Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Тут можно читать онлайн Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.38/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - описание и краткое содержание, автор Мікола Ермаловіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Ермаловіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Трохі іначай гісторыя выгнання Усяслава з Полацка выкладзена ў тацішчаўскіх матэрыялах. У іх сказана, што не Ізяслаў хадзіў на Полацк, а што ён па радзе сваіх братоў паслаў туды сына Мсціслава (у Густынскім летапісе ён названы Мечыславам), які, выгнаўшы Усяслава з Полацка, сеў на яго месца 355.

Крыніцы нічога не гавораць, ці аказаў Усяслаў якоенебудзь супраціўленне сваім ворагам. Магчыма, што яму не хапіла часу гэта зрабіць, бо кіеўскія войскі гналіся за ім следам і ён вымушаны быў пакінуць Полацк. Не меў падставы I. Бяляеў лічыць, што Ізяслаў уступіў у Полацк, карыстаючыся адсутнасцю тут Усяслава, які нібыта ў тэты час рабіў паход на Ноўгарад. Але ж у летапісе сказана, што Ізяслаў «прогна Всеслава ис Полотьска» 356. Тое, што ў Полацку быў пасаджаны Мсціслаў, а пасля яго раптоўнай смерці (ці не быў ён атручаны палачанамі?) другі сын Ізяслава Святаполк, сведчыць, што Кіеў працягваў сваю палітыку на падначаленне сабе Полацка.

Але дзе знайшоў сабе прыстанішча Усяслаў пасля выгнання з Полацка? Адзін з летапісаў 357, а таксама М. Стрыйкоўскі 358гавораць, што Усяслаў уцёк да варагаў. Аднак з паве дам лення Наўгародскага I летапісу відаць, што Усяслаў апынуўся на зямлі фінскага племя водзі 359(пазней па гэтай племянной назве атрымала назву адна з наўгародскіх пяцін). Зазначым, што, магчыма, паміж М. Стрыйкоўскім і Наўгародскім летапісам у гэтым пытанні няма супярэчнасці, бо, на думку некаторых даследчыкаў, пад варагамі ў старажытнасці разумелі фінскія плямёны. Можна толькі рабіць здагадкі, чаму менавіта тут знайшоў сабе прыстанішча Усяслаў. Магчыма, у гэты час водзь мела варожыя адносіны з Ноўгарадам і, каб узначаліць напад на яго, прыняла да сябе славутага полацкага князя. А магчыма і іншае. Успомнім, што пры нараджэнні Усяслава прысутнічалі валхвы. Ф. Буслаеў у свой час супастаўляў паданне аб славенскім Валхве з былінным Волхам Усяславічам, правобразам якога быў Усяслаў Полацкі. На падставе гэтага М. Кастамараў указаў на раннія сувязі крывічоў з фінамічуддзю. Усё гэта наводзіць на думку, ці не была маці Усяслава фінскага паходжання, у прыватнасці з водзі. Магчыма, таму ён і накіраваў свой шлях у водзь, бо ведаў, што яго там прымуць як роднага па крыві. Гэта ў сваю чаргу можа тлумачыць тое, што Усяславу ўдалося без цяжкасцей падняць водзь на свайго даўняга праціўніка — Ноўгарад. Як бы там ні было, а 23 кастрычніка 1069 г. у пятніцу ў 6 гадзін дня 360(рэдкая для летапісаў храналагічная дакладнасць) Усяслаў падышоў да Ноўгарада. Незалежна ад таго, адкуль іінла ініцыятыва гэтага паходу — ад водзі ці ад Усяслава, — ён быў на карысць апошняму. Паводле В. Тацішчава, гэты паход быў спробай Усяслава авалодаць Ноўгарадам 361. Такой жа думкі прытрымліваецца і Л. Аляксееў 362. Але наўрад ці мог ставіць такую мэту перад сабой Усяслаў, не абапіраючыся на Полацк, з дапамогай толькі водзі. Мы думаем, што гэты паход быў прадпрыняты Усяславам як помета за дзеянні Кіева супроць Полацка. Такое сталае імкненне полацкіх князёў нанесці ўдар па Ноўгарадзе цалкам зразумела: б’ючы па Ноўгарадзе, яны білі адначасова і па Кіеве, дакладней — па яго паўночным флангу. Рабіць паход на далёкую паўднёвую сталіцу для палачанаў было, зразумела, нявыгаднай справай. 1ншае — паўночная сталіца, якая ляжала амаль пад бокам.

Відаць, для наўгародцаў на чале з князем Глебам Святаславічам з’яўленне Усяслава з воддзю не было нечаканым. Яны паставілі сваё войска ля Звярынца на р. Гзені, якое адразу ўступіла ў бой. Па ўсім відаць, што пазіцыя наўгародцаў была выгаднейшай і войска іх было болынае, у выніку чаго «важанам была вялікая сеча і загінула іх шмат без ліку» 363, а князь Усяслаў трапіў у палон, але адразу і быў адпушчаны (Л. Аляксееў чамусьці беспадстаўна лічыць, што Усяслаў выратаваўся ўцёкамі 364). Такое абыходжанне з Усяславам магло гаварыць аб вялікай павазе наўгародцаў да яго асобы. Ацэньваючы значэнне гэтага паходу, нельга яго лічыць безвыніковым для Усяслава ці нават дарэмным. Якніяк, а Ноўгарад у выніку яго меў пэўныя страты і ахвяры, у той час як Усяслаў ваяваў не сваёй полацкай, а чужой сілай. I ўжо гэта няўдача ніколькі не стрымала мэтанакіраванай натуры полацкага Чарадзея, не адарвала яго ад галоўнай справы сваёй у той час — вызй'алення Полаччыны зпад у лады Кіева. На два гады знік Усяслаў са старонак летапісаў. I такі правал у інфармацыі пра яго даў зноўтакі волю даследчыкам для выказвання розных меркаванняў. Л. Аляксееў нават лічыць, што Усяслаў апынуўся ў Тмутаракані, дзе знаходзілі сабе прыстанішча ўсе пакрыўджаныя князі. Аднак довады даследчыка, што Тмутаракань не мела цяпер князя, паколькі Глеб Святаславіч, відаць, пакінуў яе ў 1068 г., вельмі хісткія: у 1068 г., ён будучы наўгародскім князем разбіў Усяслава на Гзені. Значыць, у гэты год там быў іншы князь. I толькі не Усяслаў. I ўжо ніяк не мог ён з Тмутаракані ісці на Полацк у 1071 г. На думку I. Бяляева, Усяслаў, абапіраючыся на літоўцаў (а Банэль дадае да іх эстаў, ліваў, семігалаў і інш.), увесь гэты час ваяваў за вяртанне сабе Полацка, чаго і дабіўся, выгнаўшы адтуль Святаполка. I з гэтай думкай у вогуле можна пагадзіцца. Тым болей што Усяславу за першыя 20 гадоў свайго князявання, магчыма, уда лося падначаліць шэраг балцкіх і фінскіх гхлямёнаў, што жылі на захад ад Полацка ў Падзвінні, а таксама ў Панямонні. Гэта і магло з’явіцца адной з важнейшых яго апор у пачатай ім барацьбе з Кіеўскай дзяржавай. Таму і цяпер ён мог разлічваць на сілы гэтых іншапляменнікаў. Пазней мы ўбачым, што ў сярэдзіне XII ст. некаторыя з полацкіх князёў у сваіх ваенных дзеяннях выкарыстоўвалі толькі іншапляменную раць, як, напрыклад, унук Усяслава Валадар Глебавіч. Таму такое не выключана і для Усяслава. Яго паход з воддзю — яскравы гэтаму прыклад. Аднак сказание не азначае, што Усяслаў не разлічваў у гэты час на свае палачанскія сілы. Умовы для іх збірання складаліся вельмі спрыяльныя. Гаспадаранне кіеўскіх намеснікаў у Полаччыне, якое, бясспрэчна, суправаджалася яе абрабаваннем з мэтай непамернай нажывы, і аблегчыла Усяславу вяртанне на полацкі пасад 365.

Вядома ж, палачане, якія мелі сваю княскую дынастыю, а ў той час гэта было вельмі важным, паколькі падкрэслівала палітычную самастойнасць, не маглі змірыдца з прадстаўнікамі чужой дынастыі. У такіх абставінах каларытная, амаль легендарная постаць Усяслава не магла не прыцягнуць да сябе надзею ўсёй зямлі на вызваленне. Быў улічаны і важны знешні фактар: якраз у гэты час полаўцы ваявалі ля Растаўца і Няяціна — гарадоў на паўднёвым захадзе ад Кіева. Гэта, вядома, адцягнула на некаторы час увагу Кіева ад Полацка, што ў сваю чаргу аблегчыла ўступленне Усяслава ў Полацк. Цяжка зразумець, чаму Д. Леанардаў гэтую падзею адносіў да 1070 г. 366, хоць ва ўсіх крыніцах яна пададзена пад 1071 г. У В. Тацішчава сказана, што Усяслаў неспадзявана («нечаянно») прыйшоў з войскам да Полацка і выгнаў адтуль Святаполка 367. I гэтаму можна верыць, бо так адбываліся ўсе ранейшыя паходы Усяслава, гэта было тыповай рысай яго ваеннага майстэрства.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Мікола Ермаловіч читать все книги автора по порядку

Мікола Ермаловіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды отзывы


Отзывы читателей о книге Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды, автор: Мікола Ермаловіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x