Ежи Анжиевски - Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)
- Название:Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Ежи Анжиевски - Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке) краткое содержание
Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
- Не я iм, як думаю, быў.
- Праўда, не вы.
- Чаго ж тады ўмешваеш мяне?
- Гэта, бадай што, мяне ўмяшалi. Паслухайце. Некалькi гадоў назад, у такi самы, як i сёння, дождж мае людзi знайшлi нiжэй перавалу Санта Ана чалавека, якi быў дарэшты змучаны i знясiлены. Прывялi яго сюды. Ён хварэў некалькi тыдняў, але нам не ўдалося яго ўратаваць. Праз некалькi месяцаў ён памёр.
Настала цiшыня.
- Хто быў гэты чалавек? - спытаўся дон Ларэнца.
- Iмя яго напэўна вам добра знаёмае. Гэта быў пан Радрыга дэ Кастра.
Дон Ларэнца не змянiўся ў твары, ён павольна дапiў кубак.
- Цiкавыя рэчы ты мне кажаш, дон Мiгуэль, - сказаў нарэшце абыякава. - Не думаў я, што пан дэ Кастра асмелiцца вярнуцца. I што ж ён табе паведамiў? Пэўна, строiў з сябе ахвяру нiкчэмнай падступнай несправядлiвасцi?
- Наадварот, - адказаў дон Мiгуэль, - даводзiў, што Святыя трыбуналы нiколi не памыляюцца. Сапраўды, толькi збег акалiчнасцяў змусiў яго быць у гэтым доме, але ён не ўтойваў, якая непрыемная яму была неабходнасць карыстацца гасцiннасцю чалавека, якi думаў iнакш за яго. Думаю нават, ён шчыра пагарджаў мною.
- Значыцца, не выракся сваёй д'ябальскай пыхi?
- Перш за ўсё ён збярог веру, як мне здаецца.
- Ён веру? У што?
- Вы ў мяне, пане, пра гэта пытаецеся?
Дон Ларэнца пацiснуў плячыма.
- Да гэтага часу я лiчыў пана дэ Кастра нягоднiкам. Калi сапраўды ўсё было так, як ты расказваеш, то ён проста ашуканы дурань, i не больш. На што ён спадзяваўся? Навошта вярнуўся? Ужо цi не такi быў наiўны, каб спадзявацца на дараванне?
- Не. Ён прагнуў служыць. Быў упэўнены, што неўзабаве вернуцца сiлы. Хацеў пад чужым iмем паступiць на карабель пана Калумба. Таму i вярнуўся з выгнання. Гэта ўсё.
Дон Ларэнца хацеў устаць, але пачуў сябе занадта ацяжэлым, каб зрабiць гэта. "Замнога выпiў", - падумаў. Аднак спытаўся трохi ахрыплым голасам:
- I чаму ж, нарэшце, навучыў пан дэ Кастра?
- Я ўжо сказаў, вы яшчэ запярэчылi мне, надзея заўсёды каштуе даражэй. Нiхто, я думаю, не мог бы лепш i мацней уцвердзiць мяне ў гэтым перакананнi, чым гэта зрабiў пан дэ Кастра. Разумееце цяпер, чаму я сказаў, што непасрэдна i вы дачынiлiся да маёй адукацыi.
Дон Ларэнца не зусiм упэўненай рукой пацягнуўся да вiна.
- Мала, значыцца, навучыўся, дон Мiгуэль. Ведаю, што ты думаеш. Думаеш, я вiнаваты ў пагiбелi гэтага чалавека. Можаш не пярэчыць. Мяне, зрэшты, мала цiкавiць, што думаеш ты або iншы хто. Усе дурнi. Кожны хоча не ведаць, што праўда ляжыць звычайна на паверхнi. Калi б я ў свой час не выкарыстаў добрай нагоды i не паслаў пана дэ Кастра к чортавай матары, то ён зрабiў бы гэта са мной. Нават нагоды не шукаў бы, прыдумаў бы яе. Але што ж бо ты, пане дэ Лара, можаш ведаць пра гэта? Трэба самому прайсцi праз усё, каб зразумець. Апусцiцца трэба ў гэтую багну, разумееш? Зробiш у сама найлепшай веры некалькi неасцярожных крокаў, i ўжо адступаць няма куды. Можаш сабе толькi тузацца i грузнуць глыбей. Далiбог, смешны ты, дон Мiгуэль, са сваiмi ведамi. Жменя сухой саломы важыць больш, чым яны. Выйдзi з iмi на рынак, пераканаешся. Вялебны падрэ Дыега альбо каторы са ста iншых, яму падобных, за адну ноч перамеле на пясок усе твае фразы. Ты нешта там трызнiў пра адвагу. Усё гэта глупства. Што такое адвага? Яе няма. Ёсць толькi страх. Ну, вось i стараешся ўбаранiцца ад яго. Хлусiш альбо маўчыш. Але i ад хлуснi, i ад маўчання страх толькi большае. Потым зжырае ў табе ўсе думкi i пачуццi. Усё табе нерашкаджае, i нарэшце ты ўпэўнены толькi ў iм. Ён адзiн табе верны. У iм толькi i можаш быць пэўны, ён нiколi цябе не пакiне, нiколi табе не здрадзiць. А ўзамен можаш жыць i мець дачыненне да будаўнiцтва царства божага. Гэта, зрэшты, калi на тое, усё. А што ты, дон Мiгуэль, зрабiў для будовы царства божага? Нiчога. Дык што ж ты ведаеш? Таксама нiчога.
Дон Мiгуэль стаяў ля камiна нерухома, склаўшы на грудзях рукi. Праз хвiлiну сказаў:
- З таго, што вы гаворыце, лёгка вывесцi, як нялёгка вам жывецца. Але за шчырасць трэба плацiць шчырасцю: на жаль, не магу вам паспагадаць.
Дон Ларэнца паглядзеў на яго з пагардай.
- Нягледзячы на ўсё, не думаў я, што ты такi наiўны. Няўжо i праўда ты думаеш, што мне патрэбна твая спагада? I нашто ж мне яна здалася? З нас двух ты толькi яшчэ на нешта спадзяешся. Уяўляеш сабе, што, калi зойдзе патрэба i неабходнасць, табе ўдасца перамагчы страх. А таму ты са сваёй уяўнай адвагай маеш больш чаго трацiць, чым я.
Лёгкi румянец укрыў твар дона Мiгуэля.
- Павiнен разумець вашыя словы як асцеражэнне? Калi такiя былi вашы намеры, тады дарма сабе давалi клопат. Я ведаю, што мяне чакае.
Дон Ларэнца адчуў сябе раптам страшна стомленым.
- Нiчога ты не ведаеш, - цiха сказаў ён.
I яшчэ раз хацеў паўтарыць: нiчога ты не ведаеш, - калi раптам у адчыненых дзвярах паказаўся падрэ Дыега ў дарожным плашчы, накiнутым на плечы.
- Дон Ларэнца! - усклiкнуў ён ад парога. - Вялiкая радасная навiна. Вялебны айцец апрытомнеў i загадаў выпраўляцца ў дарогу. Паехалi!
Дон Ларэнца лёгка падняўся, на яго прыгожым, усё яшчэ юначым твары не было i следу стомленасцi.
- Сапраўды, радасная навiна, вялебны ойча, - шчыра сказаў ён.
Пасля крыкнуў чаляднiку, каб той дапамог яму надзець зброю.
Падрэ Дыега, агледзеўшыся ў пакоi, толькi цяпер, здаецца, заўважыў пана дэ Лару. Падышоў да яго з радасным тварам.
- Прабач нам, сыне мой, за турботы, якiя мы ўнеслi ў твой дом. Нядоўга былi мы тваiмi гасцямi, але ўжо хоць бы за тое, што выязджаем адгэтуль з большай надзеяй, чым мелi яе, парог пераступаючы, табе наша ўдзячнасць.
Дон Мiгуэль моўчкi пакланiўся.
- Ты сказаў, вiтаючы нас, - гаварыў далей падрэ Дыега, - што не гонiшся за гонарам. Гэта цудоўна сведчыць пра тваю сцiпласць, сыне мой. Але, святы Божа, цi ж варта, каб нашчадак такога славутага роду жыў на ўзбоччы, далёка ад найважнейшых дзяржаўных спраў? Мяркую, не падумаеш кепска пра нас, калi пры першым выпадку напомнiм пра тваю асобу Iх Каралеўскiм Мосцям. Упэўнены, радасна прывiтаюць цябе ў сталiцы.
Пан дэ Лара згодна ўсмiхнуўся.
- Пан дэ Мантэса якраз даваў мне ўрокi жыцця ў вялiкiм свеце.
- Нiчога лепшага пан дон Ларэнца i не мог зрабiць, - сказаў з бацькоўскай дабратлiвасцю падрэ Дыега. - Да пабачэння, сыне мой. Хай Бог цябе апекаю акрые.
З замкавага дзядзiнца чулiся ржанне коней i галасы разбуджаных фамiльянтаў.
Апрытомнеўшы, падрэ Тарквемада забыўся нядоўгiм, нямоцным сном. Калi прачнуўся, адразу, нягледзячы на вялiкую стомленасць, адчуў, што яго разбудзiла нейкая настойлiвая патрэба не спаць. Толькi праз якую хвiлiну па калыханнi воза зразумеў, што ён у дарозе. Рыпелi колы, фыркалi конi, i чуўся манатонны тупат iх падкаваных капытоў па камянiстай дарозе. Моцны вецер iрваў напятую над возам парусiну, пад ёю было спакойна i цiха. Ён ведаў, што трэба заснуць, але вастрыня першага адчування, з якiм ён прачнуўся, нiяк не адступалася. Ён ляжаў нерухома, услухоўваючыся ў гэта ўнутранае напружанне, усё яшчэ нiяк не разумеючы, адкуль яно ўзялося. I раптам зразумеў: паблiзу не было нiкога, i тым не меней ён не быў адзiн. Адкрыў вочы. Цемра, суцэльная цемра навокал.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: