Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Название:Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание
Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).
Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Найперш звернем увагу на тое, як, прыкрываючыся вучэннем Хрыста, Ордэн белае ператвараў у чорнае і наадварот. Тое, што полацкі князь не наварочваў гвалтоўна сваіх падданых у хрысціянства, ставілася яму ў віну, у той час як адваротныя дзеянні Ордэна аб’яўляліся справай выключна богаўгоднай. Але пяройдзем да разгляду гэтага ўрыўка «Хронікі». Бясспрэчна, што ён адбіў у сябе далейшае… адступленне Полацка з Прыбалтыкі. Яго князь ужыў тут розныя сродкі націску на біскупа — ад славеснай пагрозы да пагрозы вайсковай сілай, — каб утрымацца ў Лівоніі, аднак вымушаны быў адступіцца ад ліўскай даніны. Немалаважнае значэнне ў гэтым, відаць, мела і хітрая палітыка Ордэна ў падбухторванні ім ліваў супроць Полацка. Менавіта біскуп і згаджаўся на атрыманне яго князем даніны з ліваў, каб гэтым самым настроіць іх супроць свайго ранейшага ўладара. Нездарма ж незадоўга перад гэтым біскуп зменшыў памер дзесяціны з ліваў для Полацка 728, чым, вядома, у пэўнай ступені задобрыў іх.
Адной з прычын уступак Полацку, паводле «Хронікі», з’яўлялася летонская пагроза яму. Але, як і раней, Ордэн толькі страшыў ёю Полацк, бо, як мы ведаем з папярэдняга, літва, калі толькі яе разумець пад летонамі, была заўсёды саюзніцай Полацка, што выдатна выявілася праз тры гады, калі ў войску полацкага князя, які збіраўся на Рыгу, былі і летоны.
Праз некаторы час Ордэн канчаткова расправіўся і з Герцыке.
Рыцары з Кукенойса вінавацілі князя Герцыке Усевалада ў тым, што ён ужо шмат гадоў не з’яўляўся да айца свайго біскупа пасля таго, як атрымаў ад яго сваё каралеўства, а ў той жа час заўсёды дапамагае летонам і парадай і справай. Яны (г. зн. рыцары) не раз звярталіся да яго, патрабуючы задавальнення, але той, не звяртаючы на гэта ўвагі, і сам не з’яўляўся, і з адказам не прысылаў. Тады рыцары, спытаўшыся спачатку парады ў біскупа, сабраліся са слугамі сваімі і лэтамі і пайшлі ўверх па Дзвіне. Паблізу замка Герцыке яны злавілі аднаго з русаў, звязалі і ноччу пацягнулі з сабой да замка. Ён першы, як было загадана, перабраўся праз роў і загаварыў з вартавым, а іншыя па адным ішлі за ім. Вартавы думаў, што гэта ідуць свае тара джане, якія выйшлі з замка, а яны між тым адзін за адным узбіраліся наверх, паку ль нарэшце ўсе не апынуліся ў верхний частцы ўмацавання. Тады, сабраўшыся разам, яны акружылі замак па ўсяму валу і нікому з русаў не давалі выйсці адтуль, паку ль не развіднела. На досвітку яны сышлі ў замак і захапілі ўсё, што было там. Многіх узялі ў палон, а іншым не перашкаджалі бегчы. 3 вялікай здабычай рыцары пакінулі замак, а вярнуўшыся да дому, усё захопленае падзялілі паміж сабою 729.
Як бачым, «Хроніка» мімаволі паказала беспадстаўнасць сваіх сцверджанняў аб узаемаварожых адносінах летонаў і палачанаў. Усеваладу найперш быў пастаўлены ў віну яго саюз з летонамі. I які ўжо раз выявілася спрадвечная полацкая тактыка: пад знешняй пакорлівасцю хаваць цвёрдую непакорнасць. У сё гэта, разам узятае, і з’явілася прычынай жорсткай расправы рыцараў з Герцыке. Чамусьці тут нічога не гаворыцца пра князя Усевалада, і таму ствараецца ўражанне, што яго ў гэты час не было ў замку. Аднак ён паранейшаму заставаўся князем у Герцыке, бо ў тым жа 1214 г. супроць яго зноў выступілі рыцары. Дачуўшыся пра гэта, Усевалад паслаў ганцоў да летонаў. Яны з’явіліся і сталі чакаць за Дзвіной. Між тым тыя, што былі з Мейнардам (ён узначальваў паход), не ведаючы пра гэта, прыйшлі і ўзялі Герцыке, захапіўшы вялікую здабычу, коней і іншую жывёлу. Тут, на другім беразе, з’явіліся летоны і прасілі даць ім судны для пераезду, каб перагаварыць пра ўзнаўленне міру. Цалкам даверыўшыся іх словам, далі ім судны, і летоны адразу сталі перапраўляцца, адны другіх перавозілі, і з’яўлялася іх усё болей і болей. Нарэшце ўсё войска кінулася ў Дзвіну і паплыло да рыцараў. Калі тыя ўбачылі такую масу ворагаў, яны не рашыліся дачакацца сутычкі: адны спусціліся на караблях уніз па Дзвіне і непашкоджаныя вярнуліся ў Кукенойс, іншыя ж, вяртаючыся з лэтамі сухой дарогай, падпалі нападу летонаў з тылу, прычым лэты, бачачы малалікасць сваіх, тут жа пусціліся наўцёкі 7311. Пасля гэтага эпізоду Усевалад надоўга знікае са старонак «Хронікі» (да 1225 г.). Мяркуючы па тым, што актам 1224 г. ён аддае рыцару Конраду фон Меендорфу ў лен палову сваёй часткі княства Герцыке, а затым з’яўляецца да папскага легата ў 1225 г. і тытулуецца ў «Хроніцы» як «кароль Герцыке», можна думаць, што поўнасцю сваіх правоў на Герцыке ён не страціў. Уладанні яго не былі, відаць, захоплены як ваенная здабыча і не канфіскаваны ў карысць біскупа за мяцеж. Некаторыя даследчыкі (М. Таўбе) лічылі, што пасля 1215 г. Усевалад адышоў на Русь, але яго ўладальніцкія правы прызнаваліся асцярожным дыпламатам біскупам рыжскім. А пасля ў ліку іншых сгірэчных пытанняў былі ўладжаны і адносіны з У сева ладам, які вярнуўся ў Герцыке ў 1225 г. Ён зноў уступіў ва ўладанне сваёй часткай княства, якая пасля яго смерці перайшла да яго законных (па шлюбу дачкі) нашчадкаў — да роду Ікескюль. Такая «гуманнасць» да Усевалада зразумелая: захопнікам больш выгадна «ўнаследаваць» легальна, чым у будучым сілай абараняць захопленае 73’. Але зразумела, што ўжо ў 1214 г. Герцыке як фарпост Полацка ў Ніжнім Падзвінні страчвае сваё значэнне. Для Полацка гэта было яшчэ адным цяжкім крокам адступлення з Прыбалтыкі.
I ўсё ж, нягледзячы на гэта, Полацк паранейшаму заставаўся ў вачах народаў Прыбалтыкі іх надзейным абаронцам. Вось чаму эсты, якія вялі ў гэты час упартую барацьбу з тэўтонамі, звярнуліся пасля вялікадня 1216 г. да полацкага князя Вальдэмара з просьбай, каб ён са шматлікім войскам прыйшоў абкладваць Рыгу. Самі яны абяцалі ў гэты час цясніць вайной ліваў і лэтаў, а таксама заперці гавань у Дынамюндэ. Такая задума эстаў, якая прадугледжвала наступление на тэўтонаў з двух бакоў і практычна іх акружэнне, спадабалася полацкаму каралю, тым болып што ён, паводле «Хронікі», заўсёды імкнуўсяразбураць лівонскую царкву. I таму паслаў ён у «Русію» і «Летонію» (Літву?) і склікаў вялікае войска з русаў (палачанаў) і «летонаў». Калі ўжо ўсё было ў поўнай гатоўнасці і кароль збіраўся ўзысці на карабель, каб ехаць з войскам, ён раптам паваліўся беспрытомна і памёр адразу, а войска яго рассеялася і вярнулася ў сваю зямлю 732.
Вядома ж, для крыжакоў раптоўная смерць полацкага князя не была нечаканая. 3 найболыпай доляй верагоднасці можна меркаваць, што ён быў атручаны, у выніку чаго і сарваўся яго паход. Праўда, цяжка сказаць, ці быў бы ён удалы, калі б і адбыўся. Крыжакі, калі ім стаў вядомы план наступления на Рыгу, загадзя зрабілі ўсё, каб прывесці яго да няўдачы. У прыватнасці, яны прынялі захады супроць блакады рыжскай гавані. Даведаўшыся пра гэта, а таксама пра смерць полацкага князя, эзельскія эсты адмовіліся ісці на Рыгу і напалі на лэтаў, якія дапамагалі крыжакам 733. Але, незалежна ад таго, які фінал меў бы паход полацкага князя, ён бы прынёс нямала клопатаў крыжакам, і яны пастараліся, каб ён быў спынены ў самым пачатку. Тэўтоны добра бачылі, што полацкі князь займаў ключавое месца ў адпоры нямецкай агрэсіі, і таму імі былі прыняты ўсе захады, каб ад яго пазбавіцца.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: