Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Тут можно читать онлайн Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.38/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - описание и краткое содержание, автор Мікола Ермаловіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Ермаловіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але напад гараднянаў на Драгічын выклікаў выключна жорсткую помету Льва Данілавіча. Ен звярнуўся па дапамогу да татарскага хана Менгуцімера, які не адмовіў яму ў гэтым, што і зразумела, бо татарам адкрывалася тым самым магчымасць яшчэ раз пасля нападу Бурундая ў 1258 г. парабаваць, а то і заняволіць а дну з беларускіх земляў, што адзіныя ва ўсёй Усходняй Еўропе былі свабодныя ад іх ярма. Даўшы Льву раць на чале з ваяводам Ягурчынам, Менгуцімер адначасова прымусіў ісці залежных ад яго рускіх князёў, з якіх у летапісе адзначаны Раман Дабрыньскі, Алег і Глеб Смаленскія. Апроч таго, разам з галіцкавалынскімі князямі ішлі пінскія і тураўскія князі. Як бачым, нягледзячы на ўмацаванне сувязяў Пінска і Турава з Новагародкам, яны паранейшаму адчувалі моцны ціск галіцкавалынскіх князёў, з’яўляючыся для іх плацдармам для непасрэднага нападу на Новагародскую дзяржаву, паколькі шлях іх ішоў «мимо Турова к Случку» 870. Тут яны, злучыўшыся з татарами пайшлі на Новагародак. Вельмі паказальна, што за напад на Драгічын цярпелі не гарадняне, якія непасрэдна ажыццяўлялі яго, а Новагародак. Гэта яскравае сведчанне таго, што Горадзен знаходзіўся пад уладай Новагародка, адкуль і ішла ініцыятыва нападу на Драгічын, што добра разумелі галіцкавалынскія князі і таму накіравалі свой удар супроць Новагародка.

Трэба зазначыць, што гэтая падзея досыць падрабязна асветлена летапісцам. Так, мы даведваемся, што, злучыўшыся каля Слуцка, рускія і татарскія войскі спешна пайшлі да Новагародка. Не дайшоўшы да р. Сэрвеч, спыніліся на ноч. А назаўтра, рана ўстаўшы, перайшлі раку і рашылі чакаць світання. Калі стала ўзыходзіць сонца, пачалі строіцца палкі і ісці да Новагародка. Татары знаходзіліся на правым флангу, побач з імі ішоў Леў са сваім войскам, а на левым флангу рухаўся Уладзімір са сваім валынскім войскам. Аднак татары ў скорым часе прыслалі да Льва і Уладзіміра сваіх ганцоў, якія паведамілі, што за бліжэйшаю гарой ужо стаіць войска праціўніка і пара ідзе з яго коней. Аднак калі паслалі людзей разведаць, то тыя ўбачылі, што ніякага войска там не было і што пара ішла з крыніц, якія цяклі з гары і выдзялялі пару на вялікім марозе (як бачым, паход адбываўся зімой). Пасля гэтага замяшання войскі падышлі да горада і сталі каля яго. Далей летапісец зазначыў, што не ўсе войскі ў гэты час тут былі. Так, Мсціслаў ад Копыля павярнуў на Па лессе, якое ваяваў. Гэты факт дае падставу меркаваць, што частка Палесся ўжо была пад уладай Новагародка. Не было тут і задняпроўскіх князёў. I толькі адзін Алег (сын Рамана Дабраньскага) прыйшоў да татараў, а яны вельмі яго чакалі. I вось у гэты час Леў, утаіўшыся ад сваіх стрыечных братоў — валынскіх князёў Уладзіміра і Мсціслава, — першым з татарамі напаў на Новагародак і захапіў яго акольны горад, а назаўтра і дзяцінец. Няма чаго казаць, што абрабаванне было галоўнай мэтай нападнікаў, і таму зразумела, што Леў і татары, першымі ўварваўшыся ў Новагародак, як мы ўжо ведаем, вельмі багаты горад, мелі найбольшую здабычу і мала або нават і нічога не пакінулі іншым саюзнікам, чым і выклікалі іх вялікі гнеў. А гэта і расстроіла далейшыя планы ўдзельнікаў паходаў. Раней было дамоўлена, што, узяўшы Новагародак, яны пойдуць на Літву. 871На гэта апошняе трэба звярнуць асаблівую ўвагу. У самым пачатку летапісец гаварыў, што паход быў накіраваны «на Літву», а далей удакладніў, што войскі пайшлі на Новагародак. 3 гэтага можна зрабіць вывад, што для галіцкавалынскага летапісца ўсё Верхняе Панямонне з’яўлялася Літвой. I сапраўды, як мы ведаем, Новагародак быў заснаваны Яраславам Мудрым у 1044 г. пасля яго паходу на Літву і перамогі над ёю. Але ў той жа час летапісец адрознівае тэрыторыю Новагародскай зямлі ад тэрыторыі суседняй Літвы, паказваючы, як, паваяваўшы Новагародак, рускататарскія войскі сабраліся ісці ў Літоўскую зямлю. На гэта апошняе і трэба звярнуць асаблівую ўвагу, бо яно і прывяло даследчыкаў у зман. Атаясамліваючы Старажытную Літву з сучаснай і ў той жа час бачачы ўпамінанне яе ў Беларускім Панямонні, яны яшчэ больш упэўніваліся ў перакананні, што літоўскія князі сапраўды заваявалі Чорную Русь, чым нібыта і тлумачылася пашырэнне назвы «Літва» на Новагародак і яго зямлю.

Рускататарскі паход 1274 г. быў цяжкім ударам для Новагародскай дзяржавы і найперш для яе сталіцы. Але ён не дасягнуў сваёй канчатковай мэты: поўнага абрабавання ўсяго Верхняга Панямоння, прычынай чаго была варожасць паміж галіцкавалынскімі князямі. Як мы ведаем, гэты паход быў карай за захоп Драгічына. На жаль, летапіс не паведаміў нам аб тым, ці быў верну ты гэты горад галіцкаму князю. Беручы пад увагу, што ў далейшым усё Пад лессе ўвайшло ў склад Вялікага княства Літоўскага, можна думаць, што Драгічын не быў верну ты Льву Данілавічу.

Частковая няўдача паходу 1274 г. не стрымала і галіцкіх і валынскіх князёў ад варожых дзеянняў супроць Новагародка. У 1276 г. Уладзімір Валынскі ў саюзе з Львом Галіцкім пасылае сваё войска да Слоніма, бярэ яго, каб, як сказана ў летапісе, новагародскія князі «их земле не подседале» 872. 3 гэтага можна зразумець, што Слонім у той час быў важным умацаваным фарпостам, адкуль непасрэдна наносіліся ўдары Валынскай зямлі. На жаль, з летапісу нельга зразумець, як доўга знаходзіўся гэты горад у валынскіх руках.

Трайдзень у адказ на захопніцкія дзеянні паслаў свайго брата Сірпуція (ён хутчэй за ўсё сядзеў у Горадне, а не ў Новагародку, як лічыў У. Пашута 873, бо апошні быў рэзідэнцыяй самога Трайдзеня) на Валынь, ваяваць каля Каменя 874. У сваю чаргу Уладзімір Валынскі захапіў Турыйск на Нёмане. Цяжка сказаць, дзе знаходзіўся гэты горад, магчыма, і на месцы сучаснай в. Турэц (Карэліцкі рн). Але ўжо тое, што валынскія войскі дайшлі да Нёмана, гаворыць аб іх глыбокім пранікненні ў Новагародскую зямлю і фактычна ператварэнні яе ў становішча франтавой паласы.

Што гэта так, паказалі падзеі 1277 г., калі пасля кароткага замірэння з валынскім князем на Новагародак зноў насунулася грозная небяспека. Разумеючы, што сваімі сіламі ім не ўдасца скрышыдь Новагародак, яны працягвалі нацкоўваць на яго татараў. I гэтыя захады зноў не прайшлі марна, тым больш што і татары не змірыліся з фактам існавання дзяржавы, свабоднай ад іх панавання. I вось татарскі хан Нагай паведаміў праз сваіх паслоў галіцка-валынскім князям Льву, Мсціславу і Уладзіміру, што ён пасылае ім сваё войска на чале з ваяводам Мамшэем у дапамогу ім ісці «на вороги свое». Аб’яднанае войска пайшло на Новагародак. Але, калі ў 1274 г. яно ішло з паўднёвага ўсходу, праз Тураў і Слуцк, то цяпер яно рухалася з паўднёвага захаду, праз Берасце. Цяжка сказаць, якой дарогай ішло татарскае войска, бо яго разам з галіцкавалынскімі князямі не было. Менавіта ў Берасці апошнія даведаліся, што татары іх «попередили», увайшлі ў Новагародак і «извоевали всё», г. зн. абрабавалі яго і нанеслі яму шмат разбурэнняў. Галіцка-валынскія князі, убачыўшы, што ў Новагародку ім пасля татараў ніякай спажывы не будзе, вырашылі змяніць свой кірунак і пайшлі ў Горадзен. Мінуўшы Ваўкавыск, яны спыніліся ў адным месцы на ноч. I вось тут зноў, як і ў 1274 г., яскрава выявіліся супярэчнасці паміж галіцкімі і валынскімі князямі. Як раней Леў, так цяпер яго брат Мсціслаў і сын Юрый таемна ад валынскага князя Уладзіміра паслалі лепшых баяраў і слуг ваяваць у Гародню (так называецца тут Горадзен). Але іх напаткала няўдача. Аднойчы ноччу яны ляглі спаць, не наведаўшы сваё войска. А там варта, страціўшы пільнасць і зняўшы з сябе зброю, не заўважыла, як з войска ўцёк адзін перабежчык, які паведаміў гараднянам, што войска, якое ідзе на яго, знаходзіцца ў бязладдзі. Пачуўшы гэта, гарадняне паслалі прусаў і борцяў (яны год назад уцяклі ад немцаў, былі паселены тут Трайдзенем і, як бачым, з’яўляліся тут вайсковай сілай), якія ноччу напалі на варожае войска, адных пабілі, іншых узялі ў палон, у тым ліку і нейкага Цюіма, што ўзначальваў гэта галіцкае войска і быў паранены.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Мікола Ермаловіч читать все книги автора по порядку

Мікола Ермаловіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды отзывы


Отзывы читателей о книге Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды, автор: Мікола Ермаловіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x