Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Тут можно читать онлайн Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.38/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - описание и краткое содержание, автор Мікола Ермаловіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Ермаловіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

3 разгледжанага бачна, што мір паміж Манамахам і Глебам быў дасягнуты шляхам кампрамісу. Першы, гіамятаючы аб выніках паходу 1104 г., не рызыкнуў браць прыступам Менск і, ужыўшы шэраг зманлівых тактычных прыёмаў, змусіў менскага князя да пакоры. Другі ж, прыняўшы ўмовы Манамаха, збярог сваю сталіцу ад разбурэння, а сваю зямлю ад далейшага рабавання і спусташэння. I ўсё ж спроба Менска завалодадь прыпяцкімі дрыгавіцкімі землямі, якія былі вельмі важныя для Кіева ў стратэгічных і эканамічных адносінах, абышлася яму дарагой цаной, стратай важнейшага ўчастка Падняпроўя, а магчыма, як думае Л. Аляксееў, і Верхняга Панямоння 450, разрабаваннем і спусташэннем Друцка. Таму зразумела, што Менску змірыцца з гэтым азначала страту ўсяго таго, што было набыта ім у апошні час і што забяспечвала яму паўнакроўнае цалітычнае і эканамічнае жыццё. Вось таму цалкам зразумела, чаму Глеб не мог доўга захоўваць мір з Манамахам. Аднак у яго не было дастатковых сіл, каб пачаць барацьбу з Кіевам. Паколькі ад стратаў Менска пацярпелі і інтарэсы Полацка, які, у прыватнасці, быў таксама адціснуты ад Дняпра, Глеб і звярнуўся па. дапамогу да палачанаў, і яны не адмовілі яму ў гэтым, што яшчэ раз пацвярджае адзінства. Полацкай зямлі і ў час раздрабнення на ўдзелы.

Трэба зазначыць, што падзеі, звязаныя з далейшай барацьбой Глеба, вельмі заблытаныя, і не толькі ў храналагічных адносінах, як лічыў В. Данілевіч 451. Сапраўды, розныя даты (1117, 1119) мы бачым не толькі ў розных крыніцах, але і ў адной і той жа 452. Аднак паколькі болын дэталёвыя звесткі пра гэтыя падзеі мы знаходзім у тацішчаўскіх матэрыялах, то і бяром іх за аснову. Паводле іх, у 1119 г. Глеб Менскі разам з палачанамі «паки начал воевать области Владимировых детей, Новогородскую (г. зн. Наваградскую. — М. Е.) и Смоленскую» 453. Як бачым, першаю названа Новагародская зямля, што вельмі паказальна. Гэта пацвярджае меркаванне Л. Аляксеева, што Глеб Менскі ў 1116 г. страціў свае пазіцыі не толькі ў Падняпроўі, але і ў Верхнім Панямонні. Менавіта іх, лічачы гэта больш лёгкай справай, Глеб і рашыў найперш захапіць, каб, узяўшы тут патрэбныя сілы і сродкі, выкарыстаць іх для адваявання Падняпроўя. Варта звярнуць увагу на наяўнасць у той час Новагародскай вобласці. Прайшло семдзесят гадоў з нечым з часу заснавання Новагародка (1044 г.), як ён ужо стаў цэнтрам гістарьічнай вобласці ў Верхнім Панямонні. Мы ўжо ведаем, што Наваградак быў заснаваны найперш як умацаваны пункт Кіева для панавання яго над Літвой, якая была суседняй з ПолацкаМенскай зямлёй. I таму натуральна, як ужо адзначалася намі, ён стаў яшчэ адным вуз лом супярэчнасцяў паміж Кіевам і Полаччынай. Нездарма ж Усяслаў Чарадзей у 1067 г. накіраваў супроць яго свой удар. Тое ж самае недзе паміж 1116 і 1119 гадамі зрабіў і Глеб. Магчыма, Т. Нарбут меў нейкія крыніцы, якія сведчылі аб паходах Глеба на Літву, у якой нібыта княжыў Жывінбуд. У святле тацішчаўскіх звестак аб тым, што Глеб ваяваў Новагародскую вобласць, гэтыя паведамленні выглядаюць не такімі ўжо фантастычнымі, бо, зразумела, каб адваяваць Літву ці частку яе, трэба было ваяваць з Новагародкам, які належаў некаму з «дзяцей Уладзіміравых». Крыніцы не паведамляюць пра вынікі гэтага паходу. Аднак трэба думаць, што ён быў паспяховы, бо інакш Глеб не змог бы пайсці на Смаленскую вобласць, куды адышлі захопленыя ў Глеба Орша і Копысь. Хутчэй за ўсё што гэты паход Глеба прывёў Уладзіміра Манамаха да дзеянняў у адказ. Ва ўсіх летапісах гаворыцца, што супроць Глеба выступіў сам кіеўскі князь, у В. Тацішчава — што ён паслаў для гэтага сына Мсціслава, а паводле Т. Нарбута — Яраполка. Але гэта апошняе — яўнае блытанне з падзеямі 1116 г., калі Яраполк сапраўды «ўзяў на шчыт» Друцк, што Т. Нарбут адносіць да 1119 г. Зазначым яшчэ пра беспадстаўнасць сцверджання Нарбута аб тым, што Яраполк перасяліў палонных дручанаў на месца Наваградка і гэтым паклаў пачатак заснаванню горада. Дакумент 1589 г., на які спасылаўся Т. Нарбут і у якім нібыта значыўся Жэлненскі падзамак, не захаваўся 4. Калі б такі падзамак меўся ў сапраўднасці, то ён, напэўна, быў бы зафіксаваны і ў іншых дакументах.

Нам здаецца, што ў пытанні, хто хадзіў на Глеба ў гэты час, большую перавагу трэба аддаць звесткам Тацішчава, што ў некаторай ступені пацвердзяць падзеі 1127–1129 гг. Мсціслаў, у хуткім часе прыйшоўшы да Менска, прыступам узяў яго і, не прыняўшы просьбы Глеба аб міры, паланіў князя і прывёз у Кіеў, дзе, як паведамляе Іпацьеўскі летапіс, менскі князь памёр 13 верасня 1119 г. 455. Пахаваны ён быў у КіеваПячэрскай лаўры ў галавах Фядосія. Праўда, дата смерці Глеба можа быць аспрэчана, паколькі ў Іпацьеўскім летапісе пасля паведамлення пра смерць жонкі Глеба ў 1158 г. зазначана, што яна сорак гадоў была ўдавой, з чаго можна меркаваць аб смерці Глеба ў 1118 г., гэтак жа як і аб яго паланенні ў гэтым годзе. Паўтараем, падзея гэтая ў храня лагічных адносінах вельмі заблытаная.

Нельга не звярнуць увагі на невялікі час, які прайшоў між узяццем Глеба ў палон і яго смерцю, што не можа не навесці на думку аб яе гвалтоўным характары. Што ж, Глеб Менскі быў моцнай палітычнай постаццю, як і ў свой час яго бацька Усяслаў, прыносіў шмат клопатаў Кіеву, і таму хутчэйшае пазбаўленне ад яго для Манамаха было пажаданым. Кіеўскія князі на прыкладзе падзей 1068 г. добра ведалі, як небяспечна трымаць у Кіеве палоннага полацкага князя і да якіх непажаданых эксцэсаў гэта можа прывесці, Значна пазней, у 1147 г., з намовы групоўкі кіеўскіх баяраў, якія баяліся паўтарэння гісторыі з Усяславам, быў забіты князь Ігар, што знаходзіўся тады «ў порубе». Што казаць ужо тады пра 1119 г., калі яшчэ было ў памяці шырокае народнае паўстаннеў1113 г.,і хто ведае, ці не пасадзілі б у ходзе яго, як гэта было з Усяславам у 1068 г., на кіеўскі пасад зноў полацкага князя, скажам, Глеба, каб ён тады трапіў у палон? Беручы гэта пад у вагу, нельга здзіўляцца, чаму так хутка памёр Глеб. Аднак усё гэта толькі меркаванні.

Захоплены войскамі Мсціслава, Менск быў далучаны да кіеўскіх уладанняў. Паводле меркаванняў некаторых даследчыкаў, ён не быу аддадзены непасрэдна камунебудзь з сыноў Манамаха, а кіраваўся апошнім праз яго мужоў 456.

У Т. Нарбута Глеб Менскі выступае вельмі адыёзнай фігурай — жорсткі, хітры, здольны на пачварныя ўчынкі. Вераго днасць такога абвяргаць нельга, бо ўсё гэта было характэрна для ўсіх тагачасных уладароў, і Глеб не мог быць рэдкім выключэннем. Варта ўвагі паведамленне Т. Нарбута аб вялікіх памерах нявольніцкага гандлю ў Менскім княстве. I хоць не пацверджанае ніякімі крыніцамі, тым не менш яно небеспадстаўнае. У сучаснай гістарычнай навуцы ўсё больш мацнеюць галасы тых, хто сцвярджае аб панаванні ва Усходняй Еўропе ў той час не феадальнага, а рабаўладальніцкага ладу. Менскае княства таксама не магло быць выключэннем з гэтага. Таму цалкам магчыма, што як сам Глеб, так і яго баяры вялі нявольніцкі гандаль. Магчыма, што сапраўды Друцк як горад, які блізка знаходзіўся ад Дняпра, і быў найбольш важным цэнтрам нявольніцкага гандлю. Набегі Глеба на суседнія землі маглі мець адной з мэтаў захоп людзей, якіх пасля пускалі на продаж.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Мікола Ермаловіч читать все книги автора по порядку

Мікола Ермаловіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды отзывы


Отзывы читателей о книге Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды, автор: Мікола Ермаловіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x