Богумил Грабал - Танцавальныя гадзiны для старэйшых i спрактыкаваных (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Богумил Грабал - Танцавальныя гадзiны для старэйшых i спрактыкаваных (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Танцавальныя гадзiны для старэйшых i спрактыкаваных (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    3.56/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Богумил Грабал - Танцавальныя гадзiны для старэйшых i спрактыкаваных (на белорусском языке) краткое содержание

Танцавальныя гадзiны для старэйшых i спрактыкаваных (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Богумил Грабал, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Танцавальныя гадзiны для старэйшых i спрактыкаваных (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Танцавальныя гадзiны для старэйшых i спрактыкаваных (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Богумил Грабал
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Грабал Богумил

Танцавальныя гадзiны для старэйшых i спрактыкаваных (на белорусском языке)

Багумiл Грабал

Танцавальныя гадзiны для старэйшых i спрактыкаваных

Пераклад: Ян Максiмюк

Як i да вас, панна, мяне найбольш цягнула хадзiць да прыглядных паненак пад касьцёл, не таму каб я надта бiў чалом Царкве, але там ля плябанii была адна крамка, а ў ёй прадаваў нехта Алтман, патрыманыя швацкiя машыны, амэрыканскiя грамафоны на дзьве спружыны i вогнегасiлкi фiрмы "Мiнiмакс", i той Алтман дадаткова займаўся сьцягваньнем прыгожых дзяўчат з цэлага павету ў гасподы й шынкi, i яны часта начавалi ў Алтмана ў заднiм пакойчыку, а калi прыходзiла лета, ставiлi ў садочку палатку, а як што ксёндз-дэкан упадабаў сабе прагульвацца каля плоту, дык тыя фарсунi выносiлi грамафон i пяялi й курылi й загаралi ў купальнiках, ну дзiва дзiўнае, як у небе ў iх тамака было, як у нейкiм раю, таму ксёндз-дэкан так рупна хадзiў каля плоту на рэвiзiю, бо зь сьвятарамi яму быў нешанцунак, адзiн вiкары зьбег зь ягонай пляменьнiцай у Канаду, другi перайшоў у чэхаславацкую царкву i ажанiўся, а трэцi парушыў забарону i пералез цераз плот да тых прыгажуняў, што тамака загаралi, а так закахаўся ў адну, ажно застрэлiўся ад нешчасьлiвага каханьня, з рэвальвэру або браўнiнга, гэта такая зброя, зь якой кожнаму можа быць бяда, мы як былi хлапчукамi пазычылi адзiн i стралялi ў плот, як Конар Толнэс, потым брат разабраў той браўнiнг i мы не змаглi ўжо сабраць яго назад i хацелi застрэлiцца ад роспачы, што не даем рады сабраць, але гэта было наша шчасьце, дык я мог калi захачу пайсьцi да паннаў ля касьцёла, заўсёды прыходзiў выстраены, у крацястых нагавiцах, як банкавы службовец, сядаў сабе на гiльзу "Мiнiмакса", як дыплямат, сонейка сьвяцiла, а тыя дзяўчаты ў купальнiках ляжалi на плахтах нiбыта якi хаўрус "Паклоньнiц сонца", было iх шэсьць i ляжалi яны наўзнак з рукамi падкладзенымi пад галоўкi з высока зачасанымi фрызурамi ды глядзелi наўмысна ў аблокi, каб пакiнуць свае целы на папас мужчынскiм вачом, але я, як што быў чульлiвы як Моцарт, i абагаўляў эўрапейскi рэнэсанс, зiркаў на iх як кракадзiл, адным вокам у садок на ксяндза-дэкана, другiм вокам на тыя ножкi, закладзеныя адна за адну, прыгажунi ўвесь час калыхалi сваiмi лыткамi, а па мне бегалi мурашкi, каму ж яшчэ магло так надарыцца, каб пабыць сам-насам з гэтулькiмi красунямi? хiба што толькi кайзэру або султану, а распавядаў я гэтым краскам, як прысьнiўся мне прыемны сон, як мне прымроiлася, што пекар саджае хлеб у печ, а гэта значыць выйгрыш на лятарэi, але я ня меў лятарэйнага бiлета, ну так, бачыць пекара ў сьне азначае яшчэ начныя забавы, але што з тых забаваў? Гаўлiчак i Хрыстос, тыя нiколi не сьмяялiся, наадварот, больш за ўсё плакалi, бо калi хто мерыцца быць носьбiтам вялiкай iдэi, дык не павiнен рабiць глупстваў, у Гаўлiчка быў дыямантавы мозг, ён нават прафэсараў зьдзiўляў, прапаноўвалi яму арцыбiскупскае крэсла, але ён выбраў справядлiвасьць, трохi кавы й крупнiку ды толькi працаваць для народу, каб паменшыць непiсьменнасьць, гэта адно разбэшчаным людзям уначы мiрсьцiцца такiм ладам, у гноi валяесься, вясёлы час цябе чакае, або калi прысьнiцца начны гаршчок, бесклапотнае жыцьцё табе наканавана, ну так, мiлыя панны, гэта якраз той клёк, калi чалавек спадзяецца на самога сябе, а не на бацькоў, як той Маноўх, якому хапала, што ягоны бацька быў турэмным наглядчыкам, дык ён не рабiў нiчога iншага, як толькi жлукцiў гарэлку i набiраўся дрэнных ухватак, а потым з такога ўзьнiкаюць пустабрэхi, як тая спрэчка за аўстрыйскiм часам мiж сацыяльнымi дэмакратамi, вальнадумцамi й клерыкаламi, адны думалi, што сьвет паўстаў з малпы, а iншыя, што Бог зьляпiў Адама з гразi, а потым зь ягонай кiшкi зрабiў Еву, ну дык i яе таксама мог бы вырыхтаваць з гразi, лягчэй бы выйшла, ды ўсё гэта лухта, сьвет жа тады быў бязьлюдны як зорка, але людзi сакочуць як маладыя сарокi, рупяцца пра ваду ў рэшаце, я таксама мог бы памроiць аб павабнай дачушцы прэм'ер-мiнiстра, але калi з гэтага нiчога ня можа быць, дык навошта? а потым гэта прыгожа канчаецца! Сьвятая Багародзiца! каронны герцаг Фэрдынанд быў пабiты пранцамi i Вэцэра яго стукнула, а яе ўжо застрэлiў рамiзьнiк, ну а кожная панна прызнае, што калi б у ейнага мiлага той iнструмант быў няспраўны, дык ёй усё роўна што жыўцом у магiлу легчы, дык калi я служыў у найлепшай армii на сьвеце, кажу штабс-лекару, пане доктар, балiць мне ў грудзях, а ён кажа, мне таксама, хлопча, калi б у нас было сто тысяч такiх як ты, мы заваявалi б увесь сьвет! i даў мне адзiнку, i я быў героем i выйшаў з горда ўзьнятай галавой, а ён крычыць да мяне стойце! яшчэ маеце час, паедзеце з маёй паняй на вакзал, ягоная панi была красуня, той самай пароды, што й Мажэнка Цыглерава, велiканка як Марыя Тэрэза, выстраеная як каралева, i адразу мяне пытаецца, а вы яшчэ свабодны? i дае мне дваццатку за дарогу, але я ня ўзяў, во што значыць рыцарскасьць, Хрыстос i Гаўлiчак таксама не ўзялi б тае дваццаткi, ведаеце, у тыя часы мы трымалi шык, я любiў насiць пэнснэ, а ў гальштук прыколваў значок, якi дзед майго сябры дастаў ад клюбу "Ахiлес" у Брне за перамогу ў скоках у вышыню, галоўнае, каб мець грошыкi, за грошыкi можна ўсё, i прыгожыя панны, нават калi хто гарбаты або й стары грыб, за грошы можа купiць сабе прыгажуню, бо на гэтым наш сьвет круцiцца ў сусьвеце, а я, хоць i прысягаў кайзэрам i прэзыдэнтам, увесь час застаюся героем, далей маю залатыя рукi, як хiрург або доктар, у шаўца заўсёды далiкатныя рукi, таму мяне называлi прафэсiяналам, сам Баця, казалi, паслаў мне дэкрэт, каб я ў яго рабiў, каб яму паставiў ягоную фiрму на ногi, баранэса Бжызава, якая прыходзiла да нас па малако, паглянула на мяне, а потым апусьцiла вочы i кажа, а вы самi ня шляхцiц будзеце? была яна дамай высокага роду, мордачка як у кошкi на шакалядзе, а ейная дачка выйшла за прыгляднага судзьдзю Юста, таго што даваў валацугам i п'янiцам вялiзныя прысуды, Тонiк Воплетал уляпiў таму судзьдзi поўху, бо ён засудзiў яго на трынаццаць месяцаў за тое, што перагрыз горла Рыгу падчас акадэмiчных дэбатаў, Хрыстос жа, лекар усiх народаў, апiрышча бедных, ужо тады ведаў, што чалавек схiльны да найбольшага лайдацтва i зараз потым да сьлёз, таму меў досыць сiлы i за ўсiх узяў тое бервяно на плечы ды зьбiты i ўвесь у крывi валок яго два кiлямэтры на Гальготу, сьвятары й да сёньня гэтаму зьдзiўляюцца, найахвотней выкладаюць дзецям пра сьвятую Тройцу, што айцец ёсьць уласным сынам, а сын сваiм айцом, i што яны перапiсваюцца з дапамогай галубiцы, ну й лухта, ажно ў мазгох рыпiць, як быццам ксяндзом было мала, што яны чуюць на споведзi, тыя нягоды зь няшлюбнымi сынамi i айчымамi, але гэта людзям ня трэба, бо Хрыстос хацеў любовi да блiзкага, дысцыплiны, а ня той любовi на канапе, як гэта некаторыя тутака плятуць, прыдуркi, якiм паадбiвала мазгi, гэта я магу ганарыцца, я, якi заўсёды помнiў Гаўлiчака,

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Богумил Грабал читать все книги автора по порядку

Богумил Грабал - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Танцавальныя гадзiны для старэйшых i спрактыкаваных (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Танцавальныя гадзiны для старэйшых i спрактыкаваных (на белорусском языке), автор: Богумил Грабал. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x