Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Тут можно читать онлайн Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.38/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - описание и краткое содержание, автор Мікола Ермаловіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Ермаловіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I хоць мір быў змацаваны «хрэсньім цалаваннем», аднак ён аказаўся надзвычай нетрывалы. Не паспеў Расціслаў вярнуцца ў Полацк, як супроць яго палачане пачалі заводзіць новую змову («свещаша на князя своего»). Яны забыліся на ранейшае «хрэснае цалаванне», паводле якога павінны былі прызнаваць яго сваім князем, з якім ім жыць, не наводзіць на яго ніякіх паклёпаў. Можна думаць, што вяртанне Расціслава ні з чым ды яшчэ ўступка ім пэўнай полацкай тэрыторыі Друцку было галоўнай прычынай новага выбуху нянавісці палачанаў да Расціслава. Таемна ад яго палачане адправілі да Рагвалода Барысавіча сваіх паслоў, якія павінны былі дамовіцца з ім аб умовах яго вяртання на полацкі пасад. Умова фактычна была адна: Рагвалод павінен быў забыцца на тое зло, якое яму прычынілі палачане ў 1151 г. і ў якім яны цяпер раскайваліся, а менавіта, што без усялякай віны паўсталі на яго, разрабавалі ўсю маёмасць яго і яго дружыны і самога яго выдалі Глебавічам на муку. Вось гэтыя словы полацкіх паслоў даюць падставу меркаваць, што ў вяртанні Рагвалода былі зацікаўлены не толькі ранейшыя яго прыхільнікі, але і тыя, хто раней выступаў супроць яго і за Расціслава, але пасля, расчараваўшыся ў апошнім, перайшлі на бок Рагвалода і гэтым самым намнога ўзмацнілі яго партыю. Полацкія паслы нават усю віну за зробленае раней супроць Рагвалода ўсклалі на Глебавічаў 573і абяцалі выдаць Расціслава ў яго рукі. Рагвалод быў узрадаваны ўсяму сказанаму і абяцаў на ўсё забыцца і зла не памятаць, у чым не толькі «цалаваў хрэст», але і даў пісьмовае запэўненне ў гэтым 574.

Вядома ж, для палачанаў справа была не столькі ў асобе Рагвалода, колькі ў прыцягненні на свой бок Друцка. Добра ўсведамляючы, што з выгнаннем Расціслава Менск і Ізяслаўль стануць варожымі Полацку, яны маглі мець толькі ў асобе Друцка вернага саюзніка, стаўленік якога ўсталюецца на полацкім пасадзе. Апроч таго, палачане прымалі ў разлік і сувязь Друцка са Смаленскам, таму і разлічвалі на дапамогу апошняга, у чым і не памыліліся.

Заручыўшыея згодай Рагвалода і падтрымкай дручанаў, палачане перайшлі да непасрэдных дзеянняў супроць Расціслава. Для гэтага быў выкарыстаны дзень Пятра і Паўла, у які збіраліся ля царквы Святой Багародзіцы на братчыну (так называўся агульны баль у складчыну цэлым горадам ці прыходам на храмавае свята. Гэты звычай захоўваўся да апошняга часу ў многіх месцах). 3 мэтай схапіць яго на гэтым гарадскім баляванні сюды быў запрошаны і Расціслаў (відаць, звычай патрабаваў і прысутнасці тут князя). Але папярэджаны сваімі прыяцелямі, як сведчыць летапіс 575, ці па сваёй асцярожнасці, паводле тацішчаўскага тэксту 576, ён смела прыехаў, апрануты ў браню пад адзеннем. Вось чаму завадатары змовы пабаяліся зрабіць на яго замах, і Расціслаў весяліўся разам з усімі, а пасля паехаў у Бельчыцы. Так упершыню летапіс засведчыў існаванне асобнай рэзідэнцыі полацкіх князёў, якая знаходзілася ў Бельчыцах на левым беразе Зах. Дзвіны пры сутоку з ракой Бяльчанкай за два кіламетры ад Верхняга замка, які з’яўляўся крамлём старажытнага Полацка. Такім чынам, полацкі князь жыў не ў горадзе, а пад горадам і ў гэтых адносінах меў поўнае падабенства з наўгародскім князем, які таксама жыў не ў Ноўгарадзе, а каля яго, у Гарадзішчы. Такое супадзенне невыпадковае: як першы, так і другі былі ў поўнай залежнасці ад веча і толькі з яго згоды маглі займаць княскі пасад, што і падкрэслівалася месцазнаходжаннем рэзідэнцыі.

Няўдача першай спробы расправы з Расціславам не спыніла палачанаў, і, ноччу згаварыўшыся, назаўтра раніцай у Бельчыцы былі выпраўлены паслы, якія пачалі «вабити к собе» (гэты выраз — яшчэ а дно сведчанне ў карысць таго, што тут мы маем фрагмент Полацкага летапісу) Расціслава, гаворачы яму: «Князю, паедзь да нас, нам з табою трэба пагаварыць, паедзь да нас у горад» (яшчэ адно пацверджанне таго факта, што полацкі князь жыў за горадам). Ен жа ім адказаў: «Я ўчора ў вас быў, чаму вы ні аб чым не гаварылі?» Пасля гэтага Расціслаў без усялякай перасцярогі паехаў да іх «у горад» (зноў сведка полацкага паходжання тэксту). I ўжо калі Расціслаў быў недалёка ад гарадской брамы, выбег яму насустрач дзецкі (у В. Тацішчава — раб), які папярэдзіў Расціслава, каб ён у горад не ехаў, бо сабралася веча і ўжо дружыну (у В. Тацішчава — людзей) яго б’юць і яго самога хочуць забіць. Як бачым, хоць у Расціслава і былі прыхільнікі, але іх было толькі дастаткова, каб папярэдзіць яго аб небяспецы, а не каб абараніць яго. Зразумеўшы, што яго лёс як полацкага князя ужо вырашаны вечам, ён вяртаецца ў Бельчыцы, сабраўшы сваю дружыну, ідзе ў Менск да брата Валадара (вось гэта і дае падставу лічыць Валадара менскім князем пасля 1151 г., калі Расціслаў стаў полацкім князем).

Як можна меркаваць паводле Іпацьеўскага летапісу, Расціслаў па дарозе ў Менск спустошыў Полацкую воласць, рабаваў скаціну і чэлядзь (у В. Тацішчава сказана, што ён усё гэта рабіў пасля вяртання ў Менск, у саюзе з Вала даром 578). Такія бясчынствы характарьізуюць Расціслава як жорсткага і рашучага чалавека, неразборлівага ў сродках барацьбы са сваімі праціўнікамі. Усё гэта давала сябе знаць і ў час яго знаходжання ў Полацку, што таксама ў дадатак да іншага выклікала непрыязь да яго.

Палачане, для якіх дзеянні Расціслава не былі нечаканасцю, паслалі па Рагвалода ў Друцк, і 8 ліпеня 1158 г. (паводле Тацішчава) сеў ён на пасад «дзеда свайго і бацькі свайго» 579. (Гэтыя летапісныя словы яшчэ раз абвяргаюць сцвярджэнне Л. Аляксеева аб Друцку як патомным уладанні Барысавічаў і паказваюць, што Барыс Усяславіч адразу пасля смерці бацькі сеў у Полацку.)

ПОЛАЦК ІДЗЕ НА МЕНСК I ЦЕРПІЦЬ ПАРАЖЭННЕ

Перад Рагвалодам найперш паўстала задача арганізацыі барацьбы з Глебавічамі. Як і можна было чакаць, ён звярнуўся па дапамогу да вядомага ўжо нам смаленскага князя Расціслава Мсціславіча (ён, дарэчы, быў дзядзькам жонкі Рагвалода), які ахвотна даў войска на чале двух сваіх сыноў — Рамана і Рурыка — і ваяводы Унезда. Хацеў ісці і сам Расціслаў, але яго з невядомай прычыны адгаварыў епіскап Аркадзій, які ў гэты час ішоў з Кіева ў Ноўгарад. Звяртаючыся да Расціслава, Рагвалод разлічваў не толькі на смаленскую дапамогу. Полацкі князь ведаў аб вялікім аўтарытэце Расціслава сярод іншых князёў і яго шырокіх палітычных сувязях, асабліва з Ноўгарадам, і гэта дало свае вынікі: у войску Рагвалода з’явіліся наўгародцы і пскоўцы.

Расціслаў Мсціславіч прыняў блізка да сэрца полацкія справы, вядома, маючы далёкі палітычны прыцэл. Мы ўжо ведаем, што час Расціслава быў часам эканамічнага і палітычнага росквіту Смаленска, што і стварыла яму спрыяльныя ўмовы для экспансіянісцкай палітыкі ў адносінах да суседніх земляў, якія вызначаліся сваёй унутранай палітычнай няўстойлівасцю. Але Смаленск найперш усведамляў сябе этнічна крывіцкім княствам. I вось цяпер, адчуваючы сваю сілу, Смаленск і пачаў выяўляць свае прэтэнзіі на вядучае месца сярод крывіцкіх земляў, што і рабіла яго канкурэнтам Полацка. Цалкам магчыма, што ў гэты час у летапісе і быў занатаваны смаленскі погляд на свой горад як сталіцу крывічоў. Аднак, улічыўшы вопыт свайго бацькі, які імкнуўся адвым ударам падначаліць Полаччыну і якому гэта не ўдалося, Расціслаў Мсціславіч вырашыў паступова падначальваць яе сабе. Барацьба Полацка з Менскам і з’явілася зручным выпадкам для Смаленска, каб пашырыць і ўмацаваць свой уплыў у Полацкай зямлі і гэтым самым зрабіць яе залежнай ад сябе. Па ўсім відаць, што к гэтаму часу ў такой залежнасці ад Смаленска ўжо быў Друцк. Нам вядома з падзей 1116 і 1127 гадоў, што ў агульным наступе паўднёвых князёў на Полаччыну смаленскім князям даручаўся ўдар па Друцку. Відаць, к гэтаму часу ён стаў плацдармам для ўцягвання ў палітычную арбіту Смаленска ўсёй Полаччыны. Вядома, для Полацка гэтыя намеры не былі сакрэтам, і ён адчуваў у сю небяспеку смаленскай дапамогі. Але і для гэтага былі свае палітычныя разлікі: з дапамогай Смаленска і іншых земляў уціхамірыць і падначаліць сабе Менск і, умацаваўшыся гэтым самым, выйсці зпад смаленскай апекі і нават зноў аднавіць свае дамаганні на Смаленск. Як бачым, завязалася тыповая палітычная гульня: хто каго зловіць у пастаўленую пастку. Далейшае пакажа, хто ў гэтай гульні выйграў, а хто прайграў. Але паку ль што з перавагай вёў гульню Смаленск. I. Бяляеў нават выказаў думку, што Расціслаў паслаў свае войскі ў дапамогу Рагвалоду, атрымаўшы ад яго Віцебск і іншыя прыгранічныя гарады 580. Аднак гэтае меркаванне супярэчыць летапіснаму паведамленню, паводле якога толькі ў 1165 г. у Віцебску стаў княжыць сьга Расціслава — Давыд 581. Праўда, гэта не выключав таго, што да ўказанай даты ў Віцебску мог сядзець іншы князь смаленскага паходжання.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Мікола Ермаловіч читать все книги автора по порядку

Мікола Ермаловіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды отзывы


Отзывы читателей о книге Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды, автор: Мікола Ермаловіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x