Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Тут можно читать онлайн Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.38/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - описание и краткое содержание, автор Мікола Ермаловіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Ермаловіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэты факт яшчэ засведчыў і тое, што даніну з ліваў, як відаць, і з іншых прыбалтыйскіх плямёнаў непасрэдна збіраў полацкі князь, які, такім чынам, быў іх уладаром.

Адразу пасля паведамлення аб адступленні полацкага князя ў «Хроніцы Лівоніі» гаворыцца, што кароль Герцыке (ён не названы тут па імені, але з далейшага мы ведаем, што гэта быў Усевалад), падышоўшы да Рыгі з летонамі, забраў жывёлу гараджан, якая была на пашы, захапіў двух святароў, што пілавалі з пілігрымамі лес, а аднаго, які разам з гараджанамі пагнаўся за князем, забіў 707. Нельга не заўважыць сувязь гэтага факта з папярэднім. Ясна, што дзеянні полацкага і герцыкскага князёў былі ўзгодненымі. Болей за тое, улічваючы вялікую адлегласць Герцыке ад Рыгі, куды наўрад ці пайшоў бы самастойна Усевалад, можна думаць, што полацкі князь па дарозе на ліваў захапіў з сабою і герцыкскага князя, атрад якога, такім чынам, быў дапаможнай сілай і помсціў крыжакам за няўдачу палачан.

Трэба зазначыць, што ў гэтым паведамленні трохі здзіўляе адзін факт, а менавіта тое, што Усевалад ішоў на Рыгу з літоўцамі. Так мы чытаем у перакладзе, а ў арыгінале апошнія называюцца «Lethones». У сувязі з гэтым узнікае пытанне: а ці правільным тут з’яўляецца пераклад, бо на латыні літоўцы — lithuani, а панямецку — Litauer 709. Калі ў апошніх мы бачым адэкватнасць, якая выяўляецца і ў сугучнасці, то гэтага няма паміж летонамі і літоўцамі. Магчыма, што ў «Хроніцы Лівоніі» пад летонамі не ўсюды разумеецца тое самае племя. Ва ўсякім разе, у дадзеным выпадку цяжка зразумець, чаму Усевалад ішоў разам з літоўцамі, калі Герцыке знаходзіўся на тэрыторыі, населенай земігаламі, латгаламі і куронамі. У далейшым мы таксама яшчэ ўкажам на факты, якія супярэчаць атаясамленню летонаў з літоўцамі.

Падзеі 1203 г. азначалі сабою пачатак адкрытай вайны паміж Полацкам і крыжакамі. Важнае значэнне для зыходу яе мелі адносіны да ваюючых бакоў мясцовага насельніцтва. Найперш трэба адзначыць, што досыць вялікая тэрыторыя Ніжняга Падзвіння не была ўсюды ў аднолькавай меры асвоена полацкай уладай. Відаць, болей за ўсё апошняя адчувалася ў прыбярэжнай з Дзвіной паласе, у той час як у аддаленай тэрыторыі яе прысутнасць не была такой відавочнай. Полацкая ўлада, як гэта відаць з крыніц, выяўлялася найперш у збіранні даніны і аказанні Полацку вайсковай дапамогі. Ва ўсім астатнім плямёны кіраваліся сваімі старэйшынамі і самастойна вялі войны і заключалі саюзы з суседзямі. Зразумела, любая іншаземная ўлада — ці яна моцная, ці яна слабая — негірымальная для пакоранага народа. Таму і полацкае ўладаранне не магло карыстацца асаблівай сімпатыяй тубыльцаў. Аднак справа змянілася з наступлением крыжакоў. Іх добра арганізаваная ўлада з яе паслядоўнасцю і разнастайнымі метадамі прыгнечання, з яе сталым сістэматычным уціскам у параўнанні з менш арганізаванай полацкай уладай успрымалася прыбалтыйскімі плямёнамі выключна жорсткай і таму з’яўлялася для іх болыным злом, чым ранейшая. Асабліва важнае значэнне мела і тое, што палачане не прымушалі залежныя ад іх язычніцкія плямёны Прыбалтыкі пераходзіць у хрысціянства. Гэтым асабліва дакаралі крыжакі полацкіх князёў, якія, маўляў, «стараюцца пакарыць краіны не для адраджэння праз веру Хрыстову, а дзеля падаткаў і здабычы» 710. Адсюль зразумела, што пад уплывам такіх акалічнасцей і маглі змяніцца адносіны да полацкай улады насельніцтва Прыбалтыкі, у першую чаргу ліваў, якія адразу з’явіліся аб’ектам нямецкай агрэсіі і таму пачалі глядзець на полацкага князя як на моцную апору ў іх барацьбе з крыжакамі. Гэтым і было выклікана з’яўленне таемнага ад немцаў ліўскага пасольства ў Полацку ў 1206 г., якое хацела схіліць караля да выгнання тэўтонаў. Лівы скардзіліся, што біскуп з яго прыхільнікамі ім у вялікі цяжар, а прыгнёт веры для іх нясцерпны. Даведаўшыся пра гэта, кароль загадаў усім, хто знаходзіўся ў яго каралеўстве, як мага хутчэй рыхтавацца да паходу, каб, узяўшы неабходнае ў дарогу, на караблі ці на плытах з бярвення па цячэнні ракі хутка і зручна падысці да Рыгі. (Звернем увагу на перамяшчэнне полацкага войска па вадзе — не толькі на караблях, але і на плытах.) Аднак у далейшым падзеі набываюць амаль дэтэктыўны характар. Справа ў тым, што біскуп Альберт, бачачы супраціўленне ліваў і разумеючы цяжкасць барацьбы з імі, вырашыў задобрыць полацкага князя і гэтым самым нейтралізаваць яго і з такой мэтай накіраваў да яго пасольства на чале з абатам Тэадорыхам, які павінен быў падарыць каралю баявога каня з узбраеннем (па дарозе гэтыя дары адабралі летоны). Калі тэўтонскае пасольства з’явілася да полацкага караля, то ён наладзіў яму вочную стаўку з лівамі. I на запэўненне тэўтонаў, што прыйшлі дзеля міру і дружбы, лівы заявілі, што тэўтоны не захоўваюць міру. Баючыся выявіць свае тайныя намеры, кароль загадаў немцам выйсці і чакаць на двары. I вось у гэты час абату ўдалося дарамі і грашыма падкупіць аднаго з каралеўскіх дарадцаў, які і выдаў план (маецца на ўвазе план паходу на Рыгу), што трымаўся ў тайне. Даведаўшыся, што ў Полацку ёсць жабрак з Гольма, абат наймае яго і загадвае яму даставіць ліст біскупу і гэтым самым паведаміць аб усім, што ён выведаў у Полацку. Пасля атрымання гэтых вестак многія пілігрымы, што меліся адплыць за мора, вярнуліся назад разам з біскупам. У сваю чаргу і полацкі кароль даведаўся пра ўчынак абата, пазваў яго да сябе і спытаўся, ці пасылаў ён ганца ў Рыгу. Абат прызнаўся ў гэтым. Пасля паслы, што суправаджалі Тэадорыха, сталі ўгаворваць яго адмовіцца ад свайго прызнання, аднак ён, ведаючы, што «слова — не верабей, выпусціш — не зловіш», не хацеў гэтага рабіць. Полацкі кароль, зразумеўшы, што так ён нічога не даб’ецца, паколькі намер яго выкрыты, задумаў хітрасць. Тут храніст зазначыў: «Той, хто з выглядам галубкі гаворыць ласкавыя словы, часамі раніць гэтак жа, як і змяя ў траве».

Абата адпусцілі дадому, але разам з ім адправілі і полацкіх паслоў з мірнымі прапановамі, але з каварнай думкай, як зазначыў храніст. Выслухаўшы абодва бакі — ліваў і біскупа, — яны павінны былі вырашыць, чыя праўда.

Адпушчаныя князем паслы вельмі хутка дабраліся да замка русаў Кукенойса (яшчэ адно сведчанне яго прыналежнасці да Полацка) і адтуль адправілі ў Рыгу разам з абатам аднаго дзякана Стэфана, запрашаючы біскупа сустрэцца з пасламі 30 мая каля ракі Вогі (цяпер Огер). Паслы, рассыпаўшыся на ўсе бакі па вобласці, пачалі клікаць ліваў і лэтаў (уласна званых латгаламі) з’явіцца пры зброі. Лівы прыйшлі не столькі з намерам выканаць волю караля, г. зн. полацкага князя, колькі пасадзейнічаць пагібелі хрысціян. Аднак лэты, хоць і заставаліся яшчэ язычнікамі, усё ж былі добрай думкі аб жыцці хрысціян і, жадаючы ім дабра, не з’явіліся на гэтыя каварныя, як характарызуе іх Генрых, перагаворы, і нават падарункі, паднесеныя ім палачанамі, не змаглі схіліць іх супроць тэўтонаў. Пан біскуп, запрошаны на гэтыя перагаворы з полацкімі пасламі праз Стэфана, па радзе сваіх даў адказ: «Ва ўсіх краінах, як вядома, існуе агульны звычай, каб паслы, адпраўленыя сваімі ўладарамі, самі шукалі таго, да каго пасланы, і з’яўляліся да яго, але ніколі гаспадар, які б сціплы і ласкавы ён ні быў, не выходзіць са сваіх умацаванняў насустрач паслам. Таму і паслам і іх ганцам належыць шукаць нас у нашым горадзе, дзе мы са сваімі маглі б прыняць і ўтрымліваць іх з болынай пашанай. I так, хай завітаюць, нічога не баючыся, чакаючы ганаровага прыёму».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Мікола Ермаловіч читать все книги автора по порядку

Мікола Ермаловіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды отзывы


Отзывы читателей о книге Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды, автор: Мікола Ермаловіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x