Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Гронкi гневу (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    3.67/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке) краткое содержание

Гронкi гневу (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Джон Стейнбек, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Гронкi гневу (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Гронкi гневу (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Джон Стейнбек
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Ата, - пагадзiўся Том. - Адным махам такую адлегласць не адолееш. Разварушыцца таксама не шкодзiць.

Ад Аклахома-Сiцi да Бэтанi - чатырнаццаць мiль.

Том сказаў:

- I праўда, пакуль не зайшло сонца, трэба зрабiць прывал. Эл абяцаў паставiць тую штуку наверсе. А то яны там зусiм спякуцца.

Мацi зноў задрамала, але раптам ускiнула галаву, сказала:

- Трэба вячэру прыгатаваць. - I дадала: - Том, бацька казаў, што табе нельга пераступаць мяжу штата.

Ён доўга не адказваў ёй.

- Праўда? Ну i што ж, ма? - нарэшце сказаў ён.

- Я баюся за цябе. Выходзiць, ты ўцякаеш. Цябе могуць злавiць.

Том засланiў далонню вочы ад сонца, якое апускалася ўсё нiжэй.

- Ты не хвалюйся, - сказаў ён. - Я ўсё абдумаў. Адпушчаных па падпiсцы шмат, а ў турму садзяцца яшчэ больш. Калi там, на Захадзе, я за што-небудзь пападуся, тады запатрабуюць з Вашынгтона мой здымак i адбiткi пальцаў. Зноў запратораць у турму. А калi за мной нiякiх правiнак не будзе, дык iм на мяне напляваць.

- I ўсё ж я баюся. Бывае, што-небудзь такое зробiш i нават не ведаеш, што гэта караецца законам. Можа, у Калiфорнii многае такое лiчыцца злачынствам, а мы нават не ведаем. Ну вось ты хочаш што-небудзь зрабiць, думаеш, усё законна, а ў Калiфорнii за гэта караюць.

- Тады ўсё роўна, што з падпiскай, што без, - сказаў Том. - Праўда, такiм, як я, больш перападае, чым каму. Але кiнь непакоiцца. У нас i без таго клопату па вушы, навошта прыдумляць лiшнi.

- А як магу я быць спакойнай? Перайшоў мяжу - вось табе i злачынства.

- Усё ж лепш, чым бадзяцца вакол Салiса i з голаду здыхаць, - сказаў Том. - Давай пашукаем месца для прывалу.

Праехалi Бэтанi з канца ў канец. За горадам, у тым месцы, дзе пад насыпам праходзiла маставая труба, стаяла старая легкавая машына, а каля яе была раскiнута палатка, над якой з комiна, прасунутага праз брызент, вiўся дымок. Том паказаў на палатку.

- Вунь нехта спынiўся. Бадай што, нядрэннае месца.

Ён збавiў газ i затармазiў на абочыне. Капот старэнькай легкавушкi быў падняты, чалавек сярэдняга веку разглядаў матор. На iм былi таннае саламянае самбрэра, сiняя кашуля, чорная, у крапiнку, камiзэлька i зашмальцаваныя, злубянелыя джынсы. Глыбокiя i доўгiя маршчыны на худых шчоках рабiлi больш кiдкiмi яго вострыя скулы i падбародак. Ён падняў галаву i паглядзеў на грузавiк Джоўдаў, i ў яго позiрку адлюстравалiся заклапочанасць i раздражненне.

Том высунуўся з акенца:

- Тут спыняцца нанач не забаронена?

Дагэтуль чалавек бачыў толькi грузавiк. Цяпер яго позiрк перабег на Тома.

- Не ведаю, - адказаў ён. - Мы спынiлiся тут толькi таму, што далей ехаць не можам.

- А вада тут паблiзу ёсць?

Чалавек паказаў на хiбарку заправачнай, што вiднелася мо за чвэрць мiлi наперадзе.

- Вада вунь дзе - вядро налiць дадуць.

Том быў у нерашучасцi.

- А нiчога, калi мы таксама тут спынiмся?

Хударлявы чалавек крыху замяшаўся.

- Я тут не гаспадар, - адказаў ён. - Мы толькi таму тут сталi, што вось гэтая старая скрыня далей ехаць не захацела.

Том не здаваўся:

- Усё ж такi вы ўжо тут, а мы толькi прыехалi. Ваша права вырашаць перашкодзяць вам суседзi цi не.

Заклiк да гасцiннасцi падзейнiчаў iмгненна.

- Ну як жа, вядома, з'язджайце з дарогi. Вельмi будзем радыя. - I паклiкаў: - Сэйры, тут людзi спынiцца каля нас хочуць. Выйдзi паздароўкайся. Сэйры ў мяне хварэе, - паведамiў ён Тому.

Полкi палаткi расхiнулiся, i з яе выйшла худая, ссохлая жанчына. Твар у яе быў зморшчаны, як завялы лiст, i на iм гарэлi вочы - чорныя вочы, у глыбiнi якiх затаiўся страх. Маленькую жанчыну калацiла. Яна трымалася за адкiнутую полку палаткi, i рука яе нагадвала руку шкiлета, абцягнутую сухой скурай.

Яна загаварыла нiзкiм, прыгожым, мяккiм пявучым голасам, у якiм прабiвалiся звiнючыя ноткi.

- Скажы iм: з добрым прыбыццём, - прамовiла яна. - Скажы: сардэчна запрашаем.

Том з'ехаў з шашы i паставiў машыну ў полi побач з легкавой. Пасажыры выплюхнулiся з грузавiка, як кiпень з гаршка. Руцi i Ўiнфiлд так паспешлiва саскочылi, што ў iх ледзь не падкасiлiся замлелыя ногi, i ўзнялi вiск, калi ў лытках пачало паколваць, як iголкамi. Мацi адразу ўзялася за справу. Адвязала вялiкае вядро, што было прывязана ззаду грузавiка, i падышла з iм да дзяцей, якiя ўсё яшчэ вiшчалi.

- Iдзiце па ваду - вунь туды. Папрасiце далiкатна. Скажыце: "Будзьце ласкавыя, цi нельга нам налiць вядро вады?" I не забудзьцеся, скажыце: "Вялiкi дзякуй". Назад панесяце ўдваiх, толькi не расплюхайце па дарозе. А трапiцца на вочы сухое голле, захапiце з сабой - касцёр распалiм.

Дзецi патупалi да хацiны.

А каля палаткi адбылася маленькая замiнка, гутарка завязалася не адразу. Першы пачаў бацька:

- Вы не з Аклахомы?

Эл, якi стаяў каля легкавушкi, паглядзеў на нумарны знак.

- Канзас, - сказаў ён.

Хударлявы чалавек растлумачыў:

- Мы з Галены, з яе наваколля. Уiлсан, Айвi Ўiлсан.

- А мы Джоўды. З-пад самага Салiса.

- Што ж, мы вельмi радыя пазнаёмiцца, - сказаў Айвi Ўiлсан. - Сэйры, гэта Джоўды.

- Я адразу здагадаўся, што вы не аклахомцы. У вас гаворка нейкая дзiўная, я гэта не ў крыўду вам, разумееце.

- Гавораць усе па-рознаму, - сказаў Айвi. - Арканзасцы па-свойму, аклахомцы па-свойму. А неяк раз нам стрэлася жанчына з Масачусетса, дык яна ўжо зусiм дзiўна гаварыла. Ледзь разумелi яе.

Ной, дзядзька Джон i прапаведнiк узялiся разгружаць машыну. Спачатку памаглi дзеду злезцi i пасадзiлi яго на траву. Стары сядзеў млявы, уставiўшы вочы проста перад сабой.

- Табе што, дзед, нядобра? - запытаўся Ной.

- Вельмi, - слабым голасам адказаў стары. - Страх як дрэнна.

Паволi i асцярожна ступаючы, да яго падышла Сэйры Ўiлсан.

- Можа, вам лепш зайсцi ў палатку? - запыталася яна. - Паляжыце там на матрацы, адпачнiце.

Пачуўшы яе мяккi голас, дзед падняў галаву.

- Хадзем, - сказала Сэйры. - Вам трэба адпачыць. Мы вас давядзём.

Стары раптам расплакаўся. Падбародак у яго дрыжэў, губы шчыльна сцялiся, ён хрыпла ўсхлiпваў. Мацi кiнулася да яго i абняла за плечы. Памагла яму падняцца, напружыўшы сваю шырокую спiну, i павяла, пацягнула яго ў палатку.

Дзядзька Джон сказаў:

- Вiдаць, сапраўды дзед наш расхварэўся. Раней з iм гэтага не бывала. У жыццi не бачыў, каб ён слязу пусцiў. - Джон хуценька залез на грузавiк i скiнуў унiз матрац.

Мацi выйшла з палаткi i падышла да Кейсi.

- Вам даводзiлася даглядаць хворых, - сказала яна. - Дзед занядужаў. Можа, пойдзеце глянеце на яго?

Кейсi паспешлiва пайшоў у палатку. На зямлi ляжаў двухспальны матрац, акуратна засланы коўдрамi, у маленькай жалезнай печцы на ножках няроўна гарэў агонь. Вядро вады, драўляная скрынка з харчам, яшчэ адна замест стала - i ўсё. Заходняе сонца прасвечвала ружовым скрозь сцены палаткi. Сэйры Ўiлсан стаяла на каленях каля матраца, на якiм расцягнуўся на спiне дзед. Яго шырока расплюшчаныя вочы глядзелi ўгору, на твары гарэў румянец. Ён цяжка дыхаў.

Кейсi ўзяў яго кашчавае запясце ў пальцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Джон Стейнбек читать все книги автора по порядку

Джон Стейнбек - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Гронкi гневу (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Гронкi гневу (на белорусском языке), автор: Джон Стейнбек. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x