Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Тут можно читать онлайн Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.38/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - описание и краткое содержание, автор Мікола Ермаловіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Ермаловіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усё гэта адносіцца і да паходу Манамаха на Менск. Розныя даследчыкі адносілі яго да розных дат: М. ДоўнарЗапольскі — да 1079 392, Банэль і В. Данілевіч — да 1083, I. Івакін і Л. Аляксееў — да 1084 394, М. Арцыбашаў — да 1085 гг. 395. На нашу думку, больш верагодныя дзве апошнія даты, асабліва першая з іх. Прывядзём поўнасцю сведчанне самога Манамаха пра гэту падзею: «И на ту осень идохом с черниговци и с половци, с читеевичи, к Меньску: изъехахом город, и не оставихом у него ни челядина, ни скотины» 396. Ціз’ яўляецца гэты паход расправай Манамаха за якінебудзь учынак Усяслава? Хутчэй за ўсё што не. Папершае, пра гэта не гаворыць і сам Манамах, а ён бы не змаўчаў аб гэтым, як тое было, напрыклад, у выпадку нападу Усяслава на Смаленск. Падругое, выраз «изъехахом (г. зн. захапіў неспадзявана і абрабаваў 397) город» асабліва пацвярджае гэта. Такім чынам, гэты напад быў нечаканы. Вядома, калі б палачане зрабілі якоенебудзь дзеянне супроць Манамаха, то для іх не быў бы неспадзяваным яго набег на Менск. Усё гэта зноўтакі гаворыць пра тое, што паранейшаму в боку Кіева працягвалася палітыка аслаблення Полаччыны з далейшай мэтай яе падначалення. Выбар Менска для нападу не быў выпадковы, бо гэты горад з’яўляўся, як мы ўжо бачылі раней, фарпостам Полацкага княства на яго паўднёвых рубяжах, адкуль можна было непасрэдна пагражаць кіеўскім уладанням, і таму паход Манамаха, як і паход трох паўднёварускіх князёў у 1067 г., быў найперш накіраваны супроць Менска. Аднак па сваёй жорсткасці ён пераўзышоў ранейшы напад, хоць і той быў бязлітасны. Як і раней пры паходзе на Полацк, так і цяпер Манамах пайшоў разам з полаўцамічыцееўцамі. Калі ўлічыць, што орды гэтых заваёўнікаў з’яўляліся тады найбольшымі ворагамі Паўднёвай Pyci, то саюз з імі яскрава гаварыў, што ў вачах Манамаха Полаччына была яшчэ больш небяспечным ворагам за полаўцаў. Ужо звярталася ўвага на тое, што такая вялікая колькасць войскаў, патрэбная для перамогі над Менскам, паказвала на значны рост яго ў гэты час. I вось гэты горад быў падвергнуты знішчальнаму паходу. Словы, што ў ім не засталося «ні чалядзіна, ні скаціны», відаць, былі ў той час прымаўкай, якая азначала поўнае абрабаванне і знішчэнне датла. Мы ўжо гаварылі раней аб верагоднасці першапачатковага знаходжання Менска на месцы сучаснага Гарадзішча на р. Менцы, адкуль і яго назва. Дык вось цалкам магчыма, што гэты напад Манамаха і паклаў канец першапачатковаму Менску, паколькі археалагічныя знаходкі тут абмяжоўваюцца XI ст.

Частка ж жыхароў, якім нейкім чынам уда лося выратавацца ад знішчэння ці палону, ужо, відаць, не вярнулася на старое папялішча і пасялілася ў раёне Нямігі, перанёсшы сюды і назву свайго ранейшага паселішча.

Паколькі напад на Менск быў раптоўны, то, натуральна, Усяслаў не мог паспець на дапамогу гораду. Манамах жа, па ўсім відаць, не ставіў сваёй мэтай ісці далей, ведаючы па ранейшым вопыце, што гэта небяспечна, і таму, задаволіўшыся ўзятай здабычай і знішчэннем Менска, вярнуўся разам са сваім войскам і полаўцамі назад. Такое бязлітаснае абыходжанне з Менскам паказвае, што не менш жорсткай расправа Манамаха і яго саюзнікаў полаўцаў была і з гарадамі Одрскам, Лукомлем, Лагожскам і Друдкам. Відаць, першы з іх так і не змог адрадзіцца і таму канчаткова знік са старонак летапісаў і дакументаў. Тэта ж тлумачыць, чаму палачане так мужна баранілі сваю сталіцу ад захопу, бо добра ведали што Манамах і яе мог падвергнуць поўнаму знішчэнню.

Наўрад ці быў паход на Менск апошнім актам той крывавай драмы, якую ўчыніў Манамах для Полаччыны пры Усяславе. Праўда, у сваім «Павучанні» ён болей не згадвае пра іншыя свае дзеянні супроць Полацка ў гэты час. Але летапісы сведчаць, што Манамах далёка не ўсе свае «пути» (так ён называў ягоныя паходы) упамінае ў «Павучанні». Вось чаму няма падстаў лічыць, што паходам на Менск спыніліся яго варожыя дзеянні ў адносінах да Полацка, тым болын што яны знайшлі свой працяг у пачатку XII ст., як мы ўбачым далей.

3 разгледжаных фактаў яскрава выяўляецца выключна напружаны, узаемаварожы і жорсткі характар барацьбы Манамаха з Усяславам. Хоць Манамах і адмовіўся заваяваць у той час Полацк, аднак ад гэтага барацьба не стала менш вострай і бескампраміснай. Яе галоўнай мэтай стала ўзаемнае знясільванне двух праціўнікаў. I гэта было заканамерным у час, калі на гістарычную арэну выйшаў Уладзімір Манамах. Вядома, што бацька яго Усевалад пасля гібелі брата Ізяслава ў баі на Няжацінай ніве (3.10.1078 г.) заняў кіеўскі пасад і гэтым самым «переемь всю власть русскую». I ў гэтых словах летапісца заключаецца выяўленне сэнсу ўсёй дзейнасці Усевалада і яго сына Уладзіміра Манамаха. Сапраўды, з ранейшага трыумвірату застаўся толькі Усевалад. I таму, сеўшы на кіеўскі пасад, ён мог, не маючы сур’ёзных канкурэнтаў, якімі былі паміж сабою яго браты Ізяслаў і Святаслаў, большменш спакойна і моцна трымаць уладу ў сваіх руках над усімі абласцямі. Менавіта ў гэты час ад Ізяслава да Усевалада перайшлі Валынь, Тураў, дзе ён пасадзіў Яраполка Ізяславіча. Асабліва важная для Кіева была яго поўная ўлада над Чарнігавам, куды ён паслаў Манамаха — найбольш хітрага і энергічнага свайго нашчадка. Калі ўлічыць, што яму быў аддадзены і Смаленск, а ў Ноўгарадзе сядзеў Святаполк Ізяславіч — даўні вораг Усяслава, то, як бачым, Полаччына зноў, як і ў 60-х гадах, апынулася ў варожым акружэнні, што пагражала ёй стаць заваяванай. Гэта і ўзяў на сябе Уладзімір Манамах, паколькі ён, як князь чарнігаўскі і смаленскі, быў найперш у гэтым зацікаўлены, бо Полацкае княства, як суседняе з яго ўладаннямі, з’яўлялася найбольш небяспечным для яго. Гэтымі гістарычнымі акалічнасцямі і тлумачыцца, чаму ў канцы 70-х гадоў XI ст. зноў пачаліся варожыя дзеянні супроць Полацка і чаму на чале іх быў Манамах.

НЕЗВЫЧАЙНЫЯ ПАДЗЕІ Ў ПОЛАЦКУ

Ужо адзначалася, што ў апошнюю чвэрць XI ст. у кіеўскім летапісанні амаль нічога не гаворыцца пра полацкія падзеі. Гэта, вядома, можна тлумачыць і тым, што Кіеў лічыў Полацк чужым і далёкім яму, і іншымі прычынамі. Аднак гэта ніяк нельга тлумачыць тым, што Кіеў наогул страціў усялякую цікавасць да Полацка. Відаць, ён па ранейшаму ўважліва сачь^ за ўсім, што там дзеялася, але асаблівую ўвагу прыцягвала найперш тое, што магло б у нейкай меры паказаць Полаччыну ў непрыглядным святле, як гняздо д’ябальскай нечысці, як край, над якім вісіць пракляцце з усімі яго бедамі. Гэтым і можна вытлумачыць з’яўленне пад 1092 г. на старонках кіеўскага летапісу паведамлення пра незвычайную дзівосную падзею ў Полацку. Гэтая гісторыя была занесена ў шэраг летапісаў з многімі каларытнымі варыянтамі («Аповесць мінулых гадоў», Іпацьеўскі, Густынскі, Цвярскі, Радзівілаўскі летапісы, «Софийский временник»), Калі звесці ў адно ўсе варыянты, то мы атрымаем апавяданне «О предивном чюде у Полотьску» (тыповая беларуская форма) паводле Іпацьеўскага летапісу ці «Об устрашениях и мечтах бесовских в Пол отеку при князе Всеславе» паводле Цвярскога летапісу (напамінанне тут пра Усяслава невыпадковае: гэтым падкрэслівалася сувязь князячарадзея, які нарадзіўся ад валхавання, з д’ябальскімі праявамі ў яго княстве): «У Полацку стала зусім блага. Ноччу на гарадскіх вуліцах пачуліся як бы стогны людскія, тупат і ржанне конскае. Гэта гойсала па гораду д’ябальская сіла. Хоць ніхто з палачанаў уласнымі вачыма не бачыў, што адбывалася, але кожны, хто з цікаўнасцю выходзіў з сваёй хароміны ці толькі проста крыху адчыняў акно, хутка паміраў, нябачна ўколаты ранаю ад д’яблаў. Калі ж палачане перасталі выходзіць ноччу з сваіх харомінаў, дзеянне д’ябальскае сілы стала адбывацца ўдзень. Сярод стогнаў, плачаў, тупату паміралі людзі Полацка і воласці. Як быццам цэлае войска д’яблаў скакала па зямлі на конях сваіх, нябачныя для вачэй людскіх, пакідаючы пасля сябе толькі «тупаціны» ці сляды конскіх капытоў. Тады вось і сталі гаварыць у народзе: «Як мерцвякі («навье») б’юць палачанаў». А ўся гэтая прыгода пачалася ад Друцка». Верагодней за ўсё, што ў аснове гэтай легенды ляжыць праўдзівы факт нейкай эпідэміі, якая пачалася ў Друцку і дайшла да Полацка. Указвалася на чыста літоўскае паходжанне гэтага сказания (М. Кастамараў). Адмаўляць гэта катэгарычна нельга, але ўнесці папраўку трэба. Зусім неабавязкова, што гэтая легенда прыйшла з суседняй Літвы, бо ў той час было яшчэ нямала балц кага язычніцкага насельніцтва і ў самой Полаччыне, і таму ў ёй маглі хадзіць паданні аб д’яблах і мерцвяках на конях. Але хутчэй за ўсё, што легендарная апрацоўка сапраўднай гістарычнай падзеі была зроблена ў асяроддзі, варожым для Полацка, які паказаны ў палоне д’ябальскай сілы, людзей якога б’юць мерцвякі. Аднак апошняе таксама выклікае спрэчкі, паколькі ў некаторых летапісах замест «навье» значыцца варыянт «наяве», якому і аддаў перавагу Д. Леанардаў 399, паколькі ён нібыта больш адпавядае зместу легенды. На наш погляд, «наяве» разбурав прыказку, якая стала ходкім выслоўем пра тое, «як мерцвякі б’юць палачанаў». У заключэнне адзначым: гэтая сапраўдная падзея, якая абрасла фантастычнымі дэталямі, неабавязкова адбывалася ў 1092 г. Яна, відаць, пад гэтай датай была толькі занесена ў летапісы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Мікола Ермаловіч читать все книги автора по порядку

Мікола Ермаловіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды отзывы


Отзывы читателей о книге Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды, автор: Мікола Ермаловіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x