Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Тут можно читать онлайн Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.38/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - описание и краткое содержание, автор Мікола Ермаловіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Ермаловіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адзначым яшчэ, што дапамога Расціслава Рагвалоду не была бескарыслівай і ў другім плане: яна абавязала Полацк удзельнічаць у паходзе на Ушчыж. На чале полацкага войска стаяў Усяслаў, якога Густынскі летапіс называв Рагвалодавічам 582, з чаго можна меркаваць, што ён быў сынам Parвалода.

Як бачым, супроць Менска ўтварылася цэлая кааліцыя ў складзе палачанаў, смаленцаў, наўгародцаў і пскоўцаў. Аднак гэтае вялізнае войска рушыла не адразу на Менск, а на Ізяслаўль. На жаль, у гістарычнай літаратуры не ставілася пытанне аб тым, навошта было, перш чым ісці на Менск, ісці на Ізяслаўль, тым больш што ён быў не па дарозе, бо знаходзіўся на паўночны захад ад Менска. А між тым адказ на гэтае пытанне вельмі важны для разумения шэрагу фактаў як ранейшай, так і пазнейшай полацкай гісторыі. Справа ў тым, што Ізяслаўскі ўдзел знаходзіўся на сумежжы са Старажытнай Літвой, якая і была саюзнікам Менска, адной з важнейшых крыніц яго вайсковай моцы. Вось менавіта з мэтай адрэзаць Менск ад Літвы і пайшлі войскі на чале з Рагвалодам спярша на Ізяслаўль. У ім князяваў брат Расціслава — Усевалад. Убачыўшы пагрозу, ён з войскам умацаваўся ў горадзе для абароны. Аднак пад націскам вялікай сілы вымушаны быў здацца. Спадзеючыся на вялікую ранейшую дружбу з Рагвалодам, Усевалад паехаў да яго на паклон, але хоць Рагвалод і даў яму мір, аднак у Ізяслаўлі яго не пакінуў і перавёў у Стрэжаў, г. зн. Усевалад фактычна быў узяты ў палон і пасланы пад непасрэдны нагляд Полацка. Як бачым, палітычныя інтарэсы ўзялі верх над сяброўскімі пачуццямі. I гэта зразумела. Пакінуць Ізяслаўль у руках Глебавічаў — гэта азначала паранейшаму пакінуць для Менска важны канал умацавання яго вайсковай сілы. I таму Ізяслаўль быў аддадзены Брачыславу, паколькі, маўляў, гэта была яго вотчына. Незразумела, на якой пад ставе М. ДоўнарЗапольскі і В. Данілевіч называлі яго Васількавічам, у летапісе яго імя па бацьку не ўказана 584. Вось чаму яго нельга ўпэўнена атаясамліваць з віцебскім князем Брачыславам Васількавічам, які ўпамінаецца пад 1180 г. Магчыма, гэта той ізяслаўскі князь Брачыслаў, які ў 1127 г. быў узяты кіеўскім войскам паміж Ізяслаўлем і Лагожскам у палон, што і дае пад ставу лічыць Ізяслаўль яго ўдзелам.

Толькі паставіўшы ў Ізяслаўлі свайго надзейнага князя і гэтым самым будучы ўпэўненым, што Менск адрэзаны ад Літвы, Рагвалод вырашыў непасрэдна ісці на Расціслава. Але, відаць, беспаспяхова прастаяўшы 10 дзён пад Менскам, Рагвалод заключыў мір з Расціславам, на чым і цалавалі крыж. У летапісе не ўказана, на якіх умовах быў ён дасягнуты. Можна думаць, што Расціслаў абавязаўся не нападаць больш на Полацк і не дамагацца яго, а таксама не выганяць Брачыслава з Ізяслаўля. Такое меркаванне змушаюць зрабіць далейшыя, вельмі важныя для нас летапісныя паведам — ленні. Найперш гэта аб тым, што Валадар Глебавіч не згадзіўся цалаваць крыж і «ходяше под Литвою в лесех» 585. Мы звяртаем асаблівую ўвагу на гэты выраз, бо ён яскрава паказвае месцазнаходжанне Старажытнай Літвы па суседству з Менскім княствам, што ў свой час заўважыў і А. Насонаў 586. Адмовіўшыся мірыцца, Валадар пачаў збіраць сілы для барацьбы з Рагвалодам, шукаючы іх у традыцыйным для Менска месцы — у суседняй Літве. Гэты факт пралівае святло і на характар дзеянняў Глеба Менскага, шырокія палітычныя планы якога грунтаваліся і на чэрпанні сіл з Літвы, аб чым можа сведчыць яго набег на ГІовагародскую (Наваградскую) зямлю.

Аднак дзеянням Глебавічаў па прыцягненні ў сваё войска літвы не магло не перашкаджаць знаходжанне стаўленікаў Рагвалода ў Ізяслаўлі, якія, вядома, аб усіх падрыхтаваннях Глебавічаў паведамлялі ў Полацк. Вось чаму, паводле В. Тацішчава і Васкрасенскага летапісу 588, Глебавічы ў 1159 г. пайшлі на Ізяслаўль, раптоўна яго ўзялі і, князёў Валодшу і Брачыслава схапіўшы, усадзілі Валодшу ў поруб, а Брачыслава закаванага трымалі. Як бачым, апроч Брачыслава ў Ізяслаўлі быў пасаджаны і Валодша, пра паходжанне якога мы таксама нічога не ведаем, як і пра Брачыслава. У 1180 г. у летапісе будзе ўпамінацца Андрэй Валодшыч, магчыма, сын гэтага Валодшы. Выключна жорсткае абыходжанне з Валодшам і Брачыславам было ў звычаях Глебавічаў, якія ў свой час не менш сурова абыходзіліся і з Рагвалодам. Адначасова гэта падкрэслівае тое вялікае значэнне, якое прыдавалі Глебавічы Ізяслаўлю, валоданне якім адчыняла ім дарогу ў Літву. Факт адначасовага знаходжання ў Ізяслаўлі і Брачыслава і Валодшы можа сведчыць, што ў Полацкай зямлі былі нярэдкія выпадкі князявання ў адным і тым жа ўдзеле двух князёў.

Дзеянні Глебавічаў яўна дэманстравалі сілу Менска, што паранейшаму не магло не трывожыць Полацк, і таму пацягнулі за сабой у 1160 г. новы паход на іх Рагвалода. Смаленскі князь Расціслаў к гэтаму часу ўжо стаў кіеўскім князем, але аб інтарэсах сваёй зямлі не забываўся і таму ў дапамогу войску Рагвалода даў 600 торкаў на чале з Жыраславам Няжыравічам (у В. Тацішчава апошні паказаны на чале смаленскага войска, асобнага ад торкаў 589). Праўда, торкам не пашчасціла: коні іх падохлі ад го ладу (гэта можа ўказаць, што паход адбываўся зімою), і яны вымушаны былі, не дачакаўшыся міру, ісці дадому пехатою. Такая акалічнасць, відаць, і была прычынай, што аблога Менска зацяшулася і працягвалася шэсць тыдняў, на працягу якіх горада, як і ў папярэдні раз, не ўдалося ўзяць. Тым не менш Рагвалод стварыў мір па сваёй волі. Мы не ведаем усіх вынікаў яго, апроч аднаго, што Рдгвалод выстаяў Валодшу з поруба, а Брачыслава з жалезаў. Такія клопаты за лёс гэтых людзей могуць указваць на тое, што яны маглі быць сынамі Рагвалода і ўжо ні у якім разе сынамі Валадара Глебавіча, як лічыў В. Тацішчаў. 3 чаго б тады Глебавічам так патрэбна было з імі абыходзіцца жорстка? Застаецца няясным, ці зноў былі пасаджаны Валодша і Брачыслаў у Ізяслаўлі, ці былі забраны Рагвалодам і пасаджаны ў іншых месцах.

Мы не ведаем, што паслужыла зачэпкай для яшчэ аднаго паходу Рагвалода на Менск у 1161 г., хоць прычына ясная: Полацк не мог быць спакойны, ведаючы пра сілу свайго суперніка, і таму зрабіў яшчэ а дну спробу зламаць яго. Аднак інфармацыя аб гэтым паходзе ў летапісе вельмі скупая: яна зарэгістравала толькі факт паходу, а таксама заключэнне міру і вяртанне Рагвалода «восвояси». Але аб выніках нам нічога не вядома. Бясспрэчна, што паход не меў поспеху, бо праз год зроблены быў яшчэ адзін.

Аднак ён ужо быў накіраваны не супроць Расціслава, а супроць Валадара. Паводле Іпацьеўскага летапісу, Рагвалод з палачанамі пайшоў на Валадара «к Городцю» 591, што і дало магчымасць шэрагу гісторыкаў гаварыць аб наяўнасці ў Полацкай зямлі горада з такой назвай, яго ўдзеле і Валадару як гарадзецкім князю. Аднак даследчыкі парознаму лакалізавалі гэты горад: на месцы сучаснага Гарадка на р. Зах. Бярэзіна (цяпер Маладзечанскі рн), другія атаясамлівалі яго з Гарадком (цяпер райцэнтр Віцебскай вобл.), трэція — з Гарадком паміж Лепелем і Чашнікамі, іншыя — з Сёмкавым і Астрашыцкім Гарадкамі каля Менска, з Гарадзеяй (Нясвіжскі рн), Гарадзішчам (Баранавіцкі рн), Гарадком (Шаркоўшчынскі рн). Аднак археалагічныя даследаванні не пацвердзілі гэтыя меркаванні, і таму існаванне Гарадца і яго ўдзелу выклікае сумненні. Найперш трэба ўказаць на тое, што ў Хлебнікаўскім спісе Іпацьеўскага летапісу замест «к Городцю» чытаецца «к городу» 593. I гэта разыходжанне насцярожвае. Яшчэ больш прасвятляецца справа, калі мы параўноўваем гэта месца летапісу з адпаведным у В. Тацішчава, у якога замест Гарадца фігуруе Менск: «Рохволд князь полотский ходил с войском к Минску на Володаря Глебовича и, пришед, стал близ Минска» 594. Наўрад ці можна гаварыць, што В. Тацішчаў памылкова замяніў Гарадзец на Менск. Мы ўжо ведаем, што паходы Рагвалода ў 1159,1160 і ў 1161 гадах былі накіраваны, як паказваюць летапісы, на Расціслава, але паход 1162 г. накіраваны на Вала дара, і Расціслаў болей не з’яўляецца на старонках летаnicy, што можа ўказваць на яго смерць ці гібель, і таму заканамерна, што яго пасад перайшоў Вала дару, супроць якога і пайшоў Рагвалод. Усё гэта паказвае, што запіс у «Гісторыі Расійскай» Тацішчава 596заслугоўвае больший веры, і таму мы можам больш упэўнена гаварыць, што ні Гарадца, ні яго ўдзела ў Полацкай зямлі не былоЛ таму Валадар не быў гарадзецкім князем 597. У святле гэтага бачна памылковасць сцвярджэння В. Данілевіча, які гаварыў, што Рагвалод, Hiбыта ўбачыўшы беспаспяховасць барацьбы з усімі Глебавічамі, рашыў змагацца з імі па адным, і таму перш за ўсё ён пайшоў на Валадара, што княжыў у Гарадцы 598. Па ўсім відаць, Валадар пасля смерці Расціслава і высылкі У севалада ў Стрэжаў застаўся адзіным прадстаўніком Глебавічаў, з якімі прыйшлося мець справу Рагвалоду.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Мікола Ермаловіч читать все книги автора по порядку

Мікола Ермаловіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды отзывы


Отзывы читателей о книге Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды, автор: Мікола Ермаловіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x