Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Тут можно читать онлайн Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.38/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - описание и краткое содержание, автор Мікола Ермаловіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Ермаловіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднак вернемся да разгляду падзей 1186 г. А яны з усёй відавочнасцю паказваюць, што ініцыятарам быў Смаленск. Менавіта яго князь Давыд арганізаваў і ўзначаліў паход на Полацк. Гэтым разам на баку Смаленска былі наўгародцы на чале з сынам Давыда Мсціславам, а таксама ўжо вядомыя нам Васілька Валадаравіч з Лагожска і Усяслаў з Друцка. Зразумела, супроць такіх аб’яднаных сіл, асабліва Ноўгарада і Смаленска, Полацк выступаць не змог бы, і таму полацкае веча, якое добра бачыла вялікую пагрозу, што навісла над зямлёй, вырашыла дабівацца мірнага ўрэгулявання канфлікту: «Не можем стати противу новгородцев и смолнян, и аще пустим их в землю свою, агце и мир сотворим с ними, много нам зла сотворять, пусту бо сотворять землю нашу идуще на нас, но пойдем к ним на су межи и сотворим там с ними мир». Такім чынам, палачане добра зразумелі сваю галоўную задачу ў тым, каб ні ў якім разе не дапусціць на сваю зямлю варожыя войскі, якія ўшчэнт спустошаць яе, і ўжо тады хоць і будзе створаны мір, вялікіх страт вярнуць нельга будзе. I гэта ім як найлепш удалося. Прыйшоўшы на сумежжа (невядома адкуль узяў В. Данілевіч, што да г. Емянца), яны сустрэлі сваіх праціўнікаў з паклонам 1 пашанай і далі ім многія дары. Паводле В. Тацішчава, Давыд аб’явіў нанесеныя палачанамі крыўды, але, узяўшы ўзнагароду дастатковую, згадзіўся даць мір 645. Бясспрэчна, што з боку Полацка толькі шчодрымі дарамі не абышлося, яму, пэўна ж, прыйшлося пайсці на некаторыя ўступкі, якія не знайшлі свайго адлюстравання ў крыніцах. В. Данілевіч лічыў, што Давыд нават прымусіў палачанаў прызнаць яго ўладу і што Віцебск перайшоў зноў у яго рукі. Аднак калі першае не пацвярджаецца крыніцамі і абвяргаецца, як убачым, далейшай гісторыяй, то другое цалкам магчыма, на што ўкажуць падзеі 1195 г. Цяпер жа, як бачна, у падзеях 1186 г. Полацк прадэманстраваў выключную гнуткасць сваёй палітыкі, якая грунтавалася не толькі на вайсковай сіле, але і на мірных дыпламатычных дзеяннях, і таму гэтая перамога не менш важная, чым перамога 1180 г.: яна зберагла Полацк зноўтакі без асаблівых страт, і яго эканоміку, і яго вайсковую мод, што так неабходна было яму мець у бліжэйшым будучым.

Але гэтым для Полацка 1186 год не закончыўся. Болыл за тое, ён стаў у вялікай ступені пераломным у полацкай гісторыі. Менавіта ў гэты год Полацк атрымаў першае прадвесце вялікай пагрозы, якая насоўвалася на яго, але ўжо з захаду. На жаль, палачане аднесліся да гэтага вельмі легкадумна, не ацаніўшы ўсёй сур’ёзнасці на першы погляд нязначнага факта.

I сапраўды, усё выглядала даволі прыстойна, як пра гэта апавядае Генрых Латвійскі. Падаём гэты ўрывак (фактычна пачатак) яго «Хронікі Лівоніі» поўнасцю: «У манастыры Зегебергскім быў святар ордэна блажэннага Аўгустына Мейнард, чалавек высокашаноўнага жыцця, убелены паважнай сівізной. Проста дзеля справы Хрыстовай і толькі для пропаведзі прыбыў ён у Лівонію разам з купцамі: тэўтонскія купцы, зблізіўшыся з лівамі, часта хадзілі ў Лівонію на судне па рацэ Дзвіне. Дык вось, атрымаўшы дазвол, а разам І дары ад караля полацкага Уладзіміра (Woldemaro de Plo-; ceke), якому лівы, яшчэ язычнікі, плацілі даніну (курсіў наш. — М. Е.), названы святар смела прыступіў да божай справы, пачаў прапаведаваць лівам і будаваць царкву ў вёсцы Ікескюлі». Гэта вельмі каштоўнае сведчанне, якое ўдакладняе паасобныя моманты полацкай гісторыі, пакінутыя без увагі рускімі летапісцамі, і пра якія можна было толькі здагадвацца. Найперш мы звяртаем увагу на падкрэсленыя намі словы, бо яны, бясспрэчна, сведчаць аб пашырэнні полацкай улады на ўсё Ніжняе Падзвінне, паколькі лівы жылі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Адначасова гэтае месца «Хронікі Лівоніі» абвяргае нядаўна выказанае сцверджанне, што паказаныя плямёны плацілі не даніну, а выкуп, кантрыбуцыю, і таму не маглі ўваходзіць у склад Полацкага княства 648. Але ў такім выпадку навошта было Мейнарду браць дазвол на прапаведаванне сярод ліваў у «Полацкага караля»? Нельга таксама вызначаць паўночназаходнюю мяжу Полацкага княства толькі ў зоне кантактаў крывічоў з усходнебалтыйскімі плямёнамі і гэтым самым рабіць памылку, агаясамліваючы этнічную мяжу рассялення крывічоў і палітычную мяжу Полацкага княства. Гісторыя сведчыць, што тое ці іншае моцнае племя ці народ могуць уладарыць далей за межамі свайго суцэльнага рассялення, абапіраючыся там на калоніі сваіх высяленцаў і свае вайсковыя гарнізоны. Ва ўсякім выпадку, «Хроніка Лівоніі» (а гэта пісьмовая крыніца, што надае ёй асаблівую каштоўнасць, і таму на яе найперш трэба абапірацца) яскрава паказала, што лівы плацілі даніну Полацку і, значыць, знаходзіліся ў палітычнай залежнасці ад яго. Але калі гэта адносіцца да племя, якое знаходзілася на крайнім захадзе Падзвіння, то яшчэ ў болынай меры мы гэта можам сказаць у адносінах плямёнаў, якія займалі больш усходняе становішча. Дарэчы, гэтае сведчанне аб межах полацкай улады на паўночным захадзе не адзінае як у самой «Хроніцы Лівоніі», так і ў іншых нямецкіх крыніцах. «Рыфмаваная хроніка» таксама пацвердзіла, што падзвінскія язычніцкія плямёны да прыходу крыжакоў залежал! ад Полацка, што землі селаў, ліваў, летаў знаходзіліся да прыходу братоў (крыжакоў) у руках русаў, у якіх была адабрана гэтая ўлада. Што пад русамі тут разумелся палачане, ясна засведчыла, як мы бачылі, «Хроніка Лівоніі».

Цяпер адносна асобы князя «Вальдэмара», якога ўсе даследчыкі называюць Уладзімірам. Адносна яго былі выказаны розныя меркаванні. В. Данілевіч лічыў яго сынам Усяслава Брачыславіча, які к гэтаму часу ўжо памёр 649. Другія атаясамліваюць яго з Уладзімірам Рурыкавічам, трэція называюць яго Уладзімірам Васількавічам. У свой час намі было выказана сумненне ў тым, што імя гэтага князя было Уладзімір 650, паколькі ніводзін з ранейшых полацкіх князёў не меў такога імя, што, магчыма, было абумоўлена нядобрай памяццю пра князя Уладзіміра, які знішчыў Рагвалода і яго сыноў. Але полацкія князі мелі падобныя імёны, як «Валадар» і асабліва «Валодша». Зразумела, што гэтыя імёны, падобныя па гучанні на імя «Уладзімір», Генрых палацінску мог перадаць толькі праз імя Вальдэмар.

Валадар і Валодша нам добра вядомыя: першы з іх быў сынам менскага князя Глеба Усяславіча, другога мы ведаем па тым, што ён у 1160 г. быў пасаджаны ў «поруб» у Менску. К 1186 г. Валадар наўрад ці жыў ужо. Ен мог нарадзіцца не пазней 1119–1120 гг., а калі і жыў, то наўрад ці мог пражыць яшчэ да 1216 г., калі паводле «Хронік Лівоніі» памёр полацк! князь «Вальдэмар». Што да Валодшы, якога В. Данілевіч лічыў сынам Васількі Святаславіча 651і які такім чынам з’яўляўся малодшым братам Усяслава Васількавіча, то ён мог быць яшчэ не старым чалавекам. Паколькі ў 1159 г. яго пасадзілі ў Ізяслаўлі разам з Брачыславам, то можна думаць, што ён быў тады яшчэ непаўналетнім, магчыма, яму не было больш за 16 гадоў. Значыць, у 1186 г. яму было гадоў 35–36, і ён мог пражыць да 1216 г. Як мы ведаем, у паходзе на Друцк у 1180 г. удзельнічаў Андрэй Валодшыч, верагодна, сын гэтага Валодшы. Праўда, у гэтага Андрэя быў сынавец Ізяслаў, што можа ўказваць на яго больш сталы ўзрост, як і яго бацькі Валодшы. Але нельга забывацца, што ў жыцці мы знаходзім нямала выпадкаў, калі пляменнікі могуць быць старэйшыя за сваіх дзядзькоў. Цалкам магчыма таму, што менавіта Валодша і выступав ў «Хроніцы» Генрыха пад імем полацкага князя Вальдэмара, да каго манах Мейнард і звярнуўся з просьбай на дазвол хрысціць ліваў… і полацкі князь, не разгледзеўшы адразу таго, што ўслед за крыжам місіянера ішоў меч заваёўніка, не толькі дазволіў Мейнарду прапаведаваць хрысціянства, але і паслаў яшчэ яму дары. Зрэшты, такая наіўнасць у адносінах да крыжакоў была дапушчана і ў іншых землях Усходняй Еўропы. Толькі пазней, калі нямецкія крыжакі паказалі сваё заваёўніцкае аблічча і калі Полацку аднаму з першых прыйшлося прыняць іх удар, полацкі князь зразумеў сваю трагічную памылку. Але пра нямецкую агрэсію і яе сумныя вынікі для Полацка ў нас будзе гаворка пазней.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Мікола Ермаловіч читать все книги автора по порядку

Мікола Ермаловіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды отзывы


Отзывы читателей о книге Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды, автор: Мікола Ермаловіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x