Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Тут можно читать онлайн Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.38/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - описание и краткое содержание, автор Мікола Ермаловіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Ермаловіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Найперш заслугоўвае ўвагі тое, што тэрыторыя Беларусі, размешчаная на захадзе У сходнеЕўрапейскай раўніны, знаходзіцца ў самым геаграфічным цэнтры Еўропы, на водапа дзеле Чорнага і Балтыйскага мораў. Гэта акалічнасць, як мы ўбачым, мела немалаважнае значэнне ў нашай гісторыі, паколькі такое сярэдзійнае становішча рабіла Беларусь месцам, дзе сустракаліся і ўваходзілі ва ўзаемную варожасць і барацьбу інтарэсы спачатку Поўначы і Поўдня, а пасля — Захаду і Усходу, што не магло не абцяжарыць істотна гістарычнага шляху нашага народа.

Паверхня Беларусі мае своеасаблівы рэльеф. Спадаючы на захад і часткова на поўдзень, яна ў пераважнай большасці пакрыта марэннымі ўзгоркамі і толькі ў Палессі з’яўляецца нізінай, аднак усё ж вышэйшай за ўсе сумежныя заходнія нізіны. Разнароднасць і разнастайнасць краявідаў на самых невялікіх адлегласцях — адметная рыса знешняга вобліку Беларусі. Гэтага няма ні ў аднастайным украінскім стэпе, ні ў прыбалтыйскіх нізінах, ні ў бязмежных прасторах плоскіх узвышшаў Расіі.

Разнастайныя і пераважна больш лёгкія глебы Беларусі таксама істотна розняцца ад глебаў суседніх краін: ад чарназёму Украіны, ад цяжкіх глебаў Літвы і ад халодных глеб Расіі. Расліннасць Беларусі вызначаецца буйнасцю і багаццем. Мяшаныя лясы, травяністыя балоты і робяць Беларусь асобнай расліннай краінай.

Аднак лясы і балоты з’яўляюцца не тольісі істотным фактарам нашай прыроды. Не меншае значэнне яны маюць і ў нашай гісторыі. Займаючы вялікія прасторы, яны паасобку ці ў сукупнасці ў вялікай меры вызначылі натуральный межы Беларусі. I сапраўды, на поўдні яе аддзяляюць лясы і балоты Палесся, на захадзе — лясныя пушчы, на поўначы — лясы, балоты і ў значнай ступені азёры, на ўсходзе — лясы. У той самы час пушчы і балоты ўнутры самой Беларусі, як мы ўбачым, вызначалі паасобныя гістарычныя вобласці ці лакальныя культуры пры агульнай геаграфічнай еднасці.

Вельмі цікава, што Беларусь мае і свае кліматычныя межы. Калі заходні рубеж яе ляжыць на ўскраіне вільготнага клімату захаду, то за яе ўсходняй мяжой рэзка пачынаецда зона кантынентальнага клімату. Сваёй памяркоўнасцю клімат Беларусі адрозніваецца і ад халоднай поўначы і ад цёплага поўдня 7.

Але з усіх геаграфічных фактараў найболынае значэнне ў нашай гісторыі мелі рэкі. Менавіта яны звязалі ў адзінае цэлае паасобныя часткі Беларусі і вызначылі жыццёвую прастору яе народа. Сапраўды, наша зямля цалкам займае верхнюю частку Падняпроўя і болыныя часткі Падзвіння і Панямоння. Вось чаму землі будучай Беларусі і з’явіліся тым месцам, дзе вялікія водныя артэрыі, дзякуючы шматлікім прытокам і во лакам, злучаліся паміж сабою ў адзіную рачную сетку, што стала той прыроднай асновай, на якой ткалася наша гісторыя.

Такім чынам, адметнасць нашай гісторыі пачынаецца з прыроднай адметнасці нашай тэрыторыі. Спачатку як геаграфічны, а пасля як этнічны, эканамічны і палітычны комплекс Беларусь склалася ў вельмі даўнія часы. Прычым зраслася яна настолькі трывала, што, нягледзячы на многія стагоддзі разбуральных войнаў і палітычных падзелаў, яна нязменна захоўвала сябе.

ПЕРШЫЯ НАСЕЛЬНІКІ БЕЛАРУСІ

Чалавек на тэрыторыі Беларусі мог з’явіцца ўжо 300 тысяч гадоў таму назад 8. Аднак шэраг ледніковых навал не толькі прымушаў яго адступаць на. поўдзень, але і сціраў яго сляды тут. Болынменш сталае пражыванне чалавека на нашай зямлі прасочваецца прыкладна ад 100–40 тысяч гадоў назад, у сярэднім палеаліце, у так званую «мусцьерскую эпоху» 9. Поўнае ж засяленне Беларусі адбылося ў мезаліце, недзе каля 10 тысяч гадоў таму назад.

Бердыжская і Юравіцкая стаянкі (30–20 тысяч гадоў да н. э.) сведчаць, што ўжо ў познім палеаліце ўзніклі мясцовыя этнаграфічныя асаблівасці 10. Адкрытая тэрыторыя Беларусі і наяўнасць вялікіх рэк давалі магчымасць засяленню яе з розных тэрыторый (Украіны, Польшчы, Цэнтральнай Еўропы). Ніводная з гэтых груп мігрантаў не была, відаць, настолькі вялікая, каб засяліць значную тэрыторыю і гэтым самым заняць дамінуючае становішча над іншымі. Гэта і прывяло да ўтварэння паасобных этнічных абласцей, якія, між іншым, вызначаліся выключнай устойлівасцю, бо амаль нязменна існавалі на працягу ўсяго мезаліту і неаліту 11. На жаль, даіндаеўрапейскае насельніцтва не пакінула нам сваёй гідраніміі, што можа тлумачыцца яго крайняй малалікасцю 12. Гэта акалічнасць абцяжарвае для нас вызначэнне яго этнічнай прыналежнасці. А. Шахматаў лічыў, што ў басёйне Прыпяці на тэрыторыі Мінскай і Гродзенскай губерняў жылі продкі заходніх фінаў, а ў басейне верхняга цячэння Дняпра і Дзясны — продкі мардвы 13. Сучасная навука дапускае наяўнасць уграфінаў толькі ў Падзвінні, што пацвярджаецца тапанімікай і антрапалогіяй 14.

Мы прытрымліваемся той думкі, што ніякія перасяленні не маглі поўнасцю змяніць насельніцтва той ці іншай тэрыторыі, што пэўная частка яго захоўвалася і пасля змешвалася з прышлым. Гэта дае нам падставу лічыць у той ці іншай ступені продкамі беларусаў усе плямёны, якія жылі тут у даіндаеўрапейскі перыяд. Аднак толькі адны уграфіны з’яўляюцца гістарычна вядомымі для нас.

У канцы неаліту і ў пачатку бронзы магутная хваля індаеўрапейцаў, што прыйшла з Сярэдняга Прыдняпроўя, пакрыла сабою этнічна стракатую тэрыторыю Беларусі. 3 асяроддзя індаеўрапейцаў і выдзеліліся балтыйскія плямёны, ці, як іх называюць у навуцы, балты.

У даследчыкаў няма адзінай думкі наконт часу фармавання балтаў. Адны (В. Тапароў і А. Трубачоў) лічаць, што гэтыя плямёны позна ўступілі на гістарычную арэну (у I — пачатку II тыс. н. э.). Некаторыя гісторыкі (Т. ЛерСплавін- скі) сцвярджаюць, што фармаванню балтаў папярэднічала балтаславянскае адзінства. Аднак у сучасны момант гэта думка ўсё больш бярэцца пад сумненне, і больш пераканаўча даводзіцца аб выдзяленні балтаў з індаеўрапейцаў яшчэ ў III — пачатку II тыс. да н. э. Сапраўды, без гэтага нельга зразумець, як маглі рассяліцца балты на тэрыторыі ад Віслы да верхняй Волгі, тэрыторыі, якая вызначалася да гэтага этнічнай стракатасцю. Перавага ў колькасці, болын прадукцыйная жывёлагадоўчаземляробчая гаспадарка і далі магчымасць балтам асіміляваць ранейшае паляўнічарыба- лоўнае насельніцтва.

Хоць балцкае засяленне тэрыторыі Беларусі магло адбыцца і ў больш ранні час, аднак даступныя навуцы матэрыялы даюць магчымасць разглядаць яго гісторыю тут толькі з VII–VI стст. да ж. э. 16.

На жаль, не ўсе балцкія плямёны, што жылі на Беларусі, упомнены пісьмовымі дакументамі, а частка тых, што былі зафіксаваны (літва, земігола, латыгола, яцвягі), засталіся без абазначэння іх месцапражывання. А між тым этнічныя і геаграфічныя назвы вельмі няўстойлівыя, яны могуць змяняцда, пераходзіць з аднаго месца ў другое. Менавіта так і адбылося з назвамі «латыгола» і «літва».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Мікола Ермаловіч читать все книги автора по порядку

Мікола Ермаловіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды отзывы


Отзывы читателей о книге Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды, автор: Мікола Ермаловіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x