Жан Сартр - Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Жан Сартр - Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    3.56/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Жан Сартр - Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке) краткое содержание

Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Жан Сартр, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Жан Сартр
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Парадак? - спытаў Бержэр.

Люсьен пацiснуў плячыма:

- Холадна.

- Хочаш, пагрэю?

- Паспрабуйце, - сказаў Люсьен.

У тую ж хвiлiну ён адчуў, як на яго навалiўся пачварны цяжар. Цёплы i мяккi рот, падобны да сырога бiфштэксу, прылiпнуў яму на вусны. Люсьен нiчога ўжо не разумеў, не ўсведамляў, што адбываецца, i амаль задыхаўся, адчуваючы тым не менш задавальненне, бо цяпер яму было цёпла. Ён прыгадаў панi Бэс, што нацiскала яму рукой на жывот i называла "сваёю лялечкай", i Эбрара, якi яго зваў "жардзiнай", ён успомнiў, як, падымаючыся ранiцай, уяўляў, што зараз увойдзе пан Буфардзье i прыставiць яму анэму, i нiбыта самому сабе прамовiў:

- Я яго маленькая лялечка!

У тую ж хвiлiну Бержэр выдыхнуў пераможны крык.

- Ну нарэшце! Нарэшце рашыўся. Значыць, - сапучы дадаў ён, - у нас з табой яшчэ нешта выйдзе.

Люсьен палiчыў, што будзе лепей, калi ён здыме пiжаму сам.

Назаўтра, калi яны прачнулiся, быў ужо поўдзень. Гарсон прынёс снеданне ў ложак, i Люсьену здалося, што той неяк грэблiва на iх пазiрае. "Ён, вiдаць, лiчыць мяне за астатняга распуснiка", - падумаў ён, i яго непрыемна перасмыкнула. Бержэр быў вельмi прыязны: апрануўшыся першы, ён пайшоў прагуляцца на плошчу Старога Рынка, каб папалiць цыгарэтку, пакуль Люсьен будзе прымаць ванну. "Сама галоўнае, - думаў Люсьен, старанна церучыся валасяною вяхоткай, - што ўсё гэта вельмi занудлiва". Калi першы спалох i прыгнечанасць знiклi i ён заўважыў, што ўсё не так ужо i балюча, яго проста апанаваў непраглядны сум. Кожны раз ён спадзяваўся, што ўсё ўжо нарэшце скончылася i ён зможа спакойна заснуць, але Бержэр утаймаваўся толькi а чацвёртай гадзiне ранiцы. "Трэба ўсё-такi скончыць задачу па трыганаметрыi", падумаў Люсьен. Ён паспрабаваў засяродзiцца толькi на сваiм заданнi. Дзень цягнуўся марудлiва. Бержэр расказваў пра Латрэамона, але Люсьен слухаў няўважна; Бержэр пачынаў яму назаляць. Увечары, калi яны спынiлiся начаваць у Кадбэке, Бержэр, натуральна, зноў пэўны час плiшчыўся да Люсьена, але каля першай гадзiны ночы Люсьен проста заявiў, што хоча спаць, i Бержэр, не ўгнявiўшыся, пакiнуў яго ў спакоi. Надвячоркам наступнага дня яны вярнулiся ў Парыж. Увогуле Люсьен быў не вельмi незадаволены сабою.

Бацькi сустрэлi сына з вялiкаю радасцю, i мацi спыталася:

- Ты, прынамсi, падзякаваў пану Бержэру?

Люсьен крыху пагаманiў з бацькамi пра нармандскiя мясцiны i вёскi i рана лёг спаць. Усю ноч ён праспаў як нявiннае немаўлятка, але назаўтра, прачнуўшыся ранiцай, адчуў, што ўсярэдзiне яго ўсяго нiбыта трасе. Ён устаў i доўга разглядаў сябе ў люстра. "Я педэраст", - нарэшце падумаў ён. I на яго навалiлася пачуццё няўцешнай прыгнечанасцi.

- Люсьен, уставай, - крыкнула праз дзверы мацi, - табе сёння ў лiцэй.

- Устаю, мама, - паслухмяна прамовiў Люсьен, але зноў лёг у ложак i пачаў разглядаць на нагах пальцы.

"Гэта несправядлiва, я ж нiчога не падазраваў, у мяне не было нiякага вопыту". Вось гэтыя пальцы, якiя, адзiн за адным, ссаў мужчына. Люсьен рэзка павярнуў галаву. "А ён ведаў. Ведаў, што тое, чым ён са мною займаецца, мае iмя i што яно называецца - спаць з мужчынам, - ён усё гэта ведаў. Смешна, Люсьен горка ўсмiхнуўся, - можна цэлымi днямi пытацца ў сябе, цi ты разумны, цi ты задзiраеш нос, але так нiколi нiчога не вырашыць. I побач з гэтым ёсць ярлыкi, якiя прылiпаюць да вас адразу, i потым вы вымушаны насiць iх усё жыццё; ну, напрыклад: Люсьен - высокi i бялявы, ён падобны да свайго бацькi, ён адзiны сын у сям'i i, з учарашняга дня, - педэраст. I пра яго будуць казаць: "Ну, Флёр'е, ды вы яго ведаеце: высокi такi, бялявы, што кахаецца з мужчынамi". А людзi будуць адказваць: "А, гэты! Такi высачэзны, падобны да бабы бамбiза? Ну вядома, што ведаем".

Ён апрануўся i выйшаў, але iсцi ў лiцэй душа ў яго не ляжала. Ён спусцiўся па авеню Ламбаль да Сены i пайшоў па набярэжных. Неба было чыстае, на вулiцах пахла маладымi лiсточкамi, асфальтам i ангельскiм тытунём. Доўгачаканы час надзець новую вопратку на чыстае цела з абноўленаю душой. Усе вакол выглядалi паважна, добрапрыстойна, i толькi Люсьен адчуваў сябе недарэчным i лiшнiм у гэтай вясенняй гармонii. "Я стаю на фатальным схiле, - падумалася яму. Спачатку быў Эдыпаў комплекс, потым садысцка-анальная стадыя, i вось цяпер поўны букет: я - педэраст. Дзе ж мне наканавана спынiцца?" Праўда, выпадак у яго быў яшчэ не сама страшны: не было ж яму так ужо прыемна ад Бержэравых ласак. "А што, калi я прызвычаюся? - з трывогай падумаў ён. - Тады я не здолею без гэтага абысцiся, гэта будзе як морфiй!" Ён абернецца ў разбэшчанага тыпа, яго нiхто не захоча прымаць у сваiм доме, i бацькавы рабочыя будуць толькi смяяцца, калi ён паспрабуе iм загадаць. Люсьен з жывой заклапочанасцю ўявiў свой жудасны лёс. Ён убачыў сябе ў трыццаць пяць год: ён быў манерны i нафарбаваны, i нейкi пан з ордэнам Ганаровага легiёна гнеўна заносiў над iм свой кiй: "Ваша прысутнасць тут, пане, знявага маiм дочкам!" Але раптам Люсьен як спатыкнуўся i разам скончыў гуляць: яму прыгадалася фраза, якую прамовiў Бержэр. Гэта было ў Кадбэку. "Ну, глядзi ты, - сказаў ён, - ды табе ўжо пачынае падабацца!" Што ён хацеў гэтым сказаць? Натуральна, Люсьен быў не жалезны, а калi цябе яшчэ так валтузяць... "Нiчога гэта не значыць", усхвалявана падумаў ён. Але кажуць, гэтыя людзi надзiва дакладна вызначаюць да сябе падобных - у iх гэта як нейкае шостае пачуццё. Люсьен доўга глядзеў на вулiчнага рэгулiроўшчыка, якi кiраваў рухам перад Йенскiм мостам. "Хiба гэты рэгулiроўшчык мог бы мяне ўзбудзiць?" Ён зiрнуў на сiнiя рэгулiроўшчыкавы штаны i ўявiў яго мускулiстыя валасатыя ногi. "Хiба гэта мяне кранае?" З вялiкай палёгкай ён рушыў далей. "Не, усё яшчэ не так страшна, - падумаў ён, я магу яшчэ ўратавацца. Ён проста скарыстаўся маёй збянтэжанасцю, але я не сапраўдны педэраст". Ён паўтараў свой вопыт з кожным мужчынам, якi трапляўся насустрач, i вынiк кожны раз выходзiў адмоўны. "Фу! - падумаў Люсьен. - А я ўжо з гарачкi перапалохаўся!" Гэта было ўсяго папярэджанне, i толькi. Проста паўтараць падобнае нельга нi ў якiм разе, iначай - кепскiя звычкi прылiпаюць занадта хутка. Галоўнае цяпер - як мага хутчэй пазбавiцца ад усiх сваiх комплексаў. Ён вырашыў, нiчога не паведамляючы бацькам, схадзiць на прыём да спецыялiста па псiхааналiзе. А потым ён завядзе каханку i зробiцца нармальным хлопцам, такiм, як i ўсе.

Люсьен пачаў ужо быў супакойвацца, калi раптам зноў прыгадаў пра Бержэра: у гэты самы час ён быў недзе ў гэтым самым горадзе, ён хадзiў па Парыжы, зачараваны сабой, i цешыўся ўспамiнамi. "Ён ведае маё цела, ведае, якi ў мяне рот, ён сказаў тады: "У цябе такi асаблiвы пах, я яго не забуду". Ён пойдзе хвалiцца сябрам i скажа: "Я яго меў", - нiбыта я нейкая дзеўка. Можа, якраз цяпер ён расказвае пра гэтыя ночы... - сэрца ў Люсьена знямела, - Берлiяку! Я заб'ю яго, калi толькi ён гэтае зробiць: Берлiяк не церпiць мяне, ён раскажа ўсяму класу, i тады мне капцы, нiхто не захоча са мной вiтацца... Я скажу, што гэта няпраўда, - разгублена падумаў Люсьен, - я падам скаргу, я скажу, што ён мяне згвалцiў!" Ён ненавiдзеў Бержэра ўсёю душой: каб не ён, каб не гэты гнюсны i непапраўны характар, усё магло б уладзiцца, нiхто б нiчога не зведаў i Люсьен сам бы нарэшце забыў. "О, каб ён раптам памёр! Божа, мiлы, прашу вас, зрабiце, каб ён памёр сёння ноччу i не паспеў нiкому сказаць. Божа, зрабiце, каб гэтая гiсторыя была пахаваная, вы ж не можаце хацець, каб я быў педэраст! Выходзiць, я цяпер такi ад яго залежу! - са злосцю падумаў Люсьен. - I мне давядзецца-такi зноў хадзiць да яго i рабiць, што ён захоча, i казаць, што мне гэта прыемна... Iначай мне канец!" Ён ступiў яшчэ колькi крокаў i дадаў на ўсякi выпадак: "Божа, зрабiце, каб Берлiяк памёр таксама".

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Жан Сартр читать все книги автора по порядку

Жан Сартр - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке), автор: Жан Сартр. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x