Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Тут можно читать онлайн Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.38/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - описание и краткое содержание, автор Мікола Ермаловіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Ермаловіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Авалодаўшы Кукенойсам, Ордэн адразу накіраваў свой удар на Герцыке. Перад восенню гэтага ж, 1209 г. біскуп Альберт сабраў на раду разумнейшых са сваіх і ўважліва абмеркаваў з імі, якім чынам пазбавіць маладую царкву ад падкопаў летонаў і русаў. Успомніўшы ўсё зло, прычыненае каралём Герцыке разам з летонамі гораду Рызе, лівам і лотам, рашылі ісці вайной супроць ворагаў роду Хрыстова, бо кароль Усевалад (Wissewalde) з Герцыке заўсёды быў ворагам хрысціянскага роду, а болей за ўсё латынянаў. Ён быў жанаты на дачцэ аднаго з найбольш магутных летонаў і, будучы як зяць яго для іх амаль сваім, звязаны з імі звыш таго і дружбай, часта ўзначальваў іх войскі, аблягчаў ім перанраву праз Дзвіну і забяспечваў іх харчовымі прыпасамі, ці ішлі яны на Русію (што пад ёю разумець?), Лівонію ці Эстонію… I вось, сабраўшы войска з усіх абласцей Лівоніі і Лэціі, Альберт разам з рыжанамі, пілігрымамі і з усім сваім народам пайшоў уверх па Дзвіне да Кукенойса. Паколькі кароль Герцыке быў заўсёды ворагам для рыжанаў, ваюючы з імі і не жадаючы заключыць мір, біскуп накіраваў сваё войска да яго горада. Русы, здалёку бачачы падыходзячае войска, кінуліся да брамы горада насустрач, але, калі тэўтоны напалі на іх са зброяй у руках і некаторых забілі, тыя не маглі супраціўляцца і пабеглі. Гонячыся за імі, тэўтоны ўварваліся за браму, але з навагі да хрысціянства забівалі толькі нямногіх, болей бралі ў палон ці дазвалялі выратавацца ўцёкамі. Над жанчынамі і дзецьмі, узяўшы горад, злітаваліся і многіх узялі ў палон. Кароль, пераправіўшыся ў лодцы праз Дзвіну, бег з многімі іншымі, але каралева была захоплена і прадстаўлена біскупу з яе дзяўчатамі, жанчынамі і ўсёй маёмасцю. У той дзень усё войска заставалася ў горадзе, збірала па ўсіх яго кутках вялікую здабычу, захапіла адзенне, срэбра і пурпур, шмат скаціны, а з цэркваў — званы, абразы, іншае ўбранне, грошы і шмат дабра. I ўсё гэта павезлі з сабою, хвалячы бога за тое, што так раптоўна даў перамогу над ворагамі і дазволіў без страт пранікнуць у горад. У наступны дзень, расцягнуўшы ўсё, падрыхтаваліся да вяртання, а горад падпалілі. Убачыўшы пажар з другога боку Дзвіны, Усевалад быў у вялікай тузе і ўсклікнуў са стогнамі і рыданием: «О Герцыке, мілы горад! О спадчына бацькоў маіх! О нечаканая пагібель майго народа! Гора мне! Навошта я нарадзіўся, каб бачыць пажар майго горада і знішчэнне майго народа!»

Пасля гэтага біскуп і ўсё войска, падзяліўніы паміж сабою здабычу, з каралевай (княгіняй) і ўсімі палоннымі вярнуліся ў сваю вобласць, а каралю было прапанавана прыйсці ў Рыгу, калі ён толькі хоча яшчэ заключыдь мір і атрымаць палонных назад. З’явіўшыся, той прасіў дараваць яму, называючы біскупа айцом, а ўсіх латынянаў— братамі па хрысціянству, і прасіў забыць мінулае зло, заключыць з ім мір, вярнуць яму жонку і палонных. Усевалад гаварыў, што агнём і мячом тэўтоны вельмі жорстка пакаралі яго. Біскуп, як і ўсе яго людзі, злітаваўшыся над каралём, прапанаваў яму ўмовы міру ў такіх словах: «Калі згодзішся надалей пазбягаць зносінаў з язычнікамі, не будзеш спрабаваць з імі разбураць нашу царкву, не станеш разам з летонамі спусташаць зямлю тваіх рускіх хрысціянаў (?), калі ты згодзішся прынесці сваё каралеўства ў вечны дар даркве прасвятой Марыі, так каб зноў атрымаць яго ўжо з нашых рук і разам з намі цешыцца сталым мірам і згодай, тады толькі мы аддадзім табе каралеву з усімі палоннымі і заўсёды верна будзем аказваць табе дапамогу (?)».

Прыняўшы гэтыя ўмовы міру, кароль абяцаў на да лей заўсёды быць верным царкве св. Марыі, пазбягаць зносін з язычнікамі і быць саюзнікам хрысціянаў. Перадаўшы сваё каралеўства той жа царкве, ён атрымаў яго зноў з рук біскупа праз урачыстае ўручэнне трох сцягоў, прызнаў біскупа айцом і сцвердзіў, што надалей будзе адкрываць яму ўсе злыя за думы русаў і летонаў (?). Кара лева з усімі палоннымі была яму вернута, ён разам з ёю адбыў у сваю зямлю, склікаў людзей, якія разбегліся, і стаў зноў адбудоўваць свой замак. Тым не менш Усевалад у далейшым працягваў удзельнічаць у падкопах летонаў, забыўшыся пра абяцаную вернасць, і не раз падбухторваў язычнікаў супроць тэўтонаў, што былі ў Кукенойсе.

Прыведзенае месца «Хронікі» зноў з выключнай выразнасцю пацвердзіла, што Полацкая зямля ў пачатку XIII ст. была галоўнай сілай у барацьбе з крыжакамі, што яе князі з’яўляліся непрымірымымі ворагамі лацінства і таму арганізоўвалі на барацьбу і іншыя народы Прыбалтыкі супроць яго, аб чым з такім азлабленнем гаворыць «Хроніка». Адсюль і зразумела, чаму Ордэн найперш і накіраваў свой удар на знішчэнне полацкіх фарпостаў у Ніжнім Падзвінні, што яму і ўдалося зрабіць. Мы бачым таксама, якім гвалтам і рабаўніцтвам з боку «божых дваранаў» усё гэта суправаджалася. Адначасова выяўляецца і хітрая ордэнская палітыка ісді на часовыя ўступкі, паказваць сябе абарондамі ўсіх хрысціянаў, у тым ліку і праваслаўных палачанаў, і гэтым самым перацягваць на свой бок апошніх і тым аблегчыць сабе правядзенне агрэсіўнай палітыкі. Усё тэта добра бачна на прыкладзе абыходжання з князем Герцыке Усевалад ам. Не менш выразна выступав тут і традыцыйная тактыка ў паводзінах полацкіх князёў. Як тэта, напрыклад, было ў час падзей 1116 і 1127–1129 гг. Бачачы немагчымасць змагацца з пераважаючымі сіламі ворага, полацкія князі знешне пакарыліся, але пасля зноў вялі сваю ранейшую палітыку. Гэтак жа паступаў і Вячка, а ўслед за ім і Усевалад. Ён як бы прыняў усе ўмовы, якія яму былі прадыктаваны біскупам (тут мелі немалое значэнне асабістыя справы, у прыватнасці вызваленне княгіні з палону), а пасля пара- нейшаму арганізоўваў мясцовае насельніцтва на барацьбу з тэўтонамі. У сувязі з апошнім важна падкрэсліць, што Усевалад не прымірыўся і са стратай Кукенойса і таму імкнуўся выгнаць адтуль крыжакоў. Усё гэта сведчыць аб разуменні Усеваладам агульных полацкіх інтарэсаў і здольнасці яго змагацца за іх. Можна думаць, што напад летонаў на Кукенойс 723(вось калі яны напалі на яго — калі ён стаў заваяваны тэўтонамі) быў зроблены не без ведама Усевалада.

ПОЛАЦК АДСТУПАЕ, АЛЕ БАРАЦЬБУ ПРАЦЯГВАЕ

Як ні распісваў Генрых Латвійскі перамогі крыжакоў у Лівоніі, ён быў вымушаны прызнаць, што лівонская царква ў той час (запіс занатаваны пад 1210 г.), знаходзячыся пасярод мноства язычніцкіх плямёнаў, у су се детве з русамі, цярпела нямала бедаў, бо тыя ўсе мелі ад но імкненне — знішчыць яе 724. Добра разумеючы вырашальнае значэнне Полацка ў гэтай справе, рыжане і вырашылі адправіць паслоў да полацкага караля, каб спрабаваць дабіцца хоць якойнебудзь мірнай згоды з ім 725. У Полацк было накіравана пасольства на чале з Радольфам з Іерыха, аднак яно, відаць, не дайшло туды, бо ў раёне Вендэна трапіла ў поле ваенных дзеянняў, і таму далей «Хроніка Лівоніі» паведамляе, што ў Полацк прыйшло пасольства на чале з братам рыцарам Арнольдам. Апошняму было даручана даведацца ў караля полацкага, ці згодзіцца ён на мір і ці не адчыніць ён рыжскім купцам доступ у свае ўладанні. Полацкі кароль прыняў рыжскае пасольства з выяўленнем зычлівасці і выказаў (праўда, з хітрасцю) радасць з прычыны міру і супакою, паслаў з імі Лудольфа, разумнага і багатага чалавека са Смаленска, каб па прыбыцці ў Рыгу абмеркаваць справы міру і справядлівасці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Мікола Ермаловіч читать все книги автора по порядку

Мікола Ермаловіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды отзывы


Отзывы читателей о книге Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды, автор: Мікола Ермаловіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x