Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Название:Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание
Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).
Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
ГЛЕБ МЕНСКІ, ЯГО АСОБА I ДЗЕЙНАСЦЬ
Але вернемся да разгляду нашай гісторыі ў храналагічным парадку. Земгальскае паражэнне полацкіх князёў не магло не выклікаць сярод іх спрэчак, разладу і суперніцтва за полацкі пасад. Уся віна за няўдалы паход была, відаць, узвалена на Барыса. Магчыма, што менавіта ў гэты час Барыс быў пазбаўлены вечам полацкага пасада і апошні перайшоў да Давыда, які і княжыў да 1127 г. Менш шчаслівы быў лёс Рамана Усяславіча. Калі прытрымлівацца меркавання I. Бяляева, што гэты князь знайшоў прыстанішча разам з Давыдам у Алега Святаславіча, то, магчыма, у адрозненне ад свайго старэйшага брата, ён не вярнуўся на радзіму і, паводле Ніканаўскага летапісу, апынуўся ў Разані, дзе і памёр 436. Розныя крыніцы паказваюць розныя даты яго смерчи 1113, 1114 і 1116 гг. Удава Рамана пазней знаходзілася ў Полацку, была ігуменняй манастыра, як засведчыла «Жыціе Ефрасінні Полацкай».
Хоць паражэнне ў паходзе на земгалаў і для Глеба Мен скага было адчувальнае, аднак яно не спыніла на доўгі час ажыццяўленне яго шырока задуманых планаў. 3 гэтага часу і да 1119 г. Глеб выступае на першы план полацкай гісторыі.
Калі Менскі ўдзел не быў першым удзелам, які з’явіўся ў Полацкай зямлі (нельга забывацца, што Ізяслаўль яшчэ ў канцы X ст. стаў уладаннем Рагнеды, што і магло з’явіцца пачаткам яго пэўнай асобнасці), то ён быў першым удзелам, які адыграў найбольш важную ролю ў Полаччыне. Выдзяленне Менскага княства не з’явілася выпадковым, яно было абумоўлена шэрагам прычын. Па сваім геаграфічным становішчы гэтае княства з’яўлялася падняпроўскай часткай Полаччыны, паколькі размяшчалася па Бярэзіне і Свіслачы. Не менш істотнае значэнне мела і тое, што цэнтр княства — Менск — знаходзіўся ў вярхоўях Свіслачы, на мяжы з Нёманскім басейнам. Усё гэта і вызначыла для Глеба кірункі пашырэння тэрыторыі Менскага княства: на ўсходзе — да Дняпра, на захадзе — да Наваградка. 3 этнічнага боку Менскае княства таксама мела свае асаблівасці. Хоць насельніцтва тут было мяшанае, дрыгавіцкакрывіцкае (пры наяўнасці яшчэ паасобных балцкіх астравоў), яно усе ж пераважна было дрыгавіцкае, што дазваляла Глебу глядзець на сябе як законнага ўладара ўсяго гэтага племя, і тым самым дало яму яшчэ адзін кірунак росту княства — на поўдзень, у глыб карэннай прыпяцкай дрыгавіцкай тэрыторыі. Аднак экспансіўная палітыка Глеба найперш была абумоўлена эканамічнымі прычынамі. Сапраўды, толькі выхад да Дняпра, Прыпяці і Нёмана мог вывесці Менск з ізаляцыі і забяспечыць яму выхад на важнейшыя гандлевыя тлях! іпанаванне над імі. 1і
Урыўкавыя летапісныя паведамленні не даюць магчымасці аднавіць усе звёны ажыхздяўлення палітыкі Глеба Менскага ў аднолькавай паўнаце. Відаць, трохі адцягнуў яе правядзенне ўдзел у паходзе на земгалаў. Паражэнне ў ім, па ўсім відаць, намнога пагоршыла ваеннапалітычнае становішча Глеба Менскага, што змусіла яго пайсці на часовае прымірэнне з кіеўскім князем Святаполкам (дарэчы, Глеб быў жанаты з яго пляменніцай), пра што можа сведчыць пабудова Глебам у 1108 г. трапезнай у Пячэрскім манастыры і багатыя асігнаванні апошняму срэбрам і золатам. Магчыма, што гэтыя прыязныя адносіны са Святаполкам і далі Глебу магчымасць прасоўвацца да Дняпра. Ва ўсякім выпадку, к 1116 г., а хутчэй за ўсё к 1113-му, калі памёр Святаполк, Глеб Менскі або валодаў Друцкам, Копысем і Оршай, або знаходзіўся з імі ў саюзе 437. Не выключана, што, як лічыў I. Бяляеў 438, менавіта Глеб Менскі ў сваім руху да Дняпра і заваяваў, умацаваўшыся ў Друцку, у гэты час Оршу і Копы сь, якія належалі Смаленску. У такім выпадку можна думаць, што Глеб выкарыстаў варожасць паміж Ізяславічамі і Манамахам, які, будучы ўладальнікам Смаленска, не выступіў адразу супроць Глеба пасля захопу ім Оршы і Копыся. Выхад да Дняпра намнога павялічыў сілы Менска, што дало яму магчымасць пераключыць сваю ўвагу ў іншыя бакі, а менавіта ў кірунку Прыпяці. Аднак цяпер змяніліся палітычныя абставіны: у Кіеве пасля смерці Святаполка сеў па запрашэнні кіяўлянаў Уладзімір Манамах, даўні непрыяцель Полацка і Менска. Відаць, з гэтага часу зяоў пачынаецца абвастрэнне адносін паміж Менскам і Кіевам. Паводле кіеўскіх крыніц, уся віна за гэта клалася на Глеба. Асабліва непрывабнай асоба гэтага князя выступав са звестак Т. Нарбута. Як ўсё, што напісана ім, так і гэтыя паведамленні не могуць не выклікаць сумнення ў сваёй праўдзівасці. I ўсё ж у іх ёсць паасобныя моманты, якія не супярэчаць іншым кры- ніцам і таму заслугоўваюць увагі.
Дык вось, паводле Т. Нарбута, Глеб Менскі быў чалавекам нораву жорсткага і неспакойнага, які сваімі пачварнымі ўчынкамі выклікаў на сябе гнеў вялікага князя Святаполка, што апалчыўся разам з іншымі князямі на яго ў 1104 г. Падбадзёраны гэтым няўдалым паходам на яго, Глеб прыгнятаў сваіх падданых рознымі спосабамі і не даваў спакою суседзям. Уладанні яго апусцелі: народ бег у суседнія землі і асабліва ў Літву Завілейскую, у якой тым часам панаваў Жывінбуд. Князь менскі часта нападаў на яго ўладанні аж да р. Дзітвы і паланіў безабаронных земляробаў. Нарэшце выведзены з цярпення Жывінбуд у сваю чаргу напаў у 1114 г. на Менскае княства, спусташаючы яго, дайшоў да самай сталіцы, якую, узяўшы прыступам, спаліў і гэтым да таго застрашыў Глеба, што ён на доўгі час пакінуў яго ўладанні ў спакоі. Але, перастаўшы турбаваць Літву, Глеб звярнуўся ў другі бок, на землі братнія (?), спустошваў іх воласці і выводзіў у пал он земляробаў. Ад Прыпяці да Дняпра, ад вярхоўяў Нёмана да Дзвіны дыміліся лепшыя вёскі і воласці пад яго лютымі набегамі: цягнуў няшчасны народ у няволю, прадаваў яго ў рабства ў далёкія краі і нават за мора ці сяліў у пустэльных ваколіцах Бярэзіны. Глеб да таго прывучыў баяраў сваіх да гэтага пачварнага промыслу, што яны зрабіліся сапраўднымі гандлярамі нявольнікаў. Паўсюдна раздаваліся скаргі і нараканні супроць варварскага промыслу. Уладзімір Манамах сарамаціў Глеба, пагражаў яму, прымусіў нават кіеўскага мітрапаліта падвергнуць анафеме менскага князя і яго паплечнікаў. Нарэшце, калі і гэта не надавуміла іх, то сам вялікі князь, злучыўшыся з Давыдам Чарнігаўскім і Ольгавічамі, узяў у 1116 г. Оршу і Копысь, гарады, як бачым, належныя да Менскага княства, — уціхамірыў Глеба і дараваў яму. Але, зноў ім угневаны, даручыў у 1119 г. сыну свайму Яраполку пакараць Глеба і яго баяраў злачынных. З’явілася мноства ахвотнікаў для гэтага як бы крыжовага паходу, бо Глеб і яго баяры былі праклятыя, нават Жывінбуд прыняў удзел у гэтым паходзе. Разбіўшы нагалаву мянчанаў на берагах Бярэзіны, Яраполк пайшоў на Друцк — удзел Менскага княства, галоўнае месцазнаходжанне гандляроў нявольнікамі, узяў прыступам крэпасць і, зраўняўшы горад з зямлёй, жыхароў перасяліў на новае месца, дзе заснаваў новы горад НаваградакЖэлні. Глеб быу адведзены палонным у Кіеў, дзе і памёр 13 верасня 1119 г… На жаль, Нарбут не ўказаў, адкуль пачэрпнуты ім некаторыя з гэтых звестак, якіх мы не знаходзім у вядомых нам крыніцах. Мы прывялі поўнасцю тэту вытрымку, каб пасля ў хо- дзе разгляду далейшай гісторыі звяртацца да яе, указваючы на яе праўдападобныя і сумніцельныя дэталі.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: