Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Тут можно читать онлайн Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.38/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - описание и краткое содержание, автор Мікола Ермаловіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Ермаловіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У В. Тацішчава пад 1182 г. мы знаходзім паве дам ленне, якога няма ні ў адным з летапісаў. Тут ідзе гаворка аб узаемнай барацьбе князёў — драгічынскага Васількі Яраполкавіча і менскага Уладзіміркі Валадаравіча. У выніку варожасці з боку апошняга Васілька, узяўшы на дапамогу палякаў і мазаўшанаў, пайшоў да Берасця. Каля ракі Буг Уладзімірка сустрэў яго, і адбылася жорсткая бойка. Уладзімірка, страціўшы шмат людзей, пайшоў у Менск, а Васілька ўзяў Берасце. Аднак, баючыся сам тут быць, пакінуў у горадзе палякаў на чале са сваім шваграм мазавецкім князем, вярнуўся ў Драгічын (Падляскі). А Уладзімірка, сабраўшы войска і ўзяўшы дапамогу ад палачанаў, зноў пайшоў да Берасця і праз дзевяць дзён узяў яго, пабіўшы шмат палякаў, а пасля рушыў на Падляшша на Васільку, які з немалым войскам з палякаў стаяў на Нуры за Драгічынам. Уладзімірка, наступаючы на яго, біўся ад раніцы да вечара. Палякі, убачыўшы шмат стратаў ад жорсткага бою, сталі адступаць да лесу. А Уладзімірка, прыйшоўшы ў ярасць, амаль усіх перабіў, і Васілька вымушаны быў з малой колькасцю воінаў ісці да свайго цесця Лешкі. Апошні, адразу сабраўшы войска, пайшоў на Уладзімірку і прымусіў яго пакінуць Падляшша, вобласць Васількаву 688.

В. Тацішчаў заўважыў, што гэты ўрывак быў унесены летапісцам у Полацкай зямлі 689. Не ўсе даследчыкі сыходзіліся ў ацэнцы праўдзівасці гэтага паведамлення. Адны (В. Данілевіч, М. ДоўнарЗапольскі) поўнасцю абвяргалі яго, іншыя (А. Андрыяшаў) лічылі яго праўдзівым. Праўда, спрэчка тут ідзе найперш пра асобу менскага князя Уладзіміркі Валадаравіча. М. ДоўнарЗапольскі лічыў, што В. Тацішчаў няўважліва прачытаў летапіс і замест «пінскі» прачытаў «мінскі» 690. 1 гэта гучыць нібыта пераканаўча. Але тут жа паўстае пытанне: «А ці быў і нават ці мог быць такі пінскі князь у гэты час?» На жаль, гэтага пытання даследчыкі не ставілі. А адказ на яго хутчэй за ўсё будзе адмоўны, бо пад 1183 г. Іпацьеўскі летапіс называв пінскім князем Яраслава 691, які разам з іншымі князямі хадзіў на полаўцаў. Наўрад ці за год да гэтага мог у Пінску князяваць Уладзімірка Вала даравіч, асабліва калі ўлічыць, што ў тураўскіх удзелах князямі былі нашчадкі Юрыя Яраславіча. Усё гэта змушае сумнявацца ў тым, што Уладзімірка Валадаравіч быў пінскім князем. Праўда, усе абставіны выкладзенай В. Тацішчавым гісторыі хутчэй за ўсё маглі адносіцца да Пінскага княства. Менавіта непасрэдна яно магло весці барацьбу за Берасце. Аднак цяжка сабе ўявіць, чаму гэтыя падзеі не знайшлі свайго адбіцця ў галіцкавалынскім летапісанні, дзе б ім найперш і належала быць зафіксаванымі. Але адзначанае не дае падставы лічыць Уладзімірку менскім князем. Хоць у карысць гэтага можа гаварыць яго імя па бацьку — Валадаравіч (г. зн. ён мог быць сынам вядомага нам менскага князя Валадара Глебавіча), а таксама і тое, што ён прасіў дапамогу ў палачан. Выказваецца нават думка, што гэты Уладзімірка быў пазней полацкім князем і што менавіта ён фігуруе ў «Хроніцы Лівоніі» пад імем караля Вальдэмара. Аднак А. Андрыяшаў, які лічыў Уладзімірку менскім князем, вымушаны быў адзначыць недарэчнасць некаторых момантаў гэ~ тай гісторыі, і найперш ён указаў на выраз: «…принудил (Уладзімірка. — М. Е.) его (Васільку. — М. Е.), оставя Подляшие, область Василькову, вытти к Бресту, за реку Буг», з чаго можна заключыць, што Берасце лічылася ўладаннем Уладзіміркі Менскага, што не пацвярджаецца ніякімі іншымі фактамі 6. Як бачым, указанае тацішчаўскае апавяданне немагчыма аднесці ні да менскай, ні да пінскай гісторыі 80-х гадоў XII ст. Застаецца меркаваць, што тут было заблытана датаванне і, магчыма, гэтыя падзеі адбываліся на сто гадоў пазней, калі сапраўды ішла доўгая барацьба за Берасце.

Заканчваючы разгляд беларускай гісторыі XII ст., хацелася яшчэ звярнуць увагу на высокае развіццё культуры ў нашых старажытных землях у гэты час. Мы не будзем прыводзіць у падвярджэнне гэтага багаты археалагічны матэрыял, які ярка сведчыць аб высокім узроўні разнастайных рамёстваў. Для нас асабліва важна падкрэсліць, што менавіта ў гэты час з’явіліся першыя імёны нашых выдатных культурных дзеячаў. Гэта найперш — Ефрасіння Полацкая, з якой звязана і пашырэнне кнігі ў нашым краі, і заснаванне сістэматычнай асветы, і, магчыма, нашага летапісання. 3 Ефрасінняй Полацкай шчыльна звязана і імя дойліда Іаана, якому належыць стварэнне СпасаЕфрасіннеўскай і Барысаглебскай цэркваў, Бельчыцкага манастыра і, магчыма, іншых пабудоў, што сталі фундаметнам арыгінальнай полацкай архітэктуры. Для Ефрасінні па яе заказу зрабіў крыж выдатны полацкі майстар Лазар Богша. На жаль, гэтая наша вялікая святыня знікла ў апошнюю вайну, што, бясспрэчна, з’яўляецца неацэннай стратай. Тураў таксама даў аднаго з выдатнейшых дзеячаў нашага старажытнага пісьменства — епіскапа Кірылу, ад якога, на шчасце, засталося параўнаўча з іншымі тагачаснымі пісьменнікамі нямала твораў. У гэтых адносінах зусім не пашанцавала Кліменту Смаляцічу. Ад яго да нас дайшоў толькі адзін твор — «Пасланне прэсвітэру Фаме», — які тым не менш выяўляе ў яго аўтару выключна адукаванага чалавека. Нездарма ж у летапісе было сказана, што ён «быў кніжнікам і філосафам, якіх на Pyci не было яшчэ». Да ліку выдатных культурных дзеячаў XII ст. трэба аднесці і смаленскага князя Рамана Расціславіча, які сам любіў кнігі і заснаваў шмат вучылішчаў у Смаленску, на што траціў шмат сродкаў, і таму на пахаванне яго прыйшлося рабіць зборы з жыхароў Смаленска. Заслугоўвае ўвагі яшчэ і тое, што адзначаныя культурным дзеячы сваю высокую адукацыю і майстэрства змаглі атрымаць у сябе дома, не выязджаючы ў чужыя краі, напрыклад у Візантыю. У сё гэта яшчэ раз пацвярджае, наколькі былі багатыя нашы духоўныя скарбы ў гэты час, якія сталі ў далейшым грунтам для няспыннага развіцця культуры Белаpyci.

БЕЛАРУСЬ У ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIII СТАГОДДЗЯ

ЗА КРЫЖАМ ПРАПАВЕДНІКА — МЕЧ ЗАВАЕЎНІКА

Мы ўжо бачылі, наколькі беднымі і ўрыўкавымі былі звесткі рускіх летапісаў пра Полаччыну ў канцы XII ст. Яшчэ ў болыпай меры гэта адносіцца і да пачатку XIII ст. I вось гэты прагал у значнай ступені запаўняюць Лівонскія хронікі, і ў першую чаргу «Хроніка Лівоніі» Генрыха Латвійскага. Менавіта некаторыя яе звесткі і праліваюць святло на зацемненыя старонкі гісторыі Полаччыны, асабліва што датычыць яе пранікнення ў Ніжняе Падзвінне.

Заходняя Дзвіна была першай і галоўнай гістарычнай дарогай Полаччыны, і таму натуральна, што палачане імкнуліся ўсё далей і далей пранікнуць на захад да самага Балтыйскага мора. Але калі быў пакладзены гэтаму пачатак? У свой час Э. Банэль выказваў думку, што яшчэ каля 980 г. палачане маглі ўжо валодаць умацаванымі пунктамі ў Ніжнім Падзвінні, якімі маглі быць Герцыке, Кукенойс і Ашэрадэн 693. Указваючы на гэтае меркаванне, В. Данілевіч зазначыў, што яно хоць і не пацверджана ніякімі фактамі, але можа быць прызнана даволі верагодным 694. I з гэтым можна пагадзіцца. Тут дарэчы будзе нагадаць тое, што пры сваім рассяленні крывічы пакінулі досыць значныя свае калоніі ў раёне Дзвінска, пра што яскрава сведчыць тапаніміка 695. Зразумела, што гэтыя і ііппыя крывіцкія паселішчы, якія ўзніклі раней за Полацк на захад ад яго, маглі ў далейшым з’явіцца для палачанаў плацдармамі іх уладарання ў Ніжнім Падзвінні. Разглядаючы дзейнасць Усяслава Чарадзея, мы ўказвалі на магчымасць таго, што гэты князь ужо ўладарыў над Ніжнім Падзвіннем, што і з’яўлялася адной з асноў вайсковай сілы Полацкага княства.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Мікола Ермаловіч читать все книги автора по порядку

Мікола Ермаловіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды отзывы


Отзывы читателей о книге Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды, автор: Мікола Ермаловіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x