Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Тут можно читать онлайн Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.38/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - описание и краткое содержание, автор Мікола Ермаловіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Ермаловіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прарадзімай славянаў называліся і называюцца розныя мясцовасці: гэта і Сярэдняе і Ніжняе Падунайе, і Паўночнае Прычарнамор’е, і Паўночнае Прыкарпацце, і нават Закаўказзе і Паўночны Іран. У апошні час найбольш верагоднымі месцамі фармавання славянаў указваюцца ВіслаОдэрскае міжрэчча і паўднёвая частка лясной зоны Усходняй Еўропы (сюды ўваходзіць і поўдзень Беларусі). Цяжка аддаць перавагу якойнебудзь з гэтых апошніх гіпотэз, абедзве яны маюць аднолькавае права на часовае існаванне. Але калі нават і пагадзіцца з тым, што і на Беларусі была прарадзіма славянаў, то ўсё ж аўтары гэтай гіпотэзы гавораць аб поўным адыходзе славянскага насельніцтва адсюль у канцы V — пачатку VI стст. на Дунай 29і прасоўванні на яго месца балтаў, аб чым ужо гаварылася вышэй. Вось чаму можна лічыць, што масавы прыход славянаў на Беларусь і іх канчатковае ўкараненне тут пачалося на рубяжы VI–VII стст. н. э.

Трэба зазначыць, што славянскае засяленне Беларусі, як і іншых усходнееўрапейскіх земляў, не было аднаразовай падзеяй: яно расцягнулася на доўгі перыяд, магчыма, на некалькі стагоддзяў. Доўгі час у навуцы існавала думка, што славяне ішлі на Беларусь толькі з поўдня. Але ўжо Я. Карскі заўважыў, што «галоўная маса славянаў, якія склалі беларускае племя, рушыла з поўдня (з Прыпяці і яе прытокаў) і захаду (можа быць, з Зах. Буга і Нарвы) спачатку да Нёмана, а адсюль да Зах. Дзвіны на поўначы і да Дзясны на ўсходзе» 30. Цяпер пяройдзем да разгляду славянскіх плямёнаў, якія прыйшлі на Беларусь.

ДРЫГАВІЧЫ былі адным з тых плямёнаў, што адыгралі вырашальную ролю ва ўтварэнні беларускага народа. Хоць яны па традыцыі і лічацца племем паўднёвага паходжання, аднак у некаторых сучасных даследчыкаў няма цвёрдай упэўненасці ў гэтым 31, а іншыя нават адносяць іх да плямёнаў заходняга паходжання 32. Усё ж летапіснае паведамленне пра тое, што дрыгавічы пасяліліся паміж Прыпяццю і Дзвіной, паказвае, што кірунак іх рассялення ішоў з поўдня на поўнач. Не выключана, што дрыгавічы былі патомкамі зарубінецкіх плямёнаў, якія жылі і на поўдні Беларусі і якія некаторыя даследчыкі лічаць за славянскія.

Назву дрыгавічоў старажытны летапісец выводзіў ад «дрыгвы», якая была характэрнай асаблівасцю мясцовасці, дзе яны аселі. Хоць такая думка пра паходжанне гэтай племянной назвы і цяпер падтрымліваедца некаторымі даследчыкамі, аднак гэты погляд трэба прызнаць устарэлым. Па характары мясдовасді, паводле летапісу, празваны далёка не ўсе ўсходнеславянскія плямёны, а толькі паляне, драўляне і дрыгавічы. Аднак паляне былі і ў Полынчы (адсюль і палякі). Драўляне, ці дзераві, жылі і на левым беразе Эльбы. Тое ж самае ў адносінах дрыгавічоў. Асноўная іх маса, бясспрэчна, пасялілася на Беларусі. Але некаторыя часткі гэтага племя апынуліся ў іншых мясцовасцях, дзе яны мелі тую ж самую назву, хоць там ніякай дрыгвы не было, як, напрыклад, у Маке доніі (у ваколіцах г. Сялуна), па звестках паміж 669 і 886 гг., ці ў Фракіі на р. Драгавіц, паміж Салонікамі і Вярэяй. Былі дрыгавічы і ў палабскіх славянаў, пра што сведчаць дрыгавіцкія назвы вёсак, засведчаныя дакументамі 946 і 1150 гг. і пазнейшым часам 33. Усе гэтыя факты прымушаюць усумніцца ў паходжанні назвы дрыгавічоў, як і палянаў, і драўлянаў, ад характару мясцовасцяў, у якіх яны аселі. ПІто да назвы дрыгавічоў, то наяўнасць у ёй суфікса «іч» наводзіць на думку аб яе патранімічным характары. Гэта прызнаваў і У. Завітневіч 34.1 сапраўды, калі б яна была ўтворана ад «дрыгвы», то мела б форму «дрыгаўляне» (па ўзору «паляне» і «драўляне»). Хутчэй за ўсё, мабыць, што назва дрыгавічоў. паходзіць ад славянскага імя Дрыгавіт 35, як радзімічы ад Радзіма і вяцічы ад Вяткі. Гэта тым больш верагодна, што ў Канстанціна Парфірароднага і ў «Жыціі Дзмітрыя Салунскага» яны выступаюць як «друіувіты», «драгувіты» І «дрогуііітьг» 36. Пры «р» быў досыць невыразны галосны гук, які перадаваўся парознаму візантыйцамі. Ён парознаму мог гу~ чаць і ў славянскім вымаўленні. Як бачым, больш правільнай формай гэтай назвы трэба лічыць «драгавічы». I вельмі плеяда, што ў беларускай навуковай літаратуры ўкаранілася яўна няправільная форма «дрыгавічы». Тут дарэчы будзе адзначыць пахвальную спробу Л. Аляксеева ўжывадь форму «дроговичи».

Паўднёвая мяжа рассялення дрыгавічоў ішла на поўдзень ад Прыпяці па мяжы былых Менскай і Валынскай губерняў, дзенідзе толькі заходзячы яшчэ далей на поўдзень (у міжрэччы Гарыні і Стыры). Тут дрыгавічоў ад драўлянаў ад дзяляла досыць шырокая балоцістая прастора.

Густынскі летапіс, гаворачы пра дрыгавічоў, зазначыў, што яны рассяліліся паміж Прыпяццю, Дняпром і Дзвіною 38. I гэтым самым у адрозненне ад іншых летапісаў адзначыў іх усходнюю мяжу. А яна ішла па левым беразе Дняпра на поўнач ад упадзення ў яго Прыпяці.

Вельмі дыскусійнымі ў навуцы былі паўночныя і заходнія рубяжы дрыгавічоў. У летапісе сказана, што дрыгавічы жылі паміж Прыпяццю і Дзвіною, з чаго можна зрабіць вывад, што яны рассяліліся да самай Дзвіны (у далейшым пры разглядзе іншага важнага пытаніш мы прывядзём яшчэ адно летапіснае сведчанне аб пранікненні дрыгавічоў да Дзвіны).

Калі ўлічыць, што дрыгавіцкая каланізацыя на поўнач ішла па левых прыпяцкіх прытоках Случы, Пдічы і асабліва па Дняпры і яго правых прытоках Бярэзіне і Друці, то тэта ўжо не так і неверагодна. Але археолагі на падставе сваіх матэрыялаў, дарэчы, болын позняга паходжання (X–XI стст.), адмаўляюць гэта сведчанне летапісу і лічаць, што паўночная мяжа дрыгавічоў ішла па лініі Заслаўе — Лагойск — Барысаў — водападзел Бярэзіны і Друці 39. У свой час У. Завітневіч, палемізуючы з М. Барсавым, даказваў, што мяжа паміж дрыгавічамі і крывічамі ішла па водападзелу Вяллі і Бярэзіны з аднаго боку і Зах. Дзвіны з другога боку 40. Мы лічым праблему дакладнага размежавання ў старажытнасці крывічоў і дрыгавічоў некалькі штучнай. Справа ў тым, што паміж гэтымі плямёнамі ніколі не існавала стабільнай мяжы, яна ўвесь час мянялася, паколькі яны былі ўвесь час у стане ўзаемапранікнення і абодва засялілі ўсю тэрыторыю Беларусь I сапраўды, калі крывічы прыйшлі да Прыпяці, то дрыгавічы — да Дзвіны. Е. Раманаў, грунтуючыся на дадзеных мовы, песеннай творчасці і бытавой абраднасці, сцвярджаў, што дрыгавічы дасягнулі Дзвіны, засялілі Дрысенскі павет, прасунуліся на захад, дзе засялілі ўсходнюю частку Дзвінскага павета і паўднёвую — Люцынскага 41. Цалкам дапушчальна, што наяўнасць тапоніма Дрыгучы (Мёрскі рн), які можа быць сцягнутай формай назвы «дрыгавічы», пацвярджае думку Е. Раманава пра рух дрыгавічоў зпад Дрысы на захад (в. Дрыгучы знаходзіцца на правым беразе Дзвіны 42). Не выключана, што тапонімы Дрэгелі і Дрэгі ў б. Дзвінскім павеце 43таксама пакінуты дрыгавічамі, гэтак жа як і тапонімы і антрапонімы Драгуны, якія сустракаюцца ў паўночназаходняй Беларусі 44. Даследчыкамі адзначалася, што дрыгавічы не пакінулі сваіх тапонімаў 45. А гэта тлумачыцца, як бачым, тым, што іх шукалі не там, дзе яны былі. А знаходзіліся яны ў раёне Зах. Дзвіны, якая, такім чынам, з’яўлялася паўночнай мяжой іх рассялення, што цалкам стасуецца з паказанням! летапісу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Мікола Ермаловіч читать все книги автора по порядку

Мікола Ермаловіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды отзывы


Отзывы читателей о книге Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды, автор: Мікола Ермаловіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x