Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Название:Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание
Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).
Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Што Полацк адыграў далёка не падручную ролю ў барацьбе з Ноўгарадам у 1167 г., сведчыць паход наўгародцаў у саюзе з пскоўцамі на яго, у выніку чаго была «пожгоша волость». Аднак наўгародцы да самога Полацка не дайшлі, павярнуўшы ад яго за 30 вёрст 620ад Неклача, як лічыць Л. Аляксееў 621. Кідаецца ў вочы тое, што Смаленск у дадзеным выпадку не прыйшоў на дапамогу Полацку, як і апошні не прыйшоў на дапамогу Смаленску, калі неўзабаве наўгародцы напалі на Тарапец, спалілі яго, а таксама «голов множество положили».
Праблематычным з’яўляецца пытанне пра ўдзел палачанаў у паходзе на Кіеў, які паводле Наўгародскага I летапісу адбыўся ў 1168 г., а паводле Іпацьеўскага — у 1170–1171 гг. Справа ў тым, што калі ў першай з гэтых крыніц мы знаходзім палачанаў побач з суздальцамі, смаленцамі, мурамцамі і разанцамі, то ў другой, хоць пералік значна большы і падрабязны, палачанаў мы не знаходзім. Не знаходзім мы іх і ў тым месцы гэтай крыніцы, дзе гаворыцца аб страшэнным варварстве і гвалце, якія былі ўчынены ў Кіеве пасля яго ўзяцця смаленцамі, суздальцамі і чарнігаўцамй 22. Усё гэта можа гаварыць за тое, што калі палачане і ўдзельнічалі ў гэтай кааліцыі, то ў нязначнай колькасці, якую нават не заўважыў кіеўскі летапісец, хоць аб складзе гэтага шматлікага войска меў добрае ўяўленне. Хочам яшчэ звярнуць увагу вось на што. У Ніканаўскім летапісе ў адрозненне ад Наўгародскага I замест палачанаў мы знаходзім літву 623. Як вядома, першая крыніца больш позняя, яна складалася ў XVI ст., калі паняцце аб палачанах забылася і складальнік зводу замяніў іх болын зразумелым для таго часу паняццем «літва», паколькі тэрыторыя Полацкага княства цалкам уваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага. Гэта адзін з прыкладаў таго, як трэба асцярожна адносіцца да звестак, пачэрпнутых з пазнейшых летапісаў, аб так званых літоўскіх набегах, пад якімі зачастую хаваліся набегі палачанаў. Але пра гэта ў далейшым у нас будзе больш падрабязная гаворка.
Зімою 1169 г. палачане яшчэ раз удзельнічалі ў паходзе, які зноў быў арганізаваны Багалюбскім і ў якім мы знаходзім суздальцаў, смаленцаў, тарапчанаў, мурамцаў, разанцаў. Палачане тут названы апошнімі («и полочкыя князь с полочаны» 624). Гэта акалічнасць можа ўказваць на невялікую колькасць іх.
Наўгародцы добра разумелі смаленскую пагрозу, якая навісла над іх воляю: узяўшы Кіеў, Андрэй Багалюбскі вырашыў узяць і Ноўгарад. Таму наўгародцы ўпарта змагаліся і здабылі перамогу 25 лютага 1169 г. Летапісец адзначыў вялікую колькасць забітых суздальцаў 625. Пра страты іншых удзельнікаў, у тым ліку і палачанаў, у летапісе не ўказана.
Бачым мы палачанаў і ў паходзе Андрэя Багалюбскага на Кіеў у 1174 г., выкліканага імкненнем выгнаць непакорных Расціславічаў з Паўднёвай Русі. Летапіснае сведчанне, што Андрэй Багалюбскі «иолотьским князем пойти повеле всем» 626, ясна паказвае, што палачане вымушаны былі лічыцца з сілаю суздальскага дыктатара. Але для нас асабліва важна падкрэсліць загад Багалюбскага ўсім полацкім князям, што не можа не ўказваць на іх поўнае адзінства. I гэта, як убачым, асабліва яскрава выявіцца ў 1180 г. Заўважым таксама, што ў гэтым (дарэчы, няўдалым) паходзе ўдзельнічалі тураўскія і пінскія князі. Такім чынам, тут прысутнічалі сілы амаль усёй Беларусі. Калі б мы былі цвёрда ўпэўнены, што пад гарадзенскімі князямі, якія таксама тут былі, трэба разумець гродзенскіх, то сюды трэба было б дадаць і іх.
Летапіс пад 1175 г. занатаваў факт выдання замуж дачкі Усяслава Васількавіча (імя яе засталося невядомым) за аднаго з суздальскіх князёў Яраполка Расціславіча, унука Юрыя Даўгарукага. Цікава, што тут Усяслаў названы віцебскім князем 2. На пад ставе гэтага В. Данілевіч выказаў меркаванне, што палачане, незадаволеныя прасмаленскай палітыкай Усяслава Васількавіча, пазбавілі яго полацкага пасада, і ён вымушаны быў ісці ў Віцебск 628. Але наўрад ці так было, бо пад 1178 і 1180 гг. мы бачым Усяслава полацкім князем. Хутчэй за ўсё, што летапісец дапусціў тут недакладнасць, назваўшы яго віцебскім князем. Найбольшая каштоўнасць гэтага летапіснага сведчання для нас у тым, што яно гаворыць пра імкненне Полацка паглыбіць сувязі з Суздальскай зямлёй як важнейшым фактарам тагачаснай рускай гісторыі і на падставе іх палепшыць сваё палітычнае становішча, што, як у бачым, і дасць свае станоўчыя вынікі.
А паку ль што Полацк атрымліваў карысць са свайго саюзу са Смаленскам, што і пацвердзілі падзеі 1178 г., калі наўгародцы намовілі свайго князя Мсціслава ісці на кагонебудзь, каб на чале з ім, такім адменным у вайсковай справе, сваю храбрасць паказаць, як занатавана ў В. Тацішчава 629. Пако лькі іншых непрыяцеляў не знайшлося, то ўспомнілі ранейшыя крыўды полацкія, а менавіта тое, што некалі (у 1066 г., г. зн. 110 гадоў назад) дзед сучаснага Усяслава — славуты Усяслаў Чарадзей — напаў на Ноўгарад і цэлы пагост завёў у сваю зямлю і ў дадатак абрабаваў Сафійскі сабор. I вось цяпер наўгародцы рашылі адпомсціць за гэта палачанам і вярнуць назад забранае 630. Але гэта была толькі зачэпка, пад якой хавалася больш глыбокая прычына, а менавіта: адбіць Полацк ад саюзу са Смаленскам, што, вядома, не было ў інтарэсах апошняга. Вось чаму, калі Раман Смаленскі даведаўся, што наўгародскае войска прыйшло ўжо ў Вялікія Лукі, паслаў у Полацк на дапамогу свайго сына Мсціслава, а да наўгародскага князя — сваіх баяраў сказаць яму, што калі ён пойдзе на Усяслава, то будзе мець справу са Смаленскам (звернем увагу, што Мсціслаў Наўгародскі і Раман Смаленскі былі роднымі братамі, аднак інтарэсы розных земляў зрабілі іх ворагамі, як гэта часта здаралася ў той час). Наўгародцы, разумеючы, што ім не справіцца са злучанымі сіламі палачанаў і смаленцаў, павінны былі перапыніць свой паход на Полацк, што, бясспрэчна, і выратавала апошні ад вялікіх стратаў і разбурэнняў, а гэта ў сваю чаргу спрыяла захаванню і далейшаму росту полацкай сілы, якая так спатрэбілася ў недалёкім будучым.
Ніколькі не прыніжаючы значэння разгледжаных намі летапісных звестак у асвятленні полацкай гісторыі 60–70-х гадоў XII ст., асабліва ўлічваючы наш бедны інфармацыйны запас, мы ўсё ж павінны адзначыць іх урыўкавасць, разрознена сць і ў значнай ступені павярхоўнасць. Сапраўды, яны ў лепшым выпадку толькі намёкамі ўказваюць на важнейшы працэс, які адбываўся у гэты час у полацкіх землях, а менавіта: іх паступовае палітычнае аб’яднанне. Як мы ўжо ведаем, феадальная раздробленасць найперш дала сябе знаць у Полацкай зямлі 631, што сведчыла аб яе больш высокім сацыяльна-эканамічным развіцці ў параўнанні з іншымі ўсходнеславянскімі землямі. Гэта і было прычынай, што яна першай з іх усіх аформілася ў самастойную палітычную адзінку і ў сваю чаргу сама стала дзяліцца на паасобныя ўдзелы, між якімі ўзнікла барацьба, але яна, як мы бачылі, насіла не столькі сепаратысцкі характар, колькі характар барацьбы таго ці іншага ўдзела за першынство ў Полацкай зямлі, што знаходзіла сваё знешняе выяўленне ў імкненні прадстаўнікоў розных галін Усяславічаў захапіць полацкі пасад.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: