Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Тут можно читать онлайн Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.38/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - описание и краткое содержание, автор Мікола Ермаловіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Ермаловіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вышэй адзначалася, што ініцыятарам жорсткай расправы над жыхарамі Менска ў 1067 г. быў чарнігаўскі князь Святаслаў. Такая ж яго роля і ў наступнай падзеі. Як толькі Усяслаў з’явіўся ў Ізяслава, ён, паводле сведчанняў тацішчаўскіх крыніц 335, па настойлівай радзе таго ж Святаслава быў схоплены, закаваны, адвезены ў Кіеў і разам з абодвума сынам! пасаджаны «ў поруб». Тут дарэчы будзе адзначыць, што надзвычайная варожасць Святаслава да палачанаў і іх князя тлумачылася не столькі жорсткасцю яго характару, колькі яго бояззю далейшага ўмацавання і пашырэння Полацкага княства, якое гэтым самым магло быць сур’ёзнай пагрозай сумежнаму Чарнігаўскаму княству. Аднак са сказанага не вынікае, што толькі адзін Святаслаў быў вінаваты ў падступным заходе Усяслава. Далейшыя падзеі пакажуць, што не меншая віна за гэта клалася і на Ізяслава.

Клятваадступніцтва вераломных Яраславічаў было адным з выяўленняў пераходу Кіева зноў да палітыкі падначалення сабе Полацкай зямлі. Заслугай Усяслава і было тое, што ён разгадаў гэты намер і нанёс свае удары па Пскову, Ноўгараду і Новагародку — апорных пунктах Кіева, з якіх ён імкнуўся ажыццявіць поўнае акружэнне полацкіх уладанняў. Вось чаму так важна было для паўднёвага трыумвірату адабраць Усяслава, які быў ініцыятарам і арганізатарам гэтай актыўнай барацьбы, у Полацка.

Крыніцы нічога не гавораць пра становішча Полацка за час знаходжання яго князя ў палоне, аднак можна думаць, што ў яго зямлі гаспадарылі кіеўскія стаўленікі. Паводле меркавання С. Салаўёва, Полацк дастаўся Ізяславу, які пасадзіў тут свайго сына Мсціслава, выгнанага раней Усяславам з Ноўгарада. Але за гэта сваё новае набыццё Ізяслаў павінен быў уступіць Святаславу Ноўгарад 336. Заняволенне Усяслава «ў іюрубе» гаворыць за тое, што ён і яго сыны былі пажыццёва пасаджаны. Як вядома, Судзіслаў у пскоўскім порубе прасядзеў 24 гады. Таму слушна ўказвалася, што пажыццёвае зняволенне Усяслава з яго абодвума сынамі (відаць, прыбыццё з імі ў стаўку Яраславічаў было абавязковай умовай, на якой настойвалі апошнія) абазначала не што іншае, як знішчэнне полацкай княскай дынастыі накшталт таго, якое ўчыніў Уладзімір каля 980 г., забіўшы Рагвалода і яго двух сыноў 337. А страта дынастыі па паняццях таго часу азначала страту палітычнай самастойнасці. Такім чынам, 10 ліпеня 1067 года з’явілася адной з самых сумных дат гісторыі Полацка.

3 ВЯЗНЯЎ У ВЯЛІКІЯ КНЯЗІ

Крыніцы таксама нічога не гавораць пра жыццё палоннага вязня Усяслава, якое цягнулася да 15 верасня 1068 г. Аднак падзеі гэтага гістарычнага дня паказваюць, што Усяслаў, прабыўшы больш года «ў порубе», выйшаў адтуль не з цярновым вянком мучаніка, а ў яркім арэоле славутага князя, таленавітага палкаводца і народнага героя.

Кіеўскае паўстанне 1068 г. было выклікана паражэннем Яраславічаў на р. Альце ад полаўцаў, якія ўпершыню напалі на Русь і, скарыстаўшы сваю перамогу, пачалі рабаваць зямлю. Ізяслаў, вярнуўшыся пасля паражэння ў Кіеў, адмовіўся даць кіяўлянам зброю, якую яны патрабавалі для барацьбы з полаўцамі. Гэта і выклікала незадаволенасць, якая перарасла ў паўстанне. Л. Аляксеевым выказана думка, што ў гэтым народным руху прынялі вялікі ўдзел полацкія купцы, дзякуючы якім, маўляў, кіяўляне арганізаваліся, і барацьба за вызваленне Усяслава набыла ў паўстанні цэнтральнае месца 338. Аднак гэтае меркаванне трымаецца на вельмі хісткім грунце, а менавіта на тлумачэнні ўпомненага ў летаnice «двара Брачыслаўля» як прыстанішча полацкіх купцоў. Мы ўжо вышэй пры разглядзе княжання Брачыслава паказалі яго негрунтоўнасць. Нам здаецца больш слушнай думка Б. Рыбакова, які мяркуе, што пад «нашай дружынай», якую найперш вызвалілі паўстанцы, трэба разумець не дружыну Усяслава, што, паводле Л. Аляксеева, была, захоплена разам з князем і пасаджана «ў поруб», а прыхільнікаў Усяслава з боку кіяўлянаў, якія былі абураны вераломным захопам полацкага князя (нездарма ж летапісец тлумачыў напад полаўцаў карай боскай за клятваадступніцтва Ізяслава) і выказалі сваю незадаволенасць гэтым, і, магчыма у карысць яго вызвалення, за што і былі часова зняволены 33. Калі ўжо такі чалавек, як Антоній Пячэрскі, сімпатызаваў Усяславу, за што пазней павінен быў уцякаць ад гневу Ізяслава ў Чарнігаў, то, вядома, сумнявацца ў наяўнасці многіх прыхільнікаў палоннага полацкага князя не прыходзіцца. Пэўным пацверджаннем гэтага могуць быць і звесткі М. Стрыйкоўскага, паводле якіх, баярства кіеўскае і полацкае шмат разоў прасіла Ізяслава вызваліць Усяслава, але ён ім адмаўляў у гэтым, у выніку чаго баяры і ўзбунтаваліся 340. Як мы ўжо ведаем, прычынай паўстання было не гэта, але ўсё ж і яно магло адыграць некаторую ролю ў выбуху яго. Паўсталымі кіяўлянамі Усяслаў быў высаджаны з поруба, а пасля таго як Ізяслаў уцёк з Кіева, быў абвешчаны і вялікім князем. Важна адзначыць, што ў ліку людзей, якія патрабавалі вызвалення Усяслава, было больш «подлых» 341(так у той час называлі людзей, што стаялі на самай нізкай ступені сацыяльнай лесвіцы), г. зн. бедных. Гэта можа сведчыць пра тое, пгго Усяслаў, апроч іншага, карыстаўся славай заступніка за ўсіх прыгнечаных і абнядоленых.

Факт знаходжання полацкага князя на кіеўскім пасадзе, калі ўлічыць узаемную варожасць гэтых дзвюх княскіх дынастый, цяжка зразумець. Аднак трэба ўлічваць той канкрэтны момант, калі гэта адбылося. Гнеў народа галоўным чынам быў накіраваны супроць ваяводы Каснячка за яго бязладнае кіраванне рускім войскам у бойцы з полаўцамі, што і прывяло да паражэння. I тут жа адразу кіяўляне сталі патрабаваць вызвалення Усяслава, «яко искусного в войне», і супроць непрыяцеля адправіць 342. Такім чынам, тут яскравае пацверджанне таленту палкаводца, уласцівага полацкаму князю. Цікава, што сведчанні аб падтрымцы Усяслава «подлымі» людзьмі і аб патрабаванні вызваліць яго як адмысловага палкаводца не захаваліся ў «Аповесці мінулых гадоў» і данесены да нас толькі тацішчаўскімі матэрыяламі. Відаць, кіеўскія летапісцы і рэдактары пастараліся паболей замаўчаць станоўчага пра Усяслава. Трэба думаць, што законнасць права Усяслава на кіеўскі пасад кіяўляне бачылі і ў тым, што яго бацька Брачыслаў быў у свой час кіеўскім князем.

Летапісы нічога не сказалі пра сямімесячную дзейнасць Усяслава на кіеўскім пасадзе, што таксама, відаць, з’яўляецца вынікам таго, што па іх прайшлася рука пазнейшых рэдактараў, якія пастараліся выкрасліць вельмі непрыемную для кіеўскіх князёў старонку гісторыі. Праўда, Б. Рыбакоў зрабіў спробу на над ставе таго месца «Слова аб палку 1 гаравым», дзе гаворыцца пра Усяслава, аднавіць гэтую страчаную старонку гісторыі. На яго думку, словы «Всеслав князь людям судяше, князем грады радяше» адносяцца да кіеўскага перыяду дзейнасці полацкага Чарадзея і характарызуюць яго як справядлівага і му драга князя, якому нялёгка было рабіць указаную справу, улічваючы бясконцыя сваркі рускіх князёў за свае ўладанні. Далей гэты даследчык выказвае меркаванне (зноўтакі на пад ставе «Слова…»), што Усяслаў зрабіў імклівы паход у далёкую Тмутаракань з мэтай знайсці сабе саюзніка і прыдбаць коней, якіх так не хапала для паспяховай барацьбы з полаўцамі. Далей Б. Рыбакоў гаворыць аб магчымасці таго, што Усяелаў, а не толькі Святаслаў узначальваў разгром полаўцаў у канцы 1068 г. 343. Усе гэтыя сцверджанні не выходзяць за межы магчымага, хоць іх можна і аспрэчваць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Мікола Ермаловіч читать все книги автора по порядку

Мікола Ермаловіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды отзывы


Отзывы читателей о книге Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды, автор: Мікола Ермаловіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x