Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Гронкi гневу (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    3.67/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке) краткое содержание

Гронкi гневу (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Джон Стейнбек, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Гронкi гневу (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Гронкi гневу (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Джон Стейнбек
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Мне гэта не пашкодзiць? - жаласна запыталася яна. - Як ты думаеш, не пашкодзiць?

Конi абняў яе.

- Iдзi пасядзi, -сказаў ён. -Гэта нiчога.

- Але я адчула боль. Калi я закрычала, нешта ў мяне ўсярэдзiне нiбы абарвалася.

- Iдзi пасядзi. Гэта нiчога. З табой нiчога не будзе. - Ён падвёў яе да грузавiка, далей ад сабакi, i пасадзiў на падножку.

Том i дзядзька Джон падышлi да акрываўленага камяка. Пакалечанае цела сабакi апошнi раз сутаргава страпянулася i замерла. Том узяў яго за заднiя лапы i адцягнуў на абочыну. Дзядзька Джон стаяў збянтэжаны, быццам на iм ляжала вiна за тое, што здарылася.

- Няхай бы я прывязаў яго, - сказаў ён.

Бацька глянуў на сабаку i адвярнуўся.

- Паехалi далей, - сказаў ён. - Мы ўсё роўна не пракармiлi б яго. Так, можа, i лепш.

З-за грузавiка вынырнуў гаспадар заправачнай.

- Вось шкада, людзi, - сказаў ён. - Каля вялiкай шашы сабачае жыццё кароткае. За год у мяне тут трох раздушыла. Больш iх не трымаю. - I дадаў: Вы не трывожцеся. Я ўсё зраблю. Адцягну ў кукурузу i там закапаю.

Мацi падышла да Ружы Сарона, якая сядзела на падножцы, усё яшчэ калоцячыся з перапуду.

- Ну што з табой, Разашарна? - запыталася яна. - Табе нядобра?

- Усё было на маiх вачах. Я вельмi перапужалася.

- Я чула твой крык. Але цяпер пара ўжо супакоiцца.

- Думаеш, мне гэта не пашкодзiць?

- Не, - адказала мацi. - Калi будзеш глядзець насупай, ад усяго нюнi распускаць i цацкацца сама з сабой, вось тады добрага не чакай. А зараз падымайся, памажы бабку ўсадзiць. I хоць на хвiлiну кiнь думаць пра сваё дзiця. Яно само пра сябе паклапоцiцца.

- А дзе яна, бабка?

- Не ведаю. Недзе тут. Можа, у прыбiральнi.

Ружа Сарона пайшла да будкi i неўзабаве вярнулася, ведучы за руку бабку.

- Яна там заснула, - сказала Ружа Сарона.

Бабка шырока ўсмiхнулася:

- А як там добра! Такое ўсё фiрменнае, i вада яшчэ лiецца згары. - I радасна дадала: - Мне вельмi спадабалася. Я б там добра выспалася, ды вось жа пабудзiлi...

- Не самае гожае месца для спання, - сказала Ружа Сарона i падсадзiла бабку ў кабiну. Тая задаволена апусцiлася на сядзенне i сказала:

- Гожае цi нягожае, а што добра, дык добра.

- Ну, паехалi, - сказаў Том. - Яшчэ шмат мiль наперадзе.

Бацька паклаў два пальцы ў рот i пранiзлiва свiснуў.

- Во, цяпер малыя недзе зашылiся, - сказаў ён i яшчэ раз свiснуў.

Праз момант дзецi выскачылi з кукурузы - Руцi наперадзе, Уiнфiлд за ёю.

- Яйкi! - крыкнула Руцi. - Я мяккiя яйкi знайшла! - Яна падбегла да грузавiка, Уiнфiлд не адставаў. - Гляньце! - На мурзатай далонi ляжаў з дзесятак маленькiх светла-шэрых яек. I калi яна працягнула руку, каб паказаць знаходку, позiрк яе ўпаў на здохлага сабаку, якi ляжаў з краю дарогi. - Ой! крыкнула яна i разам з Уiнфiлдам асцярожна падышла да сабакi. Абое пачалi разглядаць яго.

Бацька паклiкаў малых:

- Ну, хутчэй, а то без вас паедзем.

Дзецi моўчкi павярнулiся i пайшлi да грузавiка. Яшчэ раз глянуўшы на маленькiя яйкi нейкай рэптылii, Руцi скiнула iх з далонi i разам з Уiнфiлдам ускараскалася па борце на машыну.

- У яго яшчэ вочы адплюшчаныя, - здушаным голасам прагаварыла яна.

Але Ўiнфiлд вырашыў трымацца малайцом i храбра сказаў:

- У яго кiшкi ўсе так i вывалiлiся, так i вывалiлiся... - I, крыху памаўчаўшы, зноў: - Вывалiлiся... усе кiшкi. - Раптам ён упаў на жывот над самым краем борта i званiтаваў. Калi зноў сеў, вочы яго слязiлiся, з носа цякло. - Калi свiней рэжуць, тады зусiм iншае, - апраўдваўся ён.

Эл падняў капот "гудзона" i змераў узровень масла ў маторы. Потым дастаў з-пад сядзення ў кабiне бляшанку ёмiстасцю адзiн галон, падлiў у картэр таннага чорнага масла i зноў праверыў яго ўзровень.

Падышоў Том.

- Хочаш, цяпер трохi я павяду? - запытаўся ён у Эла.

- Я не стамiўся, - адказаў той.

- Але ж ты ноччу зусiм не спаў. Я хоць крышачку прыкархнуў ранiцай. Залазь наверх. Я пакiрую.

- Ну давай, - неахвотна згадзiўся Эл. - Толькi за маслам сачы. Не ганi. Я ўсё баюся кароткага замыкання. Паглядай на стрэлку амперметра. Калi яна скокне на нуль, значыць, замыканне. I, Том, не ганi. Машына вельмi перагружаная.

Том засмяяўся:

- Я буду сама ўвага. Можаш спаць спакойна.

Верхнiя пасажыры занялi свае месцы. Мацi зноў уселася каля бабкi, Том сеў за руль, нацiснуў стартэр.

- Ледзь лiпее, - прамармытаў ён, адпусцiў счапленне i выехаў на шашу.

Матор гуў роўна, сонца свяцiла ў ветравое шкло, хiлячыся на захад. Бабка моцна спала, i нават мацi задрамала, апусцiўшы галаву. Том насунуў кепку на вочы, каб не сляпiла сонца.

Ад Падэна да Мiкера - трынаццаць мiль; ад Мiкера да Хары - чатырнаццаць, а потым Аклахома-Сiцi - вялiкi горад. Том павёў машыну напрасткi праз горад. Мацi прачнулася i стала глядзець на вулiцы, па якiх яны праязджалi. I тыя, што сядзелi наверсе, таксама глядзелi на ўсе вочы на крамы, на высокiя жылыя дамы, на будынкi розных кантор i ўстаноў. А потым дамы i службовыя будынкi пачалi сустракацца радзей, рабiлася ўсё менш крамаў. Пацягнулiся аўтамабiльныя звалкi, сасiсачныя, загарадныя дансiнгi.

Руцi i Ўiнфiлд пазiралi на ўсё гэта i дзiвiлiся, моцна ўражаныя, - якi вялiкi горад, як тут усё незвычайна, колькi на вулiцах прыгожа апранутых людзей! Стаiўшы дыханне, яны не перакiнулiся нiводным словам. Потым нагаворацца, а цяпер маўчалi. Нафтавыя вышкi i ў горадзе, i на ўскраiне чорныя нафтавыя вышкi, i пах нафты i бензiну. Дзецi нават нi разу не ўскрыкнулi ад здзiўлення: усё тут было такое вялiзнае i такое незвычайнае, што iх узяў страх.

На адной вулiцы Ружа Сарона ўбачыла чалавека ў светлым касцюме. На iм былi белыя чаравiкi i пляскаты саламяны капялюш. Яна тыкнула Конi ў бок i вачамi паказала на гэтага дзiўнага чалавека, i абое сталi перасмейвацца мiж сабой, спачатку цiха, а потым мацней. Яны зацiскалi сабе рот далонню. Iм так было забаўна, што яны пачалi шукаць вачамi, з каго б яшчэ пасмяяцца. Руцi з Уiнфiлдам убачылi, як яны душацца ад смеху, i таксама паспрабавалi пахiхiкаць, але нiчога не выйшла - проста не маглi. А Ружа Сарона i Конi сядзелi чырвоныя i ледзь пераводзiлi дух, стараючыся стрымацца. Пад канец варта было iм толькi глянуць адно на аднаго, як яны зноў пырскалi ў кулак.

Прыгарад раскiнуўся шырока. Том вёў грузавiк паволi, асцярожна праз густы вулiчны рух i нарэшце выехаў на вялiкi заходнi шлях - шашу No 66, да палатна якой апускалася сонца. Ветравое шкло зацерушылася пылам. Том насунуў кепку яшчэ нiжэй на вочы, i цяпер яму даводзiлася задзiраць галаву назад, каб бачыць дарогу. Бабка так i не прачыналася, хоць сонца бiла ёй проста ў заплюшчаныя павекi; жылы на скронях былi блакiтныя, а тонкiя прожылкi на шчоках чырвоныя, як вiно, застарэлыя карычневыя плямы на твары яшчэ больш пацямнелi.

Том сказаў:

- Па гэтай дарозе так да канца i паедзем.

Мацi доўга маўчала i нарэшце сказала:

- Можа, пашукаем зручнага месца для прыпынку, пакуль сонца яшчэ не зайшло. Трэба свiнiны зварыць i хлеба спячы. На гэта пойдзе час.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Джон Стейнбек читать все книги автора по порядку

Джон Стейнбек - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Гронкi гневу (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Гронкi гневу (на белорусском языке), автор: Джон Стейнбек. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x