Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Название:Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание
Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).
Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Вядома ж, вяртанне Усяслава ў Полацк не магло доўга заставацца незаўважаным для Кіева. Адно толькі незразумела, чаму барацьбу з Усяславам узначаліў не выгнаны ім з Полацка Святаполк (у будучым вялікі кіеўскі князь), а яго брат Яраполк, які ў тым жа 1071 г. разбіў Усяслава ля Галацічаска 368. Дзе знаходзіўся гэты горад у Полацкай зямлі (а можа, і не ў ёй), навука паку ль не высветліла. (Тут будзе дарэчы заўважыць, што гэтая назва ў розных крыніцах мае розныя варыянты, як «Голятическ», «Волотическ» і інш., на што павінны звярнуць увагу даследчыкі.) Крыніцы нічога не гавораць пра вынікі паражэння ля Галацічаска для лёсу Усяслава як полацкага князя. I толькі ў В. Тацішчава адзначана, што Яраполк, разбіўшы Усяслава, завалодаў Полацкам 3. I гэта апошняе аспрэчваецца даследчыкамі. Аднак тое, што аб гэтым гаворыцца толькі ў Тацішчава, не з’яўляецца довадам. Нельга забывацца, што В. Тацішчаў, у адрозненне ад іншых гісторыкаў, чытаў Полацкі летапіс, а ў ім, вядома, полацкая гісторыя была адлюстравана болын дэталёва. У карысць таго, што Усяслаў не быў выгнаны з Полацка ў выніку паражэння 1071 г., магло б быць тое, што старажытны Галацічаск знаходзіўся на месцы сучаснага Полацка, у 30 км на паўднёвы ўсход ад Менска. Перамогшы Усяслава на паўднёвым рубяжы Полаччыны, Яраполк, як і ў 1067 г. Яраславічы пасля Нямігскай бітвы, мог не рызыкнуць пайсці на Полацк. Аднак месцазнаходжанне Галацічаска на месцы Го лацка з’яўляецца праблематычным, паколькі тут няма слядоў умацаванага цэнтра 370. Але не мае істотнага значэння, ці захапіў Яраполк полацкі пасад, ці не. Больш істотнае тое, што к 1073 г. яго ўжо там не было, бо гаспадаром Полаччыны зноў стаў Усяслаў. Такім чынам, падзеі 1066–1073 гг., як і падзеі 975–988 гг. і 1021 г., зноў пацвердзілі той неаспрэчны факт, што Полаччына, нягледзячы на часовыя паражэнні, знаходзіла сілы і волю для змагання за сваю самастойнасць, заваёўвала яе і гэтым самым паказвала сваю непераможнасць. I ўсё ж, нягледзячы на гэта, палітыка Кіева да Полацка заставалася ў цэлым ранейшай. I толькі часова з прычыны неспрыяльных для яго ўнутраных ці знешніх акалічнасцяў ён ішоў на прымірэнне ці нават на саюз з Полацкам, што адбылося ў 1073 г., калі славуты паўднёварускі трыумвірат, які амаль на працягу 20 гадоў (з часу смерці Яраслава Му драга ў 1054 г.) здаваўся выключна трывалым ці нават вечным, раптам даў глыбокую трэшчыну і распаўся. Праўда, некаторыя даследчыкі зусім слушна ўказвалі на тое, што гэты распад пачаўся намнога раней. Непасрэднай прычынай развалу трыумвірату з’явілася імкненне І.зяслава далучыць у якасці кампенсацыі за страту Полацка да свайго кіеўскага ўладання і Ноўгарад, у якім сядзеў сын Святаслава Глеб, пасаджаны тут сваім бацькам у 1069 г., калі Ізяслаў быў у выгнанні. I вось для ажыццяўлення сваёй мэты Ізяслаў нібыта і ўвайшоў у зносіны з Усяславам 371. Аднак трэба зазначыць, што наўрад ці спадабалася б Усяславу ідэя непасрэднага далучэння Ноўгарада пад кантроль кіеўскага князя, бо гэта паболынвала б сілу Кіева, што не было ў інтарэсах полацкага князя. Летапіс ускладае ўсю віну за ўзнікненне «каторы» паміж Яраславічамі на Святаслава. Менавіта ён, ведаючы аб непапулярнасці Ізяслава сярод кіяўлянаў і прагнучы «вялікай улады», пайшоў нагаворваць Усеваладу, каб прыцягнуць яго на свой бок, што «Изяслав сватится (у Іпацьеўскім летапісе «встаёт». — М. Е.) со Всеславом, мысля на наю… имать нас прогнати» 372.
Гісторыкі разыходзяцца ў ацэнцы магчымасці ажыццяўлення саюзу Ізяслава з Усяславам. В. Данілевіч меркаваў, што іх перагаворы ні да чога не прывялі, паколькі Святаслаў і Усевалад, даведаўшыся пра іх, паспяшаліся прагнаць брата з кіеўскага насада 373. Сапраўды, у крыніцах нічога не сказана пра тое, ці зрабіў штонебудзь Усяслаў, каб вы~ ратаваць Ізяслава ад паражэння. Л. Аляксееў жа лічыць, што саюз паміж Ізяславам і Усяславам адбыўся, тлумачачы гэта тым фактам, што жонкай менскага князя Глеба (сына Усяслава) з’яўлялася дачка Яраполка (сына Ізяслава Яраславіча) і што гэтыя заручыны (дачка Яраполка толькі што нарадзілася, і жаніцьба Глеба была значна пазней) адбыліся ў 1073 г., як замацаванне палітычнага саюзу Ізяслава з Усяславам.
Для нас усе гэтыя падзеі і асабліва словы Святаслава пра «сватьство» Ізяслава з Усяславам (незалежна ад таго, ці было гэта выдумкай Святаслава, ці сапраўднасцю) асабліва каштоўныя тым, што яны з’яўляюцца бясспрэчным доказам, што Усяслаў канчаткова ўмацаваўся на полацкім паса дзе (інакш не было б сэнсу для Святаслава палохаць гэтым У сева лада) і што Полацк паранейшаму меў вялікую рэальную сілу, паколькі саюз з ім мог прывесці да паражэння Святаслава і У сева лада. Цяжэй вытлумачыць, чаму Святаслаў, які сядзеў на кіеўскім пасадзе да самай смерці ў 1076 г. і які ведаў нібыта пра варожую змову Ізяслава і Усяслава супроць яго, не чапаў Усяслава. Гэта тым болей дзіўна, калі прыгадаць, што Святаслаў асабліва быў варожа. настроены супроць Полацка і Усяслава. Успомнім, што ён быў ініцыятарам жорсткай расправы з жыхарамі Менска ў 1067 г. і клятваадступніцтва пры захопе Усяслава ў палон каля Оршы. Хутчэй за ўсё ён бачыў, што сваёй барацьбой з Полацкам ён мог аблегчыць зварот у Кіеў выгнанага ім Ізяслава, што, як паказалі далейшыя падзеі, было ўвесь час мэтай апошняга.
На гэтым перапынім разгляд полацкай гісторыі і звернемся да гісторыі Тураўшчыны і Смаленшчыны ў канцы XI ст.
КІРУНКАМ НА СВОЙ ШЛЯХ
Паколькі Тураўская зямля палітычна была моцна звязана з Кіевам, то і падзеі яе гісторыі ў многім залежалі ад тых змен, што адбываліся на велікакняскім пасадзе. Сапраўды, мы ведаем ужо, што Тураў яшчэ пры жыцці Яраслава быў аддадзены яго сыну Ізяславу, які валодаў ім і тады, калі быў князем наўгародскім, і тады, калі стаў вялікім князем. Усё гэта, як мы адзначалі вышэй, было паказчыкам эканамічнай і палітычнай важнасці Турава для Кіева. Немагчыма што небудзь пэўнае сказаць пра становішча Турава ў час сямімесячнага знаходжання Усяслава на кіеўскім пасадзе. Не выключана, што, карыстаючыся сваім становішчам, Усяслаў па традыцыі падначаліў Тураў непасрэдна сабе. Магчыма і тое, што ён, як адзначалася, знаходзячыся на велікакняскім пасадзе і болып адчуваючы сябе полацкім, чым кіеўскім, князем, далучыў Тураў да полацкіх уладанняў. Аднак Ізяслаў скора аднавіў сваю ўладу над Кіевам, жорстка расправіўшыся з прыхільнікамі Усяслава, што аўтаматычна вярнула яму і Тураў. Аднак у 1073 г. Ізяслаў быў выгнаны з Кіева сваім братам Святаславам у саюзе з другім яго братам Усеваладам, за што апошні ў падзяку за дапамогу і атрымаў Тураў. Праўда, на гэта ўказваюць толькі вельмі цьмяныя словы «Павучання» Уладзіміра Манамаха — сына Усевалада: «Та оттуда (адкуль, цяжка зразумець, ці з Чэшскага лесу, ці з Ноўгарада) Турову, а на весну та Переяславлю, таже Турову» 374. Усё гэта робіць магчымым, што нейкі час тураўскім князем быў і Манамах. М. ДоўнарЗапольскі расшыфраваў прыведзеныя словы Манамаха так: гэты князь хадзіў за Тураўскую воласць з ляхамі і, перазімаваўшы ў Тураве, на вясну хадзіў да бацькі ў Пераяслаўль, а адтуль зноў у Тураў. Але са смерцю Святаслава ў 1077 г. і вяртаннем у Кіеў Ізяслава гэтае становішча, відаць, перамянілася. Аднак праз год памёр і Ізяслаў, і ў Кіеве на доўгі час (да 1093 г.) умацаваўся Усевалад. Каб забяспечыць большую трываласць свайго становішча, ён аддае сыну Ізяслава — Яраполку — у прыдачу да Валыні і Тураў. (Мы ўжо раней адзначылі, што гэта акалічнасць дае магчымасць меркаваць, што пры жыцці Ізяслава Яраполк быў яго намеснікам у Тураве.) Праўда, у гэтых адносінах сведчанні супярэчлівыя. Густынскі летапіс паказвае, што Яраполк княжыў толькі ў Ноўгарадзе Валынскім, а ў Тураве быў пасаджаны яго брат Святаполк. Відаць, гэта і дало падставу I. Івакіну сцвярджаць, што Святаполк хадзіў на Полацк у 1078 г. разам з Манамахам і полаўцамі як тураўскі князь, асабліва варожы суседняму Полацку 376. Паводле В. Тацішчава, Тураў дастаўся Давыду Ігаравічу, у М. Стрыйкоўскага мы чытаем, што тут быў пасаджаны сын Усевалада, брат Манамаха. Пагодзін лі~ чыў, што Тураў — вотчына Яраполка, якому Усевалад прыдаў Валынь. Аднак далейшыя падзеі паказалі большую вераго днасць першага сведчання. Выказвалася думка, што факт прыдачы Турава да Валыні быў сімптомам упадку значэння Тураўскай зямлі 377, паколькі Усевалад не меў сувязяў з Захадам, падобна Ізяславу. I таму Тураў не быў важным для яго 378. Аднак Яраполку, найперш як валынскаму князю, прыйшлося весці барацьбу з Давыдам Ігаравічам і Расціславічамі, што раней страцілі валынскія ўладанні і зараз рашылі іх вярнуць сабе. Ім нават удалося выгнаць Яраполка ў 1084 г., але з дапамогай Манамаха ён вяртаецца ва Уладзімір Валынскі. Аднак, незадаволены тым, што Усевалад за кошт яго валынскага ўладання надзяліў Давыда Ігаравіча, ён, у дадатак да гэтага, будучы падбухтораны «злымі» дарадчыкамі, выступав супроць Усевалада, але церпіць паражэнне ад Уладзіміра Манамаха і бяжыць, як і яго бацька раней, «у ляхі». Валынь і, пэўна ж, Тураў аддаюцца Давыду Ігаравічу. У 1087 г., страціўшы надзею атрымаць дапамогу ад палякаў, Яраполк вяртаецца назад, мірыцца з У сева ладам і атрымлівае назад свае ўладанні, але ў скорым часе ён быў забіты падасланым, відаць, Расціславічамі (яны прэтэндавалі на Валынь) забойцам Нярадцам. Летапісец у цёплых словах напісаў яго некралог, адзначыўшы станоўчыя якасці Яраполка і як князя, што цярпеў несправядлівыя ганенні ад іншых князёў, і як хрысціяніна, што вызначаўся лагоднасцю, пакорлівасцю, любоўю да бедных і г. д. Наўрад ці гэта характарыстыка адпавядала сапраўднасці, бо з іншых летапісных паведамленняў ён выступав як чалавек нерашучы, які, пачаўшы тую ці іншую справу, упадаў у роспач, не верачы ў шчаслівы зыход, адмаўляючыся ад барацьбы. Гэта ў пэўнай ступені абумовіла тое, што яму не ўдалося ўмацаваць за сабой, а тым самым і за сваімі нашчадкамі Валыні і Турава. Напомнім, што гэта ён у 1069 г. разбіў Усяслава Полацкага ля Галацічаска, што можа нейкім чынам сведчыць пра яго вайсковае майстэрства. Як мы ведаем, будучы адначасова валынскім і тураўскім князем, Яраполк не сядзеў ў Тураве і, магчыма, кіраваў ім праз свайго намесніка. I хоць Тураў быў дадзены Яранолку ў прыдачу, усё ж у вачах тагачасных князёў ён уяўляў паасобную адзінку, тым самым яшчэ раз сведчачы, што ён пры вялікай залежнасці ад Кіева не траціў свой палітычны і этнаграфічны твар.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: