Ежи Анжиевски - Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)
- Название:Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Ежи Анжиевски - Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке) краткое содержание
Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Малады дон Мiгуэль, акружаны гайнёй паляўнiчых сабак, усмiхаўся i чакаў гасцей каля анфiлады, якая вяла ў замкавыя пакоi. Ён быў без зброi, меў на сабе прасторны, глыбока выразаны на шыi чырвоны каптан i светла-блакiтныя, скроеныя па арабскай модзе штаны. Як гэтым уборам, так i смуглявасцю скуры i разрэзам цёмных, гарачых вачэй ён больш нагадваў нявернага маўра, чым кастыльскага рыцара.
Падрэ Дыега, сыходзячы з каня, зноў мусiў стрымацца, каб не выдаць варожых пачуццяў, якiя абуджаў у iм гэты малады галава роду дэ Лара. Ён думаў, што па заведзеным парадку яго прывiтаюць адпаведна яго сану i годнасцi. Але дон Мiгуэль, усё яшчэ ўсмiхаючыся, маўчаў i, здавалася, зусiм не збянтэжаны зацягнутай цiшынёй, бестурботна лашчыў рукою сабак. Тады падрэ Дыега наважыўся загаварыць першы.
- Мiр з табою, сыне мой, - сказаў ён.
Той моўчкi пакланiўся, не адпускаючы сабак. Воз вялебнага айца спынiўся непадалёк, i пусты двор пачаў запаўняцца тлумам фамiльянтаў. "Дурнiца, падумаў падрэ Дыега, - i так рана цi позна дастане цябе рука справядлiвасцi". А ўголас сказаў:
- Думаю, сыне мой, ты разумееш, якi табе i твайму дому гонар прымаць госцем асобу айца Вялiкага iнквiзiтара.
Дон Мiгуэль адпiхнуў вялiзнага харта, якi лапамi ўспяўся яму на грудзi.
- Пайшоў! - сказаў мякка i лагодна.
Пасля павярнуўся да айца Дыега:
- Я не ганюся, дастойны пане, за гонарам. Навошта мне той гонар? Маю, як бачыце, усё.
I з гасцiнным жэстам дадаў:
- Заходьце, аднак, дастойны пане. Мае людзi пакажуць вам дарогу. А можа, вы хочаце быць з панам Вялiкiм iнквiзiтарам?
- Так, - сказаў падрэ Дыега, - стан вялебнага айца патрабуе гэтага.
Дон Мiгуэль павярнуўся да капiтана, якi стаяў побач, пануры i маўклiвы:
- Вы пан дэ Мантэса?
Дон Ларэнца ўздрыгнуў.
- Адкуль вы мяне ведаеце?
- А хто ж вас не ведае? - адказаў той. - Заходзьце, калi ласка.
I, адагнаўшы сабак, сышоў з вузкiх сходаў, каб даць дарогу людзям, якiя здымалi з воза цела Вялiкага iнквiзiтара.
Цень смерцi спачываў на твары айца Тарквемады. Ужо ў дарозе, у першую ноч, яго хапiў частковы паляруш, i падрэ страцiў мову i прытомнасць. Цяпер, калi яго на плячах неслi дамоўнiкi, ён таксама здаваўся непрытомным. Ад святла паходняў, што калыхалiся на ветры, на яго схуднелы твар падалi водблiскi i ценi, а сам твар быў нерухомы i немы. Адно толькi вока падрэ Тарквемады было адкрытае, але i яно, пакутлiва гледзячы ў бяздоннае неба, здавалася, нiчога не бачыла ў гэтым свеце.
Пан дэ Мантэса зняў з дапамогай чаляднiка зброю i адправiў таго. Ён хацеў пабыць адзiн. Сеўшы перад камiнам сагрэцца, ён зразумеў, што застанецца сам-насам аж да свiтання, неабходнасць адзiноты занепакоiла яго. I хоць быў стомлены, спаць не хацелася.
Адведзены пакой быў не шырокi, але, як i ўсе астатнiя, праз якiя ён праходзiў, абсталяваны з пышнасцю, якое ён не сустракаў нават у сама багатых i магутных паноў каралеўства. Усё тут iшло насуперак рыцарскай суровасцi i аскетызму. Дарагiя дываны на падлозе, старажытныя муры расквечаны каляровымi мазаiкамi, нiзкi i шырокi ложак займаў, як на злосць добрым звычаям, занадта шмат месца, а насупраць камiна сафа, засланая ўзорыстым палатном, уся ў мяккiх падушках, паўколам акружала iнкруставаны стол. Усход адчуваўся нават у паветры, насычаным пахам ружовага алею.
На стале стаяў прыгатаваны госцю посiлак: трохi халоднага мяса, хлеб i садавiна. Дон Ларэнца адсунуў ежу, пацягнуўся па вiно. Яно было салодкае, пахучае i вельмi моцнае. Але не дало таго, чаго ён хацеў. Пасля некалькiх кубкаў яму стала яшчэ цяжэй на сэрцы, i думкi, ад якiх ён хацеў уцячы, пачалi няўмольна даймаць яго.
Навокал панавала цiшыня, бляск агню, якi мiгацеў на пастаўленай каля камiна зброi, здаваўся адзiнай адзнакай жыцця. Замак, хоць было яшчэ не надта позна, здавалася, увесь забыўся ў глыбокiм сне.
Пан дэ Лара ўвайшоў так цiха, што дон Ларэнца толькi тады павярнуў ад агню твар, калi ў бляску перад сабой разгледзеў цень чалавечай постацi. Убачыўшы пана дэ Лару, якi стаяў непадалёк, падхапiўся надта паспешна i раптоўна. Але дон Мiгуэль трымаўся так, нiбы не заўважыў гэтага. Ён сказаў:
- Я прыйшоў спытацца ў вас, цi не бракуе вам чаго?
На iм была адзежына з цёмна-пунсовага шоўку, багата патканая золатам, i ў гэтай хатняй вопратцы ён здаваўся дону Ларэнцу яшчэ больш чужы. Праз хвiлiну ён адчуваў сябе побач з гэтым маладым чалавекам амаль варварам. Але горда адразу адагнаў гэтае пачуццё.
- Цудоўнае вiно, дон Мiгуэль, - сказаў лёгка. - Сядай i выпi са мной. Жывеш на гэтым адлюддзi, бы ў казцы.
- Вы так думаеце, пане? Цяжка мне, праўда, вызначыць, што ёсць, а што не ёсць казка. А пакуль што жыву, як мне падабаецца.
Дон Ларэнца ўголас засмяяўся.
- На лiшак сцiпласцi не можаш паскардзiцца. Гаворыш такiм тонам, нiбы хочаш даць зразумець, што толькi ты адзiн умееш жыць паводле свайго жадання. Няўжо ты так думаеш?
- Не, - адказаў дон Мiгуэль, - я не лiчу сябе чалавекам, якому дадзена шмат прывiлеяў. Проста адны жывуць згодна са сваiмi жаданнямi, другiя насуперак iм.
- I напэўна, як я здагадваюся, прыпiсваеш гэтым першым розныя цноты i дабрачыннасцi i, перш за ўсё, асаблiва вялiкую адвагу?
- Правiльна, пане, здагадваецеся. Сапраўды, у наш час, каб думаць, трэба мець адвагу.
- Бачу, не вельмi табе даспадобы наш час?
- Наадварот, захапляюся яго дасканалай справядлiвасцю.
- Няўжо? Няўжо?
- Да гэтага часу, як вядома, людзей падзяляла страшэнная няроўнасць. Адны выйгравалi сваё жыццё, другiя яго прайгравалi. Цяпер паражэнне церпяць усе аднолькава.
Дон Ларэнца паморшчыўся.
- Гаворыш, як ератык.
- Гавару, як думаю.
- Тым горш, калi так думаеш.
- А вам не здаецца, пане, што ад паражэння найменш пацерпiць той, хто яго прадбачыць?
- Не ведаю. Я прывык думаць, што той перамагае, хто наогул не бярэ паражэння ў рахубу.
- Не сумняваюся, пане, што менавiта так вы i думаеце. Але надзея заўсёды каштуе даражэй.
Дон Ларэнца налiў у кубак i, перш чым паднесцi яго да вуснаў, сказаў цвёрда:
- Надзея не церпiць паражэння.
На гэта дон Мiгуэль адказаў:
- Тым горш.
- Надзеi?
- Тым, хто ёю цешыцца.
Дон Ларэнца нецярплiва паварушыўся.
- Верыць мне не хочацца, дон Мiгуэль, каб ты, такi малады, свайму толькi вопыту ўдзячны быў за такое дасканалае веданне жыцця. Незвычайныя павiнны былi быць у цябе настаўнiкi, прызнайся.
- Не ведаю, цi такiя ўжо незвычайныя. Бадай што, звычайныя. Затое ўвагi i памяцi напэўна вартыя. Можа, вас гэта i здзiвiць, але калi з адным з iх звёў мяне лёс, дык гэтым я ў пэўнай меры абавязаны вам.
Дон Ларэнца павярнуў да яго пацямнелы твар.
- Дон Мiгуэль, калi ты не хочаш, каб я забыўся, што я ў тваiм доме госць, пакiнь гаварыць загадкамi.
- Не меў нiякага намеру зачапiць вас, пане, - спакойна адказаў дон Мiгуэль. - Вы спыталiся пра маiх настаўнiкаў, i я хацеў расказаць пра аднаго з iх.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: