Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Название:Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание
Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).
Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Войшалк добра бачыў нетрываласць становішча Міндоўга як князя Літвы, хоць знешне здавалася, што ён моцна трымае ўладу ў сваіх руках, асабліва пасля таго, як яго ўладу над сабой прызналі Жамойць і яе князь Транята, каб гэтым самым аб’яднаць сілы ў барацьбе з Ордэнам. Праўда, ён быў змушаны перайсці з хрысціянства зноў у язычніцтва. Фактычна Міндоўг тут таксама быў выкарыстаны як наёмнік, і таму пасля паспяховых дзеянняў супроць Ордэна пачынаецца ўзаемная варожасць паміж ім і Транятам, што і прывяло да змовы супроць Міндоўга і забойства яго ў 1263 г. 816. Гібель яго азначала крах намераў аб’яднання балцкалітоўскіх земляў вакол Літвы.
Транята, які стаў княжыць пасля смерці Міндоўга «во всей земле Литовьской и Жемоти» 817, не мог адчуваць сябе спакойна, ведаючы, што ў Полацку і Новагародку сядзяць яшчэ дйа прэтэндэнты на Літву — Таўцівіл і Войшалк. Таму ён і вырашыў расправіцца з імі. Таўцівіл, якога ён выклікаў да сябе пад выглядам «делить землю и набыток Миндовгов» 818, прыехаў з такім самым намерам у адносінах Траняты: забіць яго, а пасля завалодаць Літвой. Дзе ля гэтага ж яго і ўзялі князем у Полацк. Нез дарма ж яго тут су права джаў цэлы почт полацкіх баяраў, якія вельмі добра адчувалі ўсю адказнасць для Полацка надыходзячага моманту: вырашалася пытанне лёсу Літвы — гэтай найважнейшай для яго апоры пасля страты Ніжняга Падзвіння. Яшчэ год назад Таўцівіл разам з палачанамі і літвой хадзіў пад Юр’еў для дапамогі Ноўгараду і Пскову ў іх барацьбе з крыжакамі 819. Аднак Таўцівіл зза здрады свайго баярына Пракопа быў апярэджаны Транятам і забіты ім 820. Яго баяры былі захоплены, і, каб выратаваць іх, Полацк павінен быў прыняць да сябе стаўленіка Траняты. Усё гэта азначала, што Полацк прайграў у барацьбе за Літву, што з’явілася для яго пасля страты Ніжняга Падзвіння другім моцным ударам, які пазбавіў яго той вядучай ролі, што ён меў дагэтуль у гісторыі Беларусі.
Нешчаслівы лёс чакаў і Войшалка. Аднак ён добра прадбачыў намер Траняты і ўцёк у Пінск. Але не адзін страх, як гаварыў летапісец 821, накіроўвае яго туды, што ўбачым далей. 3 Пінска ён уважліва сачыў за падзеямі ў Літве. Ведаючы, што яна не змірыцца з жамойцкім панаваннем, ён, можна думаць, раздзімаў гэтую варожасць. I чакаць доўга гэтага моманту не прыйшлося. Праз некалькі месяцаў пасля забойства Міндоўга быў забіты і Транята 822, што азначала крах справы аб’яднання балцкалітоўскіх земляў і вакол Жамойці. Вось гэтыя падзеі яшчэ раз пераканаўча абвяргаюць сцверджанні пра аб’яднанне балцкалітоўскіх земляў у адзінай Літоўскай дзяржаве, чаму, маўляў, садзейнічала моцная манархічная ўлада Міндоўга. Як бачым, нічога гэтага не было, ні ўлада Міндоўга, ні ўлада Траняты не маглі ўтрымаць ад развалу аб’яднанне балцкалітоўскіх земляў, якое толькі пачалося, але не змагло ажыццявіцца з прычыны непрымірымага антаганізму паміж феадаламі Літвы і Жамойці. Патрэбна была сіла, якая б змагла пераадолець гэтую варожасць. I такая сіла прыйшла з Новагародка.
Войшалк, апынуўшыся ў Пінску, прадбачыў зыход барацьбы ў Літве, старанна рыхтаваўся да гэтага моманту. Ведаючы, што яму спатрэбіцца немалая вайсковая сіла, ён прыцягнуў на свой бок пінянаў. Ужо раней выяўляліся вайсковапалітычныя сувязі Новагародка і Пінска. Нездарма ж у 1227 г. новагародцы выступілі на баку Расціслава Пінскага. А цяпер прыйшла чарга Пінска стаць на бок Новагародка. I вось мы бачым, што Войшалк, даведаўшыся пра безначалле ў Літве, што сталася пасля забойства Траняты, беспамылкова вырашыў, што наступіў той найбольш спрыяльны момант, калі трэба рашуча дзейнічаць, каб ажыццявіць галоўную мэту, дзеля чаго ён быў пастаўлены князем у Новагародку — заваяванне Літвы. I ён, ўзяўшы пінянаў, а пасля і новагародцаў, прыйшоў у Літву княжыць, і Літва прыхільна сустрэла свайго «господичича» 824. На гэта ж і разлічваў Новагародак, калі браў да сябе князялітвіна. Аднак такое было, відаць, толькі ў «Літве Міндоўга», г. зн. у левабярэжнай Літве. Але калі Войшалк стаў княжыць «ва ўсёй зямлі Літоўскай», то карціна поўнасцю змянілася. Феадалы Літвы ўбачылі, што Войшалк прыйшоў да іх для таго, каб служыць інтарэсам Новагародка, а не ім, і яны пачалі супраціўляцца яму. I таму зразумела, што Войшалк «поча вороги свое избивати, изби их бесчисленое множество, а друзии розбегошося камо кто видя» 825. На жаль, паасобныя даследчыкі апускаюць гэтае месца летапісу, як і тое, што Войшалк прыйшоў у Літву з новагародцамі і пінянамі 826, і гэтым самым скажаюць сутнасць падзей, звязаных з утварэннем Вялікага княства Літоўскага. Менавіта гэтыя летапісныя сведчанні яскрава паказваюць, што як пры Міндоўгу, так і гіры Войшалку ўтварэнне гэтай дзяржавы пачыналася не з заваявання Літвой Чорнай Русі, а, наадварот, з заваявання Літвы Новагародкам. Толькі ўжо ў адрозненне ад Міндоўга Войшалк у асобе галіцкавалын- скіх князёў меў не ворагаў, а сваіх памочнікаў у далейшым заваяванні балцкалітоўскіх земляў. 3 дапамогай ПІварна і Васілька Войшалк заваёўвае Налынчаны (паўночны захад сучаснай Беларусі) і Дзяволтву (частка ўсходу сучаснай Літвы), дзе таксама «вороги свои избив» 827. Зноўтакі мы не бачым, каб дзенебудзь Міндоўгу ці Войшалку было аказана супраціўленне ў Чорнай Русі, ім супраціўляюцца толькі ў балцкалітоўскіх землях (Літве, Нальшчанах, Дзяволтве), дзе і мела месца бязлітаснае вынішчэнне ворагаў Новагародскай дзяржавы. А гэта ў сваю чаргу яшчэ раз абвяргае сцверджанне, што ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага дыктавалася інтарэсамі літоўскіх феадалаў. Як паказваюць прыведзеныя факты, яны былі галоўнымі ўнутранымі ворагамі ўтварэння гэтай дзяржавы.
Нельга пагадзіцца і з тым, што «Войшалк не рабіў замаху на язычніцтва ў Літве» 828. Галоўнай мэтай пасля заваявання Літвы Войшалк лічыў яе хрышчэнне. Для таго і быў заснаваны ім Лаўрышаўскі манастыр. Але, відаць, магчымасцяў гэтага апошняга дзеля хрышчэння Літвы было недастаткова. Таму Войшалк у 1265 г. увайшоў у зносіны з пскоўскім князем, які абяцаў яму прыслаць святароў з Пскова, бо яны больш за іншых знаёмыя з мовай і звычаямі Літвы 829. Войшалк, вядома, не атрымаў іх, бо ў 1266 г. пскоўскім князем стаў Даўмонт, былы налынчанскі князь, які ўцёк у Пскоў, ратуючыся ад Войшалка. Вось чаму хрышчэнне Літвы ці, магчыма, нейкай часткі яе ў праваслаўе зацягнулася да 1405 г., калі толькі верыць Т. Нарбуту, звесткі якога не заўсёды вызначаюцца праўдзівасцю.
НОВАГАРОДАК I ПОЛАЦК
Заваяванне Літвы для Новагародка было не толькі трамплінам для падначалення сабе іншых балцкалітоўскіх земляў, але і для пашырэння сваёй улады на беларускія землі, у першую чаргу на Полацк.
Полацкая гісторыя пасля забойства Таўцівіла вельмі заблытаная. Адной з прычын гэтага з’яўляецца і тое, што ў крыніцах не указана імя князя, які быў пастаўлены ў Полацку Транятам. Як і заўсёды ў такіх выпадках, даследчыкамі выказваюцца розныя меркаванні. Адны з іх (М. Любаўскі, Энгельман і Банэль) лічылі, што гэтым князем быў Гердзень, іншыя (В. Данілевіч), што Канстанцін. I другая думка больш пераканаўчая. Сапраўды, з граматы Гердзеня, дадзенай ім 22 снежня 1264 г., відаць, што яго папярэднікам быў Канстанцін, які адступіўся ад часткі полацкіх уладанняў у Ніжнім Падзвінні на карысць Ордэна, і што зноў пацвердзіў сам Гердзень, аддаўшы ў дадатак яшчэ і Латыгольскую зямлю 831. У грамаце не ўказаны час, калі князь Канстанцін заключыў сваю ўмову, але пацвярджальная грамата папы Урбана IV ад 20 жніўня 1264 г. на гэты дарчы запіс яскрава сведчыць, што Канстанцін быў непасрэдным папярэднікам Гердзеня і хутчэй за ўсё і з’яўляўся тым, каго на патрабаванне Траняты палачане паставілі сваім князем. Гэта паказвае, што і цяпер у вельмі крытычны момант для Полацка ён згадзіўся ўзяць князя толькі свайго роду, пра што сведчыць імя «Канстанцін». Пазней у Полацку таксама княжыў князь Канстанцін (магчыма, той самы), а віцебскім князем быў Міхаіл Канстанцінавіч, верагодней за ўсё сын гэтага полацкага князя.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: