Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Гронкi гневу (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    3.67/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке) краткое содержание

Гронкi гневу (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Джон Стейнбек, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Гронкi гневу (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Гронкi гневу (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Джон Стейнбек
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Окi? - цiха перапытала мацi. - Окi?

- Ага, Окi! I калi я заўтра вас тут застану, не мiнуць вам турмы. Чалавек крута павярнуўся, падышоў да суседняй палаткi i паляпаў далонню па брызенце:

- Ёсць тут хто-небудзь?

Мацi не спяшаючыся вярнулася пад брызент. Паклала патэльню назад у скрыню. Потым паволi апусцiлася на зямлю, села. Ружа Сарона ўпотайкi сачыла за ёю. Убачыўшы, што мацi стараецца стрымаць слёзы, яна заплюшчыла вочы i прытварылася, што спiць.

Сонца ўжо добра схiлiлася на захад, а спёка не спадала. Том прачнуўся пад вярбой. У роце ў яго засмягла, цела змакрэла ад поту, галава была цяжкая пасля сну. Ён вяла падняўся на ногi i пайшоў да берага. Скiнуў з сябе адзежу, палез у рэчку. Ледзь толькi вада абняла яго, смага знiкла. Ён лёг на мелкiм месцы, упёршыся локцямi ў пясчанае дно, i цела яго плавала ў вадзе. I так ён ляжаў, пазiраючы на пальцы ног, якiя пагойдвалiся над паверхняй.

Бледны хударлявы хлопчык выпаўз, як звярок, з чароту i хуценька раздзеўся. Ён шмыгнуў у ваду, як хахуля, i, як хахуля, паплыў, пакiнуўшы толькi вочы на паверхнi. Раптам ён убачыў над вадой галаву Тома, заўважыў, што за iм сочаць. Хлопчык кiнуў сваю гульню i сеў на дно.

Том сказаў:

- Хэло!

- Хэло!

- У хахулю гуляеш?

- Ага. - Хлопчык пасоўваўся ўсё блiжэй да берага, быццам проста так, незнарок, i раптам выскачыў з вады, згроб у ахапак сваё адзенне i знiк у вербалоззi.

Том цiха засмяяўся i раптам пачуў рэзкi крык:

- Том! Гэй, Том!

Ён сеў на дно i свiснуў праз зубы, пранiзлiва, з хвацкiм прысвiстам у канцы. Кусты варухнулiся, i з iх выйшла Руцi. Спынiлася, пазiраючы на яго.

- Цябе мама клiча, - сказала яна. - Iдзi хутчэй.

- Зараз. - Том падняўся i пайшоў па вадзе да берага, а Руцi глядзела на яго голае цела са здзiўленнем i цiкавасцю.

Заўважыўшы на сабе яе позiрк, Том сказаў:

- Ну бяжы. Давай адсюль!

I Руцi ўцякла. Том пачуў, як яна ўсхвалявана клiча Ўiнфiлда. Ён нацягнуў гарачае адзенне на сваё халаднаватае, мокрае цела i няспешнай хадою пайшоў праз лазняк да палаткi.

Мацi расклала агонь з сухога вярбовага голля i кiпяцiла на iм ваду ў рондалi. Убачыўшы Тома, адразу адчула палёгку.

- Што тут у вас, ма? - запытаўся Том.

- Я баялася за цябе, - адказала яна. - Тут палiсмен прыходзiў. Нам, кажа, нельга тут заставацца. Я баялася, каб ён з табой не загаварыў. Баялася, ты наб'еш яго, як толькi ён рот расчынiць.

Том сказаў:

- Чаго гэта я раптам палiсменаў бiць буду?

Мацi ўсмiхнулася:

- Ну... ён тут такога нагаварыў... я сама ледзь не набiла яго.

Том схапiў яе за плячо i размашыста i грубавата трасянуў яе i засмяяўся. I яшчэ смеючыся, апусцiўся на траву.

- Божа мой, ма. Я такой цябе не ведаў, раней ты была больш далiкатная. Што з табою стала?

Мацi спахмурнела.

- Не ведаю, Том.

- Спярша на нас дамкратнай ручкай замахвалася, цяпер палiсмена ледзь не збiла. - Том цiха засмяяўся, выцягнуў руку i ласкава паляпаў мацi па голай ступнi. - Сапраўдная ведзьма.

- Том...

- Што?

Мацi доўга вагалася, перш чым загаварыць.

- Том, палiсмен гэты... ён абазваў нас... Окi. Кажа: "Мы не дазволiм усякiм Окi тут затрымлiвацца".

Том пiльна паглядзеў на мацi, рука яго ўсё яшчэ ласкава ляжала на яе ступнi.

- Адзiн чалавек нам ужо гаварыў. Сказаў, як яны вымаўляюць гэтае слова. Том задуменна памаўчаў. - Ма, як па-твойму, я ўжо зусiм адпеты? Месца маё ў турме?

- Не, - адказала яна. - Цябе давялi да забойства. Не. А чаму ты пытаешся?

- Проста так. Я палiсмену гэтаму ўляпiў бы як мае быць.

Мацi лагодна ўсмiхнулася:

- Магчыма, я цябе на гэта i падбiла б. Я сама яго ледзь патэльняй не агрэла.

- А што ён гаварыў, ма? Чаму нам нельга тут заставацца?

- Сказаў, не дазволiм усякiм Окi тут затрымлiвацца. Калi, кажа, я вас тут заўтра застану, у турму пасаджу.

- Мы не прывыклi, каб палiсмены нас у карак гналi.

- Я так i сказала яму. А ён кажа, вы тут не дома. Вы ў Калiфорнii, а тут мы гаспадары.

Том нерашуча прамовiў:

- Мне трэба табе нешта сказаць, ма. Ной... пайшоў унiз па рацэ. Далей ён з намi не паедзе.

Сэнс яго слоў дайшоў да мацi не адразу.

- Чаму? - праз нейкi момант цiха запыталася яна.

- Не ведаю. Кажа, так трэба. Што яму лепш застацца каля гэтай ракi. Прасiў сказаць табе.

- А што ён есцi будзе?

- Не ведаю. Рыбу, кажа, лавiць буду.

Мацi доўга маўчала.

- Распадаецца наша сям'я, - нарэшце прамовiла яна. - Проста не ведаю, не прыдумаю, што рабiць. У галаве ўсё перамяшалася. Гэтага мне ўжо занадта.

Том няўпэўнена сказаў:

- А нiчога з iм не зробiцца, ма. Наогул, ён у нас з дзiвацтвамi.

Мацi кiнула неўразумелы позiрк на раку.

- Проста ў галаве ўсё перамяшалася.

Том глянуў на рады палатак i каля адной з iх убачыў Руцi з Уiнфiлдам - яны стаялi каля ўвахода i з кiмсьцi далiкатна размаўлялi. Руцi мяла пальцамi сукенку, а Ўiнфiлд босай нагой калупаў пясок. Том крыкнуў:

- Гэй, Руцi! - Дзяўчынка падняла галаву, убачыла брата i падбегла да яго, за ёю - Уiнфiлд. Том сказаў: - Збегай, Руцi, паклiч нашых. Яны спяць пад вербамi. Сюды вядзi. А ты, Уiнфiлд, скажы Ўiлсанам, што мы хутка едзем, няхай збiраюцца.

Дзецi мiгам разбеглiся. Том запытаўся ў мацi:

- А як бабка, ма?

- Заснула. Здаецца, ёй лепш. I цяпер яшчэ спiць.

- То добра. Колькi ў нас свiнiны засталося?

- Малавата. Адна маленькая бочачка.

- Тады ў другую вады набяром. Ваду трэба ўзяць у дарогу.

З вербняку пачулiся гучныя крыкi Руцi, якая склiкала мужчын.

Мацi падкiнула сухога вярбовага голля ў вогнiшча, i агонь з трэскам абхапiў рондаль. Сказала:

- Дай нам, божа, хутчэй адпачыць. Дай нам, госпадзi, знайсцi сабе добры прыстанак!

Сонца хiлiлася да ламанай рысы абпаленых iм узгоркаў. Вада ў рондалi шалёна бурлiла. Мацi пайшла пад брызентавы навес, выйшла адтуль з поўным фартухом бульбы i ўсыпала яе ў вар.

- Дай, божа, хутчэй памыць бялiзну. Нiколi мы яшчэ такiя брудныя не хадзiлi. Бульбу i то нямытую вару. А чаму - не разумею. Быццам сэрца з мяне вырвалi.

Мужчыны купкай выйшлi з кустоў. Вочы ў iх былi сонныя, твары расчырванелыя, азызлыя ад сну сярод дня. Бацька папытаўся:

- Што тут у вас?

- Трэба ехаць, - адказаў Том. - Палiсмен прыходзiў, гонiць далей. Лепш хутчэй пераехаць пустыню. Выедзем чым раней i, можа, адолеем яе адразу. Нейкiх трыста мiль засталося.

Бацька сказаў:

- Эх, думаў, адпачнём тут добра.

- Нельга, трэба ехаць, та, - сказаў Том. - Ной з намi не едзе. Пакiраваў унiз па рацэ.

- Не едзе? Што яму, чорту, у галаву ўзбрыло? - сказаў бацька i запнуўся. Потым паныла прамовiў: - Мая вiна. Ной - гэта мая вiна.

- Ды кiнь ты, та.

- Няма чаго i гаварыць. Вiна мая.

- Трэба збiрацца, - сказаў Том.

Уiлсан, падыходзячы, пачуў апошнiя словы Тома.

- Мы ехаць не можам, - сказаў ён. - Сэйры зусiм знемаглася. Ёй патрэбен спакой. Жывая яна з гэтай пустынi не выберацца.

Яго выслухалi моўчкi; потым Том сказаў:

- Палiсмен гразiўся ўсiх нас у турму загнаць, калi мы да заўтра застанемся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Джон Стейнбек читать все книги автора по порядку

Джон Стейнбек - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Гронкi гневу (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Гронкi гневу (на белорусском языке), автор: Джон Стейнбек. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x