Владимир Кулик - Белорусский дневник – 2022

Тут можно читать онлайн Владимир Кулик - Белорусский дневник – 2022 - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Русское современное. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Владимир Кулик - Белорусский дневник – 2022 краткое содержание

Белорусский дневник – 2022 - описание и краткое содержание, автор Владимир Кулик, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
В первом выпуске альманаха «Белорусский дневник – 2022» представлены очерки, рассказы, стихи, воспоминания участников НКА «Белорусы Москвы», а также других авторов, связанные с интересными моментами в жизни, с нашей родной Беларусью.

Белорусский дневник – 2022 - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Белорусский дневник – 2022 - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Владимир Кулик
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Вы ўсе рабы. Цар вашай веры – Звер:
Я зрыну трон сляпой і змрочнай веры.
Вы ў капішчы: я расчыню цяпер
Вам у блакіт і бездань Сферы дзверы.

Жыццю і бездані мяжы няма.
Мы спынім, спынім сонца Пталямея —
Віхор планет не ведае ярма,
І ў полымі не знікне, не знямее!»

І ён пайшоў на ўсё – аж да нябёс.
Ды разбурэнне – прага аднаўлення,
І па руінах гэту прагу нёс
Як боскую гармонію Стварэння.

Святлеюць вочы, мара ў сэрцы ёсць
І ў свет адкрыццяў радасных заносіць.
У ісціне – фінал і прыгажосць.
Тым болей і мацней жыць сэрца просіць.

«Дзяўчо, з анёльскім тварам, плечуком,
Са спевам над старою звонкай лютняй!
Я мог тваім быць бацькам, сябруком…
Ды я адзін у гэтым свеце людным!

Высока сцяг сваёй любові нёс.
Ды іншыя ёсць радасці – другія:
Я замарозіў сваіх мрояў лёс,
І толькі твой, пазнанне, твой – сафія!»

І вось ён зноў вандроўнік. Зноў зіхцяць
Агеньчыкі яго вачэй, ды строгі
Ягоны твар. Вам, ворагі, няўцям,
Што бог – Святло. І ён памрэ за бога.

«Свет – бездань атамаў, што дзень за днём
Спавіты богам – пекнатой жывою.
І, жывучы да скону, мы жывём
Адзінаю, сусветнаю Душою.

Ты, з лютняю! Дарма куткі вачэй
Штораз Жыццём і Радасцю паўнелі?
Ты, сонца! І сузор’і ўсіх начэй!
Вы толькі гэтай Радасцю святлелі».

І стомлены трывогай чалавек
З паглядам зоркім, зыркім і халодным,
Ідзе ў агонь. «Памерлы ў рабскі век —
З бяссмерцем абвянчаецца ў свабодным!

Я паміраю – смерці я хачу.
Развейце, каты, прах мой па планеце!
«Салют Сусвету, Сонцу!..» – я крычу…
Мне жыць нязгаснай думкай у Сусвеце!»

(1906)

Андрэй Дзяменцьеў

Прыцемкі

Давай памаўчым.
Зоркі зноў нас паклікалі.
Такія цудоўныя прыцемкі выпалі!
Забылася ўсё,
Што помніць не хочацца:
І крыўды твае, і маё адзіночанне.

Душа, як куточак жыцця халасцячага, —
Ні позіркаў любых,
Ні піску дзіцячага.
Завалена кнігамі плошча кватэрная,
Як словамі сэрца,
Цяпер не патрэбнымі.
Ах, гэтыя словы, як лісце апалае.
І слёзы, на сэрца запознена ўпалыя.

Не плач…
Тут сустрэча з табой —
Не праводзіны.
Наіўныя ў наша юнацтва ўваходзіны.

Давай памаўчым.
Зоркі зноў нас паклікалі.
Такія цудоўныя прыцемкі выпалі!

Алена Круглова

Зацвітае ліпа. Ліпа зацвітае!
Водар свой мядовы ў косы мне ўплятае.
Самы час і сэрцу закахана біцца,
І пра ўсё на свеце з радасцю забыцца.
Валасы густыя па плячах рассыпаць,
Плакаць і смяяцца, і цвісці, як ліпа…

Ліпавая квецень. Мара залатая.
Зацвітае ліпа. Ліпа зацвітае…

Вікторыя Ветрава

Ты выйдзеш моўчкі ў калідор,
Сціскаючы між пальцаў цыгарэту.
Ты ведаеш усе мае сакрэты…
А праз цямнечу чорных штор
Прасочыцца спадзевам месяц,
На мой убор, не зняты, упадзе,
Скрозь мае вейкі ты, як цень, ідзеш.
Я не магу скрануцца з месца.
І раптам сярод ночы стаў, глядзіш…
Навошта выпадковая сустрэча?
Нібыта знікну я навечна
І застанешся ты адзін.

Вера Кабзар

Міне самота, будзем жыць на свеце
З палёгкай, проста… І, адчуўшы моц,
Хісне бярозку залатую вецер,
Закружыць лісце восень-ягамосць.

Стамлёны дождж пральецца на паляны,
Зямля натоліць смагу да вясны…
І паплывуць асеннія туманы,
Як светлыя і радасныя сны.

Пабачыць неба зазімкавым раннем
Над цёплай хатай верхалаз-дымок.
Сняжынкам першым будзе вельмі рада
Шчаня – жывы, прычэпісты клубок.

І раніцою, велічна і роўна,
Уздоўж старога плоту, за дваром,
Прагнаўшы сон, бабулечка Пятроўна
Да студні пройдзе, звонячы вядром.

Наталля Драздова

Сняжынка

Яна ў парыве радасным ляцела
Да пацямнелай пожні: «Я – зіма!..»
Ды чарназёма стомленае цела
Дыхнула ледзь – і вось яе няма.

А вецер з поўначы расправіў крылы,
Даў волю сіле – аж загуў прастор!
І здзіўленае поле ўраз пакрылі
Сто тысяч прыгажунь – яе сясцёр.

Пераклады з рускай Івана Карэнды

Карэнда Іван Арсеньевічнарадзіўся 17 верасня 1950 года ў вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Па прафесіі – настаўнік і журналіст. Настаўнічаў у Шчучынскім раёне, працаваў у газеце «Чырвоная змена», партыйных камітэтах і органах дзяржаўнага кіравання, у тым ліку намеснікам міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь, намеснікам міністра культуры і друку Рэспублікі Беларусь. У 2003 – 2008 гадах – на дыпламатычнай службе: саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.

Аўтар кніг лірыкі «Белы наліў» (1995), «Знічка» (2003), «Васількі надзеі» (2008), «Вочап» (2018), «Пад зорным небам верасня» (2020), кнігі прозы «Воплаўская госця» (2011), паэтычных кніг для дзяцей «На загадкі ёсць адгадкі» (2001), «Ёж иголки продавал» (2018) і інш.

Корнев Виталий Анатольевич

г. Минск

Любимой

I

Придёт зима, и будем есть клубнику,
Задорого, невкусную, но всё ж.
Я отличаю женщину по крику,
Когда она, развёрнутая в клёш.

Когда её увидишь без перчаток
(Они легли дуэтом на трюмо),
Когда коньяк на столике початый
Показывает истинное дно.

Конец ознакомительного фрагмента.

Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Владимир Кулик читать все книги автора по порядку

Владимир Кулик - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Белорусский дневник – 2022 отзывы


Отзывы читателей о книге Белорусский дневник – 2022, автор: Владимир Кулик. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x