Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Тры таварышы (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.5/5. Голосов: 101
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке) краткое содержание

Тры таварышы (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Эрих Ремарк, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Тры таварышы (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Тры таварышы (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Эрих Ремарк
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Я пачынаю забываць, - сказаў я замiлавана. - Акрамя таго, у мяне абуджаецца воўчы апетыт.

- У мяне таксама. Але падай мне спачатку гарачай гарбаты. Дзiўна, як мне холадна. А на дварэ ж вельмi цёпла.

Я зiрнуў на яе. Яна была бледная, хоць i ўсмiхалася.

- Больш i гаворкi не можа быць пра такiя працяглыя купаннi, - сказаў я i спытаў у служанкi: - У вас ёсць ром?

- Што?

- Ром. Пiтво ў бутэльках.

- Ром?

- Ром.

- Няма.

Яна ўтаропiлася на мяне. Твар яе быў падобны на поўню з цеста.

- Няма, - сказала яна яшчэ раз.

- Добра, - сказаў я. - Нiчога. Бывайце. Бог з вамi.

Яна знiкла.

- Якое шчасце, Пат, што ў нас прадбачлiвыя сябры, - сказаў я. - Сёння ранiцай, калi мы ад'язджалi, Ленц паставiў мне ў машыну даволi цяжкi скрутак. Глянем, што там.

Я прынёс пакунак з машыны. Гэта быў карабок з дзвюма бутэлькамi рому, бутэлькай каньяку i бутэлькай партвейну. Я падняў iх на святло.

- Нават ром "Сен-Джэймс"! Хлопцы надзейныя.

Я адкаркаваў бутэлькi i лiнуў Пат у гарбату. Я заўважыў, што яе рука дрыжала.

- Табе сапраўды так холадна? - спытаў я.

- Было. Цяпер ужо лепш. Добры ром. Але я зараз пайду ў пасцель.

- Iдзi неадкладна, Пат, - сказаў я. - Мы падсунем стол i павячэраем.

Яна паслухалася. Я прынёс ёй яшчэ адну коўдру з майго ложка i падсунуў стол.

- Можа, табе зрабiць сапраўдны грог, Пат? Гэта яшчэ лепш. Я хуценька прыгатую.

Яна пахiтала галавой.

- Я зноў адчуваю сябе добра.

Я зiрнуў на яе. Яна i праўда выглядала ўжо лепш. Вочы яе зноў заззялi, вусны былi вельмi чырвоныя, а скура мела матавы колер.

- Дзiўна, як хутка гэта праходзiць, - сказаў я. - Напэўна, ром дапамог.

Яна ўсмiхнулася.

- I ложак таксама, Робi. Найлепш мне дапамагае ложак. Ён мой прытулак.

- Дзiўна. Я звар'яцеў бы, калi б мне давялося так рана класцiся спаць. Аднаму, вядома.

Яна засмяялася.

- Жанчына адносiцца да гэтага крыху iнакш.

- Не кажы: жанчына. Ты - не жанчына.

- А хто ж?

- Не ведаю. Але не жанчына. Калi б ты была сапраўдная, нармальная жанчына, я не пакахаў бы цябе.

Яна глянула на мяне.

- А ты ўвогуле можаш пакахаць?

- Што ж, - сказаў я. - Пытанне якраз для вячэры. Яшчэ ёсць пытаннi?

- Магчыма. Але дзе адказ на гэтае?

Я налiў сабе чарку рому.

- Будзь здарова, Пат. Магчыма, ты маеш рацыю. Магчыма, нiхто з нас не можа. Ну, так, як раней. Але мы кахаем не горш. Толькi iнакш. Iншыя погляды на гэта.

Пастукалi ў дзверы. Увайшла фройляйн Мюлер. У руцэ ў яе быў маленькi графiнчык, на дне якога пляскалася кропля нейкай вадкасцi.

- Я прынесла вам рому.

- Дзякую, - сказаў я, з хваляваннем разглядаючы шкляны напарстак. - Вельмi ўдзячны вам за ласку, але мы ўжо знайшлi сродак.

- О божа! - яна са страхам разглядала бутэлькi на стале. - Вы так шмат п'яце?

- Толькi для лячэння, - адказаў я мякка, пазбягаючы глядзець на Пат. Прапiсана лекарам. У мяне занадта сухая печань, фройляйн Мюлер. Але цi не зробiце нам ласку?

Я адкаркаваў бутэльку партвейну.

- За ваша здароўе! Каб ваш дом напоўнiўся клiентамi.

- Вялiкi дзякуй!

Яна ўздыхнула, зрабiла лёгкi паклон i прыклалася да чаркi, як птушачка.

- За добры адпачынак! - Потым яна з хiтрынкай усмiхнулася мне. - Моцны партвейн. I добры.

Ад здзiўлення, што яна так перамянiла тон, у мяне ледзь чарка не выпала з рук. Фройляйн Мюлер зачырванелася, вочы яе заiскрылiся. Яна пачала гаварыць пра ўсё ўсякае, што нас зусiм не цiкавiла. Пат з анёльскiм цярпеннем трывала яе. Нарэшце фройляйн звярнулася да мяне:

- Значыць, у пана Кёстэра ўсё ў парадку?

Я кiўнуў галавой.

- Ён быў такi сцiплы ў той час, - сказала яна. - Бывала, за дзень не вымавiць нiводнага слова. Ён i цяпер такi маўклiвы?

- Цяпер ён час ад часу размаўляе.

- Ён прабыў тут амаль год. Заўсёды адзiн...

- Так, - сказаў я. - У такiх выпадках заўсёды гаворыш менш.

Яна сур'ёзна кiўнула галавой i глянула на Пат.

- Вы, пэўна, замарылiся.

- Крыху, - сказала Пат.

- Вельмi, - дадаў я.

- Тады я пайду, - заявiла яна спуджана. - Дабранач! Спiце спакойна!

Яна няўпэўнена пайшла.

- Мне здаецца, ёй хацелася пабыць яшчэ, - сказаў я. - Дзiўна, што гэта з ёй, праўда?

- Беднае стварэнне, - пашкадавала Пат. - Кожны вечар, пэўна, сядзiць адна ў пакоi ў палоне турбот.

- Ну, так, сапраўды, - сказаў я. - Але мне здаецца, што ўвогуле я паводзiў сябе з ёй прыстойна.

- Так i было. - Яна пагладзiла мне руку. - Адчынi крышачку дзверы, Робi.

Я пайшоў i адчынiў дзверы. На дварэ праяснiлася, палоска месячнага святла пралегла па сцяжынцы аж у дзверы. Здавалася, што сад толькi таго i чакаў, калi адчыняцца дзверы, - так настойлiва сюды адразу ўварваўся водар кветак, салодкi пах жоўтафiёля, рэзеды i руж, запоўнiўшы сабой пакой.

- Паглядзi, - сказаў я, паказваючы на двор. У яркiм месячным святле ва ўсю даўжыню бачылася садовая дарожка. Кветкi, нахiлiўшыся, стаялi абапал яе, лiстота была серабрыстага колеру, а краскi, якiя так страката свяцiлiся днём, пафарбаваныя ў мяккiя пастэльныя таны, мiгцелi цяпер загадкава-пяшчотна. Месяцава святло i ноч прыглушылi iх фарбы i сiлу, затое iх пах стаў больш моцны i саладжавы, чым удзень.

Я глянуў на Пат. Яе галава з цёмнымi валасамi - кволая, маленькая, бездапаможная - ляжала на белай падушцы. У яе было мала сiлы, але была тайна кволасцi, тайна кветак у змроку, у плывучым святле месяца.

Яна крыху прыўзнялася.

- Я сапраўды вельмi замарылася, Робi. Гэта кепска?

Я прысеў да яе на ложак.

- Нiчога. Ты выспiшся.

- Але ж ты яшчэ не хочаш спаць.

- Я схаджу яшчэ на пляж.

Яна кiўнула галавой i легла. Я хвiлiнку пасядзеў яшчэ.

- Не зачыняй нанач дзверы, - сказала яна сонна. - Быццам спiш у садзе...

Яна пачала дыхаць слабей, i я цiха ўстаў i выйшаў у сад. Каля драўлянага плота я спынiўся i запалiў. Адсюль можна было зазiраць у пакой. На крэсле вiсеў халат, наверх былi кiнуты сукенка i штосьцi з бялiзны, на падлозе, каля крэсла, стаялi туфлi. Адзiн перавярнуўся. У мяне было незвычайнае пачуццё, быццам я дома. Гледзячы на гэта ўсё, я думаў, што ёсць на свеце чалавек i што ён будзе, што варта зрабiць толькi некалькi крокаў, каб убачыць яго i быць з iм, сёння, заўтра i, магчыма, доўга-доўга...

"Магчыма, - падумаў я. - Магчыма... увесь час гэтае слова, без якога не абысцiся! Упэўненасць, якой не хапала... упэўненасць, якой не хапала ўсяму i ўсiм".

Я пайшоў да пляжа, да мора, насустрач ветру i прыглушанаму шуму, якi накатваўся, як далёкая кананада.

XVI

Я сядзеў на пляжы i назiраў, як заходзiла сонца. Пат не пайшла са мной. Увесь дзень яна дрэнна сябе адчувала. Калi прыцямнела, я ўстаў. Трэба было iсцi дадому. Тут я ўбачыў, што ад лесу бегла служанка. Яна махала рукой i нешта крычала. Я не разумеў. Усе гукi заглушалiся ветрам i морам. Я памахаў ёй, каб яна спынiлася: я зараз падыду сам. Але яна ўсё бегла, падносячы рукi да твару.

- Панi... - зразумеў я. - Хутка...

Я пабег.

- Што здарылася?

Яна хапала паветра.

- Хутка- панi... няшчасце...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Эрих Ремарк читать все книги автора по порядку

Эрих Ремарк - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Тры таварышы (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Тры таварышы (на белорусском языке), автор: Эрих Ремарк. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x