Жан Сартр - Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке)
- Название:Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Жан Сартр - Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке) краткое содержание
Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Люсьен не мог адолець сябе i прымусiць зноў пайсцi да Бержэра. Яшчэ некалькi тыдняў яму ўвесь час вярзлося, што ён сустракае яго на кожным рагу; кожны званок у дзверы прымушаў яго ўздрыгваць, калi ён заставаўся дома, а па начах яму снiлiся жудасныя кашмары: Бержэр гвалцiў яго пасярод лiцэйскага двара, а ўсе "поршнi" стаялi вакол i рагаталi. Тым не менш Бержэр нi разу не паспрабаваў убачыцца з iм i наогул не падаваў нiякiх праяў жыцця. "Ён галiўся толькi на маё цела", - пакрыўджана думаў Люсьен. Берлiяк таксама некуды знiк. Гiгар, якi часам ездзiў з iм па нядзелях на скачкi, сцвярджаў, што той падаўся з Парыжа пасля чарговага прыступу нервовай дэпрэсii. Паступова Люсьен супакоiўся, паездка ў Руан здавалася яму ўжо далёкiм, вычварным сном, якi не меў нiчога агульнага з рэчаiснасцю, ён забыў усе яго падрабязнасцi, i адзiнае, што яшчэ заставалася ў яго ў памяцi, было пачуццё цяжкага паху плоцi, змяшанага з водарам адэкалону, i невыносны сум. Панi Флёр'е некалькi разоў пытала Люсьена, як жыве яго сябар Бержэр, i аднойчы прапанавала:
- Трэба будзе запрасiць яго ў знак падзякi да нас у Фероль.
Гэтыя словы прымусiлi Люсьена нарэшце схлусiць.
- Ён з'ехаў у Нью-Йорк, - адказаў ён.
Колькi разоў Люсьен ездзiў з Гiгарам i ягонай сястрой на Марну пакатацца ў чоўне. Гiгар навучыў яго танцаваць. "Я выходжу са сну, - казаў ён сабе, - я адраджаюся". Але яшчэ даволi часта яму здавалася, як нешта, нiбы цяжкая ноша, цiсне яму на спiну: гэта былi яго комплексы. Ён падумваў, цi не паехаць яму ў Вену да Фрэйда. "Я паеду без грошай, пайду, калi трэба, пешкi i скажу яму: у мяне нi граша за душой, але я - той самы выпадак". Аднойчы гарачым чэрвеньскiм адвячоркам ён сустрэў на бульвары Сэн-Мiшэль свайго былога выкладчыка фiласофii Бабуэна.
- Ну што, Флёр'е, - спытаў Бабуэн, - рыхтуецеся ў Цэнтральную?
- Рыхтуюся, пане, - адказаў Люсьен.
- Вам можна было б падумаць пра вывучэнне лiтаратуры, - параiў Бабуэн, - у вас добра iшла фiласофiя.
- А я фiласофiю i не кiдаў, - сказаў Люсьен. - I гэтым летам таксама сёе-тое чытаў. Фрэйда, напрыклад. Дарэчы, - дадаў ён з раптоўным натхненнем, я якраз хацеў у вас, пане, спытаць: што вы думаеце пра псiхааналiз?
Бабуэн засмяяўся.
- Гэта мода, - адказаў ён. - I як усе моды, яна пройдзе. Усё, што ёсць лепшага ў Фрэйда, вы знойдзеце ўжо ў Платона. А што да рэшты, - дадаў ён безапеляцыйным тонам, - дык мяне на гэтай мякiне не ашукаеш. Я раiў бы вам лепш пачытаць Спiнозу.
Люсьен адчуў, як з яго звалiўся вялiкi цяжар. Свiшчучы, ён рушыў пешкi дадому. "Гэта быў проста кашмарны сон, - думаў ён, - але цяпер ад яго нiчога не засталося!" Сонца ў той дзень было яркае i спякотнае, але Люсьен падняў галаву i, не мiргаючы, проста ўтаропiў на яго вочы: гэтае сонца свяцiла ўсiм, i Люсьен таксама меў права глядзець яму ў твар. Ён быў уратаваны! "Лухта! думаў ён. - Усё гэта была лухта! Яны хацелi збiць мяне з тропу, але нiчога ў iх не выйшла". Увогуле, ён заўсёды супрацiўляўся: Бержэр хоць i задурыў яму галаву сваiмi разважаннямi, але ж Люсьен адчуваў, што педэрастыя ў Рэмбо загана, i потым, калi гэты псяюк Берлiяк хацеў прымусiць яго папалiць гашышу, - ён проста паслаў яго вельмi далёка. "Я ледзь не загубiў сам сябе, - падумаў Люсьен, - але мяне зберагло маё маральнае здароўе". Увечары, за абедам, ён глядзеў на свайго бацьку з сiмпатыяй. Пан Флёр'е быў круты ў плячах i меў павольныя, важкiя рухi селянiна, у якiх адчувалася штось ад пароды; вочы ў яго былi шэрыя, металiчныя i халодныя, як у сапраўднага начальнiка. "Я падобны да яго", - падумаў Люсьен. Ён прыгадаў, што ўжо чатыры пакаленнi ўсе Флёр'е, ад бацькi да сына, былi начальнiкi ў прамысловасцi. "Што б там нi казалi, а сямейнасць усё ж iснуе!" - i ён з гордасцю падумаў пра спадчыннае маральнае здароўе ўсiх Флёр'е.
Тым летам Люсьен не падаваў дакументаў на ўступны конкурс у Цэнтральную школу, i Флёр'е раней звычайнага вярнулiся ў Фероль. Люсьен быў вельмi рады зноў убачыць свой дом, знаёмыя сад i завод, зноў апынуцца ў гэтым цiхiм, маленькiм, ураўнаважаным горадзе: тут быў нiбыта зусiм iншы свет. Ён вырашыў уставаць рана, каб рабiць доўгiя прагулкi па наваколлi.
- Я хачу напоўнiць лёгкiя чыстым паветрам, - сказаў ён бацьку, - i назапасiць здароўя на будучы год, перад тым як ужо з усяе сiлы налегчы на вучобу.
Ён хадзiў з маткаю да Буфардзье i да Бэсаў, i ўсе казалi, што ён вельмi вырас i зрабiўся разважным i разумным хлопцам. На канiкулы ў Фероль прыехалi i Эбрар з Вiнкельманам, якiя вывучалi ў Парыжы права. Люсьен часта хадзiў з iмi гуляць, i яны ўспамiналi жарты, якiя падстройвалi абату Жакмару, прыгадвалi вясёлыя паездкi на роварах i ў тры галасы спявалi "Мецскага артылерыста". Люсьену вельмi падабалiся шчырая адкрытасць i надзейнасць сваiх старых прыяцеляў, i ён папракаў сябе, што раней недаацэньваў iх. Ён прызнаўся Эбрару, што зусiм не ўпадабаў Парыжа, але той не мог яго зразумець: бацькi прыстройвалi яго на выхаванне да аднаго абата, дзе за iм быў вельмi добры дагляд; яшчэ i цяпер ён быў пад уражаннем ад сваiх паходаў у Луўр i таго вечара, што правёў у Оперы. Люсьена замiлоўвала такая прастата: побач з Эбрарам i Вiнкельманам ён адчуваў сябе як старэйшы брат i нават пачаў падумваць, што не шкадуе таго неспакойнага жыцця, якое, прынамсi, дазволiла яму выйграць у вопыце. Ён расказаў прыяцелям пра Фрэйда i псiхааналiз i з усмешкай глядзеў, як iх гэта шакавала. Сябры кiнулiся злосна крытыкаваць тэорыю комплексаў, але ўсе iх заўвагi былi наiўныя, i Люсьен лёгка гэта iм паказаў. А потым дадаў, што, гледзячы з фiласофскага пункту погляду, аблуды Фрэйда могуць быць выкрытыя сапраўды вельмi проста. Сябры былi зачараваны Люсьенам, але ён зрабiў выгляд, што не заўважае гэтага.
Пан Флёр'е растлумачыў Люсьену механiку заводскай вытворчасцi. Ён вадзiў яго ў цэнтральныя карпусы, i Люсьен доўга назiраў, як працуюць рабочыя.
- Калi я памру, - сказаў пан Флёр'е, - табе трэба будзе ўжо назаўтра быць здольным узяць на сябе ўсё заводскае кiраўнiцтва.
Люсьен насварыўся на бацьку за гэтыя словы.
- Стары ты мой бацька, - сказаў ён, - я цябе прашу, не трэба гаварыць пра такое!
Але потым некалькi дзён ён хадзiў сур'ёзны i думаў пра тую адказнасць, якая рана цi позна павiнна легчы яму на плечы. Бацька i сын вялi доўгiя размовы пра абавязкi ўладальнiка прадпрыемства, i пан Флёр'е растлумачыў Люсьену, што ўласнасць не права, а якраз - абавязак.
- Як ужо яны нам набрыдлi са сваёй класавай барацьбой, - сказаў ён, - нiбы ў уладальнiка i рабочых процiлеглыя iнтарэсы! Ну, вось вазьмi, Люсьен, напрыклад, мяне. Я ўладальнiк невялiчкага прадпрыемства - той, каго ў Парыжы называюць "гаспадарок". Дык вось, я кармлю добрую сотню рабочых разам з iх сем'ямi. I калi я добра вяду свае справы, яны ж першыя з гэтага карыстаюцца. Але калi я вымушаны буду зачынiць завод - яны адразу апынуцца на вулiцы. Я не маю права, - з нацiскам прамовiў ён, - не маю права весцi свае справы кепска. I гэта i ёсць, што я называю, - "класавая салiдарнасць".
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: