мячамi й дзiдамi й павядуць яго туды, i найвышэйшы першасьвятар будзе дапытваць яго й асуджаць, i перададуць яго рымлянам, i тыя прыб'юць яго цьвiкамi да крыжа, i калi ён асьмягне, пададуць яму воцату й жоўцi, i ён у страшэнных пакутах памрэ й будзе пахаваны й на трэйцi дзень паўстане зь мёртвых i яшчэ трошкi павандруе па гэтай зямлi, пакуль не ўзьнясецца да Бога й ня зойме месца праваруч свайго Бацькi.

I што тады?

Аж так далёка ён ня думае. Ах, рэбэ Ёшуа, небарака сябар, чаму ты не папытаешся калi-колечы, нiводнага разу, пра самае простае, што на руцэ ляжыць: Калi я ўсё сказаў i зрабiў, як сказаў, што ж я перамянiў?

Я стаяў у натоўпе й бачыў, як ён уваходзiць у Ерусалiм, седзячы на асьляняцi, як i прадказаў прарок, i яго доўгiя худыя ногi заграбалi дарожны пыл, пакуль людзi не пачалi кiдаць пад ногi яго жывёлы сваю вопратку. I я чуў, як людзi крычалi асанну, i некаторыя называлi яго сынам Давiдавым i патрабавалi, каб ён павёў iх, як Давiд павёў народ Iзраiля як цар i прарок, i многiя беглi сьледам за iм, сярод iх i ўзброеныя, i казалi, блiзiцца судны дзень, блiзiцца канец iхняга прыгнёту. I я бачыў твар ягоны, i быў над iм як бы сьветлы нiмб, i адначасова як бы нейкiм вэлюмам акрыты, i як бы вялiкай журбою. I я ведаў, што ён думаў. Сёньня асанна, думаў ён, а заўтра ўкрыжуюць. А пра тое, што можа легчы на яго, пра тое ён ня думаў. Ён быў, як кола, што коцiцца па каляiне.

I быў там нехта, на iмя Юда Iскарыёцкi, зямляк рабi з Галiлеi, але незвычайна зласьлiвы й сярод iншых не заўсёды прыемных вучняў самы непрыемны. Зь iм я й застаў Люцыпара, калi яны сёе-тое абгаворвалi памiж сабою, i пра тое, што грошы вельмi ўпалi ў вартасьцi i што яшчэ ўчора каштавала адзiн медны грош, сёньня наўрад цi купiш за срэбраны дынар. Гэта, сказаў Юда, гэта хай будзе ягоны клопат; зборы рабi за ягоныя малiтвы й прадказаньнi й цудадзействы не стаяць больш анi ў якой сувязi з цэнамi на хлеб i мяса; дванаццаць жа вучняў па-ранейшаму хацелi харчавацца з агульнай торбы, якою распараджаўся ён, а тут яшчэ на парозе пасхальная вячэра, якая таксама вымагае на глыток вiна.

Пакiнь гэта па-за гульнёй, браце, сказаў я Люцыпару, заходзiцца тут пра Бога й пра ўсiх, якiя ў Ягоным вобразе бездапаможна поўзаюць i шамшурацца навакол, i ты прыйдзеш з трыццацьцю срэбранiкамi.

Ах ты анёлачак, сказаў ён мне тады, ты ўжо добра-такi выцерабiўся з глыбiнi, ты ўжо па ўсiх пунктах сапраўдны збаўца чалавецтва. Я ведаю таксама, што нам той тут не патрэбен, шпiцалi высокiх установаў цiкуюць за кожным крокам твайго рэбэ Ёшуа й перадаюць кожнае ягонае слова; але чаму нехта, хто ўкладвае ў справу сваё, не павiнен зарабiць на гэтым грош-другi? I з гэтым ён павярнуўся да Юды Iскарыёта й сказаў яму: Вось, мой сябар тут думае, што я даю табе дрэнную раду. Дык вось я кажу табе, слухайся свайго настаўнiка; калi ён хоча, каб ты здрадзiў яму, дык здрадзь яму, а не, дык не; твой настаўнiк ведае, чаго хоча.

I сышоў Юда Iскарыёт суцешаны, бо цяжар вырашэньня быў зьняты зь яго. А я пасварыўся зь Люцыпарам, але той пасьмяяўся зь мяне й сказаў: Той там, якi стварыў нас у першы дзень з подыху бясконцасьцi й з агню, яшчэ да таго, як стварыў гэты скуксаложаны сьвет, якраз па мне. Хто, як ня Ён, паказаўся гэтаму рэбэ Ёшуа й гутарыў зь iм? Хто, як ня Ён, прадпiсаў яму шлях, якiм цяпер небарака iдзе? I я павiнен усупрацiвiцца Ягонаму найвышэйшаму ўстанаўленьню? Адзiн раз я ўжо гэта зрабiў, але ж ты бачыш, гэта мала пасобiла; Ён усё яшчэ мае свой клопат са стварэньнямi зь дзярма й вады й зь iх грэшнай душы, якую Ён iм заадно прыладзiў. Чаго толькi Ён не спрабаваў! Спачатку даў iм абпаiцца, пасьля паслаў на iх серку й полымя, пасьля вайна ў вайну дазволiў iм забiваць самiх сябе; нiчога не ўрадзiла плоду, зноў i зноў адрастае выродзьдзе, кожны род горшы за папярэднi, i цяпер бярыся памагай камусь, хто грахi ўсiх бярэ на сябе й пакутуе за ўсiх? У найвышэйшай ступенi недастатковы намысел гэтага недастатковага Бога. Ну што ж, давай далей так, Госпадзе Божа, давай так далей, пакуль усё на зямлi не правалiлася ў чорную дзiрку, зь якое калiсьцi было шуганула ўгору!

I вось я ўжо ведаў, што я быў адзiн са сваiм спадзяваньнем, i ў першы дзень праснакоў, увечары дня, калi ахвяруюць пасхальнае ягня, выправiўся я ў дом на ўскраiне горада, у найлепшай сьвяцёлцы якога ўжо былi засланыя дываны й пакладзены падушкi для вячэры рэбэ Ёшуа й ягоных вучняў, i чакаў там.

Праз нейкi час, калi ўжо бралася на вечар, яны ўсе прыйшлi i ўзьлеглi для вячэры; але рэбэ Ёшуа, мабыць, пазнаўшы мяне, паказаў мне на месца ўзбоч сябе й нахiлiўся да мяне й сказаў: Я ведаю, што прыйшоў мой час, добра, што ты тут, як i абяцаўся. А тады ён устаў, зьняў зь сябе вопратку да пояса, якiм ён апаясаўся, узяў кубак i напоўнiў яго вадою i ўкленчыў перад мною й абмыў мне ногi; тое самае зрабiў ён пасьля й астатнiм, i Сымону Пятру, якi страшэнна працiвiўся гэтаму. Яшчэ памятаю, якое адмысловае пачуцьцё забрала мяне, калi ягоная рука дакранулася да маёй нагi; было так, быццам дакрануўся нехта, хто любiць мяне, i я быў падумаў, што гэтая рука будзе прадзiраўленая ржавым цьвiком, калi я не перашкоджу.

Але рэбэ Ёшуа сказаў, кажучы: Цi ведаеце вы, што я зрабiў вам? Вы называеце мяне Настаўнiкам i Госпадам, i ў гэтыма ваша права й рацыя. Але я сярод вас як слуга. Я падаў вам прыклад, каб вы рабiлi, што я зрабiў вам.

Пасьля ён зноў апрануўся й вярнуўся на сваё месца, i я паклаў галаву яму на грудзi, быццам быў яго любiмы вучань, i гаварыў зь iм. Рабi, сказаў я, тваё прынiжэньне агiднае мне. Твой здраднiк ужо сядзiць сярод гэтых i той, хто ад цябе адрачэцца, i iншыя нiчым ня лепшыя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Стефан Гайм читать все книги автора по порядку

Стефан Гайм - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке), автор: Стефан Гайм. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x