Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Название:Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание
Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).
Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Найперш гэтыя звесткі цікавыя тым, што яны зноў пацвердзілі факт су се детва Літвы з Менскім княствам і тым самым засведчылі сапраўднае месцазнаходжанне гэтай гістарычнай вобласці ў XII ст. Варта ўвагі, што тут выяўлена перасяленне людзей з Менскага княства ў Літву, а гэта гаворыць аб паступовай славянский каланізацыі Літоўскай зямлі. Цалкам магчымымі з’яўляюцца і выпадкі нападу Глеба Менскага на Літву як суседнюю зямлю. Гэтаму не супярэчаць і тацішчаўскія матэрыялы, з якіх відаць, што Глеб у 1119 г. ваяваў разам з Смаленскай і Новагародскую вобласць 440, што магло быць зроблена толькі праз Літву. Імя літоўскага князя Жывінбуда не прыдумана Нарбутам. Яно сустракаецца ў ГаліцкаВалынскім летапісе пад 1215 г. як імя старэйшага літоўскага князя. Вядома, князь з такім імем мог быць і раней, у пачатку XII ст., тым болей што Нарбут у сваёй гісторыі гаворыць пра Жывінбудаў I і II. Але трэба ўлічваць, што Нарбут па прыкладу Стрыйкоўскага, «Кронік» і «Летайісцаў» XVI ст. мог пераносіць літоўскіх князёў як уяўных, так і сапраўдных з аднаго стагоддзя ў другое. Так што наяўнасць такога літоўскага князя ў той час з’яўляецца пытаннем праблематычным. Цяжка паверыць і ў факт нападу гэтага князя на Менск і ўзяцця яго ў 1114 г. Наўрад ці змог бы Глеб пасля такога спусташальнага набегу на яго ўладанні праз два гады адважыцца напасці на Слуцк. Хутчэй за ўсё Глеб мог пайсці на такі крок, значна ўмацаваўшыся за кошт Літвы, парабаваўшы яе аж да Дзітвы ці, больш верагодна, нават заваяваўшы яе. Менавіта толькі падначаліўшы дняпроўскія і нёманскія землі, Глеб Менскі змог набраць патрэбныя сілы для нападу на прылеглыя да Менскага княства дрыгавіцкія землі, якія ён лічыў сваімі.
Падзеі 1116 г. параўнальна добра асветлены ў крыніцах: аб іх гаворыць сам Манамах у сваім «Павучанні», дэталёвае адбіццё яны атрымалі ў «Аповесці мінулых гадоў» і ў В. Тацішчава, іх, як мы бачылі, не абмінуў і Нарбут. Толькі супаставіўшы і прааналізаваўшы ўсе гэтыя звесткі, мы і зможам скласці болынменш выразнае і аб’ектыўнае ўяўленне пра гэту драматычную старонку нашай гісторыі. Бясспрэчна, у аснову нашага разгляду трэба пакласці матэрыялы «Аповесці мінулых гадоў» і В. Тацішчава, паколькі яны самыя дэталёвыя і таму заслугоўваюць найбольшага даверу. Паводле іх, падзеі разгортваліся так. Глеб Менскі пачаў вайну з вялікім князем Уладзімірам Манамахам. Ён напаў на дрыгавічоў і спаліў Слуцк(у В. Тацішчава памылкова «Луческ»). Сам Манамах, вельмі лаканічна тлумачачы прычыну свайго паходу на Глеба, гаварыў, што апошні захапіў яго людзей 441. Як слушна паказаў П. Галубоўскі, тут кіеўскі князь меў на ўвазе свой паход на Менск у 1116 г. Такім чынам, адной з мэтаў нападу Глеба на дрыгавіцкія землі быў і вывад адтуль палону. 3 тацішчаўскіх звестак відадь, што Манамах у адказ на гэта не пайшоў адразу на Глеба, а даручыў сваім пас лам строга папярэдзіць менскага князя не рабіць больш такога зла. Аднак Глеб яшчэ больш заганарыўся і пачаў усяляк ганьбіць Уладзіміравых паслоў, ніколькі не каючыся ў сваім учынку і не хочучы скарыцца Уладзіміру. Больш за тое, Глеб сам стаў дакараць кіеўскага князя і пагражадь захапіць яго вобласць. Магчыма, як гэта мы даведваемся ў Нарбута, пасля гэтага Уладзімір, ведаючы пра набожнасць Глеба, рашыў звярнуцца да мітрапаліта з просьбай праклясці непакорнага князя. Але, відаць, і гэта не дапамагло, што цалкам зразумела: інтарэсы сваёй зямлі для Глеба был! больш важныя, чым грахі перад богам. Нельга забывацца, што сыноў Усяслава было болей, чым удзелаў у Полаччыне, І таму князь, які аказваўся не на вышыні свайго становішча, мог лёгка апынуцца без удзела.
Вядома, ужытыя Манамахам перасцярогі ні ў якім разе нельга тлумачыць яго гуманнасцю. Гэты хітры і жорсткі гіалітык ведаў, што рабіў. А менавіта: найперш ён імкнуўся зрабіць модны дыпламатычны націск на Глеба, запалохаць яго і тым самым без праліддя крыві прымусіць пакарыцца сабе. Аднак ён памыліўся ў сваіх разліках і толькі пасля гэтага звярнуўся да рашучых вайсковых дзеянняў. Як і раней, яшчэ пры Усяславе, Манамах выступіў у кааліцыі з іншымі існязямі, у першую чаргу са сваімі сынамі: Вячаславам — князем смаленскім і Яраполкам — князем пераяслаўскім, стрыечным братам Давідам Святаславічам — князем чарнігаўскім і Ольгавічамі. 3 гэтага бачна, што на менскага князя рушыла ўся Паўднёвая Русь разам з модна прывязаным да яе Смаленскам. Больш за тое, Манамах і даручыў сваім саюзнікам нанесці першы ўдар па Менскім княстве з усходу. Гэта быў адначасова і самы адчувальны ўдар, бо яго задачай з’яўлялася адціснуць Глеба ад Дняпра. Паколькі прыналежнасць Падняпроўя Менску больш за ўсё пагражала Смаленску, то на яго князя Вячаслава — малодшага сына Манамаха, пастаўленага тут у 1113 г., — і была ўскладзена задача забраць гарады Оршу (яна, паводле В. Тацішчава, была ўзята прыступам 443) і Копысь, што ён і зрабіў, далучыўшы іх да сваіх уладанняў. Няма чаго казаць, якая гэта была страта для Менска. Калі Орша была важнейшым стратэгічным пунктам, валоданне якім адмыкала для Полаччыны дарогу на ўсход, на Смаленск, то Копысь меў вялікае эканамічнае значэнне, паколькі тут знаходзіўся перавоз праз Дняпро, мытня і корчмы, якія давалі выключна вялікія прыбыткі для княскай казны.
Але не толькі Вячаслаў, але і Яраполк і Давыд мелі спажыву з гэтага паходу. Яны, пранікнуўшы далей на тэрыторыю Менскага княства, захапілі 18 студзеня 444(такім чынам, падзеі фактычна адбываліся ў 1117 г. паводле нашага календара) Друцк, разрабавалі яго і «ўзялі на шчыт», г. зн. вывелі насельніцтва, якое пасля пасадзілі ў Пераяслаўскім княстве ў спецыяльна пабудаваным горадзе Жэлні. Апошняе добра сведчыць, наколькі важна было захапіць палон для засялення ім бязлюдных прастораў. Захоп Друцка меў і стратэгічнае значэнне — гэтым самым Менск адразаўся ад Полацка і пазбаўляўся дапамогі з боку апошняга.
I вось толькі цяпер, калі Глебу быў нанесены моцны флангавы ўдар, Манамах на чале свайго кіеўскага войска пайшоў на Менск (у «Аповесці мінулых гадоў» памылкова сказана «к Смоленьску»), Лаўрэнцьеўскі летапіс нават захаваў дакладную дату гэтага паходу — 28 студзеня, г. зн. праз 10 дзён пасля ўзяцця Друцка. Аднак Глеб не разгубіўся ад нанесеных яму ран і рашыў абараняцца ад Манамаха, не выходзячы за сцены свайго горада, паколькі для вайны на адкрытай прасторы ў яго не хапала войска 445. Відаць, да такой тактыкі прыбег быў Глеб і ў 1104 г., калі Менск застаўся непрыступны для непрыяцеля, таму і цяпер вырашыў заняць абарону за сценамі горада. Убачыўшы непрыступнасць Менска, Уладзімір, не спадзеючыся на поспех (напэўна ж, улічыў вопыт 1104 г.) і каб не мець шмат сграт, вырашыў браць Менск не прыступам, а працяглай аблогай, каб тым самым прымусіць Глеба пад пагрозай голаду добраахвотна здацца. 3 мэтай даць зразумець гэта менскаму князю ён загадаў будаваць для сябе і для войска зімовыя памяшканні, а таксама паставіць па ўсіх дарогах конныя заставы і з зямлі Глеба сабраць корм для свайго войска і для коней 446. I Глеб, спалоханы ўбачаным, вымушаны быў паслаць сваіх паслоў да Уладзіміра, просячы літасці. Усё гэта ўзрадавала Манамаха, бо ён разумеў, што доўгае стаянне зімой знясіліла б яго войска 447і перад ім магла б паўстаць непрыемная перспектыва «не успеше ничтоже», вярнуцца назад, як гэта было ў 1104 г. Але, каб болей нагнаць страху на Глеба, Манамах з вялікім гневам сказаў, што яму не будзе літасці да таго часу, пакуль Глеба і яго азлобленых дараднікаў скаванымі да яго не прывядуць 448. 3 гэтымі словамі і адпусціў ён паслоў Глеба. Але адначасова таемна паслаў людзей да іх, каб яны падвучылі Глеба прасіць заступніцтва за сябе і іншых князёў, што Глеб, бачачы безвыходнасць свайго становішча, і зрабіў. I вось Манамах, як бы паважаючы просьбу князёў, абяцаў злітавацца над Глебам, калі ён сам да яго прыйдзе перапрошваць. I назаўтра Глеб разам з жонкаю, дзецьмі і вяльможамі прыйшоў да Уладзіміра і ў зборы ўсіх князёў прасіў літасці. Уладзімір жа, узяўшы ад Глеба абяцанне надалей быць паслухмяным, дараваў яму, вярнуў яму Менск і іншыя гарады і з войскам вярнуўся ў Кіеў 449.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: