Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Тры таварышы (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.5/5. Голосов: 101
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке) краткое содержание

Тры таварышы (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Эрих Ремарк, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Тры таварышы (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Тры таварышы (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Эрих Ремарк
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Не такая яна ўжо велiчная.

- З табой - не.

Пат засмяялася.

- Мне яна спадабалася. Але давай прынясём валiзкi i дастанем наша адзенне для купання.

Я гадзiну паплаваў i цяпер ляжаў, загараў. Пат была яшчэ ў вадзе. Яе белая шапачка час ад часу паказвалася на блакiтнай гойданцы хваль. Крычалi чайкi. На гарызонце павольна рухаўся параход, над якiм, як сцяг, вiўся дым.

Сонца прыпякала. Яно плавiла волю, мяне ахутвала бяздумная дрымота. Я заплюшчыў вочы i выцягнуўся. Гарачы пясок храбусцеў. У вушах аддаваўся слабы шум прыбою. Ён мне нешта напамiнаў... дзень, калi я ляжаў, як цяпер...

Гэта было ўлетку 1917 года. Наша рота размяшчалася ў той час у Фландрыi. Мы нечакана атрымалi водпуск на некалькi дзен i паехалi ў Остэндэ - Маер, Хольхоф, Браер, Лютгенс, я i яшчэ некалькi чалавек. Большасць з нас нiколi не былi на моры, i гэтыя некалькi дзён, гэта амаль незразумелая паўза памiж смерцю i смерцю, былi аддадзены цалкам сонцу, пяску i мору. Мы цэлы дзень прабылi на пляжы, мы падставiлi голыя целы сонцу - а голае цела, не абцяжаранае зброяй i формай, азначала ў нас мiр - мы дурэлi на пяску i ўвесь час кiдалiся ў мора, мы адчувалi сваё цела, дыханне, рухi з усёй сiлай, якая звязвала нас жыццём, мы забывалi ў гэтыя гадзiны пра ўсё, i нам хацелася пра ўсё забыцца. Але ўвечары, на змярканнi, калi сонца заходзiла i шэрыя ценi з-за гарызонту беглi на бляклым моры, тады памалу ў шоргат прыбою запаўзаў iншы гук, ён мацнеў i нарэшце перакрываў яго, як прыглушаная пагроза: гарматны гром з фронту. Тады здавалася, што раптам невыразнае маўчанне перарывала размовы i з вясёлых твараў зняможаных гульнёй дзяцей пазiраў жорсткi абрыс салдат з iмгненна выхапленым выразам здзiўлення, тугi, у якой было ўсё, пра што нiколi не гаварылася: мужнасць, i горыч, i прага жыцця, воля выканаць абавязак, адчай, надзея i загадкавая жалоба так рана пазначаных. Праз некалькi дзён пасля гэтага пачалося вялiкае наступленне, i ўжо трэцяга лiпеня ў роце засталося толькi трыццаць два чалавекi. Маер, Хольтхоф i Лютгенс загiнулi...

- Робi! - паклiкала Пат.

Я расплюшчыў вочы. Мне спатрэбiўся нейкi час, каб прыпомнiць, дзе я. Заўседы, калi наплывалi ваенныя ўспамiны, я адразу адключаўся. Пры iншых успамiнах гэтага не было.

Я прыўзняўся. Пат выходзiла з вады. Яна iшла якраз па дарожцы, утворанай на моры сонечным святлом, блiшчастая стужка сцякала з яе плячэй. Яна так была ахутана святлом, што здавалася амаль зялёнай. З кожным крокам наблiжаючыся да пляжа, яна нiбы ўрастала ў шырокi сонечны прамень, пакуль вечаровае сонца не стала над самай яе галавой, як нiмб.

Я зусiм мiжволi ўскочыў - нiбы з iншага свету з'явiўся гэты вобраз: бязмежнае сiняе неба, белыя пенныя марскiя хвалi i прыгожая стройная фiгура на пярэднiм плане, - мне здалося, што я адзiн на белым свеце, а з вады да мяне крочыць першая жанчына. На хвiлiну я адчуў незвычайную цiхую прываблiвую сiлу прыгажосцi i зразумеў, што яна была мацнейшая за ўсё крывавае мiнулае, што яна i павiнна быць мацнейшай - iнакш рухне ўвесь свет, задыхнецца ў жудасным тлуме. I яшчэ больш за ўсё гэта я адчуў, што я iсную, проста iсную, i што Пат iснуе, што я жыву, што я неяк уратаваўся ад жахаў, што ў мяне ёсць вочы, i рукi, i думкi, i палкiя хвалi крывi i што ўсё гэта - цуд, якi цяжка зразумець.

- Робi! - крыкнула Пат яшчэ раз i памахала рукой. Я ўзяў яе халат i хутка пайшоў ёй насустрач.

- Ты занадта доўга была ў вадзе, - сказаў я.

- Я зусiм не замерзла, - адказала яна ледзь чутна.

Я пацалаваў яе ў мокрае плячо.

- Спачатку табе трэба пасцерагчыся.

Яна пахiтала галавой i глянула на мяне ззяючымi вачыма.

- Я даволi доўга асцерагалася.

- Праўда?

- Вядома. Занадта доўга. Хачу быць нарэшце неасцярожнай! - Яна засмяялася i прытулiлася шчакой да мяне. - Давай забудзем пра асцярожнасць, Робi! Не будзем думаць нi пра што, зусiм нi пра што, толькi пра самiх сябе, пра сонца, адпачынак i мора!

- Добра, - сказаў я i ўзяў кашлаты ручнiк. - Спачатку дай я цябе вытру насуха. Калi ты паспела так загарэць?

Яна апранула халат.

- Гэта засталося яшчэ з таго часу, калi я паводзiла сябе асцярожна. Тады я кожны дзень гадзiну загарала на балконе. А ў восем вечара iшла спаць. Сёння ў восем вечара я пайду яшчэ раз купацца.

- Будзе бачна, - сказаў я. - У намерах чалавек заўсёды вялiкi. У ажыццяўленнi - не заўсёды. Гэтым ён i прываблiвы.

З купаннем увечары не атрымалася. Мы зрабiлi прагулку пехатой да вёскi, а на змярканнi пакаталiся на "сiтраэне", потым Пат раптам адчула недамаганне i папрасiлася дадому. Я i раней часта заўважаў у яе гэта - раптоўны пераход ад ажыўлення да раптоўнай зморы. У яе было няшмат сiлы i нiякiх рэзерваў, хоць па ёй гэтага нельга было заўважыць. Яна заўсёды трацiла ўсе свае ўнутраныя запасы жыццёвай сiлы, i здавалася, што яна нястомная ў сваiм маладым спрыце - але раптоўна наступаў момант, калi яе твар рабiўся бледны, а вочы глыбока западалi. Сiлы пакiдалi яе. Яна стамлялася не паступова, а за некалькi секунд.

- Паедзем дадому, Робi, - сказала яна, i яе прыглушаны голас гучаў на больш нiзкiх нотах, чым звычайна.

- Дадому? Да фройляйн Эльфрыды Мюлер з залатым крыжыкам на шыi? Невядома, што гэты д'ябал прыдумаў тым часам.

- Дадому, Робi, - сказала Пат i зморана схiлiлася да майго пляча. - Тут наш дом.

Я зняў адну руку з руля i абняў яе. Так мы павольна ехалi праз сiнi туманны змрок, i калi нарэшце ўбачылi асветленыя вокны маленькага дамка, якi, нiбы цёмны звярок, прымасцiўся ў куточку роўнай далiны, мне сапраўды здалося, што мы прыехалi дадому.

Фройляйн Мюлер ужо чакала нас. Яна пераапранулася i была не ў чорнай шарсцяной сукенцы, а ў чорнай шаўковай - такога ж пурытанскага крою. Замест крыжыка на шыi цяпер вiсела эмблема сэрца, якара i крыжа адначасова - царкоўны сiмвал веры, надзеi i любовi.

Яна была цяпер значна больш зычлiвая, чым удзень, i спытала, цi згодныя мы павячэраць яйкамi, халодным мясам i вэнджанай рыбай. Яна вячэру ўжо прыгатавала.

- Ну, што ж, - сказаў я.

- Вам не падабаецца? Свежавэнджаная рачная камбала. - Яна глядзела на мяне са страхам.

- Добра, - холадна сказаў я.

- Свежавэнджаная камбала вельмi смачная, - заявiла Пат i з дакорам зiрнула на мяне. - Гэта найлепшая яда нанач, лепшай i прыдумаць нельга ў першы дзень на моры, фройляйн Мюлер. Каб яшчэ гарачанькай гарбаты...

- Ёсць, ёсць! Гарбата сапраўды гарачая! З задавальненнем. Зараз прынясуць.

Фройляйн Мюлер з палёгкай пабегла, шоргаючы шаўковай сукенкай.

- Ты сапраўды не любiш рыбы? - спытала Пат.

- Яшчэ як люблю! Камбалу! Пра яе я мару ўжо некалькi дзён.

- А сам задзiраеш нос. Вось гэта здорава!

- Трэба было аддзячыць за тое, як яна сустрэла нас удзень.

- Ах, божа мой! - Пат засмяялася. - Навошта табе? Я ўжо даўно забылася.

- А я - не, - сказаў я. - Я так лёгка не забываю.

- А варта было б, - падказала Пат.

Прыйшла служанка з падносам. Скура камбалы была залацiстая, як тапаз, яна пахла морам i дымам. На падносе былi яшчэ свежыя крэветкi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Эрих Ремарк читать все книги автора по порядку

Эрих Ремарк - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Тры таварышы (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Тры таварышы (на белорусском языке), автор: Эрих Ремарк. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x