Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Тут можно читать онлайн Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.38/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - описание и краткое содержание, автор Мікола Ермаловіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Ермаловіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

ВОЙШАЛК

Пацярпеўшы першую няўдачу, Новагародак, аднак, не адмовіўся ад заваявання Літвы, і яму паранейшаму патрэбен быў князьлітвін, які б мог з’явіцца туды як законны гаспа. дар. Вось чаму новагародцы (вядома ж, не ўсе яны, a іх магутная сацыяльная верхавіна) і ўзялі на княскі пасад сына Міндоўга — Войшалка. Стаўшы новагародскім князем у 1254 г., калі яму быў 31 год, ён на працягу амаль дзесяці гадоў выяўляў, у адрозненне ад свайго бацькі, палітычную дальнабачнасць і дыпламатычную абачлівасць і ў той жа час, як і Міндоўг, быў непераборлівы ў сродках для дасягнення пастаўленай мэты. Да канца адданы інтарэсам Новагародка, ён дзейнічаў дзе трэба асцярожна, а дзе трэба жорстка і рашуча дамагаўся свайго.

Першай буйной яго дзяржаўнай справай было заключэнне міру з Галічам і Валынню. Ведаючы, што яны з’яўляліся галоўнымі знешнімі праціўнікамі Новагародка, Войшалк, каб забяспечыць апошняму на некаторы час мірнае жыццё і даць яму акрыяць, ідзе на смелы дыпламатычны крок: аддае сыну Данілы Галіцкага Раману Новагародак і іншыя гарады 802. I цяпер і пазней ён добра бачыў немінучы ўпадак ГаліцкаВалынскай зямлі, заняволенай татарамі і ўцягнутай у розныя міжкняскія канфлікты, і таму смела ішоў на часовае падначаленне ёй, ведаючы, што не ў яе сілах будзе ўтрымаць Новагародак. Але яе князі не выпускалі зпад сваёй увагі і Літву, разумеючы яе важнае стратэгічнае становішча, адкуль адкрываліся шляхі для пашырэння ўлады на іншыя землі. Нездарма ж сам Даніла Галіцкі быў жанаты з сястрой вядомага ўжо нам літоўскага князя Таўцівіла. Можна думаць таму, што Даніла настойваў, каб Войшалк аддаў сваю сястру замуж за Рамана, хочучы гэтым самым зрабіць яго прэтэндэнтам і на валоданне Літвой. Аднак, відаць, Войшалк разгадаў гэты манеўр і, пайшоўшы на кампраміс, аддаў сваю сястру за другога сына Данілы — Шварна 803, гэтым самым пасеяўшы зерне варожасці паміж сынамі галіцкага князя ў іх дамаганнях на Новагародак і Літву.

Заключыўшы мір, Войшалк пайшоў у Галіцкую зямлю да Данілы 804. Была выказана думка, што ён выправіўся туды як заложнік 805, што цалкам верагодна, бо гэтым гарантава лася бяспека Рамана ў Новагародку. Адчуваючы падазронасць да сябе з боку Данілы, Войшалк усё робіць для таго, каб замаскаваць свае палітычныя намеры, а менавіта вярнуць сабе Новагародскую зямлю і заваяваць Літву. I ён вырашыў, што найлепш будзе для гэтага надзець на сябе маску богабаязнага манаха. 3 гэтай мэтай ён ідзе ў Палонінскі манастыр, прымае мніскі чын і знаходзіцца там тры гады 806. Але ўсё гэта было патрэбна яму для іншага. Адну з прычын, якая перашкаджала паспяховаму далучэнню Літвы да Новагародка, ён бачыў у яе язычніцтве і таму лічыў неабходным у далейшым яе хрышчэнне. Аднак патрэбных рэлігійных сіл у Новагародскай зямлі для гэтага ў той час не было, і таму вырашыў ён заснаваць там манастыр. Знаходзячыся ў Палоніне, ён, відаць, і збіраў манахаў для здзяйснення гэтай мэты. Магчыма, каб завербаваць іх яшчэ больш, ён пайшоў у Грэцыю, але, з прычыны вайсковых дзеянняў, дайшоўшы да Балгарыі, вярнуўся назад. Паверыўшы ў жаданне Войшалка аддацца выключна служэнню богу, пра што добра сведчылі манахі, якія былі з ім, Даніла адпускае яго на радзіму. А гэта Войшалку толькі і патрэбна было.

Але па вяртанні ён не адразу раскрывав свае палітычныя намеры. Войшалк сапраўды заснаваў манастыр «на реце на Немне, межи Литвою и Новымгородком» 807. Дарэчы, гэта летапіснае паведамленне таксама высвятляе месцазнаходжанне летапіснай Літвы. Як вядома, заснаваны Войшалкам манастыр знаходзіўся на месцы сучаснай вёскі Лаўрышава, на паўночны ўсход ад Наваградка. Такім чынам, далей у гэтым кірунку, г. зн. у кірунку на Менск, і знаходзілася Літва, паміж Новагародскім і Менскім княствамі.

Заснаваўшы манастыр і пражыўшы ў ім некаторы час, Войшалк прыступіў да ажыццяўлення сваёй галоўнай мэты — вызвалення Новагародка і яго зямлі зпад галіцкай улады. Вядома, аднаму яму гэта было не пад сілу, і ён уступав ў саюз з Таўцівілам, які к гэтаму часу стаў князем у Полацку. З’яўленне яго тут не было выпадковым. Полацк, страціўшы Ніжняе Падзвінне, павінен быў яшчэ больш умацоўваць свае пазіцыі ў Літве, якая была даўнім яго саюзнікам. Бачачы, што яна дажывае апошнія дні свайго болынменш самастойнага існавання, палачане па прыкладу Новагародка і ўзялі сабе Таўцівіла, які б у выпадку захопу ім Літвы мог таксама з’явіцца там законным гаспадаром. Прымалася пад увагу і тое, што, як пасведчыў летапіс, Таўцівіл меў немалы ўплыў у Літве: «Литовьская земля в руку бе их» 808. Узяўшы Таўцівіла князем да сябе, Полацк адразу атрымаў вайсковую падтрымку ад яго, аб чым сведчыць паход палачанаў супольна з літвой на Смаленск 809.

Вядома ж, беручы Таўцівіла ў саюзнікі, Войшалк найперш мог указаць яму на ўмацаванне галіцкавалынскіх князёў за кошт валодання Новагародскай зямлёй і як на пагрозу для Полацка. Апроч таго, Войшалк выкарыстаў і асабістую крыўду Таўцівіла на Данілу Галіцкага, які пасля заключэння міру з Новагародкам страціў усялякую цікавасць да свайго найбольш актыўнага саюзніка ў барацьбе з Міндоўгам. Ды летапіс ясна гаворыць пра гнеў Данілы на Таўцівіла 810. Усё гэта разам узятае і дало магчымасць Войшалку перацягнуць Таўцівіла на свой бок і з яго дапамогай у 1258 г. заняць Новагародак, схапіць Рамана, які, магчыма, быў забіты 811, гэтым самым стаць паўнапраўным гаспадаром сваёй зямлі.

Даніла Галіцкі не пакінуў без пакарання гэтыя дзеянні Войшалка. Ен зрабіў паход на Новагародскую зямлю, захапіў Ваўкавыск, шукаючы тут Войшалка і Таўцівіла, паслаў атрады на Зэльву і Горадзен 812. Але падначаліць сабе зноў Новагародскую зямлю ён не меў сілы, бо сам усё больш занявольваўся татарам!.

Менавіта ў гэты час адбылося першае ўварванне татараў на чале з Бурундаем, які прымусіў ісці з сабой і галіцкава- лынскіх князёў, на тэрыторыю Беларусі, а дакладней, на землі Літоўскую (Верхняе Панямонне) і Налынчанскую (паўночны захад Беларусі) 813. Нельга пагадзіцца з думкай, што тут пад Літоўскай зямлёй трэба разумець Новагародскае княства 814, бо ў той час Новагародак не атаясамліваўся з Літвой, пра што сведчыць летапіснае паведамленне аб заснаванні Войшалкам манастыра паміж Літвой і Новагародкам.

Перад Войшалкам пасля вяртання сабе Новагародскай зямлі паўстае другая важная задача: заваяванне Літвы. I гэта не праходзіць міма ўвагі яго бацькі Міндоўга. I таму заканамерна, што паміж імі ўзнікае варожасць. Праўда, у летаnice гаворыцца, што яна ўзнікла на рэлігійнай Глебе, паколькі Міндоўг дакараў Войшалка за яго манаскае жыццё. Аднак пад гэтай рэлігійнай абалонкай хавалася абвастрэнне адносін паміж Новагародкам і Літвой. Міндоўг не мог не бачыць, што заснаваны Войшалкам манастыр якраз на мяжы з Літвой быў прызначаны і для яе хрышчэння, што магло адбыцца толькі пасля заваявання яе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Мікола Ермаловіч читать все книги автора по порядку

Мікола Ермаловіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды отзывы


Отзывы читателей о книге Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды, автор: Мікола Ермаловіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x