Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Тры таварышы (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.5/5. Голосов: 101
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке) краткое содержание

Тры таварышы (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Эрих Ремарк, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Тры таварышы (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Тры таварышы (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Эрих Ремарк
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я пабег па пясчанай сцежцы, праз лес, да дома. Драўляныя веснiцы не адчынiлiся, я пераскочыў праз верх, кiнуўся ў пакой. Пат ляжала на ложку, на грудзях была кроў, рукавы закасаныя. Кроў цякла ў яе з рота. Каля яе стаяла фройляйн Мюлер. У руках у яе былi ручнiкi i мiска з вадой.

- Што здарылася? - выгукнуў я i адпiхнуў яе.

Яна нешта сказала.

- Прынясiце бiнт! - крыкнуў я. - Дзе рана?

Яна пазiрала на мяне, вусны ў яе дрыжалi.

- Няма раны.

Я зiрнуў на яе.

- Кравацеча.

Я падскочыў да яе i забраў з рук мiску з вадой.

- Прынясiце лёду, прынясiце хутчэй кавалак лёду.

Я намачыў ручнiк i паклаў яго Пат на грудзi.

- У нас дома няма лёду, - сказала фройляйн Мюлер.

Я павярнуўся да яе. Яна адхiснулася.

- Богам прашу, прынясiце кавалак лёду, пашлiце каго-небудзь у шынок i патэлефануйце лекару.

- У нас няма тэлефона.

- Чорт пабяры! Дзе найблiжэйшы тэлефон?

- У Масмана.

- Бяжыце хутчэй туды. Адразу ж патэлефануйце лекару, якi жыве найблiжэй. Як яго завуць? Дзе ён жыве?

Не дачакаўшыся, што яна скажа, я падпiхнуў яе.

- Хутка, хутка бяжыце, што ёсць сiлы. Цi далёка гэта?

- Тры хвiлiны, - сказала жанчына i пабегла.

- Прынясiце ж лёду! - крыкнуў я ёй наўздагон.

Яна кiўнула галавой.

Я прынёс вады i зноў намачыў ручнiк. Я не адважваўся дакрануцца да Пат. Я не ведаў, цi так яна павiнна ляжаць, я быў у адчаi, што не ведаў, а гэта ж было адзiнае, што трэба было ведаць. Падкласцi пад галаву падушку цi, наадварот, нельга?

Яна захрыпела, потым напружылася, i з рота заструменiла кроў. Яна дыхала цяжка, з плачам, у вачах яе стаяў нечалавечы жах, яна душылася i кашляла, кроў вырывалася струменямi. Я то ўтрымлiваў яе, то адпускаў, падклаўшы руку ёй пад плечы. Я адчуваў кожны рух яе беднага зняможанага цела, здавалася, гэта будзе цягнуцца бясконца, потым яна без сiлы адвалiлася на спiну.

Вярнулася фраў Мюлер. Яна глядзела на мяне, як прывiд.

- Што рабiць? - крыкнуў я.

- Зараз прыйдзе лекар, - прашаптала яна. - Лёд... на грудзi i, калi можна... у рот...

- Як палажыць - падняць галаву цi не трэба, гаварыце ж, каб д'ябал вас узяў... хутка!

- Няхай ляжыць... ён зараз прыйдзе.

Я паклаў кавалак лёду на грудзi Пат, апрытомнеўшы, ведаючы, што нешта магу рабiць. Я пабiў лёд для кампрэсу i паклаў яго i ўсё ўзiраўся на гэтыя салодкiя, каханыя, спакутаваныя вусны, адзiныя, скрываўленыя...

Чуваць было, што нехта прыехаў на ровары. Я ўскочыў на ногi. Лекар.

- Патрэбна мая дапамога? - спытаў я.

Ён пахiтаў галавой i адкрыў сумку. Я стаяў зусiм побач з iм перад ложкам, ухапiўшыся за спiнку. Ён зiрнуў на мяне. Адступiўшы на крок, я не адрываў ад яго вачэй. Ён глядзеў на скабы Пат. Яна стагнала.

- Гэта небяспечна? - спытаў я.

- Дзе лячылася ваша жонка? - спытаў ён у адказ.

- Што? Лячылася? - прамармытаў я.

- У якога лекара? - спытаў ён нецярплiва.

- Я не ведаю... - адказаў я. - Не, я нiчога не ведаю... я не думаю...

Ён зiрнуў на мяне.

- Вы гэта павiнны ведаць...

- Але я не ведаю. Яна мне нiколi нiчога не казала.

Ён нахiлiўся над Пат i спытаў. Яна намагалася адказаць. Але закашлялася, пацякла кроў. Лекар падхапiў яе пад плечы.

Яна хапала паветра, дыхала з прысвiстам.

- Жафэ, - з булькатаннем прамовiла яна.

- Фелiкс Жафэ? Прафесар Фелiкс Жафэ? - спытаў лекар.

Яна пацвердзiла вачыма. Ён павярнуўся да мяне.

- Вы можаце патэлефанаваць яму? Лепш спытаць яго.

- Так, так, - адказаў я. - Зараз. Я потым паклiчу вас. Жафэ?

- Фелiкс Жафэ, - сказаў лекар. - Спытайце нумар тэлефона ў бюро даведак.

- Яна будзе жыць? - спытаў я.

- Трэба, каб спынiлася кравацеча, - сказаў лекар.

Я паклiкаў служанку, i мы пабеглi. Яна паказала мне дом, дзе быў тэлефон. Я пазванiў у дзверы. Невялiкая кампанiя сядзела за сталом. Яны пiлi хто каву, хто пiва. Я акiнуў iх позiркам i не мог зразумець: людзi пiлi пiва ў той час, калi Пат сцякала крывёй. Я сказаў, што мне тэрмiнова трэба пагаварыць, i пачаў чакаць. Услухоўваючыся ў гулкi змрок, я праз занавескi бачыў частку пакоя i постацi, нiбы ў тумане. Я бачыў, як туды-сюды матлялася лысiна, яна ў святле здавалася жоўтай; я бачыў брошку на жоўтай тафце зашнураванай сукенкi, падвойны падбародак, пенснэ i высокую прычоску... кастлявую старую руку з прыпухлымi венамi, якая барабанiла па стале... мне не хацелася нiчога гэтага бачыць, але я быў безабаронны: усё гэта лезла мне ў вочы, як зыркае святло.

Нарэшце тэлефон адказаў. Я папрасiў паклiкаць прафесара.

- На жаль, - адказала сястра, - прафесар выйшаў.

Сэрца ў мяне спачатку спынiлася, а потым загрукатала, як кавальскi молат.

- А дзе ён? Мне трэба пагаварыць з iм неадкладна.

- Не ведаю. Магчыма, пайшоў яшчэ раз у клiнiку.

- Калi ласка, патэлефануйце ў клiнiку. Я пачакаю. У вас жа ёсць яшчэ адзiн апарат.

- Хвiлiнку. - Зноў пачалося гудзенне, бяздонная цемра, над якой цягнуўся толькi тоненькi металёвы дроцiк. Я ўздрыгнуў. Побач са мной у завешанай клетцы пачала спяваць канарэйка. Зноў пачуўся голас сястры:

- Прафесар Жафэ ўжо пайшоў з клiнiкi.

- Куды?

- Я гэтага сапраўды не магу вам сказаць, пан. Пайшоў.

Я прыхiлiўся да сцяны.

- Ало! - сказала сястра. - Вы яшчэ слухаеце?

- Так... паслухайце, сястра, вы не ведаеце, калi ён вернецца...

- Гэта невядома.

- Няўжо ён вам не кажа? Ён жа павiнен казаць. Калi што здарыцца, неяк жа трэба яго знайсцi.

- Ёсць лекар у клiнiцы.

- Не маглi б вы яго... не, не, не мае сэнсу, ён жа нiчога не ведае... добра, сястра, - сказаў я знясiлена, - калi прыйдзе прафесар Жафэ, папрасiце яго неадкладна патэлефанаваць сюды. - Я назваў нумар. - Але, калi ласка, неадкладна.

- Можаце паверыць мне, пан. - Яна паўтарыла нумар i павесiла слухаўку.

Я застаўся адзiн. Галовы, што матлялiся, лысiна, брошка, другi пакой былi далёка, блiскучая гума, якая хiсталася. Я азiраўся вакол сябе. Больш мне тут не было чаго рабiць. Трэба было толькi сказаць людзям, каб яны паклiкалi мяне, калi будзе званок. Але я не мог адарвацца ад тэлефона. Здавалася, што гэта выратавальны канат, якi я выпускаю з рук. I раптам я здагадаўся, што рабiць. Я зноў узяў слухаўку i назваў Кёстэраў нумар тэлефона. Ён павiнен быць на месцы. Iнакш i не магло быць.

I вось з гаму i шуму ночы пачуўся спакойны голас Кёстэра. Я адразу ж таксама супакоiўся i расказаў яму пра ўсё. Я адчуваў, што ён запiсвае.

- Добра, - сказаў ён. - Я адразу выязджаю на пошукi прафесара. Я патэлефаную. Супакойся. Я яго знайду.

Канец. Канец? Свет зацiх. Прывiд знiк. Я пабег назад. - Ну? - спытаў лекар. - Вы знайшлi яго?

- Не, - сказаў я. - Але я знайшоў Кёстэра.

- Кёстэра? Не ведаю. Што ён сказаў? Як ён лячыў яе?

- Лячыў? Ён не лячыў яе. Кёстэр знойдзе яго.

- Каго?

- Жафэ.

- Божа мой, хто ён, гэты Кёстэр?

- Ах... прабачце. Кёстэр - мой сябра. Ён знойдзе прафесара Жафэ. Я яго не застаў на месцы.

- Шкада, - сказаў лекар i зноў павярнуўся да Пат.

- Ён яго знойдзе, - сказаў я. - Калi той жывы, то ён адшукае яго.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Эрих Ремарк читать все книги автора по порядку

Эрих Ремарк - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Тры таварышы (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Тры таварышы (на белорусском языке), автор: Эрих Ремарк. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x