Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Тут можно читать онлайн Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.38/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - описание и краткое содержание, автор Мікола Ермаловіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Ермаловіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднак, гаворачы пра гэта, нельга забывацца, што, у адрозненне ад Іпацьеўскага 'і іншых летапісаў, дзе падзеі, звязаныя з барацьбой за Віцебск, выкладзены падрабязна, у Лаўрэнцьеўскім летапісе мы маем іх кароткі выклад, у якім ёсць дэталі, што даюць падставу некалькі паіншаму тлумачыць усё гэта. Так, калі ў першай крыніцы фігуруюць «полацкія князі» і толькі адзін з іх Барыс Друцкі называецца па імені, то ў другой, але пад 1197 г., называецца Васілька, якому і прыпісваецца перамога над смаленскім князем: «И победи его Василка с черниговцы» 663. У гэтым Васільку даследчыкі бачаць, і не беспадстаўна, ранейшага віцебскага князя Васільку Брачыславіча 664. У такой ролі мы бачылі яго ў 1180 г., і магчымая перадача Віцебска Смаленску ў 1186 г. найперш магла быць ударам па інтарэсах гэтага князя, з чаго можа вынікаць, што не чарнігаўцы, а сам Васілька, якога падтрымалі полацкія князі, быў арганізатарам паходу на Віцебск. Цяжка аддаць перавагу якойнебудзь з гэтых крыніц у іх болынай дакладнасці. Ды справа не ў гэтым. Важна тое, што і а дна і другая, па сутнасці, не разыход зяцца ў паказе выніку гэтых падзей. А яны, паводле Іпацьеўскага летапісу, разгортваліся вельмі драматычна.

Чарнігаўскае войска, не дайшоўшы да Віцебска, пачало ваяваць Смаленскую воласць. У адказ на гэта Давыд паслаў супроць Ольгавічаў свайго пляменніка Мсціслава Раманавіча, а таксама Расціслава Уладзіміравіча і разанскага князя Глеба. Між іншым, у гэты час адбыўся землятрус, што, вядома, не магло не адбіцца адмоўна на настроі смаленскага войска, якое магло ўспрыняць гэта як дрэнны знак. Чарнігаўцы, сышоўшыся са смаленцамі (у якім менавіта месцы — застаецца невядомым), дзейнічалі, як заўсёды, вельмі асцярожна, не ўступілі адразу ў бой, а акапаліся ў снезе, які тады быў глыбокі, і сталі чакаць нападу праціўніка. У адрозненне ад чарнігаўцаў смаленцы дзейнічалі інакш. Мсціслаў Раманавіч, які камандаваў імі, убачыўшы каля лесу праціўнікаў, адразу кінуўся ў бой, нават, як гаворыць летапісец, «не изрядивши полков своих», і змяў, і патаптаў сцягі Ольгавы, забіўшы яго сына Давыда. Але нас больш цікавіць удзел у гэтай бойцы палачанаў. Трэба зазначыць, што дадзенае летапіснае месца — амаль адзіная пісьмовая крыніца, у якой вельмі дэталёва паказана ў дзеянні полацкае войска. Дык вось супроць яго быў накіраваны смаленскі полк на чале з тысяцкім Міхалкам. Але, не даехаўшы да палачанаў, смаленцы чамусьці памчаліся назад. Тлумачэння гэтаму загадкаваму факту летапісы не даюць. I толькі ў тацішчаўскіх матэрыялах мы знаходзім тры версіі яго. Паводле першай, смаленцы не ўступілі ў бой, «убояшя» палачанаў 665. Другая версія фактычна ўдакладняе першую: паколькі палачане размясціліся перад лесам, то смаленцы апошні прынялі за працяг полацкага войска і, спалохаўшыся яго шматлікасці, уцяклі. Што ж, у страху вочы вялікія, але што было пад ставай для яго? Для адказу на гэтае пытанне трэба прыгадаць характарыстыку аўтарам «Слова аб палку Ігаравым» палачанаў як «грозных». Менавіта такая слава пра іх і магла загадзя парадзіць страх перад імі ў смаленцаў і змусіць прыняць лес за працяг полацкага войска. Але ёсць яшчэ а дно меркаванне, паводле якога смаленцы загадзя мелі таемную змову з палачанамі і, не біўшыся, адышлі 666. Гэта таксама можа быць паказальным фактам, у прыватнасці, можа сведчыць аб наяўнасці ў Смаленску досыць моцнай полацкай партыі, якая, магчыма, усведамляючы сваю крывіцкую прыналежнасць, тым самым сваю крэўнасць з палачанамі, лічыла патрэбным жыць у міры ці нават еднасці з імі. Але як бы там ні было, а тое, што смаленцы не ўступілі ў бой з палачанамі, адыграла важную ролю ў зыходзе разгляданай падзеі. Сапраўды, толькі шчасліва пазбегшы бойкі са смаленцамі, палачане змаглі прыйсці на дапамогу сваім саюзнікам — чарнігаўцам, паціснутым войскам Мсціслава Раманавіча. Зрабілі гэта яны не лабавой атакай на смаленцаў, а заходам у іх тыл, што дало магчымасць нанесці вялікі ўрон праціўніку і ўнесці замяшанне ў яго шэрагі. Менавіта дзякуючы гэтаму манеўру палачанаў, Мсціслаў Раманавіч, які быў у гэты час са сваім пярэднім войскам заняты пагоняй за чарнігаўцамі і, думаючы, што яны ўжо канчаткова разбіты, вырашыў вярнуцца назад. Нічога не падазраючы, ён прыняў войска палачанаў (бо была ўжо ноч, як удакладняе В. Тацішчаў 667) за сваё і, уехаўшы ў яго, быў захоплены ў палон. Іншыя смаленскія князі і іх саюзнікі, якія таксама вярнуліся з пагоні за чарнігаўцамі і ўбачылі, што вялікая частка смаленскага войска разбіта, у страху пабеглі ў Смаленск. Такім чынам, полацкі полк адыграў вырашальную ролю ў разгроме смаленскага войска. Можна думаць, што заход у тыл праціўніка быў адным з улюбёных і добра распрацаваных і засвоеных манеўраў палачанаў, дзякуючы чаму ім удавалася на працягу стагоддзяў супрацьстаяць шмат болыпаму войску іх непрыяцеляў.

Але Святаславічы, убачыўшы, што палачане патапталі сцягі Мсціслававы і што яны ўзялі ў палон самога Мсціслава, вельмі ўзрадаваліся. Далей летапісец сведчыць, што Алег выпрасіў у Барыса Друцкага палоннага Мсціслава, пасля чаго напісаў свайму бацьку Яраславу ў Чарнігаў поўнае пахвальбы данясенне, у якім цалкам прыпісаў сабе перамогу над Смаленскам і параіў яму адразу ісці з войскам на Давыда, паколькі палонныя паказалі нелюбоў да яго смаленскага насельніцтва. Толькі заступніцтва вялікага князя Рурыка выратавала Давыда ад яшчэ аднаго разгрому 668. Як ужо адзначалася, Іпацьеўскі летапіс нічога не паведаміў пра лёс Віцебска пасля гэтай падзеі. I толькі Лаўрэнцьеўскі летапіс дае падставу думаць, што Віцебск зноў стаў полацкім уладаннем, паколькі ў ім сеў Васілька, якому ў гэтай крыніцы і прыпісваецца перамога над Смаленскам. Дый Іпацьеўскі летапіс вельмі дэталёва, праўда, чамусьці не ўпамінаючы Васільку, пацвярджае вырашальную ролю полацкага войска ў разгроме смаленскіх палкоў. Вядома, што гэта давала права Полацку на вяртанне яму Віцебска. Цалкам магчыма, што перадача палоннага Мсціслава чарнігаўцам таксама была у ліку іншага платай палачанаў за Віцебск. Такім чынам, калі чарнігаўскія князі цешылі сябе ўяўнай, прыпісанай імі самімі сабе перамогай, то палачане як сапраўдныя пераможцы пажыналі багаты плёняе, бо, вярнуўшы сабе Віцебск, яны пасля шэрагу дзесяцігоддзяў разарванасці сваёй зямлі зноў дасягнулі яе адзінства.

У сувязі з гэтым асабліва паказальным з’яўляецца ўдзел у апошніх падзеях Барыса Друцкага. Грунтуючыся на яго імені, даследчыкі адносілі яго да Рагвалодавічаў, толькі адны лічылі яго Барысам Рагвалодавічам 669, іншыя — сынам Усяслава Рагвалодавіча 670. Паколькі Алег Чарнігаўскі менавіта ў Барыса Друцкага для сябе выпрасіў палоннага смаленскага князя Мсціслава, то можна беспамылкова меркаваць, што друцкі князь быў у складзе полацкага войска і што ён адыграў вельмі важную ролю ў разгроме Смаленска і ўзяцці ў палон аднаго з яго князёў. У святле гэтага здзіўляе сцвярджэнне Л. Аляксеева, што і ў 1195 г. «Друцк паранейшаму знаходзіўся пад эгідай смалянаў» 671. Гэта з’яўляецца вынікам недастаткова ўважлівага разгляду падзей 1195 г., якім гэты даследчык прысвяціў усяго тры радКІ 672. Для нас жа прысутнасць у паходзе 1195 г. Барыса Друцкага з’яўляепда бясспрэчным сведчаннем таго, што барацьба Полацка ў 1180 г. не прайшла дарэмна: Друцк быў вернуты Полацкай зямлі і складаў з ёй адзінае цэлае. Аб адзінстве ўсіх полацкіх князёў у гэты час гаворыць летапісны выраз «полацкія князі», г. зн. што ў паходзе ўдзельнічалі многія ці нават усе полацкія князі. Вядома, нельга думаць, што гэтая перамога канчаткова вызваліла Полацк ад смаленскай пагрозы. Але яна ужо не была для яго, уз’яднанага і ўздужэлага, такой небяспечнай, як раней.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Мікола Ермаловіч читать все книги автора по порядку

Мікола Ермаловіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды отзывы


Отзывы читателей о книге Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды, автор: Мікола Ермаловіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x