Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Тут можно читать онлайн Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.38/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - описание и краткое содержание, автор Мікола Ермаловіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Ермаловіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яшчэ рускі гісторык Барсаў лічыў, што летапісная латыгола («лотьгола») у старажытныя часы жыла намнога далей ад сучаснай Латвіі, уверх па Дзвіне і яе прытоках, г. зн. на поўначы сучаснай Беларусі 7. Пацверджаннем гэтаму можа быць тое, што на тэрыторыі Бешанковіцкага, Верхнядзвінскага, Віцебскага, Гарадоцкага, Сенненскага, Талачынскага, Чашніцкага, Глыбоцкага раёнаў Віцебскай вобласці сустракаюцца такія назвы, як Латыгаль, Латыгава і ім падобныя. Звяртае ўвагу тое, што ў цэлым арэал пашырэння латыгольскіх тапонімаў супадае з вобласцю бытавання днепрадзвін- скай археалагічнай культуры балтаў 18. Таму цалкам дапушчальна, што яе носьбітамі былі продкі латыголы. Як і ўсе балцкія назвы, назва «латыгола» з цягам часу прасунулася на захад і замацавалася за ўсходняй часткай Латвіі — Латга ліяй.

Мы ўжо ў свой час паказалі, што трэба адрозніваць Старажытную (летапісную) Літву ад сучаснай і на падставе летапісных, тапанімічных і іншых матэрыялаў паказалі яе месцазнаходжанне ў Верхнім Панямонні, у прасторы паміж Менскам і Наваградкам з усходу на захад і паміж Маладзечнам і Слонімам з поўначы на поўдзень 19. Каб не паўтарацца, не будзем зараз прыводзіць факты ў пацверджанне гэтай думкі, а будзем закранаць гэтае пытанне пры разглядзе далейшай нашай гісторыі ў адпаведных месцах.

У суседстве з Літвой, а то і ўперамежку з ёй жыло племя яцвягаў. Паколькі на гэтай тэрыторыі ёсць яцвяжскія гідронімы, а літоўскіх няма, то можна вывесці меркаванне, што яцвягі пасяліліся тут раней, а літва прыйшла сюды пазней і, заняўшы частку іхняй тэрыторыі, увесь час. адціскала іх на захад. Як пераканаўча паказаў В. Сядоў, паселішчы яцвягаў былі паміж Нёманам і Вяллёй па рэках Дзітве, Жыжме, Мерачанцы (гэта вобласць называлася Дайновай), а таксама па Свіслачы, Росі, Зэльве, Заходнім Бугу, Нарве, Ясельдзе (уласна Яцвязь) 20. У гэтых месцах і засталіся археалагічныя помнікі яцвягаў — каменныя магілы.

Аналіз геаграфічных назваў прыводзіць да высновы, што адным з балцкіх плямёнаў, якое не называюць пісьмовыя дакументы, было лотва, ці лота. Менавіта гідронімы і айконімы гэтага тьгау (Лотва, Лотаўка, Лотаў, Лотвічы, Латвяны і ім падобныя) раскіданы на пэўнай тэрыторыі, і асабліва на яе ўскраінах, дзе лотва сутыкалася з іншымі плямёнамі. Так, возера і вёска Лотва ў Мядзельскім, в. Латаўшчына ў Мёрскім, в. Лотавая ў Лёзненскім раёнах размешчаны ў суседстве са старажытнай латыголай, Дарэчы, назва апошняй і азначае «лоты канец» 21, г. зн., што яна была размешчана Ў канцы лоты, за ёю. Некалькі тапонімаў «Лотва» мы сустракаем на правым беразе Дняпра, у Шклоўскім і Магілёўскім раёнах, з чаго можна заключыць, што ўсходняя мяжа лотвы ішла па Дняпры. Лотвіцкія гідронімы і айконімы мы знаходзім і на ўзмежжы са старажытнай Літвой. Гэта: р. Лотва (прыток Тур’і, што ўпадае ў вярхоўе Нёмана), в. Латвяны на ёй (Копыльскі рн), вв.’Вялікая і Малая Лотвы (Ляхавіцкі рн) і Лотвічы (Баранавіцкі рн). Такім чынам, лотва займала цэнтр усходняй Беларусі, ад правага берага Дняпра і да вярхоўяў Нёмана, Бярэзіны і Вяллі. У заходняй частцы Беларусі яна, відаць, уключала ў сябе прыкладна тэрыторыі Сўчасных Докшыцкага, Мядзельскага, Смаргонскага, Ашмянскага, часткі Вілейскага і Пастаўскага раёнаў. Далей племя лотва займала ўсходнюю частку сучаснай Літвы і называлася тут дзявалотвай (дзяволтвай). У Хлебнікаўскім і Пагодзінскім спісах Іпацьеўскага летапісу яна і называецца лотвай 22.

Літва і лотва былі блізкімі адно да другога плямёнамі, што падкрэсліваюць і іх назвы. Нездарма тэрыторыя іх пражывання ў цэлым упісваецца ў арэал пашырэння культўры штрыхованай керамікі. Магчыма, што іх продкі прыйшлі сюды з Балканаў, дзе мы знаходзім рэкі Літаву і Латарыцу 23, дзе жыло племя латавіцы і дзе яшчэ ў сярэдзіне XIII ст. існавала княства Літва (kenesat Lytwa) 24. Назва «лотва» пазней перайшла на Латвію, дарэчы, палякі і цяпер латышоў называюць лотвай 25.

У далейшым будзе важным для навукі высветліць, якія балцкія плямёны жылі ва Усходнім Падняпроўі і на поўдні Беларусі, дзе пашыраны былі юхнаўская і мілаградская археалагічныя культуры. Што да поўдня Беларусі, то, паводле думкі некаторых даследчыкаў, сюды бадты прыйшлі з Верхняга Падняпроўя толькі ў V ст. н. э., на месда славянаў, якія ў тэты час адышлі адсюль, з сваёй прарадзімы, на Дунай. Адным з пацверджанняў гэтага меркавання можа быць такі факт. У Магілёўскім і Быхаўскім раёнах пранякае рэчка Лахва (тэта тыповая балцкая назва). У той жа час аднайменныя тапонімы маюцца ў значнай колькасці на ўсход ад Лунінца 26. Іх з’яўленне тут можна растлумачыць перасоўваннем насельніцтва ў даўнія часы з ракі Лахвы. Магчыма, што яно і перанесла. на сябе назву гэтай ракі, як звычайна было ў старажытнасці. Сведчаннем пераходу верхнедняпроўскага насельніцтва на поўдзень Беларусі і далей можа быць і пашырэнне на гэтых месцах паўночных тыпаў посуду 27.

На працягу першай паловы I тыс. н. э. у грамадскім жыцці балтаў адбываліся выключна важныя змены. У выніку распаду першабытнаабшчыннага ладу меў месца масавы пераход насельніцтва з умацаваных гарадзішчаў у адкрытыя селішчы. У сё большую ролю ў балтаў набывае сельская абшчына, заснаваная не на кроўнасваяцкіх, а эканамічных сувязях. Асноўнымі галінамі гаспадаркі іх сталі падсечнае земляробства і жывёлагадоўля, тым часам як рыбалоўства і паляванне мелі ўжо толькі дапаможны характар. Высокага і разнастайнага развіцця дасягнулі рамёствы. Дадзеныя археалогіі сведчаць пра наяўнасць у балтаў такой грамадскай і ваеннай арганізацыі, якая, магчыма, нагадвала саюз плямёнаў.

Змены ў вытворчасці і грамадскіх адносінах не маглі, зразумела, не паўплываць на культуру. I сапраўды, у сярэдзіне I тыс. н. э. на грунце ранейшых лакальных культур (Днепрадзвінскай, юхнаўскай і штрыхованай керамікі) склалася адзіная балцкая культура, якая ў навуцы атрымала назву культуры верхцяга пласта Банцараўшчыны і Тушэмлі 28. Магчыма, усе гэтыя факты, разам узятыя, гавораць за тое, што балты ў V–VI стст. былі напярэдадні ўтварэння сваёй вялікай дзяржавы. I хоць тэты працэс быў перарваны масавым прыходам славянаў, аднак гэта не значыць, што ён знік бясследна. Ён быў працягнуты новымі насельнікамі.

СЛАВЯНСКАЕ ЗАСЯЛЕННЕ 3 ПОУДНЯ

Ёсць падзеі, што вызначаюць сабою гісторыю той ці іншай краіны на вялікі прамежак часу, які можа адлічвацца тысячаго ддзямі. Прыход славянскіх плямёнаў на тэрыторыю Беларуси з’явіўся такім вызначальным момантам. Ім і была заведзена спружына ўсёй нашай далейшай гісторыі.

З’яўленне славянаў на Беларусі стала вынікам апошніх хваляў вялікага перасялення народаў, якімі былі рух готаў (II–III стст. н. э.) і нашэсці гунаў (IV ст. н. э.) і авараў (сярэдзіна VI ст. н. э.).

Пытанне паходжання славянаў — вельмі складанае і заблытанае, пакуль што далёкае ад навуковага вырашэння. Можа быць, галоўная прычына гэтага ў познім з’яўленні пісьмовых сведчанняў пра іх — у сярэдзіне VI ст. н. э. Бясспрэчнымі толькі трэба лічыць паказанні старажытных аўта, — раў, што «славяне былі мнагалюдным народам» (Іардан), які займаў «непамерную прастору» (Пракопій Кесарыйскі), бо без гэтага нельга растлумачыць, чаму славяне змаглі рассяліцца на вялікай тэрыторыі, асіміляваўшы шматлікія плямёны і народнасці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Мікола Ермаловіч читать все книги автора по порядку

Мікола Ермаловіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды отзывы


Отзывы читателей о книге Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды, автор: Мікола Ермаловіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x