Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Название:Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание
Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).
Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Пісьмовыя крыніцы данеслі да нас звесткі пра шасцярых сыноў Усяслава: Барыса, Давыда, Глеба, Рамана, Святаслава і Расціслава. Больш заблытаным з’яўляецца пытанне аб іх старшынстве, а таксама аб іх удзелах, асабліва адразу пасля смерці Усяслава. Галоўная прычына гэтага — страта полацкіх летапісаў. Толькі яны маглі б унесці поўную яснасць у гэтым пытанні, чаго няма ў кіеўсканаўгародскім летапісанні, дзе полацкая гісторыя адбілася паасобнымі ўрыўкамі. Сярод даследчыкаў ішлі спрэчкі пра тое, хто сеў пасля смерці Усяслава на полацкім пасадзе. М. ДоўнарЗапольскі лічыў, што Давыд 405. Гэтай жа думкі прытрымліваецца і Л. Аляксееў 406. Аднак В. Данілевіч аспрэчваў тэту думку, лічачы, што полацкі пасад дастаўся Барысу, які, паводле тацішчаўскіх матэрыялаў, у 1102 г. фігуруе як полацк! князь. Як вядома, Густынскі летапіс паведаміў нам і княскае імя Барыса — Рагвалод 408. Бясспрэчна, што яно было дадзена Усяславам свайму першынцу ў памяць пра славутага прапрадзеда Рагвалода. У сё гэта можа гаварыць за тое, што БарысРагвалод быў першым сынам Усяслава, што І дало яму права на полацкі пасад. Што да думкі Л. Аляксеева, нібыта Барыс быў друцкім князем, дык нам яна здаецца негрунтоўнай. Папершае, мы не можам з упэўненасцю сказаць, што ў пачатку XII ст. ужо існаваў гэты ўдзел. Падругое, наяўнасць нашчадкаў Барыса ў Друцку. таксама не гаворыць за гэта, бо яны маглі быць адціснуты сюды іншымі прэтэндэнтамі на полацкі пасад, што хутчэй за ўсё і адбылося. Звернем увагу і на тое, што ў БарысаРаг- валода быў сын Рагвалод, а гэта зноўтакі гаворыць, што ён, як старэйшы сын Усяслава, захоўваў традыцыю даваць старэйшаму сыну імя Рагвалод.
Магчыма, што Давыд быў другім сынам Усяслава. Не выключана таксама, што ён і Барыс былі блізнятамі і таму ў аднолькавай меры з’яўляліся законнымі прэтэндэнтамі на полацкі пасад. Адначасова мы можам меркаваць, што ён прэтэндаваў і на Менскі ўдзел, аб чым будзе сказана ніжэй. Але з адзначанага не выцякае, што Давыд пасля смерці Усяслава не атрымаў ніякага ўдзелу, бо падзеі 1103 г. паказалі, што ён валодаў тады рэальнай вайсковай сілай.
Найболып упэўнена мы можам гаварыць пра Глеба Усяславіча як пра менскага князя, бо ў такой ролі яго паказваюць летапісы ад 1104 г. да 1119 г. Адсюль вынікае, што менскі ўдзел быў першы па часе ў Полаччыне, зарэгістраваны летапісам у 1104 г.
Пра іншых сыноў Усяслава, апроч іх імёнаў, ніякіх звестак больш не захавалася.
А цяпер пяройдзем да разгляду падзей полацкай гісторыі ў пачатку XII ст. Паводле В. Тацішчава, у 1102 г. (г. зн. праз год пасля смерці Усяслава) полацкі князь Барыс хадзіў на яцвягаў і, перамогшы іх, вярнуўся назад і паставіў горад Барысаў у сваё імя 409. Весткі пра нашу даўнюю гісторыю вельмі рэдкія, і таму кожная з іх уяўляе для нас вялікую каштоўнасць і патрабуе шматбаковага разгляду. Менавіта такім з’яўляецца і гэтае паведамленне, якое не захавалася ў іншых крыніцах і якое пралівае святло на розныя аспекты нашай гісторыі таго часу. Папершае, яно засведчыла, што непасрэдна за Усяславам полацкім князем стаў БарысРагвалод.
Падругое, яно, паказваючы першы паход Барыса, гэтым самым раскрыла першачарговую задачу Полацкага княства ў той час. Барыс робіць паход на яцвягаў, вядома ж, не на тых, што, паводле некаторых даследчыкаў, жылі ў Сувалкіі, а на тых, што былі зусім блізка, хутчэй за ўсё ў Верхнім Панямонні, на поўдзень ад Зах. Бярэзіны, дзе, мяркуючы па вялікай колькасці каменных магіл 410, знаходзілася значная група яцвягаў у суседстве і ўперамежку з літвой. Гэты факт яшчэ раз абвяргае досыць пашыраную ў нашай гістарыяграфіі думку аб нібыта мірнай каланізацыі і асіміляцыі балцкага насельніцтва славянамі, у тым ліку і палачанамі. Як бачым, без кровапраліцця, рабаўніцтва і гвалтоўнага вываду насельніцтва тут не абыходзілася. Захопленымі ў палон яцвягамі і быў хутчэй за ўсё заселены наноў збудаваны Барысаў. Аднак гэтая думка В. Данілевіча аспрэчваецца некаторымі гісторыкамі 411. 3 свайго боку, мы не бачым тут нічога неверагоднага. Адной з мэтаў паходаў князёў і было выводзіць з чужых земляў насельніцтва і засяляць ім сваю рэдка населеную зямлю. Праўда, заснаванне горада на Бярэзіне Барысам у сваё імя можа здацца праблематычным. Справа ў тым, што на карце Барысава, якая адносіцца да 1595 г., паказана рэчка Барыса 412, што на першы погляд робіць магчымым паходжанне назвы горада ад ракі. Аднак суфікс прыналежнасці — «аў» («ов») гаворыць у карысць заснавання горада Барысам. Звычайна назвы гарадоў, утвораныя ад гідронімаў, мелі суфікс «ск». Можна меркаваць, што Барысаў быў узведзены найперш як абаронны ўмацаваны пункт, на што ўказвае размяшчэнне яго гарадзішча на востраве. Відаць, недалёка адсюль праходзіў шлях з паўднёвага ўсходу, бо ў 1127 г. па ім на Барысаў рухаліся войскі чарнігаўскіх князёў. Л. Аляксеевым выказана думка, што Барысаў быў пагранічным умацаваннем 413. У такім выпадку ўзнікае пытанне, з кім ішла мяжа па Бярэзіне. Рубяжы Полаччыны былі далёка адсунуты на ўсход ад гэтай ракі ўжо ў той час, і таму ніякай гаворкі аб парубежным становішчы Барысава не можа быць. I ўсё ж у сувязі з гэтым мы павінны прыгадаць сцверджанне аб заснаванні Барысава, якое мы знаходзім у «Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай», якая паўтарае «Хроніку» Стрыйкоўскага. У ёй таксама пабудова Барысава прыпісваецца князю Барысу як «знак вечной граници умоцници межи Литвою и князством Полоцким» 414. Як вядома, у гэтай крыніцы, складзенай, як і іншыя падобныя ёй «Хронікі», у фальсіфікатарскіх мэтах, шмат блытанага і скажонага, прадыктаванага палітычнымі абставінамі таго часу (XVI ст.). Так, князь Барыс тут выступав не як сын Усяслава, а як сын выдуманага літоўскага князя Гінгвіла, што было зроблена з мэтай даказаць літоўскае, а дакладней — жамойцкае паходжанне полацкіх князёў. Тое ж і ў адносінах літоўскай мяжы па Бярэзіне Дняпроўскай. Гэтая рака ніяк не магла размяжоўваць Полаччыну з Літвой. Відаць, у гэты час (у пачатку XII ст.) мяжа Полацкага княства з Літвой магла ісці па Бярэзіне Нёманскай, пра што сведчыць, як мы гаварылі раней, наяўнасць уздоўж яе тапонімаў Гарадок, Тарадзілава, Гарадзечна, Гародзькі і асабліва такіх, як Палачаны і Літва, якія красамоўна сведчаць аб полацкалітоўскім сумежжы. Менавіта з гэтых рубяжоў князь Барыс і пачаў свой паход супроць яцвягаў, магчыма, узяўшы ў саюзнікі варожую ім літву. Вось гэта Бярэзіна і была зблытана ў «Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай» з Бярэзінай Дняпроўскай, якая Hiбыта была мяжой паміж Полацкам і Літвой. I невыпадкова. У XVI ст. чамусьці існавала думка, што мяжа Вялікага княства Літоўскага на ўсходзе была па Бярэзіне Дняпроўскай. Нездарма ж маскоўскія паслы, прад’яўляючы прэтэнзіі сваёй дзяржавы на беларускія гарады, гаварылі паслам Вялікага княства Літоўскага: «…а рубеже был тем городом с Литовской землёю по Березыню» 4|5.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: