Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Название:Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание
Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).
Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Даведаўшыся пра ўсё гэта ад сына Мсціслава Расціслаўкі, якому ўдалося выратавацца і які прыбег да іх голы і босы, Мсціслаў і Юрый вельмі засмуціліся «за своё безумье». У сваю чаргу Уладзімір Валынскі, даведаўшыся пра таемныя ад яго ўчынкі Мсціслава і Юрыя, «начаша собе промышляти о взятьи города», г. зн. Горадна. Для іх больш за ўсё небяспечнай была перад брамай горада высокая каменная абарончая вежа («столб»), у якой заселі прусы (зноў сведчанне выкарыстання іх як вайсковай сілы). Яна зачыняла ўваход у горад варожаму войску, і таму яно прыступіла да ўзяцця гэтай крэпасці, што яму і ўдалося зрабіць. Пасля гэтага гараднянаў ахапіў страх, і яны як бы змярцвелі ад яго. Аднак далей для іх усё склалася большменш спрыяльна. Справа ў тым, што галіцкавалынскія князі пачалі прымаць захады, каб вызваліць узятых у палон сваіх баяраў, аднак іх старанні не далі патрэбных вынікаў, і яны былі вымушаны пайсці на перагаворы з гараднянамі. Да згоды прывяла ўмова, што галіцкавалынскія князі не будуць браць горада і адыдуць са сваім войскам а гарадняне аддадуць іміх баяраў, што і было зроблена.
Падзеі 1277 года зноў яскрава высветлілі цэнтральнае становішча Новагародка і яго вобласці ў Вялікім княстве.
Гэтым найперш і тлумачыцца, чаму супроць Новагародскай зямлі былі накіраваны паходы галіцкавалынскіх і татарскіх войск. Па ўсім відаць, што мэтай іх тады з’яўлялася не заваяванне, а абрабаванне і гэтым самым знясіленне гэтай зямлі, што магло прывесці яе ў далейшым да упадку, у выніку чаго яна стала б лёгкай здабычай для іх. I хоць гэта апошняе, як убачым далей, не ажыццявілася, вайсковыя ўдары галіцкавалынскіх князёў, асабліва балючыя ў саюзе з татарам! далі сябе знаць у страце Новагародскай зямлёй свайго цэнтральнага значэння ў дзяржаве. Падзеі 1277 года зноў пацвердзілі, што Горадзеншчына ўваходзіла ў склад Новагародскай зямлі і што Горадзен пасля Новагародка быў важнейшым горадам у дзяржаве і таму таксама з’яўляўся адным з аб’ектаў галіцкавалынскіх нападаў.
Аднак узаемаадносіны з ГаліцкаВалынскай зямлёй былі хоць і галоўнай, але не адзінай знешнепалітычнай праблемай Новагародскай дзяржавы. На захадзе яе інтарэсы сутыкаліся з інтарэсамі Полыдчы. I таму зразумела, чаму ў 1278 г., калі не прадбачылася галіцкавалынскае ўварванне ў яго зямлю, Трайдзень робіць паход на ляхаў. Упамінанне (дарэчы, вельмі няяснае) яцвягаў у сувязі з гэтай падзеяй можа пэўным чынам сведчыць, што ў паходзе ўдзельнічалі і яны. Нездарма ж у пазнейшых беларуекіх летапісах XVI ст. Трайдзень называўся яцвяжскім князем. Паход Трайдзеня і яго брата Сірпуція, накіраваны пад Люблін, прынёс вялікую ўдачу. Гэта перш за ўсё выявілася ва ўзяцці шматлікага палону 876, што і з’яўлялася тады галоўнай мэтай паходу. Трэба ж было кампенсаваць страты, у тым ліку і людскія, нанесеныя ў1274і1277 гг.
Але хоць Новагародская зямля і была дамінуючай у дзяржаве і забеспячэнне яе ўнутраных і знешніх інтарэсаў з’яўлялася галоўнай задачай Трайдзеня, аднак пад уладай яе знаходзіліся іншыя землі і іх інтарэсы таксама нельга было ігнараваць, тым больш што ўлада над імі не была яшчэ трывалай, як, напрыклад, у Нальшчанах, дзе прыйшлося распраўляцца з непакорнымі феадаламі. Адзін з іх — Суксе — удёк у Ордэн, дзе прыняў каталіцтва і скора быў выкарыстаны рыцарамі для барацьбы са сваімі былымі суайчыннікамі. Дзесьці ў прамежку 1272–1274 гг. ён прыняў удзел у паходзе на землі Аўкштайціі і Нальшчанаў, дзе і загінуў 877. Менавіта крыжацкая агрэсія заставалася галоўнай пагрозай для паўночназаходніх земляў дзяржавы. Рыцары імкнуліся ўсё глыбей па Дзвіне пранікнуць на ўсход. Асабліва гэта выявілася са збудаваннем імі крэпасці Дынабург (Дзвінск, лат. Даўгаўпілс), у якім засеў моцны гарнізон. Усё гэта не магло не выклікаць рашучых дзеянняў з боку новагародскага ўрада. I вось недзе каля 1277 г., паводле Рыфмаванай хронікі, Трайдзень са сваім войскам аблажыў нямецкую крэпасць. Асабліва тут вызначыліся беларускія стралкі (russen Schutzen), якія перабілі многіх рыцараў, што абаранялі крэпасць. Аднак яна была так добра ўмацавана, што аблога, якая цягнулася чатыры тыдні, не была паспяховай, і Трайдзень вымушаны быў адступіць 878. Забягаючы наперад, зазначым, што пазней, у 1281 г., Трайдзень змог захапіць Герцыке (колішнюю полацкую крэпасць у Ніжнім Падзвінні) і гэтым самым адрэзаў Дынабург ад Лівоніі, што і прымусіла Ордэн абмяняць захопленую ў яго крэпасць на Дынабург. Праўда, у 1313 г. рыцары зноў вярнулі яго сабе. I ўсё ж нягледзячы на няўдачу дзеянні Трайдзеня прынеслі немалую шкоду крыжакам, і яны вырашылі адпомсціць яму ўварваннем зімою 1278 г. у сучасныя літоўскія землі. Ім удалося пранікнуць аж да Кернава (на беразе Вяллі). Горад крыжакамі не быў узяты, але тэрыторыя вакол яго была страшэнна спустошана. Супраціўлення ніякага не было, і ордэнскія атрады ішлі ад вёскі да вёскі і знішчалі ўсё, што траплялася на іх шляху. 3 вялікай здабычай у лютым 1279 г. пайшлі крыжакі назад. Але яны не былі пакінуты без пакарання… Мясцовыя насельнікі, сабраўшыся ў вялікае войска і пайшоўшы ўслед за рыцарамі, 5 сакавіка 1279 г. пад Ашэрадэнам нанеслі ім паражэнне. На жаль, гэты поспех не быў замацаваны далейшымі ўдарамі па крыжаках, што і выратавала іх гэтым разам ад катастрафічнага разгрому.
Крыніцы ў асноўным данеслі да нас звесткі аб вайсковай дзейнасці Трайдзеня. Але ў іх мы знаходзім і паведамлеяні, праўда, адзінкавыя і вельмі цьмяныя, пра яго дыпламатычныя захады. Так, можна меркаваць па ўскосных сведчаннях, што ім у прамежку 1273–1278 гг. быў заключаны гандлёвы дагавор з Ордэнам 879. Вядомы таксама і яго дагавор 1279 г. з плоцкім князем Баляславам, што ўстанавіла мір паміж ім і Мазовіяй і дало магчымасць яму ўзмацніць барацьбу з Ордэнам.
Як бачым, перыяд князявання Трайдзеня (1270–1282 гг.) быў часам умацавання Новагародскай дзяржавы, якое праходзіла і ў барацьбе з унутранай рэакцыяй і асабліва ў пераадольванні знешняй пагрозы, якая ішла з поўдня ад галіцка- валынскіх князёў і з захаду — ад Ордэна. Усё гэта і не дало магчымасці Новагародку значна пашырыць тэрыторыю сваёй дзяржавы ў параўнанні з тым, што было зроблена пры Войшалку. Толькі з позняга Васкрасенскага летагйсу мы даведваемся, што Трайдзень далучыў да сваіх уладанняў яцвягаў 880. I гэтаму можна верыць. Далучэнне часткі яцвяжскай тэрыторыі непасрэдна павялічвала тэрыторыю Новагародскай зямлі, забеспячэнне інтарэсаў якой было, як мы бачылі, галоўным клопатам Трайдзеня.
ЗАНЯПАД НОВАГАРОДКА I НОВАЕ УЗВЫШЭННЕ ПОЛАЦКА
У далейшай гісторыі Вялікага княства Літоўскага, асабліва ў дзесяцігоддзе пасля смерці Трайдзеня, маецца таксама нямала цёмных месц. Мы нават не можам упэўнена сказаць, хто змяніў Трайдзеня на велікакняскім пасадзе. У П. Дусбурга пад 1291 г. упамінаецца пра Лютувера, князя літоўскага, як бацьку Віценя 881. 3 гэтага можа вынікаць, што ён пасля смерці Трайдзеня стаў вялікім князем. Аднак у Іпацьеўскім летапісе пад 1289 г. паведамляецца: «Тогда же Литовский князь Будикид и брат его Будивид даша князю Мстиславу город свои Волковыеск, абы с ним мир держал» 882. Дык вось другі з гэтых князёў Будзівід выступав ў некаторых нямецкіх крыніцах пад імем Путувера 883. У сваю чаргу Лютувера некаторыя нямецкія крыніцы называюць Путуверам 884. Усё гэта дае пэўную падставу атаясаміць з Будзівідам Лютувера і лічыць яго побач з Будзікідам вялікім князем, што змяніў Трайдзеня. Нічога нельга сказаць, ці належалі гэтыя князі да яго роду. Бясспрэчна толькі, што як яго, так і іх імёны сведчаць пра іх славянскае паходжанне. Застаецца незразумелым, чаму Ваўкавыск быў уступлены ад імя двух брат'оў, чым тлумачыцца такі дуумвірат. Зза адсутнасці інфармацыі на гэтыя пытанні немагчыма знайсці адказ.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: