Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Гронкi гневу (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    3.67/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке) краткое содержание

Гронкi гневу (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Джон Стейнбек, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Гронкi гневу (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Гронкi гневу (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Джон Стейнбек
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маленечкiя стрэлкi травы выбiвалiся з зямлi, i праз некалькi дзён схiлы ўзгоркаў бледнай зеленню адзначылi наблiжэнне наступнага года.

РАЗДЗЕЛ ТРЫЦЦАТЫ

Лагер вакол таварных вагонаў патанаў у лужынах, а дождж усё плюхаў i плюхаў па гразi. Рэчка спакваля падымалася па беразе, падбiраючыся да паляны.

На другi дзень пасля пачатку дажджу Эл зняў брызент, якi вiсеў пасярод вагона. Ён панёс яго да грузавiка, прыкрыў iм капот, вярнуўся ў вагон i сеў на матрац. Цяпер, калi не стала брызентавай перагародкi, абедзве сям'i з'ядналiся. Мужчыны сядзелi разам, змрочныя, прыгнечаныя. Мацi падтрымлiвала невялiкi агонь у печцы, зрэдку падкiдваючы галiнкi, - яна берагла палiва. Патокi дажджу залiвалi амаль зусiм плоскi дах вагона.

На трэцi дзень Уэйнрайты затрывожылiся.

- Можа, нам лепш паехаць адсюль? - сказала мiсiс Уэйнрайт.

Але мацi хацела iх утрымаць.

- Куды вы паедзеце, дзе знойдзеце надзейны дах над галавой?

- Сама не ведаю, але нешта мне падказвае, што трэба адсюль выбiрацца.

Жанчыны заспрачалiся; мацi крадком паглядала на Эла.

Руцi i Ўiнфiлд распачалi нейкую гульню, але неўзабаве i яны панура прыцiхлi, а дождж без спыну барабанiў па даху.

На трэцi дзень скрозь пошчак дажджу пачуўся гул вады. Бацька з дзядзькам Джонам стаялi ў дзвярах, пазiраючы на ўспучаную рэчку. З абодвух канцоў лагера вада падабралася зусiм блiзка да шашы, але самi вагоны яна агiнала, так што яны былi абкружаныя ззаду дарожным насыпам, а спераду рэчкай. Бацька запытаўся:

- Ну, Джон, што скажаш? Калi рэчка выйдзе з берагоў, каб хоць нас не затапiла.

Дзядзька Джон раскрыў рот i пацёр далонямi шчацiнiсты падбародак.

- Эге... - сказаў ён. - Усё можа быць.

Ружа Сарона ляжала моцна прастуджаная, шчокi ў яе гарэлi, у вачах стаяў лiхаманкавы бляск. Мацi падсела да яе з кубкам гарачага малака ў руцэ.

- Вось выпi, - сказала яна. - Я свiнога сала туды падлiла, сiлы падмацоўвае. Ну, пi ж!

Ружа Сарона квола пакруцiла галавой:

- Не хочацца.

Бацька правёў пальцам крывую лiнiю ў паветры.

- Выйсцi б нам усiм сюды з рыдлёўкамi i насыпаць плацiну. Ручаюся, усю ваду затрымалi б. Толькi трэба вунь адтуль i дагэтуль.

- Ага, - пагадзiўся дзядзька Джон. - Можна было б. Але не ведаю, цi пойдзе хто. Хутчэй захочуць выбiрацца адсюль.

- Але ж тут у вагонах суха, - стаяў на сваiм бацька. - Сушэйшае месца наўрад цi дзе знойдзем. Пачакай. - Ён выцягнуў з кучы ламачча пруток, збег па сходках унiз, заплюхаў па гразi да берага рэчкi i ўваткнуў пруток у зямлю каля самага краю бурлiвай вады. Паспешлiва вярнуўся ў вагон, сказаў: - Во каб яго, наскрозь прамок.

Абодва сачылi за тонкай галiнкай, якая тырчала каля самай вады. Яны бачылi, як вада паволi акружала яе i папаўзла яшчэ вышэй па беразе. Бацька сеў на кукiшкi ў дзвярах.

- Хутка прыбывае, - сказаў ён. - Па-мойму, трэба пагаварыць. Можа, згодзяцца вал насыпаць. А не, дык давядзецца ехаць. - Бацька кiнуў позiрк на другi канец вагона, дзе мясцiлiся Ўэйнрайты. Эл быў у iх - сядзеў побач з Эгi. Бацька пайшоў на тую палову. - Вада падымаецца, - сказаў ён. - А што, калi насыпаць плацiну? Толькi трэба, каб усе ўзялiся.

Уэйнрайт сказаў:

- А мы тут якраз раiмся. Бадай што, лепш выбiрацца адсюль.

Бацька не здаваўся:

- Вы тут шмат дзе пабылi. Самi ведаеце, якi ёсць шанц знайсцi сухое месца для жылля.

- Яно так. А ўсё ж такi...

Загаварыў Эл:

- Калi яны паедуць, я з iмi, та.

Бацька атарапеў.

- Табе нельга, Эл. А грузавiк?.. Нiхто з нас не ўмее яго вадзiць.

- А мне што? Мы з Эгi павiнны быць разам.

- Не, пачакай. Вось хадзiце сюды, - сказаў бацька. Уэйнрайт з Элам паднялiся з матраца, i ўсе трое падышлi да дзвярэй. - Бачыце? - Бацька паказаў рукой: - Мы зробiм насып ад таго вунь месца i дасюль. - Ён глянуў на сваю вешку. Вада бурлiла вакол яе, падкрадаючыся да краю берага.

- Тут працы шмат, а вада, можа, усё роўна перальецца, - не згаджаўся Ўэйнрайт.

- Чаму ж не папрацаваць, усё роўна сядзiм склаўшы рукi. А такога добрага прыстанiшча больш нiдзе цяпер не знойдзем. Пайшлi. Пагаворым з суседзямi. Калi ўсе возьмемся, справiмся.

Эл сказаў:

- Калi Эгi паедзе, я з ёю.

- Паслухай, Эл, - сказаў бацька. - Калi нiхто не згодзiцца, усiм давядзецца ехаць. Ну, пайшлi пагаворым. - Яны ўцягнулi галовы ў плечы i хуценька спусцiлiся па сходках, падышлi да суседняга вагона i паднялiся да адчыненых дзвярэй.

Мацi сядзела каля печкi, падкладаючы сучча ў слабы агонь. Падышла Руцi, прыцiснулася да яе.

- Хачу есцi, - заныла Руцi.

- Ты не галодная, - сказала мацi. - Толькi што добра паела кашы.

- Я хачу яшчэ такога печыва. Гуляць нi ў што нельга. Мне сумна.

- Хутка будзе весела, - сказала мацi. - Пачакай крышку. Цяпер ужо зусiм хутка. У нас будзе домiк i ферма, ужо хутка.

- Я хачу сабаку.

- Будзе ў нас i сабака i кошка.

- Рыжая?

- Не прыставай, - узмалiлася мацi. - Перастань мяне мучыць, Руцi. Бачыш, Разашарна хворая. Пасядзi смiрна хоць хвiлiнку. Хутка зноў будзе весела.

Руцi нездаволена адышла ад яе.

З таго кута, дзе на матрацы ляжала ўхутаная ў коўдры Ружа Сарона, данёсся рэзкi крык, якi раптоўна абарваўся. Мацi ўскочыла i падышла да яе. Ружа Сарона стаiла дыханне, у вачах у яе стаяў жах.

- Што з табой? - трывожна запыталася мацi. Ружа Сарона перадыхнула i зноў стрымала дыханне. Мацi раптоўна засунула руку пад коўдры i выпрасталася. Мiсiс Уэйнрайт! - крыкнула яна. - Даражэнькая мiсiс Уэйнрайт!

Маленькая тоўстая жанчына пайшла па вагоне да iх.

- Вы клiкалi?

- Гляньце! - Мацi паказала на твар дачкi. Ружа Сарона прыкусiла нiжнюю губу, на лбе ў яе выступiлi кропелькi поту, вочы блiшчалi ад жаху.

- Вiдаць, пачынаецца, - сказала мацi. - Раней часу.

Ружа Сарона глыбока ўздыхнула i расслабiлася. Яна расцiснула зубы i заплюшчыла вочы. Мiсiс Уэйнрайт нахiлiлася над ёю.

- Цябе ўсю схапiла - адразу? Глядзi на мяне, адказвай. - Ружа Сарона квола кiўнула галавой. Мiсiс Уэйнрайт павярнулася да мацi. - Так i ёсць, - сказала яна. - Пачалося. Раней часу, кажаце?

- Можа, гэта ад гарачкi.

- Ёй трэба ўстаць. Няхай трохi паходзiць.

- Яна не зможа. У яе сiлы няма.

- Але ж трэба, трэба. - Мiсiс Уэйнрайт паспакайнела, трымалася строга i дзелавiта. - Я не ў адной прыняла, - сказала яна. - Ну так, давайце прыкрыем дзверы. Каб не было скразняку. - Абедзве жанчыны налеглi на цяжкiя дзверы i засунулi iх, пакiнуўшы нешырокую шчылiну. - Зараз прынясу i нашу лямпу, сказала мiсiс Уэйнрайт. Твар у яе гарэў ад узбуджэння. - Эгi! - крыкнула яна. - Адвядзi адсюль малых, займiся iмi.

Мацi згодна кiўнула галавой.

- Правiльна. Руцi! Пайдзiце з Уiнфiлдам да Эгi. Ну, хуценька!

- А чаму? - запыталiся дзецi.

- Таму што так трэба. У Разашарны будзе дзiця.

- Я хачу паглядзець, ма. Ну дазволь.

- Руцi! Iдзi зараз жа. Хутчэй! - Калi гавораць такiм тонам, спрачацца не даводзiцца. Руцi i Ўiнфiлд нехаця паплялiся ў другi канец вагона. Мацi запалiла лiхтар. Мiсiс Уэйнрайт прынесла сваю лямпу-"маланку", паставiла яе на падлогу, i круглы язычок полымя ярка асвятлiў вагон. Руцi i Ўiнфiлд прытаiлiся за кучай сухога галля i асцярожна вызiралi адтуль.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Джон Стейнбек читать все книги автора по порядку

Джон Стейнбек - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Гронкi гневу (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Гронкi гневу (на белорусском языке), автор: Джон Стейнбек. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x