Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Тут можно читать онлайн Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.38/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - описание и краткое содержание, автор Мікола Ермаловіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Ермаловіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Больш пэўнае меркаванне можна выказаць пра факт перадачы Ваўкавыска валынскаму князю Мсціславу. Прызначэнне гэтай ахвяры ясна ўказана: для ўстанаўлення мірных адносін з Валынню, якая побач з Галічам была да гэтага часу заўсёдным праціўнікам Новагародка. I што самае важнае, уступка была зроблена за кошт яго зямлі. А гэта ўжо сімптаматычна, бо магло азначаць паступовую страту ёю свайго дамінуючага значэння, што ў далейшым яскрава і выявілася.

Калі Будзікід і Будзівід з’яўляюцца найменш вядомымі нам князямі, то іх наступнік Віцень належыць да ліку самых вядомых і славутых імёнаў у нашай гісторыі. Мы ўжо ведаем, што гаварыў пра яго паходжанне П. Дусбург. Аднак у іншых крыніцах пра гэта гаворыцца інакш. Так, у летапісах XVI ст., прасякнутых ідэяй услаўлення жамойцкіх князёў, Віцень таксама адносіцца да іх роду. Тут даводзіцца, што нібыта яго, яшчэ малога, убачыў Трайдзень, праязджаючы праз належачую яму Эйраголу, разгледзеў яго розум і кемлівасць і ўзяў да сябе, дзе ён вызначыўся сваёй рупнасцю, дабрачыннасцю і ўмельствам, за што і быў пастаўлены маршалкам, а пасля смерці свайго патрона заняў яго месца 885. Заслугоўвае здзіўлення тое, што ў гэтых летапісах пасля такога дэта лёвага апавядання аб перадгісторыі Віценя нічога не гаворыцца пра яга справы як вялікага князя. Тлумачылася гэта тым, што Новагародскі летапіс заканчваўся часам Трайдзеня, і таму складальнікі пазнейшых летапісаў не мелі патрэбных звестак пра Віценя 886. Але з гэтым нельга пагадзіцца, бо пра Трайдзеня звесткі браліся не зНовагарод- скага, а з Г ал іцкаВа лынска г а летапісу, як і ўсё пра ранейшых вялікіх літоўскіх князёў. Менавіта таму, што апошні летапіс абрываўся 1292 г., г. зн. часам, калі Віцень не быў яшчэ вялікім князем, і тлумачыцца, чаму ў складальнікаў пазнейшых летапісаў не было нічога пра Віценя, і яны змаглі выдумаць толькі яго перадгісторыю. Праўда, у Густынскім летапісе, у якім адбіўся і пазнейшы час, мы знаходзім паасобныя звесткі пра Віценя, але яны запазычаны з замежных крыніц. Для складальнікаў летапісаў XVI ст. важней за ўсё было паказаць у інтарэсах тых магнатаў, якія адносілі сябе да роду Калюмнаў, што з гэтага роду паходзіць Віцень і ўсе далейшыя за ім вялікія князі. Выдуманая гісторыя пра паходжанне Віценя і з’явілася падставай для многіх даследчыкаў лічыць яго пачынальнікам новай дынастыі вялікіх літоўскіх князёў. Але ж фактычна новая дынастыя пачалася з Трайдзеня, і таму невыпадкова складальнікі летапісаў XVI ст. імкнуліся нейкім чынам звязаць з ім і Віценя, толькі прыпісаўшы яму жамойцкае паходжанне.

Зазначым таксама, што ў «Сказании о князьях Владимирских», складзеным у першай палове XVI ст. у Маскоўскай дзяржаве, Віцень (яго імя тут «Віцянец») паказаны як адзін са смаленскіх князёў, якому ўдалося выратавацца ад татарскага пагрому і ўцячы ў Жамойць (так тут называецца Літва) 887. Беларускія гісторыкі XIX ст. М. БезКарніло- віч 888і А. Кіркор 889выказвалі думку, што Віцень, як і Гедымін, быў сынам полацкага князя Гердзеня. Пры такой разнастайнасці звестак і думак аб паходжанні Віценя зноўтакі вырашальнае значэнне мае яго славянские імя 890.

У адносінах Віценя, як і Трайдзеня, вельмі мала захавалася сведчанняў пра яго ўнутраную палітыку. Дарэвалюцыйныя гісторыкі (Б. Антановіч, М. Дашкевіч, М. Любаўскі) супрацьпастаўлялі нібыта літоўскаязычніцкай палітыцы Трайдзеня рускахрысціянскую палітыку Віценя і Гедыміна. Але і тыя адзінкавыя факты без ніякага выключэння гавораць, што Віцень, як і ранейшыя князі, змагаўся за ўнутранае ўмацаванне дзяржавы, праціўнікамі чаго былі феадалы балцкалітоўскіх земляў, у прыватнасці Жамойці. Нямецкія крыніцы захавалі і прозвішча аднаго з заклятых ворагаў Віценя — Пялюзы. Ён як быццам з’яўляўся нават сынам Трайдзеня, скінутым з княскага пасада Лютуверам (па іншых звестках ён быў сынам Даўмонта, што болын верагодна). Пасля гэтага ён у 1286 г. уцёк да крыжакоў і на працягу многіх гадоў рабіў свае разбойніцкія напады на пагранічныя землі былой радзімы. У адзін з такіх набегаў у Налынчанах ён захапіў і забіў 70 старэйшын, якія сабраліся на вяселле. Ваяша падкрэсліць, што справа тут не ў асабістых амбіцыях Пялюзы, але, і гэта галоўнае, у падтрымцы яго з боку жамойцкіх вярхоў. Яму нават удалося схіліць да здрады трох вайсковых начальнікаў (Драйка, Спуда і Світрыла), якія здалі свае крэпасці крыжаносцам. Толькі ў 1314 г. Пялюза быў захоплены Гедымінам і пакараны смерцю 891. Або вось яшчэ болын яскравы факт. У 1294 г. у час нападу крыжакоў на Жамойць яе старэйшыны схілялі народ да саюзу з немцам! і паднялі паўстанне супроць Віценя. Хоць яно і было задушана, аднак Віценю так і не удалося схіліць жамойтаў да згоды і супольнай барацьбы з крыжакамі 892.

Як бачым, па меры далейшага прасоўвання Новагародскай дзяржавы ў глыб балцкалітоўскіх земляў працягвалася і іх супраціўленне. У той жа час як пры Міндоўгу, Войшалку, Трайдзені, так і пры Віцені мы не знаходзім у крыніцах ніводнага факта супраціўлення ўладзе вялікіх князёў у беларускіх землях.

Паколькі дзейнасць (і выключна вайсковая) Віценя адбілася толькі ў заходніх крыніцах, то мы ведаем у цэлым толькі пра яго барацьбу з крыжакамі і часткова з палякамі. Менавіта першае ўпамінанне пра Віценя ў 1291 г., калі ён не быў вялікім князем, і гаворыць пра яго паход на Полынчу. Там сказана, што Лютавер паслаў яго супроць палякаў у зямлю Брэсцкую 893. Цяжка сказаць, чаму тут ідзе гаворка пра паход на Полынчу, калі Берасце ў гэты час знаходзілася ва ўладзе валынскага князя Мсціслава 894. Трэба зазначыць, што ён перад гэтым вёў упартую спрэчку са сваім пляменнікам Юрыем Львовічам за Берасце. Жыхары гэтага горада выказалі былі сваю сімпатыю да яго суперніка, і яны былі за гэта пакараны. Мсціслаў, не хочучы праліваць іх крыві, вырашыў абкласці іх цяжкой данінай, аб чым і загадаў пісцу запісаць у летапіс: «…уставляю ловчее на Берестьяны и в векы за их коромолу: со ста по две лукне меду, а по две овце, а по пятинадесять десятков льну, а по сту хлебов, а по пяти цебров овса, а по пяти цебров ржи, а по 20 куров, а по горожаны 4 гривны кун, а кто моё слово порушить, а станет со мною перед богом. А вопсал есмь в летописець коромолу их» 895. Вядома, усё гэта не магло выклікаць прыхільнасці берасцянаў да валынскіх князёў і ў далейшым побач з іншым мела ўплыў на ўваходжанне Берасцейскай зямлі ў склад Вялікага княства Літоўскага. Іпацьеўскі летапіс над 1291 г. апавядае аб дапамозе Льва Галіцкага польскім князям Баляславу, Кандрату, Лакотку пад Кракавам, але там Віцень не ўпамінаецца. Аднак магчымасць барацьбы Віценя за Берасце нельга выключыць. Берасцейская зямля, у склад якой уваходзілі апроч Берасця Камянец, Кобрын, Драгічын, Мельнік, клінам урэзвалася паміж Мазовіяй і новагародскімі ўладан нямі, і таму барацьба за яе была жыццёва неабходнай для дзяржавы. Да таго ж гэтая зямля была адгароджана ад Валыні балотамі і пушчамі. Усё гэта аблягчала яе ўключэнне ў склад Вялікага княства Літоўскага, шго і адбылося ў 1315 г. Цікава, што ў познім Васкрасенскім летапісе ў заслугу Віценю, які там называецца сынам Трайдзеня (Прайдзеня), і ставіцца якраз тое, што ён «прибавил земли Литовские много и до Бугу» 896. Магчыма, што далучэнне Берасцейскай зямлі было найболыным тэрытарыяльным прырашчэннем у час Віценя. На жаль, крыніцы не даюць магчымасці ўстанавіць, ці пашыралася ўлада Віценя на Тураўскую і Пінскую землі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Мікола Ермаловіч читать все книги автора по порядку

Мікола Ермаловіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды отзывы


Отзывы читателей о книге Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды, автор: Мікола Ермаловіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x