Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Гронкi гневу (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    3.67/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке) краткое содержание

Гронкi гневу (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Джон Стейнбек, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Гронкi гневу (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Гронкi гневу (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Джон Стейнбек
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Сам. Я ўзяў падрад.

Людзi збiлiся вакол яго цеснай кучкай. Нейкi чалавек у камбiнезоне зняў з галавы свой чорны капялюш i пальцамi зачасаў назад доўгiя чорныя валасы.

- Колькi плацiць будзеце? - запытаўся ён.

- Цяпер дакладна сказаць не магу. Цэнтаў трыццаць, думаю.

- Чаму не можаце сказаць дакладна? У вас жа падрад, цi не так?

- Правiльна, - адказаў чалавек у штанах колеру хакi. - Але ўсё залежыць ад цаны на фрукты. Можа, трохi больш, можа, трохi i менш.

Флойд выступiў наперад i спакойна сказаў:

- Я паеду, мiстэр. Вы падрадчык, у вас павiнен быць патэнт. Пакажыце яго, а потым выпiшыце нам нарад i каб там было сказана, якая работа, дзе будзем працаваць, калi i колькi будуць нам плацiць, i падпiшыце яго. Тады паедзем.

Падрадчык кiнуў на яго злосны позiрк:

- Ты мяне не вучы, як мне справы свае весцi.

Флойд сказаў:

- Калi мы едзем да вас працаваць, гэта i нашы справы таксама.

- Ты мяне не вучы. Я паведамляю вам, што патрэбны людзi.

- А колькi людзей i якая плата, пра гэта вы маўчок.

- Што за чорт! Ды я сам яшчэ не ведаю.

- Раз не ведаеце, значыць, не маеце права людзей наймаць.

- У мяне ёсць поўнае права весцi свае справы так, як я лiчу неабходным. Калi вам больш даспадобы адседжваць тут заднiцы - воля ваша. Я наймаю на работу ў акругу Туларэ. Мне шмат рабочых там патрэбна.

Флойд павярнуўся да натоўпу мужчын. Цяпер ужо яны ўсе стаялi i моўчкi пераводзiлi позiркi з падрадчыка на Флойда i наадварот. Флойд сказаў:

- Я ўжо два разы так нарываўся. Яму, можа, трэба тысяча чалавек. А ён набярэ туды тысяч пяць i будзе плацiць па пятнаццаць цэнтаў за гадзiну. I вы, бедалагi, згодзiцеся, бо жываты ў вас пустыя. Калi ён хоча наняць людзей, няхай наймае i няхай напiша ўсё на паперы i паставiць там плату. Папрасiце, няхай дакумент пакажа. Без патэнта наймаць людзей ён права не мае.

Падрадчык павярнуўся да "шэўрале" i крыкнуў:

- Джо!

Яго спадарожнiк выглянуў з кабiны, адчынiў дзверцы i выйшаў. На iм былi верхавыя брыджы i высокiя чаравiкi на шнуроўцы. Збоку на поясе-патранташы вiсела цяжкая рэвальверная кабура. Да карычневай кашулi быў прышпiлены знак шэрыфскага памагатага - металiчная зорка. Ён ступаў няспешна, уразвалку. На твары яго iграла рэдзенькая ўсмешка.

- У чым справа? - Кабура хадзiла ўзад i ўперад па бядры.

- Зiрнi, Джо, гэты малойчык трапляўся табе калi-небудзь на вочы?

Палiсмен запытаўся:

- Каторы?

- Вось гэты. - Падрадчык паказаў на Флойда.

- А што ён зрабiў? - палiсмен усмiхнуўся Флойду.

- Ён чырвоны, агiтацыю тут разводзiць.

- Гм... - шэрыфскi памагаты не спяшаючыся зайшоў збоку, каб паглядзець на Флойда ў профiль, i твар у таго пачаў залiвацца чырванню.

- Бачыце? - закрычаў Флойд. - Каб ён рабiў усё сумленна, хiба ж прывёз бы з сабою фараона?

- Трапляўся ён табе раней на вочы? - паўтарыў пытанне падрадчык.

- Гм-м... як быццам было. На мiнулым тыднi, калi ўзламалi гараж са старымi машынамi. Па-мойму, ён там круцiўся. Ага, так! Ён самы i ёсць, магу пабажыцца. - Усмешка iмгненна знiкла з яго твару. - Лезь у машыну, - загадаў палiсмен Флойду i адшпiлiў раменьчык на кабуры аўтаматычнага пiсталета.

Том сказаў:

- Без вiны чалавека бераце.

Шэрыфскi агент крута павярнуўся да яго:

- Калi табе за кампанiю хочацца, паспрабуй толькi яшчэ раз зяпу разявiць. Каля таго гаража двое шасталi.

- На мiнулым тыднi мяне i не было ў гэтым штаце, - сказаў Том.

- Ну i што? Цябе, можа, у другiм штаце шукаюць. Лепш заткнiся.

Падрадчык зноў павярнуўся да натоўпу мужчын:

- Вы гэтых чырвоных падлюг не слухайце. Падбухторшчыкi - яны бяду на вас наклiчуць. Я вас усiх вазьму на работу ў Туларэ.

Людзi маўчалi.

Шэрыфскi агент павярнуўся да iх.

- Вам ёсць рацыя паехаць, - сказаў ён, i рэдзенькая ўсмешка зноў засвяцiлася ў яго на твары. - Аддзел аховы здароўя распарадзiўся ачысцiць гэты лагер. А калi тут у вас яшчэ i чырвоныя завялiся - глядзiце, каб бяды з кiм-небудзь не здарылася. Добра зробiце, калi паедзеце ў Туларэ. Тут усё роўна работай не пахне. Я вам па-сяброўску раю. А калi не паедзеце, сюды неўзабаве ўваляцца малайцы, ды яшчэ, можа, з кайламi.

Падрадчык сказаў:

- Я ж кажу вам, мне людзi патрэбныя. Не хочаце працаваць, што ж, воля ваша.

Палiсмен усмiхнуўся:

- Калi не хочуць працаваць, iм у нашым штаце не месца. Мы iх хутка справадзiм адсюль.

Флойд нерухома стаяў побач з палiсменам, вялiкiя пальцы рук кручком зачапiлiся за пояс. Том скоса глянуў на яго i ўтаропiў вочы сабе пад ногi.

- У мяне ўсё, - сказаў падрадчык. - У акрузе Туларэ людзi патрэбныя, работы шмат.

Том паволi падняў вочы i ўбачыў рукi Флойда з напятымi на кiсцях жыламi. Рукi Тома таксама пацягнулiся ўгору i вялiкiмi пальцамi зачапiлiся за рэмень.

- Так, гэта ўсё, - сказаў шэрыфскi памагаты. - Каб заўтра да ранiцы тут нi жывой душы не было.

Падрадчык сеў у машыну.

- А ты, - сказаў шэрыфскi памагаты Флойду, - лезь у машыну. - Ён падняў вялiкую пяцярню i схапiў Флойда за левы локаць. Флойд крутнуўся i вырваўся, а правым кулаком ударыў у шырокi твар i кiнуўся наўцёкi, пятляючы мiж палатак. Агент захiстаўся, i тут Том даў яму падножку. Палiсмен грымнуўся на дол i перавалiўся на бок, хапаючыся за пiсталет. Флойд бег, то хаваючыся за палаткамi, то зноў паказваючыся. Лежачы, палiсмен стрэлiў. Нейкая жанчына каля адной з палатак пранiзлiва ўскрыкнула i глянула на сваю руку - костачак як не было, а пальцы вiселi, быццам на нiтачках, на далонi, якая стала белая, бяскроўная. У далёкiм канцы лагера мiльганула постаць Флойда, якi iмчаўся да вербняку. Шэрыфскi агент прыўзняўся, сеў на зямлi, зноў падняў пiсталет, i тут раптам з натоўпу выступiў прападобны Кейсi. Ён ударыў палiсмена нагой па шыi i адступiў назад, пазiраючы на грузнага чалавека, якi ў непрытомнасцi ляжаў на зямлi.

Пачулася выццё матора, i "шэўрале" памчаўся прэч, узнiмаючы клубы пылу. Машына ўз'ехала на шашу i, як куля, знiкла з вачэй. Жанчына ўсё яшчэ пазiрала на сваю пакалечаную руку. З раны паволi сачылася кроў. З горла жанчыны вырваўся перарывiсты крык, i яна зайшлася iстэрычным смехам, якi з кожным пераводам дыхання рабiўся ўсё гучнейшы.

Шэрыфскi агент ляжаў на баку, уткнуўшыся ротам у пыл.

Том падняў з зямлi пiсталет, выняў магазiн i шпурнуў яго ў кусты. Потым выкiнуў з патроннiка зарад.

- Такiм нельга даваць у рукi зброю, - сказаў ён i кiнуў пiсталет на зямлю.

Жанчыну з раздробленай кiсцю рукi абкружыў натоўп. У прыпадку iстэрыкi, якая ўсё мацней авалодвала ёю, яна цяпер вiсклiва смяялася.

Кейсi падышоў блiзка да Тома.

- Ты зараз жа iдзi адсюль, - сказаў ён. - Схавайся ў вербняку i перачакай там. Ён не бачыў, хто яго ўдарыў, а тваю падножку бачыў.

- Нiкуды я не пайду, - адказаў Том.

Кейсi прашаптаў яму на вуха:

- У цябе возьмуць адбiткi пальцаў. Ты парушыў абавязацельства. Пашлюць назад у турму.

Том ледзь чутна перавёў дух.

- А чорт! Я i забыўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Джон Стейнбек читать все книги автора по порядку

Джон Стейнбек - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Гронкi гневу (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Гронкi гневу (на белорусском языке), автор: Джон Стейнбек. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x