Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Тут можно читать онлайн Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.38/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - описание и краткое содержание, автор Мікола Ермаловіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Ермаловіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднак знешне мірныя адносіны паміж Ордэнам і Кукенойсам працягваліся зусім нядоўга. Па ўсім відаць, што Вячка, добра разумеючы захопніцкія намеры рыцараў, вырашыў не даваць ім спакою. Паводле «Хронікі Лівоніі», ён асабліва прычыняў шмат непрыемнасцей людзям якогасьці рыцара Данііла. I вось апошні вырашыў адпомсціць Вячку. Аднойчы ноччу ён разам са сваімі людзьмі хутка рушыў да замка Вячкі. Прыйшоўшы на досвітку, рыцары ўбачылі, што людзі ў замку спалі, а вартавыя на вале не былі нільныя. Узышоўшы нечакана на вал, яны захапілі галоўнае ўмацаванне. Тых, што адступілі ў замак, рыцары не пажадалі забіваць як хрысціянаў, але, пагразіўшы ім мячамі, адных звярнулі да ўцёкаў, а другіх узялі ў палон і звязалі. У тым ліку захапілі і звязалі самога Вячку, а ўсю маёмасць, што была ў замку, знеслі ў адно месца і пільна ахоўвалі. Данііл, які тут жа прысутнічаў, вырашыў звярнуцца да біскупа і расказаў яму аб усім, што адбылося. Той, аднак, не адобрыў усяго гэтага, загадаў вярнуць Вячку ў яго замак і аддаць яму яго маёмасць, а затым запрасіў яго да сябе, з пашанай прыняў, падарыў яму коней і шмат пар дарагога адзення і ў час вялікадня ласкава частаваў яго і яго людзей і, суцішыўшы ўсялякую варожасць паміж ім і Даніілам, з радасцю адпусціў яго дамоў. Але адначасова, памятаючы пра тое, што абяцаў Вячку, прымаючы ад яго палавіну замка, біскуп паслаў з ім дваццаць чалавек са зброяй і коньмі, людзей дзейных — рыцараў і балістарыяў, а таксама муляраў, каб умацаваць замак і абараняць яго ад летонаў. Усе іх выдаткі і патрэбы біскуп прадугледзеў наперад 717.

Гэтае месца «Хронікі» таксама патрабуе некаторых тлумачэнняў. Найперш укажам на наяўнасць суперніцтва паміж рыжскім біскупам і Ордэнам, што выявілася і ў адносінах да Вячкі. Біскуп, як бачым, асудзіў дзеянні рыцара Данііла і ўсяляк аблашчыў Вячку. Аднак гэтыя супярэчнасці датычыліся толькі тактыкі, а не ўсёй заваёўніцкай крыжацкай стратэгіі. Калі рыцары дзейнічалі груба, то біскуп ужываў болын гнуткую тактыку, добра разумеючы, што яна можа прынесці больш пажаданыя вынікі ў заваяванні Ніжняга Падзвіння. Менавіта гэта добра разумеў і Вячка, які ніколькі не паддаўся на біскупскую ласку. Вось чаму, як характарызуе гэта пасвойму «Хроніка Лівоніі», Вячка, вярнуўшыся дадому, быў з выгляду вясёлы, але з каварнымі задумамі ў душы. I апошняе цалкам зразумела: ён добра ведаў, што атрад рыцараў, які ішоў разам з ім у Кукенойс нібыта бараніць яго ад летонаў, у сапраўднасці быў насланы для таго, каб у зручны момант нанесці яму ўдар у спіну. Вось чаму, вярнуўшыся ў Кукенойс, ён, лічачы, што біскуп з пілігрымамі (якія адслужылі ўжо свой гадавы тэрмін і намерваліся вярнуцца ў Тэўтонію) ужо адплыў і што ў Рызе засталося мала народу, вырашыў расправіцца з рыцарамі і іх людзьмі, якія былі ў яго замку. Дачакаўшыся зручнага дня, калі амаль усе тэўтоны пайшлі на сваю работу (яны секлі камень для пабудовы замка, склаўшы наверсе па краі рова мячы і іншае ўзбраенне і не баючыся Вячкі як свайго айца і гаспадара), раптам прыбеглі слугі Вячкі і ўсе яго людзі, схапілі мячы і зброю тэўтонаў і многіх з іх без зброі і даспехаў перабілі. Сёйтой з іх уцёк і, не спыняючыся ні днём, ні ноччу, каб расказачь, што здарылася, дабраўся нарэшце да Рыгі. Забіта было семнаццаць чалавек, а трое выратаваліся ўцёкамі. Трупы забітых, кінуўшы ў Дзвіну, людзі Вячкі паслалі рыжанам, і ты я, дастаўшы з вады гэтыя целы, пахавалі іх.

ІІасля ўсяго гэтага Вячка паслаў вялікаму каралю Вальдэмару (полацкаму князю) лепшых тэўтонскіх коней, балісты, панцыры і іншае, а разам з тым прасіў і раіў сабраць войска як мага хутчэй і ісці браць Рыгу, дзе, паведамляў ён, засталося мала народу, пры гэтым лепшыя забіты ім, а іншыя паехалі з біскупам. ГІачуўшы пра гэта, Вальдэмар з празмернай даверлівасцю склікае ўсіх сваіх сяброў і людзей свайго каралеўства 718. Гэта сведчанне «Хронікі» вельмі паказальнае ў тым, што яно як найлепш засведчыла залежнасць Кукенойса ад Полацка, князю якога Вячка пасылае свае лепшыя трафеі і дапамОгі якога ён просіць. Аднак крыжацкія дзеянні апярэдзілі гэтую дапамогу.

Біскуп, затрыманы ў Дынамюндэ адваротным ветрам, даведаўшыся аб тым, што людзі яго ў Кукенойсе перабіты, сабраў усіх пілігрымаў, расказаў ім аб усім, што здарылася, і заклікаў іх мужна стаць на абарону царквы і дапамогу ёй, паабяцаўшы ім адпушчэнне ўсіх грахоў і вечнае жыццё. У адказ на гэта трыста пілігрымаў зноў уздзелі на сябе крыж і парашылі вярнуцца ў Рыгу і стаць сцяной за божы дом. Звыш таго, біскуп пераслаў у Рыгу і многіх нанятых за плату людзей. Усе тэўтоны, рассеяныя у розных месцах па Лівоніі, разам з іншымі старэйшынамі ліваў сабраліся ў Рыгу на абарону царквы. Калі ў Кукенойсе даведаліся, што тэўтоны і лівы сабраліся ў Рызе, то, баючыся за сябе і свой замак і не адважыўшыся чакаць прыходу рыжанаў, усе яны, абаронцы і жыхары, падзяліўшы між сабой коней і зброю тэўтонаў, падпалілі замак і пабеглі кожны сваёй дарогай. Летгалы і селы, якія жылі там, схаваліся ў цёмныя лясныя гушчары, а кароль Вячка пайшоў у Русію, каб ніколі болын не вяртацца ў сваё каралеўства 719.

Даведаўшыся, што замак Кукенойс спалены і русы ўцяклі, рыжане паслалі Мейнарда з іншымі рыцарамі ў пагоню за імі. Некаторых удалося дагнаць, нямала іх знайшлі па лясах і балотах, асабліва летгалаў і селаў, даннікаў караля (Вячкі), аднадумцаў і саўдзельнікаў яго ў здрадзе і забойстве тэўтонаў. Захапілі і некаторых русаў, узялі здабычу і маёмасць іх, а таксама адабралі назад і сёетое з тэўтонскай зброі. Усіх, каго знаходзілі з ліку вінаватых у аднадумстве і здрадзе, аддавалі жорсткай смерці і знішчылі здраднікаў у той вобласці 720.

Так трагічна закончылася гісторыя Кукенойса — самай заходняй падзвінскай крэпасці Полацка, для якога гэта было выключна цяжкай стратай. 3 гэтага сведчання «Хронікі» мы бачым, як усё цяжэй прыходзілася полацкім удзелам адстойваць свае пазіцыі ў Ніжнім Падзвінні. Ордэну ўдалося перацягнуць на свой бок нават значную частку старшынаў ліваў, якія напачатку былі найбольш непрымірымымі ворагамі крыжакоў. ІІраўда, паранейшаму вернымі саюзнікамі палачанаў былі летгалы і селы, якія бачылі ў Кукенойсе сваю непасрэдную апору ў барацьбе супроць крыжацкага нашэсця, за што і жорстка паплаціліся.

Як сведчыць далей «Хроніка», у 1209 г. біскуп, вярнуўшыся з чарговай гіаездкі ў Тэўтонію з вялікай колькасцю пілігрымаў, напомніў ім аб учынках караля Вячкі, у прыватнасці забойства ім рыцараў, якія былі накіраваны яму ў дапамогу супроць летонаў. Пасля гэтага біскуп Альберт з усімі пілігрымамі і сваім войскам адправіўся ў Кукенойс і, знайшоўшы гару пакінутай, загадаў ачысціць яе ад чарвей і змеяў і ўмацаваць трывалым валам. Ён пабудаваў там вельмі моцны замак, пакінуў у ім для аховы рыцараўбалі- старыяў са сваёй дружынай і, затраціўшы вялікія сродкі, загадаў самым дбайным чынам берагчыся, каб не быць зноў падманутымі якойнебудзь хітрасцю летонаў ці лжывым каварствам русаў. Рыцару Рудольфу ён аддаў палавіну замка, а іншым братам рыцарам — трэцюю частку, пасля чаго біскуп пакінуў іх тут, даўнхы ім розныя настаўленні, а сам вярнуўся ў Рыгу 721. Так Кукенойс, які быў апорай барацьбы Полацка з Ордэнам, стаў апорай крыжацкай агрэсіі супроць Полацка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Мікола Ермаловіч читать все книги автора по порядку

Мікола Ермаловіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды отзывы


Отзывы читателей о книге Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды, автор: Мікола Ермаловіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x