Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Гронкi гневу (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    3.67/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке) краткое содержание

Гронкi гневу (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Джон Стейнбек, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Гронкi гневу (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Гронкi гневу (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Джон Стейнбек
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вада з капелюшоў сцякала iм на плечы. Крыссе пiнжакоў было мокрае, хоць выкручвай, у чаравiках пры хадзе хлюпала.

- Ну добра, хопiць. А зараз скiдайце з сябе ўсё, - скамандавала мацi. - Я вам каву зварыла. Пераапранайцеся - вунь сухiя камбiнезоны. Ну давайце, не стойце.

Змерклася рана. Людзi забiлiся ў вагоны i сядзелi там, прыслухоўваючыся да шуму i плёскату вады на дахах.

РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ДЗЕВЯТЫ

З боку акiяна насунулiся i паплылi над высокiмi гарамi i над далiнамi ўзбярэжжа шэрыя хмары. Увышынi вецер дзьмуў шалёна i бязгучна, у хмызе ён свiстаў, у лясах завываў. Хмары цягнулiся рванымi шматкамi, клубамi, слаямi, прымалi выгляд шэрых скал, а потым злiлiся ў адно i нiзка павiслi на захадзе над зямлёю. Раптам вецер сцiх, пакiнуўшы пасля сябе густую, шчыльную навiсь хмар. Спачатку дождж налятаў перагонамi - то перастане, то хлыне лiўнем, а потым мала-памалу ён стаў раўнамерным: дробныя кроплi i iх аднастайны дробат дождж нiбы шэрая заслона перад вачамi, дождж, якi ператварыў дзень у вечар. Сухая зямля ўсмоктвала вiльгаць i паступова чарнела. Зямля пiла дождж два днi, пакуль не наталiла смагу. Тады пачалi ўзнiкаць лужыны, а ў нiзiнах на палях азярыны. Мутная вада ў iх падымалася ўсё вышэй i вышэй, i ўпарты дождж хвастаў яе блiскатлiвую паверхню. Нарэшце горы перанасыцiлiся вадой, i па схiлах пабеглi ручаi, злiлiся ў патокi, якiя з ровам хлынулi па цяснiнах у далiны. А дождж усё хвастаў i хвастаў. Ручаi i невялiкiя рэчкi ўзнiмалiся ў берагах, падмывалi дрэвы, вымушаючы вербы нiзка згiнацца i тапiць свае лозы ў вадзе, вырывалi з карэннем таполi i валiлi iх. Каламутная вада вiравала i бурлiла, падступала да самых берагоў i нарэшце хлынула на палi, у сады, на ўчасткi, дзе чарнелi голыя кусты бавоўнiку. Роўныя палi ператварылiся ў азёры, шырокiя, шэрыя, i дождж безупынна рашацiў iх паверхню. Потым залiло шашэйныя дарогi, машыны марудна рухалiся па iх, рассякаючы носам ваду i пакiдаючы за сабой каламутны, пенiсты след. Зямля цiха гаманiла пад ударамi дажджу, а ручаi i рэчкi раўлi пад напорам бурлiвых патокаў з гор.

Калi дождж толькi пачаўся, вандроўнiкi-перасяленцы згрудзiлiся ў палатках i, седзячы там, гаварылi: гэта ненадоўга. I пыталiся: колькi ж гэта будзе доўжыцца?

А калi заблiшчалi лужыны, мужчыны выйшлi пад дождж з рыдлёўкамi i насыпалi вакол палатак невялiкiя дамбы. Дождж сек па брызенце i нарэшце прамачыў яго наскрозь, i струменьчыкi вады пабеглi з унутранага боку. Потым земляныя валы змыла, вада прарвалася ў палаткi i намачыла матрацы i коўдры. Адзежа на людзях была мокрая. Тады паставiлi скрынi адна на адну i паклалi мiж iмi дошкi. На гэтых дошках людзi сядзелi дзень i ноч.

Каля палатак стаялi старэнькiя машыны, i вада папсавала правады ад магнета, вывела са строю карбюратары. Маленькiя шэрыя палаткi стаялi ў азёрах вады. I нарэшце людзi зразумелi: трэба выбiрацца адсюль. Але маторы не заводзiлiся, бо замкнулiся правады, а тыя машыны, у якiх маторы яшчэ працавалi, заселi коламi ў глыбокай гразi. I людзi пайшлi прэч па вадзе, несучы ў абярэмку мокрыя коўдры. Яны iшлi, плюхаючы па гразi, i неслi на руках дзяцей i драхлых старых. I калi дзе на высокiм месцы стаяла якая адрына, яна была набiтая людзьмi, азяблымi i поўнымi адчаю.

Некаторыя iшлi ў камiсii па выдачы дапамогi i сумныя вярталiся з горада да сваiх.

Тут правiла такое: каб атрымаць дапамогу, трэба пражыць у гэтым штаце не меней як год. Кажуць, урад збiраецца дапамагчы. А калi, невядома.

I непрыкметна да iх падкралася самае жахлiвае, што можна сабе ўявiць.

Цэлыя тры месяцы працы не будзе нiякай.

Людзi сядзелi пад павецямi, у адрынах, збiўшыся ў кучу; на iх насоўваўся жах, i твары ў iх пашарэлi ад яго прадчування. Галодныя дзецi плакалi, а кармiць iх не было чым.

Потым прыйшлi хваробы - запаленне лёгкiх i адзёр з ускладненнямi на вочы i на вушы.

А дождж iшоў не перастаючы, i вада залiвала шашэйныя дарогi, бо маставыя трубы ўжо не паспявалi прапускаць яе.

I тады з палатак, з перапоўненых адрын сталi выходзiць прамоклыя да касцей людзi ў рванай адзежы, у разлезлых, аблепленых граззю чаравiках. Яны iшлi, плюхаючы па вадзе, у гарады, у пасялковыя крамы, у камiсii па дапамозе - iшлi вымольваць харч, вымольваць грашовую дапамогу, красцi, як выпадзе шанц, i iлгаць. Ад гэтых мольбаў, ад гэтых прынiжэнняў у сэрцах у iх затлела бяссiльнае абурэнне. I ў маленькiх гарадках жаль да прамоклых наскрозь людзей змянiўся злосцю, а злосць на гэтых галодных уступiла месца страху перад iмi. Шэрыфы прыводзiлi да прысягi свой штат - так званых шэрыфскiх памагатых, спешна рассылалi заказы на стрэльбы, на газ i на боепрыпасы. А галодныя тоўпiлiся на заднiх дварах бакалейных крам i прасiлi хлеба, прасiлi гнiлой гароднiны i пры выпадку кралi.

Ашалелыя людзi калацiлi ў дзверы лекараў; але лекары заўсёды занятыя, несвабодныя. I прыгнечаныя горам людзi iшлi ў пасялковыя крамы i прасiлi перадаць следчаму па справах аб смерцi - коранеру, каб ён прыслаў машыну. А ў коранераў часу хоць адбаўляй. I закрытыя машыны задам пад'язджалi па гразi куды трэба, бралi нябожчыкаў i адвозiлi.

А дождж настырна сек i сек, i рэчкi выходзiлi з берагоў i затаплялi палi.

У людзей, што набiлiся ў адрыны, у людзей, што ляжалi на прамоклым сене, голад i страх параджалi азлабленне. Падлеткi разбрыдалiся па наваколлi, але не жабраваць, а красцi; i мужчыны нясмела разбрыдалiся - паспрабаваць што-небудзь украсцi.

Шэрыфы набiралi новых памагатых, пасылалi заказы на новыя стрэльбы; а забяспечаныя людзi, якiя жылi пад добрымi, надзейнымi дахамi, прасяклiся спачатку жалем да перасяленцаў, потым агiдай да iх i пад канец нянавiсцю.

У адрынах з дзiравымi дахамi, на мокрым сене, жанчыны, задыхаючыся ад запалення лёгкiх, нараджалi дзяцей. А старыя, скурчыўшыся, валялiся ў закутках i памiралi там, i коранеры не маглi потым распрамiць iх скарчанелыя целы. Па начах апанаваныя роспаччу людзi забiралiся ў куратнiкi i выкрадалi курэй, якiя нема кудахталi. Калi ў гэтых людзей стралялi, яны не кiдалiся бегчы, а змрочна плюхалi па вадзе далей, i калi куля трапляла ў iх, яны стомлена валiлiся ў гразь.

Дождж сцiх. Палi былi залiтыя вадой, у якой адбiвалася шэрае неба, i ўсё наваколле поўнiлася цiхiм, як шэпт, плёскатам. Мужчыны выйшлi з адрын, з павецяў. Яны прыселi на кукiшкi, пазiраючы на затопленыя палi. I маўчалi. Толькi зрэдку цiха перамаўлялiся мiж сабой. Працы не будзе да вясны. Нiякай. А не будзе працы - не будзе нi грошай, нi ежы. Вось ёсць у чалавека конi, ён на iх арэ, i барануе, i косiць, а калi яны стаяць без справы, яму i ў голаў не прыйдзе выганяць iх на галодную смерць. Тое конi, а мы - людзi.

Жанчыны не спускалi вачэй з мужчын, хацелi выведаць, зламалiся яны цi не. Жанчыны стаялi моўчкi i сачылi за мужчынамi. I там, дзе мужчыны збiралiся купкамi па некалькi чалавек, страх пакiдаў iхнiя твары, уступаючы месца злосцi. I жанчыны ўздыхалi з палёгкай, бо ведалi, што цяпер ужо не страшна, мужчыны не зламалiся i нiколi не зломяцца, пакуль страх можа перарасцi ў гнеў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Джон Стейнбек читать все книги автора по порядку

Джон Стейнбек - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Гронкi гневу (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Гронкi гневу (на белорусском языке), автор: Джон Стейнбек. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x