Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Название:Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание
Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).
Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
ВІЦЕБСКАЯ ПЕРАМОГА I МІР 3 НОЎГАРАДАМ
Далейшыя летапісныя звесткі пра Полацк становяцца ўсё болын рэдкімі і ў шэрагу выпадкаў цьмянымі. Адной з іх і з’яўляецца паведамленне Наўгародскага I летапісу пад 1191 г. У ім гаворыцца, што летам гэтага года князь Яраслаў Уладзіміравіч з’явіўся з наўгародцамі ў Лукі, бо быў «позван Полотскою княжьёю и полочаны» 652. Як бачым, гэта сустрэча з наўгародцамі адбылася па ініцыятыве палачанаў. В. ДaJ нілевіч лічыў, што Полацк, які нібыта паранейшаму быў у залежнасці ад Смаленска, што з’яўлялася яму ў цяжар, рашыў зблізіцца з Ноўгарадам, на свабоду якога таксама рабілі замах смаленскія Расціславічы, і што, такім чынам, гэта сустрэча была накіравана супроць Смаленска 653. Аднак такому меркаванню могуць супярэчыць вынікі гэтай сустрэчы, паводле якіх было вырашана «на зиму всем (г. зн. наўгародцам і палачанам. — М. Е.) снятися им на литву, или на чудь» 654. 3 гэтага бачым, што мэта сустрэчы як быццам была іншая, чым супольная барацьба са Смаленскам. Але гэта не выключав таго, што Ноўгарад за згоду змагацца супроць Смаленска паставіў перад палачанамі ўмову найперш прыняць удзел у супольным паходзе супроць літвы і чудзі. У свой час У. Пашу та, які быў прыхільнікам канцэпцыі, паводле якой Літва мацнела, а Полацк слабеў, сцвярджаў, што палачане хацелі ў асобе наўгародцаў знайсці сабе саюзнікаў супроць літвы і нават эстаў (чудзі) 655. На першы погляд гэта як быццам так, бо палачане сапраўды былі ініцыятарамі сустрэчы. Аднак з далейшага тэксту мы даведваемся пра паход Яраслава на чудзь з наўгародцамі і пскоўцамі, але пра паход на літву нічога не гаворыцца. I гэта закрэслівае тэндэнцыйнае сцвярджэнне У. Пашу ты. Праўда, у В. Тацішчава сказана пад 1192 г., што «князь полотеский с братьею пошёл на Литву, а Ярослав с новгородцы и псковичи — на зимеголов, мимо Юрьева» 656. В. Данілевіч сцвярджэнне пра паход палачанаў на літву адкінуў, назваўшы яго домыслам, як і многае ў В. Тацішчава. Аднак галаслоўнага адмаўлення недастаткова. Паспрабуем разабрацца. У летапісе ясна сказана, што наўгародцы і палачане дамовіліся зімою ісці «обое» на літву або на чудзь. I таму, калі мы далей чытаем, што адбыўся паход на чудзь, то гэта выключав паход на літву, што і абвяргае В. Тацішчава, у якога, апроч таго, чудзь заменена земіголамі, што залежалі ад палачанаў і на якіх таму не было сэнсу ісці наўгародцам. Але чаму палачане не прынялі ўдзел у паходзе наўгародцаў супроць чудзі, як было дамоўлена, і тым прыйшлося браць у саюзнікі пскоўцаў і ўсю «оболость»? Можа, тады сапраўды палачане замест супольнага паходу на чудзь вырашылі ісці самастойна на літву, як гэта паказана ў В. Тацішчава? Але тут зноў напрошваецца пытанне: «Навошта было клікаць наўгародцаў на сустрэчу і на дапамогу, калі палачане пасля адны пайшлі на літву?» Разгадка гэтага заблытанага факта магла, на нашу думку, заключацца ў наступным. Мэтай палачанаў у сустрэчы каля Вялікіх Лук было пачаць зноў збліжэнне з Ноўгарадам. Апошні добра разумеў зацікаўленасць Полацка ў саюзе з ім, асабліва ўлічваючы непазбежнасць працягу барацьбы палачанаў са Смаленскам, і таму запатрабаваў ад іх пэўных ахвяр, а менавіта: прыняць удзел у паходзе або на літву, або на чудзь, што і ў першым і ў другім выпадках было нявыгадна для Полацка. Сапраўды, ісці палачанам на літву, якая, як пацвердзілі падзеі 1180 г., з’яўлялася адной з крыніц вайсковай сілы Полацка, раўназначна было для апошняга таму, што сячы сук, на якім сядзіш. Відаць, мэтай наўгародскай дыпламатыі і было пасварыць Полацк з літвой і гэтым аслабіць яго і не даць яму магчымасці выкарыстоўваць у далейшым літву і для нападу на наўгародскія землі. Менавіта паход на літву супольнымі сіламі палачанаў і наўгародцаў і мог быць паказчыкам зацікаўленасці Полацка ў яго імкненні аднавіць саюз з Ноўгарадам. Вядома, на такую ахвяру Полацк пайсці не мог. Нявыгадным для палачанаў быў і ўдзел у паходзе на чудзь, што было звязана з пэўнымі стратамі ў вайсковай сіле, якая была патрэбна яму на выпадак вайны са Смаленскам. Вось чаму палачане, згадзіўшыся пайсці або на літву, або на чудзь, у далейшым не пайшлі ні на першую, ні на другую і фактычна сарвалі заключаную ўмову, і Ноўгараду прыйшлося шукаць новых саюзнікаў у паходзе на чудзь. У сваю чаргу і Полацк з прычыны таго, што не адбыўся яго саюз з Ноўгарадам, павінен быў шукаць саюзніка для барацьбы са Смаленскам, і ён, як у бачым далей, быў знойдзены. Але мы яшчэ не закончылі разгляд гэтага летапіснага паведамлення.
У ім ёсць і іншая цікавая для нас інфармацыя. Так, звяртае на сябе ўвагу выраз «позван полотьскою княжьёю и полочаны». У. Пашута ў гэтай формуле знайшоў, з аднаго боку, адлюстраванне пагардлівасці наўгародскага баярства да адносна слабых полацкіх князёў і, з другога боку, гіадкрэсліванне сілы полацкага вечавага ладу. Што да другога, то гэта цалкам слушна. Падзеі 1151, 1158 і іншых гадоў яскрава паказалі, што веча ў Полацку мела вярхоўную ўладу, між іншым, як і ў Ноўгарадзе. У адносінах першага трэба сказаць, што У. Пашута таксама меў рацыю, калі адзначаў пагардлівасць да полацкіх князёў наўгародскага баярства, на што дае падставу слова «княжьёю». Але ж яно азначае таксама і зборнасць, шматлікасць, і гэта, бадай, ці не самае галоўнае для нас, і чаго, на жаль, не хацеў заўважыць Пашута, які жадаў бачыць толькі раз’яднанасць полацкіх князёў. А менавіта Наўгародскі I летапіс і адлюстраваў узгодненасць іх дзеянняў, бо Полацкая зямля недзе з пачатку 80-х гадоў XII ст. стала выходзіць са стану міжусобнай барацьбы, і гэты працэс стаў неабарачальны, што пацвердзілі падзеі 1195 г.
Мы ўжо бачылі, што спробы ГІолацка ў 1191 г. на саюз з Ноўгарадам не ўдаліся, і таму ён вымушаны быў шукаць іншага саюзніка. На гэты раз, як і ў 1180 г., ён знайшоў яго ў асобе чарнігаўскіх кйязёў. Але правільней будзе сказаць, што Полацк, як і ў 1180 г., выкарыстаў у сваіх інтарэсах канкрэтныя палітычныя абставіны, якія склаліся ў 1195 г.
Калі ў 1180 г. «яблыкам разладу» паміж Смаленскам і Чарнігавам быў Друцк, то цяпер ім стаў Віцебск. 3 летапіснага паведамлення нельга зразумець, чаму так атрымалася. Паводле Іпацьеўскага летапісу, чарнігаўскі князь, парушыўшы ўмову не ваяваць са Смаленскам, пакуль не будзе наладжана сустрэча з яго князямі, паслаў пляменніка свайго Алега на Віцебск. Але чаму на Віцебск, з летапісу не зразумела, і таму гісторыкі даюдь розныя тлумачэнні. I. Бяляеў лічыў, што калі ў 1186 г. палачане ўступілі Давыду Смаленскаму Віцебск, то чарнігаўскі князь Яраслаў Усеваладавіч, не жадаючы пакінуць без дапамогі сваіх полацкіх саюзнікаў, некалькі разоў пасылаў да Рурыка Расціславіча, старэйшага брата Давыда, каб той вярнуў Віцебск ранейшаму віцебскаму князю, аднак Давыд адмовіўся гэта зрабіць. А таму ў 1195 г. Яраслаў выправіў свайго пляменніка Алега на Віцебск, куды прыйшлі і полацкія князі 658. Аднак з летапісу не відаць, што чарнігаўскія князі патрабавалі вярнуць Ві~ цебск Полацку. Чамусьці В. Данілевіч лічыў, што ў Витебску сядзеў зяць Давыда Смаленскага 659. Але гэта непаразуменне, бо ў Іпацьеўскім летапісе сказана, што Яраслаў Усеваладавіч Чарнігаўскі паслаў войскі «на зятя, на Давыда» 660, г. зн. на свайго зяця Давыда. У Ніканаўскім летапісе так і сказана: «…на зятя своего, на Давыда» 661. Выказвалася таксама думка, што сітуацыя 1195 г. тлумачылася і тым, што чарнігаўскія князі Ольгавічы патрабавалі ўступкі ад Смаленска для сябе Віцебска, каб гэтым самым трымаць у акружэнні з двух бакоў Смаленск, а разам з тым аказваць свой уплыў на ўсю Полацкую зямлю і паставіць у залежнасць ад сябе Ноўгарад 662. Калі гэта так, то становіцца зразумелым, чаму Полацк стаў на бок чарнігаўскіх Ольгавічаў і паслаў у дапамогу ім свой полк. Полацкі ўрад разумеў, што калі б Ольгавічам і ўдалося завалодаць Віцебскам, то гэта ўладанне было б фікцыяй. Сапраўды, валодаць воласцю, аддаленай ад метраполіі і заціснутай паміж трох такіх моцных земляў, як Смаленская, Полацкая і Наўгародская, было б для Чарнігава немагчымай справай. Праўда, цераспалоснае ўладанне ў той час было не рэдкасцю, але гэта мела месца ў больш слабых землях, як, напрыклад, у Тураўскай, якую, як мы бачылі, шмат разоў дзялілі і перадзельвалі па меры з’яўлення ў Кіеве новых князёў. Намінальная прыналежнасць Віцебска далёкаму Чарнігаву была б больш выгаднай для Полацка, чым сапраўдная прыналежнасць суседняй Смаленшчыне, бо давала яму магчымасць лягчэй вярнуць сабе сваё ўладанне.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: