Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Тут можно читать онлайн Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.38/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - описание и краткое содержание, автор Мікола Ермаловіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Ермаловіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Па ўсім відаць, Ордэн выкарыстаў цяжкія абставіны палітычнага жыцця Полацкай зямлі і стаў прымушаць яе да канчатковага адступлення з Ніжняга Падзвіння. На пэўныя ўступкі ў гэтым і пайшоў Канстанцін. Аднак ён быў князем не больш чым некалькі месяцаў. 3 забойствам Траняты, стаўленікам якога ён з’яўляўся, ён быў пазбаўлены полацкага пасада.

В. Данілевіч меркаваў, што Канстанціна змяніў Ізяслаў 832. Аднак цяжка растлумачыць, чаму ён, зноўтакі пракняжыўшы некалькі месяцаў, павінен быў уступіць месца Гердзеню. Таму болын упэўнена можна меркаваць, што менавіта апошні стаў полацкім князем пасля Канстанціна. Гэта тым больш пераканаўча, што грамата Ізяслава ў Рыжскім архіве ляжала пасля граматы Гердзеня 833. К. Нап’ерскі, знайшоўшы апошнюю, пры публікацыі яе нямецкага варыянта перад словамі «Fursten Gerden» (князь Гердзень) ад сябе паставіў у дужках «lithauischen>> SJ4, г. зн. літоўскі, што дало ў далейшым падставу ўсім даследчыкам лічыць Гердзеня літоўскім князем у Полацку. Аднак гэта несумненна домысел. Яшчэ В. Юргевіч паказаў, што гэтае імя славянские 835. Васкрасенскі летапіс паказвае прыналежнасць Гердзеня да роду полацкіх князёў 836. У гэтых адносінах звяртае на сябе ўвагу і тое, што жонка яго звалася Еўпраксіяй, а адзін з сыноў — Андрэем 837. Цікава адзначыць, што жонка Гердзеня была цёткай Даўмонта 838, а гэта значыць, што ён па крыві не з’яўляўся чыстым балтам, а можа, і наогул быў славянінам.

Магчыма, як меркаваў В. Данілевіч, Гердзень быў раней князем у якімнебудзь з полацкіх удзелаў, а пасля перайшоў у Полацк. Аднак гэты даследчык яўна памыляўся, калі лічыў, што Гердзень, як і Даўмонт, быў ворагам Войшалка і ў барацьбе з ім заваяваў сабе Полацк. Якраз наадварот, можна болыл упэўнена гаварыць, што менавіта з дапамогай Войшалка Гердзень узышоў на полацкі пасад. Тут дарэчы будзе нагадаць, што ў адной падробленай Ордэнам дарчай грамаце Міндоўга ўпамінаецца Гердзень як налыпчанскі князь 840. Але такім ён мог стаць толькі пасля выгнання з Нальшчанаў Даўмонта, які вымушаны быў уцякаць у Пскоў, дзе яго паставілі князем. Менавіта асаблівая яго варожасць, калі ён стаў пскоўскім князем, да Гердзеня можа найперш тлумачьщца тым, што Войшалк аддаў апошняму Налыпчанскую зямлю, якая раней належала Даўмонту.

Але каб былі больш зразумелымі пазнейшыя падзеі, разгледзім грамату Гердзеня, датаваную 22 снежня 1264 г. Адрасаваная рыжскаму біскупу і Лівонскаму ордэну, яна найперш засведчыла далейшае адступленне Полацка з Ніжняга Падзвіння. Паколькі ў грамаце гаворыцца пра «пакость», якая тварылася ў час размір’я, можна думаць, што палачане, незадаволеныя ўступкай князя Канстанціна Ордзну нейкай часткі ніжнядзвінскай зямлі, сталі адваёўваць яе. Вось чаму Гердзень і абавязваўся «не поискивати» тую зямлю, якую аддаў Канстанцін. Апроч таго, Полацк павінен быў адступіцца і ад Латыгольскай зямлі. А гэта азначала, што ордэнскія ўладанні падышлі непасрэдна да карэннай Полацкай зямлі. Са свайго боку лівонцы абавязваліся адступіцца ад яе, г. зн. не прэтэндаваць больш на якуюнебудзь яе частку. Побач з мірнай грамата ўтрымлівала ў сабе гандлёвую ўмову, паводле якой вызначаліся правы нямецкіх купцоў у Полацкай зямлі і полацкіх купцоў у Рызе.

Нельга не заўважыць, што гэтая прымірэнчая палітыка Гердзеня да Рыгі і Ордэна была ў згодзе з аналагічнай палітыкай Войшалка, які нават спадзяваўся на выкарыстанне крыжацкай сілы ў барацьбе з унутранымі ворагамі 841. Усё гэта не можа не наводзіць на думку аб пэўным уздзеянні Новагародка на Полацк для прымірэння яго з Ордэнам аж да тэрытарыяльных уступак яму. Але хоць Полацк быў значна аслаблены стратай Ніжняга Падзвіння, заваяванага Ордэнам, і Літвы, заваяванай Новагародкам, тым не менш ён не ішоў проста пад уладу апошняга. Полацкая зямля і без калоній была ўнушальнай сілай, з якой нельга было не лічыцца, тым больш, як гэта бачна з граматы Гердзеня, Полацк выступаў у адзінстве з Віцебскам. Усё гэта, з аднаго боку, добра разумелі Ордэн і Рыга, якія таму абавязваліся адступіцца ад Полацкай зямлі. 3 другога боку, гэта добра разумеў і Войшалк і таму за падначаленне Полацка павінен быў ісці на пэўныя ўступкі яму. Асабліва гэта стала відавочным для яго тады, калі выгнаны ім Даўмонт апынуўся на княскім пасадзе ў Пскове. Аб’яднаныя сілы Пскова і Полацка маглі быць грознай небяспекай для маладой Новагародскай дзяржавы, і таму для Войшалка стала асабліва важным не толькі не дапусціць саюзу гэтых дзвюх сіл, але і пасеяць паміж імі варожасць. Вось чаму цалкам дапушчальна, што Войшалк, заваяваўшы Налынчаны, аддаў іх Полацку, тым болей што зямля апошняга межавалася з гэтай вобласцю ў правабярэжжы Зах. Бярэзіны. Гэтай перадачай і можна растлумачыць, чаму ў падробленай грамаце Міндоўга Гердзень выступав як налыдчанскі князь.

Тэрытарыяльная ахвяра Войшалка мела добрыя вынікі для Новагародка. Яна нацкавала Даўмонта, былога ўладара Нальшчанаў, на Гердзеня, і Полацк мусіў прыняць на сябе ўдары Пскова. I сапраўды, як толькі Даўмонт стаў пскоўскім князем у 1266 г., ён адразу ж і выступіў супроць Гердзеня. Праўда, у Наўгародскім і Пскоўскім летапісах гаворыцца аб паходзе Даўмонта на Літву. Справа ў тым, што ў гэтых крыніцах усе балцкалітоўскія землі выступаюць пад імем Літвы. Так, Даўмонт называецца князем Літвы, хоць ён быў нальшчанскім князем. Не выключана таму, што Даўмонт з пскоўцамі рабіў напады на Нальшчаны, якія ўжо на лежал і Гердзеню, і таму яны выступаюць у гэтых летапісах пад імем Літвы. Трэба таксама ўлічваць, што наўгародскія і пскоўскія летапісы дайшлі да нас у спісах XV стагоддзя і пазнейшага часу, калі паняцце пра Полацк было забыта і ўбіралася ў паняцце Літвы. Вось чаму часамі цяжка адрозніць, дзе ў гэтых крыніцах гаворыцца пра Полацк, а дзе пра Літву. Сапраўды, калі і ішоў Даўмонт на Літву, то найперш ён павінен быў прайсці праз Полацкую зямлю. Менавіта на апошнюю і быў накіраваны першы паход Даўмонта. Ён выбраў для гэтага зручны момант, калі Гердзеня не было дома (ён, магчыма, знаходзіўся ў Налыпчанах). Выкарыстаўшы гэта, Даўмонт без асаблівых перашкод нрыйшоу у Полацкую зямлю, парабаваў яе і нават захапіў у палон жонку Гердзеня і яго двух сыноў. Вярнуўшыся дадому і ўбачыўшы жахлівыя сляды нападу, Гердзень разам з іншымі князямі з 700 ратнікаў пусціўся ў пагоню за Даўмонтам, «хотяще и руками яти и лютой смерти предати» 842. Гердзень пераправіўся праз Дзвіну, а Даўмонт недалёка адышоў ад яе (усяго на пяць вёрст). А гэта значыць, што пагоня за ім адбывалася па гарачых с лядах. Хоць войска Даўмонта было значна меншае (дзве трэці яго з выведзеным палонам Даўмонт адправіў у Пскоў, пакінуўшы сабе 90 воінаў), Гердзень, уступіўшы ў бой з ім, быў поўнасцю разгромлены. Праўда, самому яму з малой дружынай у да лося выратавацца, але загінуў князь Гоўтарт (ён у летаnice нават названы вялікім князем літоўскім, хоць такога тытула ў той час не было), пабіта было і шмат іншых князёў, многія патапіліся ў Дзвіне, і частка іх была выкінута ракой на астравы 843. Вядома, такі поспех Даўмонта быў у значнай меры вынікам раптоўнага нападу, якога не чакалі палачане, што і прымусіла іх быць больш пільнымі. Гэтым і можна вытлумачыць, што другі ў тым жа 1266 г. напад Даўмонта на Полацк не быў такім удалым. Хутчэй за ўсё ён і зусім не ўдаўся, бо пра вынікі яго ў летапісе нічога не сказана 844, як гэта было ў адносінах да першага паходу. Таму ў наступным годзе Пскоў звярнуўся па дапамогу да Ноўгарада, які ахвотна адгукнуўся на просьбу, бо таксама добра памятаў пра ўсе крыўды, нанесеныя яму Полацкам. Зразумела, што аслаблены Полацк не змог супрацьстаяць аб’яднаным сілам Пскова на чале з Даўмонтам і Ноўгарада на чале з Елферыем, і ён зноў пацярпеў паражэнне. Яго зямля была «много повоевана», прычым у бойцы загінуў і сам Гердзень 845.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Мікола Ермаловіч читать все книги автора по порядку

Мікола Ермаловіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды отзывы


Отзывы читателей о книге Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды, автор: Мікола Ермаловіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x