Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Название:Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание
Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).
Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Як бачым, ужо гэтыя адзінкавыя факты, што дайшлі да нас, яскрава паказваюць нам, накольк! шматгранная была грамадская дзейнасць Усяслава, якая не ў меншай ступені, чым ратная, садзейнічала ўмацаванню і трываласці Полацкай дзяржавы.
У літаратуры стала агульнапрынятым, што пры Усяславе Полацкая зямля дасягала найбольшай велічыні, якой не было ні да яго, ні пасля яго 402. Аднак гэта не пацвярджаецца фактам! і таму патрабуе канкрэтызацыі. Сапраўды, ніводная крыніца не ўказвае на далучэнне Усяславам да Полацка якіхнебудзь тэрыторый. Вышэй мы гаварылі, што пры гэтым князю ў склад Полаччыны маглі быць уключаны Орша і Копысь, але гэта толькі меркаванне. Наогул, на поўнач, усход і поўдзень магчымасці пашырэння полацкай тэрыторыі былі вельмі абмежаваныя, паколькі тут ішлі рубяжы пскоўскіх, наўгародскіх, смаленскіх, чарнігаўскіх і кіеўскіх уладанняў, якія, як мы бачылі, былі пад пільнай аховай. Таму адзінымі кірункамі, куды маглі пашырацца межы Полаччыны з меншым супраціўленнем, былі паўночназаходні, заходні і паўднёвазаходні, у глыб балцкай тэрыторыі. I яны, пэўна ж, сюды пашыраліся, але наколькі, мы канкрэтна не ведаем. Магчыма, што пры Усяславе межы Полаччыны на паўднёвы захад прасунуліся да Бярэзіны (Нёманскай), уздоўж якой узніклі такія паселішчы, як Гарадок, Гарадзілава, Гарадзечна, Гародзькі, якія паводле іх назвы былі ўмацаванымі пунктам! Полацка на рубяжы з Літвой, на што ясна ўказвае наяўнасць побач размешчаных тапонімаў Палачаны і Літва (цяпер Маладзечанскі рн). Відаць, гэтая ўмадаваная лінія і з’явілася плацдармам, з якога Полацк ажыццяўляў падначаленне сабе Літвы, пераважна яе правабярэжнай часткі, дзе была сканцэнтравана і значная колькасць яцвягаў. Дарэчы, гэтаму садзейнічаў і этнічны фактар, паколькі ў Верхнім Панямонні з даўніх часоў славянскага засялення Беларусі асела нямала крывічоў, якія побач з дрыгавічамі асімілёўвалі літву і яцвягаў і гэтым самым арганічна змацоўвалі гэту тэрыторыю з Полаччынай.
Але найболыныя поспехі ў пашырэнні сваёй тэрыторыі Полаччына хутчэй за ўсё мела ў Падзвінні. I гэта зразу мела. Дзвіна была першай і галоўнейшай гістарычнай дарогай Полацка. I таму завалоданне ўсім яе працягам ад вярхоўяў да вусця стала яго важнейшай жыццёвай задачай. Паколькі з далучэннем Віцебска і Усвятаў валоданне Верхняй Дзвіной было замацавана яшчэ пры Брачыславе, то, зразумела, перад Усяславам і паўстала як адна з галоўнейшых задач — авалоданне Ніжнім Падзвіннем. Гэта была, відаць, асабліва плённая для Полацка дзейнасць Усяслава. Аб ёй мы можам меркаваць толькі па выніках яе, што знайшло сваё адбіццё ў крыніцах. Сапраўды, у «Аповесці мінулых гадоў», якая стваралася ў пачатку XII ст., у ліку іншых плямёнаў, што плацілі даніну Русі, названы «зимигола, корсь, норома (пад ёй трэба разумець латыголу), лйбь (лівы)», г. зн. плямёны, што жылі ў Ніжнім Падзвінні аж да Балтыйскага мора. Нікому іншаму, вядома, як толькі палачанам, якіх летапісец таксама адносіць да Русі, гэтыя плямёны падначальвацца не маглі. Такім чынам, ужо, прынамсі, да пачатку XII ст. усё Ніжняе Падзвінне было ўладаннем Полацка. Адсюль становіцца відавочным, што гэта было вынікам дзейнасці Усяслава. Але магчыма, як адзначалася вышэй, што падначаленне Ніжняга Падзвіння было ўжо ў цэлым закончана да 1065 г., калі Усяслаў «начал рать копити» супроць Пскова і Ноўгарада. Далучэнне да Полацка Ніжняга Падзвіння стала адной з крыніц яго матэрыяльнай і ваеннай магутнасці. Як мы ўбачым у далейшым, гэтыя полацкія калоніі паступова перарастуць у полацкія ўдзелы.
У цэлым усе даследчыкі як на прыкмету аслаблення Полацкай зямлі ўказваюць на яе раздрабленне пасля смерці Усяслава, пры якім яна захоўвала адзінства. Тут яўнае неразуменне гістарычнага працэсу. 3 аднаго боку, сцвярджаецца прагрэсіўнасць развіцця феадалізму ў Старажытнай Русі, а з другога боку — адмоўна характарызуецца палітычная дэцэнтралізацыя, якая з’яўляецца заканамерным вынікам папярэдне ўказанага працэсу. Менавіта поступ феадалізму, што абуджаў мясцовыя эканамічныя інтарэсы, і быў той спружынай, якая прыводзіла ў pyx дэцэнтралісцкія імкненні, узмоцненыя ранейшай гісторыяй і фактарамі геаграфічнага становішча. I ўсё тэта, як ад знача лася вышэй, найперш выявілася ў Полацкай зямлі. Яна ўжо была той буйной феадальнай дзяржавай, што дабілася права на тэрытарыяльную самастойнасць. Але, апынуўшыся ў авангардзе заканамернага гістарычнага развіцця, сама Полацкая зямля, зноўтакі першая з усіх усходнееўрапейскіх земляў, падпала пад працэс феадальнага драбнення на паасобныя ўдзелы. Ужо ўпамінанне к канцу XI ст. у летапісах сямі полацкіх гарадоў, апроч сталіцы (а іх магло быць і болей), можа сведчыць аб росце гарадскіх цэнтраў, што сцягвалі вакол сябе пэўныя геаграфічныя і эканамічныя рэгіёны. Цяжка сказаць, калі паасобныя ўдзелы аформіліся канчаткова, г. зн. атрымалі свайго асобнага князя: пры Усяславе ці толькі пасля яго смерці. Некаторыя даследчыкі лічаць, што выраз «Слова…» пра Усяслава, які «князем грады рядяше», адносяць да характарыстыкі яго як полацкага князя, што раздаваў паасобныя ўдзелы сваёй зямлі сынам 404. Магчыма, яно і так, але катэгарычна сцвярджаць гэта нельга, хоць можна з упэўненасцю меркаваць, што ўдзелы гэтыя з’явіліся ўжо пры Усяславе. А гэта значыць, што Полацкая зямля не была ўжо «адзіная» і пры гэтым славу тым князю і таму прынцыпова не адрознівалася ў такім сэнсе ад той, якой яна стала пасля смерці Усяслава. Апроч таго, не заўсёды драбненне на ўдзелы азначае страту палітычнага адзінства. Канкрэтныя прыклады гэтага мы пакажам пры далейшым разглядзе гісторыі Полацкай зямлі.
Эпоха Усяслава, бясспрэчна, з’яўляецца адным з самых яркіх і змястоўных перыядаў нашай гісторыі. Калі бліскучыя перамогі, атрыманыя Полаччынай у гэты час, раскрылі яе вялікія сілы і магчымасці, то трагічныя паражэнні яшчэ болын загартоўвалі яе дух для далейшых, не менш цяжкіх гістарычных выпрабаванняў. Жыццё Усяслава, поўнае крывавай барацьбы і рознабаковай кіпучай грамадскай дзейнасці, стала жывой легендай і святым паданнем, што так патрэбна народу як натхняльная сіла ў яго змаганні за сваё жыццё.
БЕЛАРУСЬ У XII СТАГОДДЗІ
СЫНЫ УСЯСЛАВА, IX ПЕРАМОГІ I ПАРАЖЭННІ
Мы ўжо гаварылі пра магчымасць з’яўлення ў Полацкай зямлі ўдзелаў яшчэ ў апошніх дзесяцігоддзях XI ст. Але фіксацыя іх у пісьмовых крыніцах адбываецца ў пачатку XII ст. У сувязі з гэтым набывае важнае значэнне пытанне пра сыноў Усяслава і іх уладанні. Само сабой зразумела, што з’яўленне ўдзелаў не залежыць ад наяўнасці ў таго ці іншага ўладара нашчадкаў. Пры адсутнасці апошніх ва ўдзелах садзіліся б княскія намеснікі. Гэта аб’ектыўная заканамернасць, калі на пэўным адрэзку гістарычнага развіцця наступав тэрытарыяльнае драбненне. Яно вызначаецца геаграфічнымі, этнічнымі і, што асабліва важна, эканамічнымі прычынамі. Як мы ведаем, тэрыторыя Полаччыны, як і ўсёй Беларусі, багатая пушчамі, балотамі і рачнымі сістэмамі, садзейнічала ўтварэнню паасобных рэгіёнаў. Этнічна Полаччына ў той час не была аднародная. Яшчэ захоўваліся астравы балцкага насельніцтва, хоць. ужо ў моўных адносінах асіміляванага, але яшчэ язычніцкага. Апроч таго, калі ў паўночнай частцы Полаччыны пераважалі крывічы, то ў паўднёвай — дрыгавічы, што, як убачым, адыграла істотную ролю ва ўтварэнні першых удзелаў. Далейшае развіццё земляробства, звязанае з распрацоўкай і асваеннем новых земляў, а таксама шпаркае развіццё феадальных адносін узмацніла мясдовыя інтарэсы, што асабліва жывіла працэс тэрытарыяльнага драбнення.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: