Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Тут можно читать онлайн Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.38/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - описание и краткое содержание, автор Мікола Ермаловіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Ермаловіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

АБСЯГІ ДЗЕЙНАСЦІ УСЯСЛАВА

Пра тое, што ў Кіеве пільна сачылі за падзеямі ў Полацку, сведчыць і летапіснае паведамленне пра смерць Усяслава: «В лето 6609 (1101) преставися Всеслав, Полоцкий князь, месяца априля, в 14 день, в 9 час дне, в среду». Такая храналагічная дакладнасць, якая амаль не сустракаецца ў дачыненні да іншых князёў, гаворыць аб выключнасці Усяслава як гістарычнай асобы. Вядома ж, у Кіеве вестку аб смерці елавутага полацкага князя сустрэлі калі не з радасцю, то з палёгкай, бо не стала іх даўгалетняга грознага праціўніка. У Кіеве добра разумелі велізарнае значэнне легендарнага князя для паспяховай барацьбы Полацка за сваё існаванне. Аднак гэтая барацьба не складалася «са стыхійных успышак, парывістых кровапраліццяў» 400. Усяслаў не вяртаўся б на полацкі пасад, з якога яго зганялі кіеўскія князі. Усё гэта гаворыць за тое, што палачане падтрымлівалі Усяслава і лічылі яго барацьбу, якая прыносіла вялікія страты і неаднаразовыя паражэнні Полацкай зямлі, апраўданай суровай неабходнасцю засцерагчы краіну ад заваявання.

Неаднаразовыя паражэнні Усяслава не адымаюць у яго славу адмысловага палкаводца, бо, змагаючыся да канца, ён наносіў свайму праціўніку такія страты, што пазбаўлялі апошняга магчымасці рухацца далей, як гэта было ў час Нямігскай бітвы. Вось чаму вайсковая дзейнасць Усяслава была ў цэлым паспяховая. Кіеўскія князі вымушаны былі, прынамсі, на пэўны час, змірыцца з самастойнасцю Полацка. Калі ў 1097 г. у Любечы быў скліканы з’езд князёў, сярод іх не было Усяслава. Гэта адсутнасць вельмі красамоўная, бо сведчыла аб тым, што кіеўскія князі бачылі ў Полаччыне непадуладную ім зямлю. I ў свядомасці тагачаснага грамадства такое становішча Полацка было вынікам кіпучай дзейнасці Усяслава. Нездарма ж аўтар «Слова аб палку Ігаравым» праз стагоддзе пазней разглядаў Полацкую зямлю як «жизнь Всеславлю». У гэтым нельга не бачыць выключна аб’ектыўную і высокую ацэнку заслуг Усяслава перад сваёй краінай. Трэба зазначыць, што менавіта ў «Слове…» і знайшлі найбольш яркае і праўдзівае вызначэнне асоба і дзейнасць Усяслава. I гэта з’яўляецца поўнай процілегласцю ацэнцы Баяна, што склаў пра Усяслава такую прыпеўку: «Ни хытру, ни горазду, ни птицю горазду — суда божия не минути». 3 гэтага выцякае, што, як адзначыў Б. Рыбакоў, для Баяна У сяслаў — віноўнік няшчасцяў, што ён выслізгваў шмат разоў ад людскога суда, але будзе кінуты на асуджэнне вышэйшага нябеснага судзілішча. Дарэчы зазначым, што Д. Леанардаў не меў рацыі, калі гаварыў, спасылаючыся на іншых даследчыкаў, што прыведзеная вышэй прыпеўка пра Усяслава не была арыгінальным тварэннем Баяна, а толькі паўтарэннем ходкіх у той час выслоўяў, якія сустракаюцца ў фальклоры і ў творах старажытнай літаратуры: у быліне пра Святагора, у «Маленні» Данііла Заточніка, у летапісе. Але ж аўтар «Слова…» палічыў патрэбным сказаць, што Баян «впервое», г. зн. упершыню, стварыў гэту прыпеўку ў адносінах да Усяслава і што з таго часу яна і стала крылатым выслоўем.

Неаднаразова адзначалася, што ў «Слове…» Усяслаў выступав як самая маляўнічая і рамантычная гістарычная асоба. Не выключана, што аўтар «Слова…» пры мастацкім узнаўленні гэтага героя выкарыстаў летапіснае паведамленне пра нараджэнне Усяслава ад валхавання і эпас пра князя — чарадзея Волха Усяславіча, надзеленага незвычайнай сілай. Вось чаму ён і выступав адначасова і паўміфічным (налёт на сіняй хмары, фантастычнае пераўвасабленне ў спрытнага ваўка ці рысь, будучы ў Кіеве, ён чуе звон Полацкай Сафіі) і рэальным (разбіў славу Яраслава, Нямігская бітва, справядлівы суд паміж князямі і ўсімі людзьмі і інш.). Хоць справядлівы суд прыпісваецца Усяславу ў даследаваниях як кіеўскаму князю, аднак гэта яшчэ ў большай меры было ўласціва яму як полацкаму князю, асабліва яго справядлівы суд паміж людзьмі.

Пад уплывам таго, што ў літаратуры больш за ўсё гаво — рыцца пра ратныя справы Усяслава, у нас і стварылася аднабаковае ўяўленне пра яго як толькі пра князя воіна. Мы не павінны забывацца, што з 57 гадоў яго князявання толькі каля 20 гадоў працягвалася выключна жорсткая барацьба і, такім чынам, непараўнальна большая частка князявання прыпадае на грамадскую дзейнасць. Праўда, яна не засталася асветленайу крыніцах, і толькі ў «Слове…» зроблены намёк на яе. I мы, вядома, можам адно здагадвацца аб яе змесце. Паколькі выпрацаваная Яраславам Мудрым і яго сынамі «Руская праўда» не магла мець свайго дзеяння на Полацкае княства, якое не ўваходзіла тады ў склад Кіеўскай дзяржавы, то цалкам магчыма, што Усяславам магло быць складзена полацкае заканадаўства. Ужо выраз «Слова…», што «Всеслав князь людям судяше», гаворыць аб яго актыўнай прававой дзейнасці і гэтым самым аб яго падрыхтаванасці да выпрацоўкі заканадаўчых нормаў. А гэта было настойлівай неабходнасцю для таго часу. У Полаччыне, як і ў Кіеўшчыне і Наўгародчыне, ішоў імклівы працэс феадальнага развіцця, што ўскладняла грамадскае жыццё, робячы яго ўсё болын дыферэнцыраваным. Вядома, ва ўмовах такога дынамічнага грамадскага росту ішла ломка старых прававых нормаў і нараджалася настойлівая патрэба ў выпрацоўцы новых, што, відаць, і складала важную частку дзейнасці Усяслава. Бясспрэчна, што на першым плане ўвагі Усяслава стаяла ўмацаванне ўлады княскай адміністрацыі, галоўным чынам дружыннікаў, а таксама ахова маёмасці больш заможных слаёў грамадства, у першую чаргу феадалаў і купцоў. Мяркуючы па пазнейшых часах, у Полацку было моцнае веча, і, відаць, узаемаадносіны княскай улады з ім займалі немалое месца ў заканадаўстве Усяслава. Улічваючы вялікую ролю гандлю для Полаччыны, якая ляжала на скрыжаванні вялікіх шляхоў, можна думаць, што Усяслаў шмат увагі надаваў пытанням рэгулявання гандлю і асабліва спагнання пошлін.

Трэба таксама памятаць, што пабудова Полацкай Сафіі, ініцыятарам чаго з’яўляўся, бясспрэчна, Усяслаў, была таксама адной з самых плённых старонак яго дзейнасці.

Укладваючы ў гэту справу сваю дзейную кіпучую натуру, Усяслаў тым самым намнога прасунуў наперад культурнае развіццё Полаччыны. Сапраўды, збудаваць у той час такі храм азначала намнога ўзняць узровень полацкага дойлідства. I хоць полацкая святыня будавалася па візантыйскіх узорах і візантыйскімі майстрамі, яна мела і свае рысы, што з’явілася пачаткам узнікнення арыгінальнай полацкай архітэктуры. Для таго каб упрыгожыць полацкі сабор, яго сцены, столь І падлогу, патрэбна было зрабіць шмат крокаў наперад полацкаму мастацтву. А каб наладзіць функцыяніраванне Сафіі, патрэбна было мець яшчэ больш адукаваных людзей і новых кніг, г. зн. даць новы імпульс для развіцця тагачаснай асветы. Вядома, што ўсё гэта было непасрэдна звязана з імем Усяслава. Калі ўжо дзед Усяслава Ізяслаў Уладзіміравіч быў паказаны ў летапісах як першы князькніжнік, то няма сумнення, што не менш адукаваным з’яўляўся яго ўнук. Той факт, што з Усяславам у прыязных адносінах быў Антоній Пячэрскі — адзін з самых асвечаных людзей таго часу, — красамоўна засведчыў высокую культуру славутага полацкага князя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Мікола Ермаловіч читать все книги автора по порядку

Мікола Ермаловіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды отзывы


Отзывы читателей о книге Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды, автор: Мікола Ермаловіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x