Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Название:Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание
Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).
Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Але для Валадара як менскага князя паранейшаму галоўнай задачай з’яўлялася вяртанне Менску таго дамінуючага значэння, якое ён займаў у Полацкай зямлі ў 1151–1158 гг. Аднак Валадару спатрэбілася цэлых пяць гадоў, каб сабраць патрэбныя сілы для вырашальнага наступу на Полацк. Вядома, не выключана, што і некаторыя справы і падзеі, што не адбіліся на старонках летапісу, затрымлівалі паход Валадара на Полацк. Але, як бы там ні было, у 1167 г. ён рушыў на Полацк. Хоць у летапісе пра гэта непасрэдна не сказана, але можна па некаторых д эта лях меркаваць, што і цяпер, як і ў 1Д62 г., у галоўнай сваёй масе яго войска складалася з «літвы». У сувязі з гэтым будзе цікава адзначыць, што ў В. Тацішчава Валадар пад 1167 г. названы князем ізяслаўскім 607, г. зн. князем удзела, які непасрэдна межаваўся з Літвой дый займаў пэўную частку яе. Усяслаў Васількавіч, даведаўшыся аб дзеяннях Валадара, выступіў супроць яго. Валадар жа ў сваю чаргу вырашыў не даць мдгчымасці Усяславу сабраць усе свае сілы, раптоўна напаў на яго, у выніку чаго многія з полацкага войска былі забіты або ўзяты ў палон. Усяславу не заставалася нічога інптага, як бегчы ў Віцебск да свайго саюзніка Давыда Расціславіча. Такім чынам, для Валадара шлях на Полацк быў бесперашкодна адчынены, і ён дасягае сваёй мэты: узыходзіць на полацкі пасад, дзе па заведзеным звычаі заключыў з палачанамі (г. зн. з вечам) умову, змацаваўшы яе хрэсным цалаваннем. Як бачым, полацкае веча цаніла сілу і схілялася перад ёй, праўда, не забываючыся пра свае інтарэсы. Факт заняцця Вала даром полацкага пасада яшчэ раз засведчыў тое, што ў 50–60-я гг. XII ст. у Полаччыне ішла не сепаратысцкая барацьба за выдзяленне паасобных удзелаў, у прыватнасці Менскага, зпад улады Полацкага, а барацьба за дамінуючае становішча ў зямлі паасобных удзелаў.
Калі б гэта было не так, то Валадар, разбіўшы Усяслава, не садзіўся б у Полацку і не ішоў бы на Віцебск, а вярнуўся б у свой Менск (ці Ізяслаўль), будучы спакойным, бо разбіты Усяслаў не здолеў бы ісці на яго ўдзел. Але Валадар, сеўшы ў Полацку, не мог быць упэўнены ў трываласці свайго становішча, ведаючы, што ў Віцебску Усяслаў мог абаперціся на сілы свайго швагра Давыда, і таму адразу рушыў туды і, умацаваўшыся на Дзвіне, вырашыў даць бой. Але Давыд, хоць і чакаў нападу Валадара, ухіліўся ад бою, бо чакаў дапамогі брата Рамана са смаленцамі. I вось тут вайсковае шчасце здрадзіла Валадару. Ноччу па дышл а навальніца, ударыў пярун, узняўся вецер і стварыўся нейкі шум. I вось войска Валадара, якое, відаць, складалася з літвінаўязыч- нікаў, убачыла ў гэтым благі знак, у страху прыняло незразумелы для іх шум за набліжэнне войска Рамана (значыць, было вядома, што Раман павінен прыйсці на дапамогу Давыду) і, баючыся трапіць у акружэнне Давыда і Рамана, пачало ўпрошваць Валадара адысці, што ён і зрабіў. Назаўтра Давыд быў здзіўлены, убачыўшы, што Валадар нечакана адступіў, і пусціўся наўздагон за ім. I хоць дагнаць Валадара не ўдалося, затое шмат было злоўлена яго воінаў, якія заблудзіліся ў лесе 608. Паводле В. Тацішчава, Валадар, адступаючы, не пайшоў у Полацк, а абмінуў яго, пасля чаго Усяслаў паехаў у Полацк 609. У Іпацьеўскім летапісе сказана, што яго паслаў туды Давыд 610. У В. Тацішчава адзначана, што апавяданне пра тэту гісторыю не заканчвалася, яно мела працяг у т. зв. галіцынскім манускрыпце, але заканчэнне яго пасля слоў «поехал Всеслав в Полоцк. Он же…» было страчана 61.
Што ж паказалі полацкія падзеі 1167 года? Паражэнне Менска ў барацьбе за гегемонію у Полацкай зямлі не было выпадковае. Калі ў 1162 г. з дапамогай Літвы можна было на месцы ў абароне атрымаць перамогу, то яе недастаткова было пры наступленні ўдалечыні. Нават каб не было прыкрага здарэння з начной навальніцай, войска Валадара ўсё роўна не змагло б адолець злучаныя сілы Давыда і Рамана. Паход Валадара на Полацк і Віцебск з’явіўся бліскучым, але апошнім усплёскам сілы і славы Менска, бо пасля гэтага ён надоўга знікае са старонак нашай гісторыі. Віцебскае паражэнне, па сутнасці, паклала канец і гістарычнай дзейнасці Валадара Глебавіча, які сваё жыццё прысвяціў прадаўжэнню справы бацькі і старэйшага брата Расціслава — далейшаму ўмацаванню і росквіту сваго вотчыннага Менска.
ПРАЗ МІЖУДЗЕЛЬНЫ ЛАБІРЫНТ ДА АДЗІНСТВА
Разлік Полацка на дапамогу Смаленска ў барацьбе з Менскам поўнасцю апраўдаўся: найбольш модны і небяспечны праціўнік унутрьг зямлі быў зломлены. Гэтым самым была вырашана першая важная гістарычная задача, пастаўленая перад Полацкам у той час. Дасягнуўшы гэтага, Полацк мог прыступіць да вырашэння другой такой жа важнай задачы — вызвалення зпад смаленскага ўплыву. Але шлях да гэтага быў яшчэ больш цяжкі і яшчэ больш пакручасты. Ён паранейшаму ішоў праз удзел Полацка ў розных міжкняскіх кааліцыях. Самым важным фактам у рускай гісторыі сярэдзіны XII ст. было ўзвышэнне РастоваСуздальскай зямлі — ядра будучай Велікаросіі. Менавіта Андрэй Багалюбскі, як гэта прызнае гістарычная навука, і быў, па сутнасці, першым сапраўдным велікарускім князем, які першы ўбачыў вялікую ролю РастоваСуздальскай зямлі ў будучым і з якой ён непасрэдна звязаў свой лёс. Андрэй Багалюбскі добра разумеў, што галоўнай умовай узвышэння і ўмацавання роднай зямлі было падначаленне яго ўладзе Кіева і Ноўгарада — старажытных палітычных цэнтраў Русі. Барацьбе з імі Андрэй Багалюбскі і надае галоўную ўвагу. У гэту справу яму ўдаецца ўцягнуць іншыя землі, у тым ліку Смаленскую і Полацкую.
I. Бяляеў 612, В. Данілевіч 613, Л. Аляксееў 614удзел Полацка ў рускіх міжусобіцах паказваюць толькі як вынік залежнасці Полацка, які быў нібыта падручным Смаленска. Вядома, адмаўляць уплыў Смаленска на дзеянні Полацка нельга, але нельга ігнараваць і самастойныя мэты Полацка ў яго ўдзеле ў міжкняскіх усобіцах. Гэта асабліва добра бачна, калі мы паглядзім, у кааліцыі супроць каго выступаў Полацк. Так, усё ў тым жа 1167 г. палачане разам са смаленцамі і суздальцамі на чале з Андрэем Багалюбскім вядуць вайсковыя дзеянні супроць Ноўгарада, які, як нам добра вядома, быў даўнім праціўнікам Полацка. Таму зразумела, што аслабленне яго ў той ці іншай меры было ў інтарэсах палачанаў. Праўда, вярнуць у Ноўгарад прагнанага адтуль Святаслава Расціславіча, брата смаленскага князя Рамана (што з’явілася зачэпкай для наступления на Ноўгарад), не ў да лося. 3 летапісу не відаць, каб Полацк панёс вялікія страты ў гэтай кампаніі. Але для нас тут асабліва цікавы адзін эпізод. У летапісе сказана, што палачане і смаленцы «пути заяша і послы изьмаша Новгородчкыя вседе и вести не да душе Кыеву» 615. Сапраўды, толькі смаленцы і палачане маглі з прычыны свайго геаграфічнага становішча адрэзаць Ноўгарад ад Кіева. Гэтым і тлумачыцца, чаму раней Кіеў моцна трымаў у сваіх руках Смаленск і імкнуўся падначаліць Полацк. Але далей у летапісе гаворыцда, што Ноўгарад наладзіў сувязь з Кіевам дзякуючы Вячку і Валадару («И нам даще собе и на Вячко и на Володаря»). I В. Данілевіч 616, і Л. Аляксееў 617лічаць іх Глебавічамі. Каментатары Наўгародскага I летапісу называюць Валадара чамусьці Уладзімірам (хоць гэта розныя імёны) Глебавічам, сынам Глеба Усяславіча 618. Не будзем паку ль што гаварыць пра Валадара, ён нам добра вядомы. Што да Вячкі, то ў «Житии Евфросиньи Полоцкой» сапраўды ўпамінаецца брат гэтай святой Вячаслаў 619, які быў сынам Святаслава Усяславіча. Дзе князяваў Валадар, мы ведаем: у Менску ці Ізяслаўлі. Але месца князявання Вячаслава нам невядома. Аднак па сэнсу летапіснага тэксту і Валадар і Вячаслаў павінны былі знаходзііцііа дзесьці па суседству або нават у адным месцы, бо інакш яны не маглі ўзгоднена знайсці і паказаць шлях наўгародскаму атраду ў Кіеў. Патаемныя шляхі, вядомыя толькі вузкаму колу мясцовых жыхароў, былі, і прайсці па іх незаўважанымі можна было. Вось па адным з такіх шляхоў і былі праведзены наўгародцы. Што да Валадара, калі гэта сапраўды быў Глебавіч, то ён, вядома, быў зацікаўлены, каб нашкодзіць Полацку, якім яму не ўдалося завалодаць. Відаць, нечым пакрыўджаны на палачанаў быў і Вячка, калі ён стаў іх ворагам. Пры гэтым трэба звярнуць увагу на тое, што ў летапісе першым названы ён, што дае пад ставу лічыць яго ініцыятарам гэтай справы, якому ўдалося, відаць, без вялікай цяжкасді зрабіць сваім саюзнікам Валадара. Аднак гэтыя летапісныя звесткі вельмі скупыя, і мы не можам з упэўненасцю сцвярджаць, што гут мы маем справу з Валадаром Глебавічам і Вячаславам Святаславічам.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: